Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

– Колькі разоў ты праходзіў праз гэта… праз гэты праход? – спыталася раптам Мэры падманліва мяккім голасам. – Толькі не ўздумай мне маніць!

– А я і не збіраўся, - крыху пакрыўджана сказаў Сарджэн… потым ён задумаўся на імгненне. – Разоўпяць ці шэсць, здаецца…

– І маўчаў?! – схапіўшы Нікаля за адвароты кашулі, Мэры так трасянула яго, што ў небаракіСарджэна нават зубы лязгнулі і, вядома ж, прыкусілі яму язык. – Чаму ты не сказаў мне адразу ж?!

Не ведаючы, што ёй і адказаць на гэта, Сарджэн толькі моўчкі разяўляў і зноў закрываў рот…

– Чаму ты не сказаў мне, ідыёт?! – ужо амаль крычала Мэры, з усяе сілы трасучы Сарджэна. – Чаму?! Ты ведаеш, колькічасу я б змагла сэканоміць?!

– Хопіць!

На дапамогу Нікаля, як гэта не дзіўна, прыйшла раптам жанчына, якую Мэры назвала прынцэсай. Вырваўшы Сарджэна з рук Мэры (ці, хутчэй, Марганы), яна адшпульнула яго кудысьці ўбок… абняла сяброўку за плечы.

– Супакойся, Маргана!

– Ідыёт! – усё ніяк не магла супакоіцца Мэры. – Трэба ж быць такім ідыётам! Што гэта?

Нахіліўшыся, яна ўзняла з падлогі залацісты прадмет.

– Адкуль гэта?

– Гэта ў мяне… здаецца… выпала… - седзячы на падлозе прагаварыў Сарджэн дрыжачым ад перажытага хвалявання голасам. Потым ён павольна ўзняўся на ногі і дадаў:. – Я там сёння… ну, можа, і не сёння… змог адчыніць адны дзверы гэтым ключом…

Не дагаварыўшы, ён змоўк, заўважыўшы раптам, як пераглянуліся паміж сабой “дзікія кошкі”.

– І што? – спыталіся яны раптам у адзін голас.

Пасля аповеду Сарджэна аб сваіх нядаўніх прыгодах, жанчыны зноў пераглянуліся.

– Тры сонцы і адно з іх зялёнае… - задумліва прагаварыла Мэры. – Фіялетавая пустыня… Хутчэй за ўсё, гэта Саргон-3?

– Але ж яго няма на нашай карце, - запярэчыла прынцэса. – І да яго не менш чым дзесяцькілапарсек, так што…- Яна змоўкла, не дагаварыўшы, уважліва паглядзелана Нікаля. – Ідзем!

– Куды? – не зразумеў Сарджэн, але прынцэса ўжо схапіла яго за руку і пацягнула за сабой да праходу, які выводзіў у круглую залу.

– Дай яму адпачыць, Ірума! – сказала Мэры занепакоена. – Навошта ён табе зараз?

Прынцэса (яна ж, Ірума) нічога не адказала.

Апынуўшыся зноў у акруглай зале, Сарджэн заўважыў, што тут шмат чаго змянілася. Дакладней, змянілася амаль усё…

Шэрая бетонная сцяна залы паспела ўжо афарбавацца ўсімі колерамі вясёлкі, і яны, гэтыя колеры, увесь час змяняючыся, напаўзалі адзін на адзін.Сарджэну іх светлавая гама нечакана нагадала начное неба Аграполіса. І як любілі яны з Мэры сядзець вечаровым часам на прыступках уласнага дома і любавацца чароўным гэтым небам, і Мэры заўсёды трымала Нікаля за руку, і даверліва да яго прытулялася… а потым яна пачынала драмаць пад гэтыя каляровыя пералівы… і Нікаля асцярожна падхопліваў паўсонную Мэры на рукіі нёс яе на руках у ложак… і яна была такая кранальна безабаронная тады… а ён быў для яе не столькі ўладаром, колькіадзіным абаронцам на жорсткай, бязлітаснай гэтай планеце… абаронцам ад усіх няўзгод і няшчасцяў…

– Ідзі сюды!

Апрытомніўшы ад сваіх раптоўных успамінаў, Сарджэн з нейкім спалохам нават паглядзеў на прынцэсу.

– Не бойся, не ўкушу! – сказала яна.

Сарджэн падыйшоў, спыніўся побач. Прынцэса ў гэты час ўважліва разглядвала невялікую частку сцяны, якая чамусьці заставалася па-ранейшаму шэрай…

– Ты бачыш тут штосьці асаблівае? – спыталася яна ў Сарджэна, нават не гледзячы ў ягоны бок. – Калі бачыш – то што?

Сарджэн уважліва прыглядзеўся да неафарбаванага кавалка сцяны перад сабой.

– Тут нейкая выемка, - прашаптаў ён. – І яна… яна нібыта зацягнута шэрым туманам… вельмі шчыльным…

– Працягні руку і дакраніся да гэтага тумана! – працягвала кіраваць прынцэса. – Проста дакраніся!

– Пачакай! – крыкнула раптам Мэры (Сарджэн і не заўважыў, калі яна паспела падыйсці). – Пачакай!

Яна падыйшла яшчэбліжэй і, спыніўшыся побач з Нікаля, нечакана ўзяла яго за руку.

– Цяпер можна, - сказала яна. –Можаш пачынаць!

Але Нікаля спачатку паспрабаваў вызваліць руку.Безпаспяхова.

– Я не буду нават спрабаваць, пакуль ты не адыйдзеш, - сказаў ён. – Адпусці руку.

– І не падумаю! – сказала Мэры і яшчэ мацней сціснула руку Сарджэна.

– Не рабі глупстваў, Маргана!- сказала прынцэса. – Гэта можа быць небяспечна для цябе!

– А для яго?! – спыталася Мэры з нейкім нават выклікам.

– Для яго таксама!

– Тады навошта ты прымушаеш яго рабіць гэта?

– Я прымушаю яго рабіць тое, што патрэбна зараз Барсуму! – сказала, як адрэзала прынцэса. – А ты мне перашкаджаеш … не магу зразумець, чаму!

– А чаму ты вырашыла, што лепш за ўсіх ведаеш, што патрэбна і што непатрэбна Барсуму? – спыталася раптам Мэры такім тонам, што ў Сарджэна нават мурашкі па спіне пабеглі. – Толькі таму, што ты прынцэса, так?!

Прынцэса на гэта нічога не адказала, і нейкі час абедзьве жанчыны толькі моўчкі глядзелі адна на адну. Сарджэну, які стаяў якраз паміж імі, было даволі няўтульна, але што ж рабіць… Мэры па-ранейшаму моцна трымала яго за руку і адпускаць яе, па ўсяму бачна, нават не збіралася…

– Я бачу, Маргана, што твае адносіны з гэтым фермерамзайшлі даволі далёка!
– сказала прынцэса холадна. – Ты не знаходзіш?

– Не знаходжу!
Мэры падкрэслена пяшчотна правяла далонню па даўно няголенай шчацэ мужа. – Мае адносіны з гэтым фермерам - гэта мая асабістая справа, Ірума! І толькі мая!

– Вось нават як?!

– Менавіта так! Ты што робіш, крэтын?!

Апошнія словы, вядома ж, прызначаліся для Сарджэна, бо ён, выкарыстаўшы гэтую кароткую перапалку “дзікіх кошак”, паспеў выхапіць руку і хуценька тыцнуў ёю ўшэры туман перад сабой… ірука ягоная лёгка прайшла праз падманную гэтую шэрасць… і адразу ж шэрая завеса знікла, як быццам яе і не было, а на тым месцы заблішчэла, заміргала мноства рознакаляровых агеньчыкаў…

– Пульт! – крыху расчараванапрагаварыла прынцэса ( яна ж – Ірума). – Зноўпульт! Ты бачыш яго, Маргана?

Мэры нічога не адказала.

– Толькі ён нейкі дзіўны. Не такі, як астатнія…

Мэры зноў нічога не адказала. Яна глядзела на Сарджэна… дзіўна неяк глялзела….

– Усё ў парадку, Мэры! – хуценька прагаварыўСарджэн. – Я жывы! Калі жадаеш – можаш даць мне яшчэ адну аплявуху!

– А ведаеш, Маргана… - як ні ў чым не бывала сказалаІрума, - з гэтага пульту нам будзе куды зручней кіраваць!

Поделиться с друзьями: