Дзікія кошкі Барсума
Шрифт:
І такое становішча не магло працягвацца бясконца. У дзесяць год у дзяўчынак пачынаюцца ўжопершыя вайсковыя зборы, і там, на гэтых зборах, Холін ніяк не мог разлічваць і далей захоўваць сваю тайну. Да таго ж Ірыдыя да гэтага часу зноў змаглазацяжарыць… і лёс яе дзесяцігадовага сына быў вырашаны…
Хлопчыка вывезлі на Медэю-2, куды часцей за ўсё і адпраўлялі хлопчыкаў з Барсума. Прыёмных бацькоў яму знайшлі даволі хутка, гэта была забяспечаная пажылая сямейная пара Холінаў… і ў хлопчыка пачалося новае жыццё на Медэі, так не падобнае на ягонае жыццё ранейшае.
Дзяўчынкі на Барсуме атрымоўваюць больш поўныя і грунтоўныя веды,чым іх равеснікі на іншых планетах, таму Максіміліяна (так яго цяпер пачалі называць) накіравалі адразу ж у восьмы клас мясцовай гімназіі, дзе ў асноўным вучыліся падлеткі старэйшыя за яго гады на тры-чатыры.
Норавы на Медэі-2 заўсёды былі крыху крымінальныя, і школы не былі выключэннем з гэтага агульнага правіла… і таму ў першы ж дзень заняткаў, на першым жа перапынку да Холіна падыйшлі чатыры ягоных аднакласнікі і запатрабавалі грошаў. Не шмат, так, больш для знаёмства… А пасля катэгарычнай адмовы Максіміліяна гэта зрабіць, малалетнія рэкеціры адразу ж паспрабавалі яго адлупцаваць…
Праўда, спроба гэтая аказалася няўдалай для нападаючых.Удзельнічаць у дзіцячых бойках Холін проста не ўмеў… і злашчасная чацвёрка адразу ж апынулася на бальнічных ложках са шматлікімі і даволі сур’ёзнымі ўнутраннымі пашкоджаннямі. Але для самога Максіміліяна гэты непрыемны інцындэнт меў яшчэ больш сур’ёзныя вынікі. Нягледзячы на ўсе намаганні прыёмных бацькоў, хлопчыка накіравалі ў выпраўленчую калонію тэрмінам на адзін год… дзе таксама яму адразу ж прыйшлося адстойваць сваё права ні ад каго не залежыць і нікому са старэйшых падлеткаў не падпарадкоўвацца…
Гэтае сваё права ён паспяхова адстаяў, а праз некалькі месяцаў проста ўцёк з калоніі і, не вярнуўшыся ўжо да прыёмных бацькоў, пачаў самастойнае жыццё, уладкаваўшыся юнгай на адзін з трансгалактычных лайнераў…
І толькі праз шмат гадоў выпадкова даведаўся, што падпісаў гэтым смяротны прыгавор сваім прыёмным бацькам, бо “дзікія кошкі” не ўмеюць дараваць, і слова “міласэрднасць” ім таксама амаль невядомае…
– Ты ведаеш, маці часта ўспамінала пра цябе, - прагаварыла раптам Ірума, адрываючы гэтым Холіна ад ягоных невясёлых успамінаў. – Яна шукала цябе… яна, а потым і я…
– Навошта? – ціха, без усялякага выразу спытаўся Холін. – Навошта вы шукалі мяне?
Ірума нічога не адказала . Замест гэтага, яна прайшлася па вузкаму праходу шлюбкі, якая даўно ўжо апусцілася на зямлю… прайшлася, спынілася каля пульта кіравання… нейкі час моўчкі яго разглядвала…
– Прымітыў, - прагаварыла яна, націскаючы адну з кнопак. – Які ўсё ж прымітыў! Але на першы час сойдзе, ці не так, Маргана?
– Я пайду, - сказала Маргана, нахіляючыся над люкам. – Пагутарце без мяне!
Яна спрытна слізганула ў люк, адразу ж знікаючы з вачэй. А Ірума, праводзячы яе поглядам, зноў павярнулася да Холіна.
– Калі б ты нарадзіўся дзяўчынкай, - сказала яна ціха і з нейкім нават болем у голасе, - то ў мяне б была старэйшая сястра… І мы б маглі сябраваць… ведаеш, як гэта важна на Барсуме– мець старэйшую сястру?!
– Ведаю, - сказаў Холін. – Але б ты не была тады прынцэсай! Прынцэсай быў бы я!
– Ішто?
Ірума раптам усміхнулася.
– Пайшлі! – сказала яна, паказваючы на люк. – Ты першы!
– Куды? – Холін павольна падыйшоў да люка, зазірнуў у яго. – У палон?
– Пакуль у госці! – Ірума зноў усміхнулася. – А потым… будзе бачна…
* * *
Напэўна, у кожнага здзіўлення ёсць свая мяжа, і Свенсан гэтую мяжу даўно ўжо пераступіў. Таму зараз ён без усялякага інтарэсу наватглядзеў, як, літаральна ніадкуль, з пустэчы, працягвалі ўзнікаць у цэнтры ярка-чырвонага круга ўсё новыя і новыя фігуры ў чорных камбінізонах і з плазмерамі ў руках. Тыя, першыя “дзікія кошкі”, якія з’явіліся тут крыху раней і вялі затым жорсткі паветраны бой з космадэсантнікамі, даўно ўжо адбылі кудысьці на захопленых шлюбках. Зараз жа жанчыны-воіны Барсума накіроўваліся да таго ці іншага круга, якія былі размешчаны па перыферыі акруглай гэтай залы і таксама свяціліся зараз яркім чырвоным святлом. Жанчыны пачаргова ступалі ў гэтыя кругі і зноў знікалі, як быццам іх і не было тут…
Свенсан ведаў – Ірума яму растлумачыла – што вялікі круг у цэнтры звязаны зараз з Барсумам, а гэтыя малыя кругі вакол яго маюць “выхады” ў самых розных месцах Аграполіса, дакладней, у розных месцах стэпавай ягонай часткі. Захоп планеты працягваўся… дакладней, ён быў амаль ужо завершаны… і прайшла чарговая баявая аперацыя Барсума проста бліскуча…
Космадэсантнікі знішчаны, іх баявыя шлюбкі захопленыя усе да адной… так што ніякага арганізаванага супраціўлення “дзікія кошкі” тут не сустрэнуць. Ды і неарганізаванага таксама, бо фермеры, разрозненныя і распешчаныя празмернай апекай ФІРМЫ, наўрад ці возьмуцца за зброю. Хіба толькі ахоўнікі… ды колькі іх, тых ахоўнікаў. І чаго яны вартыя супраць “дзікіх кошак”, гэтыя ахоўнікі…
А “дзікія кошкі” ўсё ішлі і ішлі праз адчынены партал, дзе адлегласць у многія і многія кілапарсекі скарачалася раптам да аднаго-адзінага кроку. І Свенсан успомніў раптам, як крыху раней праз партал гэты прайшлі ў зваротным напрамку, на Барсум, жанчыны-арфісткі, рабочая жонка фермера Рыка і яшчэ некалькі жанчын, якіх Свенсан раней не бачыў. Праўда, адна з жанчын, Ева, усё ж адмовілася ад Барсума. Моцна трымаючыся за руку Адама, яна на ўсе прапановы зрабіць гэта, толькі адмоўна матляла галавой. І “дзікія кошкі”, як не дзіўна, пайшлі ёй насустрач. Еву разам з Адамам перакінулі праз іншы партал якраз на яе родную планету, назву якой Свенсан так і не змогутрымаць у памяці…
“Імгненны пераход, - нечакана падумалася яму. – Спрадвечная мара чалавецтва… і вось яна здзейсненая. І не патрэбны зараз вялізныя і дарагія лайнеры… і іх экіпажы… столькі прафесій адразу ж становіцца непатрэбнымі… А яшчэ гэта канец ФІРМЕ, бо менавіта даходы адгалактычных перавозак састаўляюць заразільвіную долю яе бюджэту…”
Побач са Свенсанам нечакана з’явілася Ірума. Ён нават не заўважыў, калі ж яна паспела падыйсці.
– Ну як? – спыталася Ірума. – Уражвае?
– Не тое слова! – Свенсан памаўчаў крыху і дадаў: - Ты думаеш, ФІРМА з гэтым змірыцца?
– З чым? – ці то не зразумела, ці то зрабіла выгляд, што не зразумела Ірума. – З чым яна не змірыцца, твая ФІРМА?
– З усім! – сказаў Свенсан. – З крахам галактычных перавозак… са стратай Аграполіса…
Ірума адказала не адразу. Нейкі час яна глядзела на круг у цэнтры залы, які ўжо пуставаў нейкі час і змяняў пры гэтым сваю чырвоную афарбоўку на звычайную чорную.
– Аграполіса больш няма! – прагаварыла яна жорстка. –Ёсць Барсум-2, і тваёй ФІРМЕ прыдзецца з гэтым змірыцца!
– Яна - не мая! – сказаў Свенсан.