Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

Толькі зараз Сарджэн разгледзіў у акруглай сцяне залы незвычайную адтуліну, якая значна адрознівалася ад усіх астатніх уваходаў у калідоры. Бачна было, што яе, гэтую свежую адтуліну, і сапраўды прабілі і прабілі зусім нядаўна.. вакол былі раскіданы свежыя камякі зямлі і кавалкі бетона…

– Навошта гэта? – спытаўся Сарджэн, падыходзячы да адтуліны і кратаючы рукой яе край. – Адкуль гэта?

– З паверхні, адкуль жа яшчэ! – рэзка, але ўжо без усялякай злосці адказала Мэры. – Каб прабіцца сюды! А вось як ты сюды патрапіў, цікава было б даведацца?!

Не зусім яе разумеючы, Сарджэн паглядзеў на ўваход, якім ён звычайна карыстаўся. Жартуюць яны з яго, ці што?

Але, прыглядзеўшыся больш уважліва да Мэры, Сарджэн зразумеў раптам, што яна не жартуе. Яна не ведае пра ўваход… і гэта тым больш дзіўна, што вось жа ён, зусім побач!

– Ну, што ж ты маўчыш?! – Жанчына, якую Мэры чамусьці назвала прынцэсай, стаяла, наогул, каля самага гэтага ўваходу і, здаецца, таксама нават не падазравала аб самім факце ягонага існавання– Як ты трапіў сюды?!

– Праз уваход, - сказаў Сарджэн. – Вось праз гэты ўваход!

Ён паказаў рукой на цёмную выемку ўвахода ў сцене і ўсе прысутныя дружна павярнуліся ў той бок.

– Праз гэты вось!

– Там нічога няма! – сказала Мэры. Потым яна моцна схапіла Сарджэна за руку, пацягнула за сабой у бок увахода. – Пакажы нам яго! Дзе ён?!

– Ды вось жа!

Сарджэн зрабіў крок, другі… і толькі калі ён прайшоў праз гэты невялікі праход у суцэльнай сцяне залы,усе астатнія змаглі разглядзець яго. І не толькі разглядзець, але і прайсці праз яго ўслед за Сарджэнам. І трапіцьпрама ў жылыя памяшканні будынка …

* * *

Таямнічыя незразумелыя збудаванні сярод непралазных джунгляў былі выпадкова адкрыты навуковай экспедыцыяй на другі год яе знаходжання на планеце. Адкрыццё гэтае, як не дзіўна, не выклікала вялікага ажыятажу, магчыма, таму, што асноўныя мэты экспедыцыі былі зусім іншымі… ды і састаў яе быў адпаведным. І нават калі спецыяльныя аналізы паказалі, што прыблізны ўзрост гэтых збудаванняў – не менш за сто мільёнаў гадоў (а, магчыма, і значна большы)… нават тады павышанай цікавасці да адкрыцця не адбылося. Праўда, тут працягвала работу пэўная група спецыялістаў… частку памяшканняў яны пераабсталявалі для ўласнага жытла, астатнія былі самым старанным чынам даследаваныя… але нічога такога звышасаблівага там знойдзена не было, акрамя некалькіх незразумелых прадметаў, якія крыху пазней і празвалі артэфактамі. Вучоныя прыйшлі да высновы, што і памяшканні, і самі артэфакты – рэшткі нейкай даўняй гуманоіднай цывілізацыі… але і гэтае іх адкрыццё не асабліва зацікавіла фінансавых спонсараў экспедыцыі. Надыходзіў рашаючы момант у бітве за планету, дакладней, за тое, каму яна дастанецца… і каму якая справа была да нейкіх там незразумелых пабудоў сярод джунгляў…

Дзіўна, але старанна вывучаючы ўсе запар памяшканні, ніхто з вучоных так і не “адкрыў” тых калідораў, якія з такім дылетанскімнадхненнем даследваў потым Сарджэн. Уваход туды быў для іх чамусьці зачынены… ніхто з іх проста не бачыў гэты ўваход…

І толькі ў самы апошні, здаецца, год іх работы на планеце аднаму з вучоных пашчасцілася, не толькі ўбачыць ўваход, але і прайсці праз яго. Праўда, слова “пашчасціла” тут не зусім падыходзіць, бо больш ніхто гэтага вучонага так і не бачыў. Прынамсі, на планеце Аграполіс. Яго смерць спісалі на джунглі, дзе і сапраўды небяспека падпільноўвала неасцярожных на кожным кроку…

А сам вучоны аказаўся раптам…на Барсуме. І, зразумела ж, адразу ж быў затрыманы там па падазрэнню ў шпіёнскай дзейнасці.

Небараку-вучонага дапытвалі доўга і ўсебакова. Ягоным няскладным тлумачэнням, зразумела ж, ніхто не верыў… дакладней, амаль ніхто…

Бо знайшліся сярод “дзікіх кошак” і тыя, хто паверыў. І, не толькі паверыў,а супаставіў гэты дзіўны факт з некаторымі іншымі паўлегендарнымі фактамі…хутчэй нават, не фактамі, а легендамі. Тады ўпершыню на Барсуме і зацікавіліся далёкай планеткай, якая не называлася яшчэ Аграполісам. Праўда, цікаўнасць гэта была ў той далёкі час цалкомабстрактнай…

Далейшы лёс вучонага застаўся невядомым. Вядома толькі, што з Барсума яго так і не выпусцілі… ну а лёс мужчын на гэтай “жаночай” планеце, як правіла, не з зайздросных. Што ж датычыцца самой навуковай экспедыцыі, то ёй у хуткім часе прыйшлосяпоўнасцю згарнуць свае даследванні, і планета была аб’яўлена прыгоднай для масавага засялення.ФІРМА, якая, у жорсткай барацьбе з канкурэнтамі і здолела набыць гэтую планету, вырашыла зрабіць яе менавіта аграрнай. Пра таямнічыя збудаванні сярод джунгляў хутка забыліся… ад іх даследвання засталіся толькі каля двух дзесяткаўнезразумелых залацістых прадметаў, так званых, артэфактаў…

І толькі “дзікія кошкі” ўсе гэтыя доўгія гады і дзесяцігоддзі працягвалі сваё ўласнаедасследванне, якое прывяло нарэшце да ашаламляльнага адкрыцця.

Аказалася, што міжпланетныя і міжзорныя падарожжы можна было ажыццяўляць не толькі трансгалактычнымі рэйсамі крэйсераў альбо лайнераў. Невядомая цывілізацыя, якая па нейкіх прычынах альбо знікла сама па сабе альбо перасялілася кудысьці ў іншае месца яшчэ сто мільёнаў гадоў таму, вынайшла куды больш хуткі і дасканалы спосаб перамяшчэння: тэмпаральныя каналы, якія мелі выхады (парталы) на тую ці іншую планету Галактыкі. У асноўным, гэта былі планеты на якіх развівалася альбо патэнцыяльна магчыма было жыццё, хоць меліся і выключэнні з гэтага правіла…

Асноўная складанасць была ў тым, што самое месца тэмпаральнага выхаду заўважыць візуальна альбо хаця б адчуць яго фізічначалавеку немагчыма. Патрабаваліся нейкія асаблівыя прыборы, для выяўлення дакладных месцаў гэтых выхадаў на кожнай з планет… і доўгім шляхам спроб і памылак прыборы такія былі створаны на Барсуме. Але павінна было прайсці яшчэ шмат гадоў і нават дзесяцігоддзяў, перш чым была складзена першая прыблізная галактычная карта тэмпаральных парталаў.

І вось тады “дзікія кошкі” зноў звярнулі асаблівую увагу на Аграполіс. Аказалася, што менавіта тут знаходзіцца нейкая своеасаблівая “перасадачная галактычная станцыя”.І, вядома ж, для паўнацэннага свайго функцыяніравання “станцыі” гэтай тэрмінова патрабаваўся сапраўдны гаспадар…

* * *

Апынуўшыся, нарэшце, у жылых памяшканнях, Сарджэн са здзіўленнем і з задавальненнем нават заўважыў там не менш двух дзесяткаў маладых прыгожых жанчын. Праўда, па іх паводзінах бачна было, што ніякія гэта не “дзікія кошкі”. Так, звычайныя рабочыя жонкі, прытым палова з іх была чамусьці апранутае ў мужчынскае адзенне, занадта для іх прасторнае…

Апрач жанчын, тут знаходзіўся і малады чалавек, знешнасць якога раптам падалася Сарджэну даволі знаёмай. Ён прыгледзіўся…малады чалавек таксама ўважліва на яго пазіраў…

– Нікаля? – спытаўся ён не зусім упэўнена. – Сарджэн?

– Адам?

Толькі цяпер Нікаля пазнаў, нарэшце, былога свайго аднакласніка. Узрадаваны, ён рушыў да Адама, каб пагаманіць…ды толькіМэры яго крыху апярэдзіла.

– Усім выйсці ў суседні пакой! – тонам, які не цярпеў аніякага пярэчання, загадала яна, але, калі і сам Нікаля паслухмяна рушыў услед за іншымі, Мэры адразу ж схапіла яго за руку. –А ты куды!

Акрамя Саржэна і Мэры у пакоі, вядома ж, засталася прынцэса, а з ёй і той прадстаўнік ФІРМЫ (альбо былы прадстаўнік ФІРМЫ), які некалі вёў допыт . Праўда, зараз ён палічыў за лепшае моўчкі назіраць з канапы за ўсім, што адбывалася. Допыт Сарджэна вялі “дзікія кошкі”, а, можа, і не допыт гэта быў зусім, а так… сяброўская размова…

Поделиться с друзьями: