Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

Гары з гучным стукам упусціў свой куфаль. Рон штурхнуў яго.

– Натуральна,- сказала прафесарка МакГонагал.- Блэк і Потэр. Завадатары іх мінібанды. Абодва вельмі яскравыя, выключна яскравыя асобы і гэта факт... Мяркую што наўрацці знойдзейцца яшчэ такая пара парушальнікаў спакою...

– Ды няўжо ж,- усміхнуўся Хагрыд.- Блізнят’ Візлі могуць даць ім перца з імберцам.

– Можна было б вырашыць, што яны былі роднымі братамі,- далучыўся да размовы Флітвік.- Неразлукі!

– Так, цалкам згодзен, былі,- прамовіў Фадж.- Потэр давяраў Блэку больш чым астатнім сябрам, так было ў школе і так было пасля яе заканчэння. Сірыюс быў шаферам на іх з Лілі вяселлі, а пасля таго, як нарадзіўся Гары, яго запрасілі ў якасці хроснага бацькі. Хлопчык вядома ж анічога ня ведае, уявіце сабе, як бы ён пакутаваў з гэтага.

– Таму што Блэк перайшоў на бок Самі-Ведаеце-Каго?- шэптам спыталася шынкарка.

– Яшчэ горш за гэта, даражэнечкая...- Фадж сцішыў свой голас настолькі, што ён больш нагадваў нізкі гуд.- Ня шмат хто ведае аб тым што Потэры здагадваліся аб тым, што Самі-Ведаеце-Хто палюе за імі. Дамблдор, які быў адным з нестомнейшых барацьбітаў з Самі-Ведаеце-Кім, меў шэраг карыснейшых шпіёнаў. Адзін з тых інфарматараў адразу ж папярэдзіў Джэймса з Лілі і параіў ім схавацца. Вядома ж ад Самі-Ведаеце-Каго ня надта лёгка ўкрыцца, тваму Дамблдор прапанаваў ім лепшае, што быў у стане зрабіць – замову Фідэліюс.

– І як яна дзейнічае?- задыхаючыся ад зацікаўленнасці спыталася мадам Размерта. Прафесар Флітвік адкашляўся.

– Гэта надзвычайна складаная замова,- павісківаючы прамовіў ён,- Сутнасць яе ў тым, што сакрэт аб нечым месцазнаходжанні захоўваецца ў душы жывой істоты. І калі гэты чалавек, называны яшчэ Сакрэтным ахоўцам дабрахвотна не выдасць яго, месцазнаходжанне немагчыма будзе выведаць. Калі б сакрэт не быў выдадзены, Лілі з Джэйсам маглі б гадамі жыць у той мясціне і Самі-Ведаеце-Хто ніколі б іх самастойна не знайшоў, нават калі б яны ўвесь час сядзелі прыціснуўшы насы да вокан!

– І Блэк быў Сакрэтным ахоўцам Потэраў?- прашапатала мадам Размерта.

– Натуральна ж,- сказала прафесарка МакГонагал.- Джэймс пераканаў Дамблдора, што Блэк аніколі не выдасць іх, нават пад пагрозай смерці, тым больш што ён сам збіраўся схавацца... але ж Дамблдор працягваў непакоіцца. Я памятаю, як ён прапаноўваў сабе на месца Сакрэтнага ахоўцы Потэраў.

– Ён падазраваў Блэка?- вохнула шынкарка.

– Ён быў ўпэўненны, што нехта надта блізкі да Потэраў паведамляе Самі-Ведаеце-Каму, аб іх рухах,- змрочна прамовіла МакГонагал.- Так, на працягу некаторага часу, ён меў падазрон, аб тым што нехта з нас перайшоў на бок Самі-Ведаеце-Каго і перадае яму шмат якую інфармацыю.

– Але Джэймс Потэр настаяў на ўдзеле Блэка?

– Так,- з цяжкасцю ў голасе адказаў Фадж.- І не прайшло тыдня, як Фідэліюс быў накладзены...

І Блэк іх выдаў?- ледзь дыхаючы спыталася мадам Размерта.

– На самой справе, так. Блэк магчыма стаміўся ад ролі двайнога агента і планаваў адкрыта паведаміць аб сваёй падтрымцы Самі-Ведаеце-Каго пасля смерці Потэраў. Але як мы ведаем Самі-Ведаеце-Хто пацярпеў паразу ад малога Гары Потэра. Згубіўшы сваю моц і жудасна саслаблены ён збег і Блэк застаўся ў вельмі непрыемным становішчы. Яго гаспадар прайграў у той самы момант, калі той збіраўся паказаць сваё сапраўднае аблічча - аблічча здрадніка. І ўсё што яму заставалася, гэта бегчы за сваім гаспадаром...

– Брудны, смярдзючы здраднік!- раўкнуў Хагрыд так громка, што палова шынку сціхла.

– Шшш!- шыкнула прафесарка МакГонагал.

– Я тады ‘го і пабачыў!- бурчаў Хагрыд.- Гэт’ было’шчэ да таго як ён забіў тых людзей! Тольк’ я выцяг’ Гары з руінаў дому дзе з’білі яго бацькоў. Маленечкага з касым шнарам на ‘лбе - сірату... і тут зверху аб’явіўся Блэк на сваім матацыкле. Мне і ў г’лаву не пры’шло спытаць, што ён тут’ка робіць. І ня ведаў што ён Сакрэтны ‘хоўца Лілі і Джэймса. Думаў ён той давед’ся што іх хата была атакавана Сам’-Веда’це-Кім і пры’мчаўся, каб неч’ дапамагчы. Ён ‘весь збляднеў і кал’ціўся. А веда’це што рабіў я? С’ЦЯШАЎ ГЭТАГА ЗАБОЙЦУ І ЗДРАДНІКА!- праравеў Хагрыд.

– Хагрыд, май ласку!- прамовіла прафесарка МакГонагал.- Кажы цішэй!

– Калі я быў там, я не сумняваўся, што ён смуткуе аб Лілі і Джэймсе. А ён ж думаў толькі аб Сам’-Веда’це-Кім! Ён мне кажа: “Дай мне Гары, Хагрыд, я яго хросны і буду клапаціц’ аб ім...” Ха! Але ж я ‘трымаў загад ад Дамблдора, з’несці хлопца да яго цёткі з дзядзькам і адмовіў. Блэк настойваў, але нарэшт’ здаўся і на’т даў свой матацыкл, каб завесці Гары туды. Казаў, што ‘му ён больш ня ‘трэбнен.

– Я ‘вінен быў здагадац’, што тут нешта ня то’. Ён ж гэдак любіў свой матацыкл, а тут аддае, кажа ня ‘трэбны больш. Але, факт, яго была злёгк’ па ім злавіць. Дамблдор ведаў, што ён потэрскі Сакрэтны ‘хоўца. Блэк здагадваў’, што яму трэб’ бегчы менавіт’ ў тую ж ноч, што ‘куль за ім пусцяцяц’ людзі з міністэрства пройдзе кольк’ гадзінаў.

– А што было б, як я ‘ддаў яму Гары? Ён пэўн’ кінуў яго недзь’ на паўдароге праз мора. Сына сва’го лепшага сябра. Але калі чараўнік пера’шоў на Цёмны Бок, дзеля’го ўжо няма ан’чога больш важкага...

Пасля апавядання Хагрыда нейкі час панавала цішыня.

– Але ж,- з некаторым задавальненнем прамовіла шынкарка,- яму не ўдалося сыйсці далёк? Блэка ж на наступны ж дзень затрымалі людзі з міністэрства?

– Нажаль гэта зрабілі не мы,- горка заявіў Фадж.- Не мы знайшлі яго. Гэта быў маленькі Пітэр Пэцігру – яшчэ адзін з сяброў Потэраў. Звар’яцеўшы ад гора, ня сумняваючыся ані ў чым і ведаючы, што менавіта Блэк быў Сакрэтным ахоўцам Джэймса і Лілі, Пэцігру пайшоў па яго следу.

– Пэцігру... гэта той маленечкі тлусты хлопчык, што як той хвосцік бегаў за імі ў Хогвартсе?- спыталася шынкарка.

– Ён абагаўляў Блэка і Потэра,- прамовіла прафесарка МакГонагал.- І ён ніколі не выдзеляўся якімісь талентамі. Я даволі шмат разоў была рэзкай з ім. Ці вы ведаеце як я... як я зараз аб гэтым шкадую.

 Прафесарка прамовіла гэта так, бы моцна застудзілася.

– Ну годзе, Міневра,- ласкава сказаў Фадж.- Пэцігру памёр смерцю героя. Відавочцы з ліку маглаў, мы вядома пазней сцерлі іх успаміны, казалі што ён загнаў Блэка ў кут. Пітэр стаяў і енчыў: “Лілі і Джэймс, Сірыюс! Як ты мог!” Ён выцягнуў сваю палачку, але Блэк быў хутчэй. Ён разнес Пэцігру ўшчэнт...

– Неразумны хлапчына...- высмаркаўшыся прамовіла МакГонагал ледзь варухаючымся языком.- Дурны... ён заўсёды цярпеў паразу падчас дуэляў... Трэба было пакінуць гэта міністэрству...

– Шкада, што ‘го знайшоў Пэцігру, а не я...- буркнуў Хагрыд,- кажу вам, я б не важдаўся з палачкамі... я б разарваў яго напалам.

– Ты ня ведаеш аб чым кажаш, Хагрыд,- рэзка перапыніў яго Фадж.- Ніхто акрамя спецназу з Атраду Магічнай Правааховы не ў стане былі зладзіць з Блэкам загнаным у кут. Я ў той час быў малойдшым міністрам у дэпартаменце катастроф і быў адным з першых, хто прыбыў на месца, пасля здарэння. Я... я ніколі не забудуся на гэта. Дагэтуль яшчэ бачу, тое, што там адбылося, у кашмарах. Пасярод вуліцы кратэр, глыбокі, ажно бачна разбітыя трубы каналізацыі. Паўсюль целы. Маглы крычаць. А Блэк стаіць і смяецца над тым, што засталося ад беднага Пэцігру... купка скрываўленнага адзення і колькі... колькі кавалачкаў цела...

Фадж рэзка спыніўся. Было чутна толькі дыханне пяці насоў.

– Што было далей, Размерта,- ледзь разборліва працягваў Фадж,- вы добра ведаеце. Блэк быў схоплены дванаццацю супрацоўнікамі патрулю Магічнай Правааховы, а Пэцігру атрымаў Ордэн Мэрліна першай ступені, гэта было хоць якім суцяшэннем для яго беднай маці. А Блэк быў у Азкабане, да апошняга часу.

Мадам Размерта выдала працяглы ўздых.

– А ці праўда, што ён вар’ят, міністр?

– Хутчэй сказаць быў вар’ятам,- павольна прамовіў Фадж.- Мяркую, што пасля паразы свайго гаспадара ён на некаторы час звар’яцеў. Забойства Пэцігру і маглаў гэткім жорсткім спосабам... было бессэнсоўным... і ажыцявіў яго чалавек у адчаі... загнаны ў кут. Падчас маёй апошняй інспекцыі ў Азкабане я сстрэў яго. Ці вы ведаеце, што большасць са зняволеных сядзяць і мармоча нешта сабе ў цемры... але я быў шакаваны наколькі НАРМАЛЁВЫМ выглядаў Блэк. Ён размаўляў са мной цалкам зразумела. Гэта занепакоіла мяне. Мажліва было б вырашыць, што ён папросту смуткуе... ён спытаў у мяне, ці не дачытаў я сваю газэту, ласкава папрасіў паглядзець, маўляў у яго з’явіліся сія-тыя праблемы ў вырашэнні крыжаванкі. Я быў ўраджанны, наколькі малае ўздзеянне аказваюць на яго дэментары... а ён быў адным з наймацней ахоўваючыхся злачынцаў, каб вы ведалі. Дэментары былі за яго дзвярмі ўдзень і ўночы.

Поделиться с друзьями: