Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

– Не памыляешся! – прашаптаў Свенсан, нейкім, раптоўна асіплым голасам. – Я і сапраўды толькі аб гэтым і думаю ў апошні час…

– Ну і чаму тады маўчыш?

Адступіўшы на крок, Ірумаўважліва і з нейкай наватцікаўнасцю паглядзела на Свенсана.

– Абдымі мяне! – раптам сказала яна. – Вось так! Ці не,пачакай крыху!Скажы лепш, я табе вельмі падабаюся?

– Вельмі! – Не думаючы ні аб чым больш, Свенсан абдымаў яе,ліхаманкава шукаючы засмяглымі сваімі вуснамі вусны гэтай дзіўнай жанчыны. – З таго далёкага часу, як мы ўпершыню сустрэліся… з таго моманту я ні на хвіліну не пераставаў думаць пра цябе! Мне здаецца, што я кахаю цябе, Ірума! Ды што я такое кажу! Я і сапраўды кахаю цябе!

– Кахаеш?

Жанчына ціхенька рассмяялася і асцярожна вызвалілася з гарачых абдоймаў Свенсана.

– Ідзем! – прашаптала яна яму ў самае вуха.

– Куды?

– Туды!

Ірума паказала рукой у бок жылых памяшканняў.

– Там маецца даволі неблагіспальны пакой. І цудоўны ложак у ім. І мы будзем там зусім адны зараз…

Яна зрабіла хуткі, амаль няўлоўны ўзмах рукой… і чорны камбінізон гэты раптам знік, быццам яго і не было зусім. Ірума стаяла зараз перад Свенсанам зусім аголеная… а каля ног яе ляжаў маленькі чорны цыліндрык…

– Мне патрэбна дачка! – сказала Ірума спакойна і нават разважліва. – І ты мне для гэтай мэты аптымальна падыходзіш…

Яна ўзняла руку і чорны цыліндрык сам скокнуў у яе раскрытую далонь. Потым Ірума павярнулася і рушыла да ўваходу. Спынілася каля яго, зноў зірнула на нерухомага Свенсана.

– Чаго ты чакаеш?

– Я… - Свенсан правёў кончыкам языка па раптоўна перасмяглых вуснах. – Я думаў, што ты таксама кахаеш мяне!Што я табе таксама падабаюся!Хоць крышачку… А я табе проста… проста аптымальна падыхожу?

– А ў чым розніца? – Ірума паціснула плячамі. – Я выбрала цябе для сваёй будучай дачкі… што ў гэтым кепскага?

Свенсан нічога не адказаў. Ён стаяў, маўчаў і моўчкі глядзеў на Іруму. І адчуваў, як штосьці павольна застывае ў грудзях…

– Ну што ж… - Ірума ўздыхнула з нейкім нават сумам, але, калі яна загаварыла далей, голас яе быў роўным і спакойным, як заўсёды. – Я зараз хачу прыняць душ… ён тут таксама неблагі. Потым буду чакаць цябе. Не вельмі доўга.А ты вырашай! Хочаш застацца ў маім жыцці на нейкі час – заставайся! Не хочаш – раю пакінуць гэтую планетуяк мага хутчэй! Там… - яна паказала аголенай рукой у напрамку чорнага круга, - трэба стаць у цэнтр, проста стаць і падумаць, на якую ж з планет ты жадаеш трапіць. Проста падумаць… Але ведай, што зваротнага шляху для цябе ўжо не будзе!

Яна знікла ў чорным праёме ўвахода, а Свенсан застаўся на месцы. Ён стаяў і моўчкі глядзеў у той бок, дзе толькі што знікла жанчына ягонай мары, ягонае першае і адзінае ў жыцці каханне. Яна не знікла - ліхаманкава паўтараў ён у думках – яна чакае мяне там зараз, і ў любы момант я магу пайсці да яе… І быць з ёй там… і якая ж гэта асалода – быць з ёй, і толькі з ёй… і ці не аб гэтым я марыў увесь гэты час, доўгімі бяссоннымі начамі марыў…

Але ён ведаў ужо, што не пойдзе да яе…проста не зможа пайсці. Але падыйсці да чорнага круга, узыйсці на яго і апынуцца раптам за сотні парсек ад любімай жанчыны… на гэта ён таксама пакуль што ніяк не мог рашыцца… і таму толькі моўчкі стаяў у акруглай гэтай зале, і моўчкі глядзеў на чорны кругу яе цэнтры…

І чорны круг гэты, здавалася, таксама глядзеў на яго зараз…і нібыта таксама чакаў канчатковага ягонага рашэння…

Канец

Поделиться с друзьями: