Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

Мэры і на гэты раз прамаўчала… за яе нечакана адказаў Сарджэн.

– Гэта не зусім пульт… - Ён памаўчаў крыху і дадаў: - Дакладней, гэта і не пульт зусім…

– Не пульт? – здзіўлена прагаварыла Мэры. – А што ж гэта тады?

– Стоп! – Ірума ўзняла руку. – Пытанне першае: адкуль ты, наогул, ведаеш пра пульты? Пытанне другое: з чаго ты ўзяў, што гэта не пульт? Ну а тваё пытанне, Маргана… - яна кінула хуткі позірк на Мэры, - яно ўжо будзе трэцім па ліку…

Чакаючы адказаў на свае пытанні, Ірума глядзела на Сарджэна ўважліва і з нейкім нават падазрэннем. Мэры таксама ўважліва глядзела на былога мужа і таксама, здаецца, чакала ягоных тлумачэнняў…

– Я не ведаю, - сказаў Сарджэн ціха і неяк нават вінавата. – Дакладней, не ведаў нічога, пакуль не зрабіў вось гэтага…

Ён зноў працягнуў руку ў бок рознакаляровых агеньчыкаў у выемцы сцяны… асцярожна да іх дакрануўся.

– Гэта нейкая інфармацыйная база… - прагаварыў ён пасля нядоўгага маўчання. – І яна дае інфармацыю. Зараз я ведаю ўжо, як адчыняць парталы пры дапамозе…

– Хопіць!
– нечакана закрычала на Сарджэна Ірума. – Адыйдзі адтуль!

Адразу ж адхапіўшы руку, Нікаля з нейкім нават недаўменнем паглядзеў на Іруму. Ён проста хацеў растлумачыць гэтай прынцэсе, тое, што зразумеў сам… проста адказаць на яе пытанні…

– Усё ў парадку! – прашаптала Мэры на вуха Нікаля. Потым яна асцярожна правяла пальцамі па ягонай руцэ і дадала гэтак жа ціха: - Пакуль я побач – нічога не бойся!

“А я і не баюся!” – хацеў, было, запярэчыць ёй Сарджэн, але зразумеў раптам, што ён…і сапраўды не баіцца. Нікога і нічога!Тым больш – у гэтай зале! Таму ённічога не адказаў і толькі моўчкі пачаў назіраць за тым, як Ірума сама асцярожна працягнула руку да сцяны....

Яна спрабавала паўтарыць тое, што толькі што зрабіў Сарджэн… ды толькі нічога ў яе не выйшла. Больш таго – у сцяне суха і непрыемна штосьці трэснула… і Іруму імгненна адкінула назад,ды так, што яна ледзьве на нагах утрымалася……

– Чорт! І як гэта ў яго… - Не дагаварыўшы, Ірума змоўкла, кінула на Сарджэна хуткі позірк.. – Ты мела рацыю, Маргана, калі пакінула яго ў жывых! Ён нам спатрэбіцца, гэты фермер!

Мяне завуць Нікаля! – нечакана нават для сябе самога сказаў Сарджэн. – Нікаля Сарджэн! Вось і называйцемяне так, калі жадаеце супрацоўнічаць!

– Супрацоўнічаць?!З табой?!

Вочы Ірумы неяк нядобра звузіліся… яна зрабіла крок па напрамку ла Сарджэна.

– Ірума! – перасцерагальна прагаварыла Мэры, засланяючы сабой мужа. – Не ўздумай яго чапаць!

– І не збіралася!– прагаварыла Ірума з халодным шаленствам ў голасе. – Я проста хацела напомніць яму, што ні аб якім супрацоўніцтве рэч не ідзе! Рэч ідзе толькі аб падпарадкаванні!

– Вось як? – Сарджэн нечакана ўсміхнуўся. – І хто ж каму будзе падпарадкоўвацца?

– Ты ўсё ж не пераходзь мяжу! – сказалаМэры. – Ведай усё ж сваё месца!

– Я ведаю сваё месца! – сказаў Сарджэн.
– Маё месца тут!

І ён правёў рукой па паветру.

І адразу ж рознакаляровыя сцены залы зноў набылі свой шэры бетонны колер…

– Дакладней, зараз я сам буду вызначаць сваё месца! Вось так!

Яшчэ адзін кароткі ўзмах рукі – і зноў каляровая гама вярнулася на сцены…

– Магу ітак!

Каляровая гама на сцяне зараз афарбавалася ў адзіны крывава-чырвоны колер…

– Ці вось так!

Чырвоны колер сцен раптам зрабіўся зялёным, потымсінім… жоўтым… аранжавым…

Хопіць ці яшчэ?!

– Хопіць! – прагаварыла Мэры… неяк дзіўна прагаварыла… і тон яе голаса быў так не падобны на ранейшы яе халодны і пагардлівы тон. Потым яна нечакана ўсміхнулася і, абняўшы аберуч Нікаля за шыю, прыпала да ягоных вуснаў доўгім шматабяцальным пацалункам. – Гэта будзе пачаткам нашага плённага супрацоўніцтва, хіба не так?

– Працягам! – прашаптаў Сарджэн. – Працягам, а не пачаткам! Хай будзе, як ты жадаеш… я на ўсё згодны,толькі…не пакідай мяне!

– Ты яшчэ паспрабуй ад мяне пазбавіцца! – ці то жартам, ці то ўсур’ёз прыгразілаМэры. – Тая хвіліна, калі ты паспрабуеш пакінуць мяне, будзе самай апошняй хвілінай твайго жыцця!

– А я згодны! – сказаў Сарджэн, адчуваючы, як шчаслівая і, адначасова, дурнаватая нейкая ўсмешка сама сабой з’яўляецца на ягоным твары. – Я на ўсё згодны… толькі б з табой…

– Ну вось і дамовіліся!

Крыху адхіліўшыся ад Сарджэна, Мэры запытальна і крыху трывожна нават паглядзела на Іруму. На прынцэсу Іруму.

– Ну што ж! – нечакана спакойна і нават добразычліва прагаварыла Ірума. – Няхай будзе так! – Яна змоўкла, уважліва паглядзела на Нікаля.
– Я буду называць цябе Сарджэнам. Ці нават Нікаля Сарджэнам, калі табе так больш падабаецца! А цябе? – яна змоўкла, уважліва паглядзела на Мэры. – Як мне называць цябе зараз? Ты хто? Мэры?Маргана?

– Для цябе я – Маргана! – сказала Мэры ціха. – Лічы, што ў нашых адносінах нічога не змянілася!

– Змянілася! – уздыхнула Ірума. – І шмат чаго! Але… можа,гэта і да лепшага…

– Сігнал трывогі! – прагаварыў Сарджэн заклапочана. – Вы не чуеце?

Абедзьве “дзікія кошкі” паглядзелі на яго недаўменна, і ён зразумеў, што нічога яны так і не пачулі. Тады ён працягнуў ім рукі, абедзьве адразу.

– Каб адчуць тое, што адчуваю я – дастаткова проста дакрануццца да маёй рукі…

– І мы будзем адчуваць тое, што адчуваеш ты? – недаверліва спытала Ірума.

– Не толькі адчуваць, - сказаў Сарджэн. – Вы зможаце кіраваць усёй гэтай сістэмай без дапамогі пультаў…

* * *

– Да аб’екта атакі не больш за сто міль! – паведаміў Зіберт і, нахіліўшыся да мікрафона, дадаў: - Увага! Усім шлюбкам! Гатоўнасць нумар адзін!

Адкінуўшыся зноў у крэсле, начальнік бяспекі Аграполіса кінуў хуткі позірк у бок Холіна.

– Прабачце, што я пачаў кіраваць без узгаднення з вамі, сэр!

– Усё правільна! – сказаў Холін і сам нават здзівіўся свайму голасу, так вяла і нават безжыццёва ён прагучаў зараз. – Вайсковыя аперацыі – ваш непасрэдны абавязак! Дарэчы, чаму генерал Хэнк не з намі?

– Не ведаю! – Зіберт паціснуў плячамі. – Перадаў праз ад’ютанта, што адпраўляецца ў тэрміновую камандыроўку ў Цэнтр…

– Ясна! – прагаварыў Холін, а пра сябе падумаў, што Хэнк адправіў сябе ў камандыроўкунездарма. Адчуў, пэўна, што лаўры пераможцаў ў гэтым паходзе ім не асабліва свецяць, вось і вырашыў застацца ў баку…

“Я таксама мог бы застацца ў баку, - падумалася раптам Холіну. – І ніхто б мяне за гэта асабліва не папракаў, бо рэзідэнту зусім не абавязкова самому ўзначальваць дэсантную аперацыю. А і сапраўда, чаму я тут? Што я тут забыўся?”

Поделиться с друзьями: