Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

– А наконт перавозак… - Ірума зноў памаўчала крыху. – Ты, пэўна, лічыш, што мы вырашылі стаць нейкімі касмічнымі рамізнікамі? – Яна яшчэ крыху памаўчала. – На гэтыя парталы ў нас свае планы і да касмічных перавозак яны не маюць аніякага дачынення…

У гэты час да іх наблізілася Маргана са сваім нязменным Нікаля, а таксама Холін, які кінуў хуткі погляд на Свенсана і адвярнуўся.

Свенсан яго выдатна разумеў. Яму, з самага пачатку іх вымушанай сустрэчы ў гэтай зале, было неяк няёмка ў прысутнасці Холіна… зараз жа, калі ён даведаўся ад Ірумы пра тое, што Холін яе брат…

– Мы – на Барсум! – сказала Маргана. – Ты з намі, прынцэса?

– Не, я пакуль што застануся тут, - сказала Ірума. Яна змоўкла, паглядзела чамусьці на Свенсана і дадала: - На нейкі час.

– Ну што ж, тады да сустрэчы!

Маргана ўвайшла ў круг, Сарджэн, вядома ж, за ёй… яшчэ імгненне – і яны зніклі, а Свенсану, які назіраў за імі ўвесь гэты час, прыйшла раптам у галаву нечаканая думка, што гэты малады фермер, сам таго не падазраваючы, зрабіў за “дзікіх кошак” значную частку іх работу. І хто ведае, ці прайшоў бы захоп планеты так хутка і паспяхова, не акажыся тут у самы адказны момантгэтага Сарджэна?Нікаля, так, здаецца, ягонае імя…

Свенсана так і карціла запытаць аб гэтым Іруму, але, па-першае, побач з ёй усё яшчэтырчэў насуплены Холін, па-другое – і гэта галоўнае – Свенсан чамусьці падазраваў, што шчырага адказу на сваё пытанне ён так і не атрымае…

А Ірума раптам узяла Холіна за руку.

– Не жадаеш наведацца на Барсум, брат? – спыталася яна нечакана мяккім і нават спагадлівым нейкім голасам. – Не бойся, там цябе не чакаюць ніякія непрыемнасці.

– Нягледзячы на тое нават, што я ўвесь гэты час процідзейнічаў, як мог, вашай аперацыі па захопу Аграполіса? – спытаўся Холін у Ірумы, па-ранейшаму поўнасцю ігнаруючы Свенсана. – А ці ведаеш ты, што гэта менавіта я настаяў на тым, каб вас знішчылі ў самым пачатку. І дзве “дзікія кошкі” сапраўды былі знішчаны па непасрэднаму майму загаду!

Свенсану здалося, што пры гэтых словах Холіна Ірума крыху ўздрыгнула… а, можа, яму гэта толькі здалося…

– Гэта не мае значэнне, - прагаварыла Ірума, мякка, як і раней. – На вайне толькі перамога мае значэнне!

– Ірыдыя… - прагаварыў раптам Холін нечакана змяніўшымся голасам, - як даўно яна загінула?

– Адкуль ты ведаеш, што яна загінула? – здзіўлена запыталася Ірума, і адразу ж адказала сама сабе: - Ну, вядома ж… раз я – прынцэса, то маёй маці ўжо не павінна быць у жывых! Нашай маці… - адразу ж паправілася яна.

– Як даўно яна загінула? – перапытаў Холін. – І дзе?

– Ужо восем гадоў прайшло, - сказала Ірума спакойна, як аб чымсьці будзённым. – Дзе – не ведаю…

– Ну што ж… - Холін уздыхнуў, памаўчаў крыху і дадаў: - “Дзікія кошкі” не павінны паміраць сваёй смерцю, хіба не так?

– Яны і не паміраюць!

Ірума ўзняла раптам руку, чыста жаночым жэстам паправіла прычоску.

– Яны гінуць!

Яна павольна прайшлася па зале, спынілася каля чорнага круга ў цэнтры.

– Па-ранейшаму не жадаеш наведаць Барсум, брат?

– Не жадаю, сястра, - сказаў Холін. – Гэта цяпер не маё!

– А Максіміліяна?

Свенсан, спадцішка назіраўшы за Холінам, заўважыў, як таргануўся раптам ягоны твар. Нібыта ад удару.

– Гэта забаронены прыём, сястра! – прагаварыў Холін ціха, ледзь чутна. Потым ён таксама падыйшоў да чорнага круга, узыйшоў на яго. – Калі хочаш дапамагчы мне, адпраў мяне зараз на Медэю-2. Хачу наведаць могілкі сваіх прыёмных бацькоў…

Цяпер ужо здрыганулася сама Ірума… хоць Свенсан так нічога і не зразумеў з кароткай іх слоўнай дуэлі...

– Гэта таксама забаронены прыём, брат! – ціха прагаварыла, прашаптала нават Ірума. –Мама тут ні пры чым! Я таксама! А ў рэшце рэшт, твая справа…

Імгненнае змяненне колеру круга з чорнага на чырвоны… і Холін таксама знік. У дзіўнай гэтай зале засталіся толькі сам Свенсан і Ірума…

Прынцэса Ірума…

Жанчына ягонай мары…

– Цікава, якімі яны былі? – раптам прагаварыла Ірума. – Такімі, як мы?

– Хто? – не адразу зразумеў Свенсан… потым да яго дайшло, што Ірума мае на ўвазе старажытных будаўнікоў усіх гэтых праходаў і парталаў. – Наўрад яны былі такімі, як мы… Скажы лепш, як вы ўсім гэтым кіруеце? І як яно дзейнічае?

Ірума адказала не адразу. Нейкі час яна проста глядзела на Свенсана доўгім уважлівым поглядам.

Як кіруем – не скажу! Як дзейнічае – не ведаю! – прагаварыла яна нарэшце. – І ніхто з нас пакуль гэтага не ведае. Ніхто, акрамя…

Не дагаварыўшы, яна змоўкла.

– Акрамя Сарджэна, - закончыў за яе Свенсан. – Акрамя Нікаля Сарджэна. Ён для вас зараз – знакавая фігура, ці не так?

Ірума нічога на гэта не адказала.

– Цікава, калі ён захоча пакінуць вас – гэта яму ўдасца? Ці жывым яму з Барсума не вырвацца?

– Яны хутка вернуцца, - сказала Ірума, думаючы аб нечым сваім. – Сюды, на гэту планету. І будуць жыць тут разам… ён і Маргана…

– Мэры! – паправіў яе Свенсан. – Ён і Мэры…

– Ці ты чакаў чагосьці іншага?

– Ды не, чагосьці падобнага я і чакаў! – сказаў Свенсан. – Скажы тады хоць, што будзе з астатнімі жыхарамі Аграполіса? Бо іх, як ніяк, трыццаць мільёнаў!

– З жыхарамі Барсума-2, ты хацеў сказаць? – паправіла Свенсана Ірума. – І іх, да твайго ведаму,не трыццаць мільёнаў, а ўсе шэсцьдзесят! Ты што, таксама не лічыш гэтых жанчын за людзей?

Свенсан адчуў раптам, што чырванее. Сапраўды, як ён мог ляпнуць такое?! Ці гэта служба ў ФІРМЕ так на яго падзейнічала, што ён і на самой справе пачаў лічыць мясцовых жанчын звычайнымі рабочымі жывёлінамі…

– Я проста меў на ўвазе мужчын, - прмармытаў Свенсан вінавата. – Бо я нават упэўнены, што з жанчынамі тут усё будзе добра! Яны стануць “дзікімі кошкамі”…

– Не ўсе! – сказала Ірума. – Працэнтаў пяць, не больш… Астатнія ж… яны проста застануцца свабоднымі грамадзянкамі Барсума-2…

– А мужчыны? – спытаўся Свенсан. – Яны таксама застануцца свабоднымі грамадзянамі Барсума-2?

Замест адказу Ірума толькі ціха засмяялася.

– Чаму ты смяешся? – недаўменна спытаўся Свенсан. – Я што, сказаў штосьці смешнае?

– Ты сам вельмі смешны зараз! – прагаварыла Ірума. – Ты робіш выгляд, што цябе вельмі хвалюе лёс усіх гэтых мужчын, у той час, як сам…

Не дагаварыўшы, яна змоўкла.

– У той час, як сам… - машынальна паўтарыў Свенсан. – Што, сам?

– У той час, як сам толькі і марыш аб тым, як бы зацягнуць мяне ўложак… - Ірума раптам ушчыльную падыйшла да Свенсана і, узяўшы яго за руку, паклала яе сабе на грудзі… і Свенсан адразу ж адчуў праз тонкую тканіну камбінізона тугія гэтыя грудзі.- Ці, можа, я памыляюся?

Поделиться с друзьями: