Гары Потэр і Філасофскі Камень
Шрифт:
– Значыць, так, - сказаў дзядзька Вернон, імкнучыся захоўваць спакой, але ў той жа час выдзіраючы жмуты з вусоў, - каб праз пяць хвілін усе былі сабраныя. Мы з'яжджаем. Вазьміце толькі самае неабходнае. І Без пярэчанняў!
З абадранымі вусамі ён выглядаў так страшна, што ніхто так і не вырашыўся пярэчыць. Праз дзесяць хвілін яны ўжо прабілі сабе шлях скрозь забітыя дзверы і імчаліся ў машыне па шашы. На заднім сядзенні ўсхліпваў Дадлі, які атрымаў ад бацькі за тое, што затрымаў ад'езд, спрабуючы ўпіхнуць у заплечнік тэлевізар, відэамагнітафон і камп’ютар.
Яны імчаліся і імчаліся. Нават цётка Петунья не адважвалася спытаць, куды ж яны едуць. Час ад часу дзядзька Вернон рэзка разварочваўся і некаторы час ехаў у зваротным напрамку.
– Пазбавімся ад пагоні… ад хваста… - мармытаў ён у гэтых выпадках.
Цэлы дзень яны не спыняліся нават для таго, каб перакусіць. Увечары Дадлі ўжо выў уголас. Гэта быў самы кашмарны дзень у яго жыцці. Ён прагаладаўся, прапусціў цэлых пяць перадач па тэлевізары і наогул яшчэ ні разу не праводзіў так шмат часу, не падарваўшы ніводнага камп’ютарнага прышэльца.
Нарэшце, на ўскраіне вялікага горада дзядзька Вернан затармазіў каля нейкай панурай гасцініцы. Дадлі і Гары пасяліліся ў адным пакоі. Дадлі тут жа захрапеў, а Гары сядзеў на падваконні, глядзеў, як свецяць фарамі машыны і напружана думаў…
Снедаць прыйшлося бутэрбродамі з марынаванымі памідорамі. Не паспелі яны даесці, як падышла гаспадыня гасцініцы.
– Прабачце, хто з вас тут будзе м-р Г. Потэр? Тут прыйшло каля сотні вось такіх вось…
І яна паказала ліст, трымаючы яго так, каб яны маглі прачытаць ізумрудны адрас:
Коксворт
Гасцініца "Мёртвая цішыня"
Нумар 17
М-ру Г. Потэру
Гары пацягнуўся было за лістом, але дзядзька Вернан стукнуў яго па руцэ. Жанчына безуважна назірала.
– Я вазьму іх, - сказаў дзядзька Вернан, хутка паднімаючыся і выходзячы з сталовай следам за гаспадыняй.
– Можа быць, лепш паехаць дахаты?
– асцярожна спытала цётка Пятуння праз некалькі гадзін пасля ад’езду з гасцініцы, але дзядзька Вернан, па ўсім, не чуў яе. Чаго ён наогул імкнуўся дамагчыся, ніхто зразумець не мог. Ён заехаў у лес, выйшаў, агледзеўся, затрэс галавой, зноў улез у машыну, і яны паехалі далей. Тое ж самае адбылося і пасярод узаранага поля, і на падвесным мосце, і на страсе шматпавярховай стаянкі.
- Тата здурэў, так, мам?
– сумна спытаў Дадлі ў маці ўвечары таго ж дня. Дзядзька Вернан прывёз іх на бераг мора, замкнуў у машыне і знік.
Пачаўся дождж. Буйныя кроплі барабанілі па страсе. Дадлі хлюпаў носам.
– Сёння панядзелак, - паведаміў ён цётцы Пятунні, - сёння будзе "Вялікі Ўмберта". Я жадаю, каб у нумары быў тэлевізар.
Панядзелак. Гэта Гары аб нечым нагадала. Калі сёння панядзелак - ужо што-што, а дні тыдня Дадлі ведаў добра, інакш як бы ён глядзеў тэлевізар - значыць, заўтра, у аўторак, Гары будзе адзінаццаць. Вядома, для Гары дзень нараджэння ніколі не быў нічым такім асаблівым. У мінулы раз, напрыклад, яму падарылі вешалку для паліто і старыя шкарпэткі дзядзькі Вернана. Але ўсё ж не кожны дзень табе спаўняецца адзінаццаць.
Дзядзька Вернан вярнуўся, усміхаючыся. У руках ён нёс доўгі плоскі пакет, але не адказаў, калі цётка Петунья спытала, што гэта ён купіў.
– Я знайшоў выдатнае месца!
– абвясціў ён.
– Вылазьце! Пайшлі!
На вуліцы было вельмі халодна. Дзядзька Вернан паказваў кудысьці даволі далёка ў моры, дзе высілася штосьці, падобнае да скалы. На вяршыні скалы тулілася няшчасная маленечкая хатка. Можна было з упэўненасцю сказаць, што там няма тэлевізара.
– Сёння ўначы абяцаюць шторм!
– выклікнуў дзядзька з застылай усмешкай памяшанага і запляскаў у ладкі.
– А гэты джэнтльмен ласкава пагадзіўся пазычыць нам сваю лодку!
Да іх бокам наблізіўся бяззубы старэча і з задаволенай усмешкай паказаў на старую лодку, што хісталася на хвалях сера-сталёвай вады.
– Я узяў сёе-тое пад’есці, - сказаў дзядзька Вернон, - так што - усе на борт!
У лодцы было смяротна халодна. Ледзяныя пырскі марской вады і кроплі дажджу запаўзалі за каўнер, вецер біў па твары. Падавалася, прайшло шмат гадзін, перш чым яны дабраліся да скалы, дзе дзядзька Вернан, спатыкаючыся і саслізгваючы, праклаў шлях да напаўзруйнаванага прыстанку.
Усё ў доме выклікала агіду. Пах гнілых водарасцей, вецер, які са свістам урываўся ў вялізныя шчыліны паміж сценамі з грубых дошак, а ў коміне было безнадзейна пуста . У хаціне меліся ўсяго два пакойчыкі.
Сухі паёк дзядзькі Вернана аказаўся чатырма бананамі і пакуначкам чыпсаў кожнаму. Пры дапамозе пустых пакетаў дзядзька паспрабаваў развесці агонь у каміне, але пакеты толькі дымілі і зморшчваліся.
– Вось дзе лісты б спатрэбіліся!
– весела пажартаваў дзядзька.
Ён знаходзіўся ў выдатным настроі - відавочна, быў упэўнены, што ніякія лісты не злолеюць дабрацца сюды, да таго ж у шторм. Гары пра сябе згаджаўся з ім, хоць яго самога такая думка не радавала.
Наступіла ноч, і пачаўся абяцаны шторм. Пырскі ад высачэзных хваль білі ў сцены хаціны, ад лютага ветра бразгаталі ваконныя рамы. Цётка Пятуння знайшла ў суседнім пакоі некалькі парослых цвіллю коўдр і паклала Дадлі на пабітай моллю канапе. Сама яна разам з дзядзькам Вернанам адправілася спаць на праваленым ложку ў суседні пакой, а Гары не заставалася нічога іншага, акрамя як адшукаць найменш цвёрдае месца на падлозе і згарнуцца там пад самай танюткай, самай старой коўдрай.
Шторм станавіўся ўсё мацней, і Гары не мог заснуць. Ён дрыжаў і варочаўся з боку на бок, імкнучыся ўлегчыся ямчэй. Жывот зводзіла ад голаду. Храп Дадлі заглушалі нізкія грымоты, што пачаліся дзесьці каля апоўначы. Падсветлены цыферблат гадзінніка на тоўстай руцэ Дадлі, якая звісала з канапы, паказваў, што праз дзесяць хвілін Гары споўніцца адзінаццаць. Хлопчык ляжаў і глядзеў, як з ціканнем гадзінніка дзень нараджэння падыходзіў усё бліжэй, думаў аб тым, ці ўспомняць аб гэтым дзядзька і цётка, і ўяўляў, дзе зараз можа знаходзіцца невядомы аўтар лістоў.
Яшчэ пяць хвілін. Раздаўся трэск. Гары вельмі спадзяваўся, што страха не праваліцца, хоць, магчыма, ад гэтага хаця б стане цяплей. Чатыры хвіліны. Раптам, калі яны вернуцца, дом на Прайвет Драйв будзе настолькі запоўнены лістамі, што яму як-небудзь атрымаецца прачытаць хоць бы адзін?
Тры хвіліны. Цікава, гэта мора так ударае аб камяні? І (засталося дзве хвіліны) што гэта за дзіўны гук, нібы нешта абсыпаецца? Можа быць, скала руйнуецца і сыходзіць пад ваду?
Яшчэ хвіліна, і яму будзе адзінаццаць. Трыццаць секунд… дваццаць… дзесяць… дзевяць… - абудзіць, мо, Дадлі, хай пазлуецца - тры… дзве… адна…
БУМ!
Хаціна задрыжала, Гары сеў і паглядзеў на дзверы. Хтосьці стукаў знадворку, жадаючы ўвайсці.
— РАЗДЗЕЛ IV —
Ключнік
БУМ! Пастукалі яшчэ раз. Дадлі прыскокнуў.
– Хто страляў?
– сонна спытаў ён.
Ззаду раздаўся шум - гэта дзядзька Вернан недарэчнымі скокамі прабіраўся па пакоі. У руках у яго была стрэльба - зараз стала зразумела, што хавалася ў доўгім плоскім пакеце.