Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– Мы рызыкнем, Сібіла!- нецярпліва прамовіла прафесарка МакГонагал.- Сядай, ці індык будзе зусім халодным.
Прафесарка Трэлані пахісталася, затым моцна заплюшчыўшы вочы і рот, быццам чакала што са стала выбухне маланка, села на пустое крэсла. Прафесарка МакГонагал ткнула вялізную лыжку ў бліжэйшую міску.
– Ці не жадаеш рубца, Сібіла?
Прафесарка Трэлані праігнаравала яе словы. Яна раскрыла вочы, зноўку азірнулася і спыталася:
– Але ж дзе наш даражэнькі прафесар Люпін?
– Баюся небарака зноў захварэў,- прамовіў Дамблдор, паказваючы іншым, каб абслугоўвалі сябе.- Вельмі шкада, што гэта адбылося на Каляды.
– Але ж ты павінна была гэта ведаць, Сібіла?- падняўшы брыві сказала МакГонагал.
Трэлані адаравала прафесарку МакГонагал надта халодным позіркам.
– Зразумела ж я ведаю, Мінерва,- ціха адказала яна.- Але не хвалюся гэтым. Я ўвогуле часцей паводжу сябе так, быццам ня маю Трэццяга Вока, каб не нерваваць людзей.
– Гэта шмат што тлумачыць,- з’едліва адказала МакГонагал.
Голас прафесаркі Трэлані раптоўна стаў меньш цмяным.
– Калі жадаеш ведаць, Мінерва, я бачыла, што бедны прафесар Люпін ня будзе з намі доўга. І здаецца ён сам гэта ведае. Ён імгненна збег, калі я прапанавала зірнуць па яго лёс ў магічны крышталь...
– Уяўляю сабе,- суха прамовіла МакГонагал.
– Сумняваюся,- прамовіў прафесар Дамблдор, вясёлым, але значна больш громкім голасам, каб супыніць спрэчку паміж дзвюма прафесаркамі.- што прафесару Люпіну штось моцна пагражае. Северус, ты ж зрабіў яму шчэ зелля?
– Так, прафесар,- адказаў Снэйп.
– Вось і добра,- сказаў Дамблдор,- гэта падыме яго на ногі ў імгненне вока... Дэрэк, ці каштаваў ты якусь з гэтых сардэлек? Яны даволі смачныя.
Хлопчык-першагодка густа пакрыўся барвянымі плямамі гледзячы на дырэктара, потым дрыготкімі рукамі ўзяў адну сардэльку з місы.
Прафесарка Трэлані паводзіла сябе амаль нармалёва на працягу астатніх дзвюх гадзінаў каляднага абеду. З перапоўненымі ўшчэнт жыватамі і апранутыя ў капелюшы з’явіўшыеся з выбухаючых печывак, Гары з Ронам першыя падняліся з-за стала і тут прафесарка раптоўна залямантавала.
– А мае ж вы даражэнькія! Хто з вас падняўся з-за стала першым? Хто?
– Не звярнулі ўвагі,- адказаў Рон знервавана глянуўшы на Гары.
– Гэта ня мае асаблівага сэнсу,- халодна прамовіла прафесарка МакГонагал.- Калі толькі за дзвярмі іх не чакае вар’ят з сякераю, каб забіць Вестыбюле першага хто падняўся.
Засмяяўся нават Рон. Прафесарка ж Трэлані выглядала вельмі абражанай.
– Хадзем!- паклікаў Герміёну Гары.
– Не,- прамармытала дзяўчынка,- мне шчэ трэба аб сім-тым пагаманіць з прафесаркай МакГонагал.
– Пэўна вырашыла высветліць, ці можа яна ўзяць яшчэ заняткаў,- пазіхаючы прамовіў Рон, калі разам з Гары выходзіў у вестыбюль, дзе зразумела ж не было аніякага вар’ята.
Дабраўшыся да партрэта закрываючага ўваход у вежу, яны ўбачылі, што сэр Кэдаган святкаваў Божае нараджэнне ў кампаніі двух манахаў, некалі быўшых дырэктарамі Хогвартсу і сваёй лашадкай. Ён адштурхнуў забрала свайго шалому і піў мядок са збану.
– З Нараджэннем... ік... Хрыстовым! Пароль!
– Злыдзень злы,- адказаў Рон.
– Што вы сказалі, сэр?!- заравеў рыцар, калі партрэт ад’ехаў угору.
Гары рушыў да спальні, узяў адтуль Вогненную Стралу і Набор дзеля абслугоўвання мятлы, які Герміёна падаравала яму на дзень народзінаў і спусціўся ў гасцёўню. Ён паспрабаваў знайсці штось, што патрабавала догляду, але ў мятлы не было аніводнага пагнутага прутка, а тронак ззяў так, што было бессэнсоўным яго паліраванне. Яны з Ронам папросту сядзелі і захоплена аглядалі Стралу з усіх бакоў. Раптам партрэт зноўку ад’ехаў угору і на ганку аб’явіліся Герміёна і суправаджаючая яе прафесарка МакГонагал.
Не гледзячы на тое, што прафесарка была Галавою Грыфіндорскага Дому, за ўвесь час свайго перабывання ў Хогвартсе, Гары бачыў яе ў гасцёўне толькі адзін раз, калі яна рабіла вельмі сур’ёзную аб’яву. Хлопцы вытарапіліся на яе, працягваючы трымаць мятлу ў руках. Герміёна абыйшла іх колам, села і ўзяўшы ў рукі бліжэйшую ж кнігу, схавала за ёй твар.
– Гэта яна і ёсць?- прыжмурыўшы свае маленькія вочы спыталася МакГонагал, яна падыйшла да каміна і паглядзела на мятлу.- Міс Грэйнджэр паведаміла мне, што вы атрымалі яе ў падарунак, Потэр.
Гары і Рон зірнулі на Герміёну, але толькі ўбачылі яе зчырванелы лоб ўзвышаючыйся панад трымаемай дагары нагамі кнігай.
– Ці можна?- спыталася прафесарка і не дачакаўшыся адказу працягнула руку за Стралой. Яна старанна аглядзела яе з тронка да пруткоў хваста.- Хмм. І не было аніякай паштоўкі, Потэр? Картка? Можа ліст?
– Ані,- разгублена адказаў Гары.
– Зразумела...- адказала прафесарка МакГонагал.- Ну, баюся мне прыйдзецца забраць яе ў вас, Потэр.
– Я-як?- спытаўся Гары падымаючыся на ногі.- Навошта?
– Яе неабходна праверыць на сурокі,- адказала прафесарка МакГонагал.- Я канечне не эксперт у гэтым, але, адважуся вас запэўніць, мадам Хуч і прафесар Флітвік здолеюць зняць іх...
– Зняць?- перапытаў Рон прафесарку, бы тая сшалела.
– Гэта зойме ўсяго ткі колькі тыдняў,- прамовіла прафесарка.- Мы павінны быць ўпэўнены, што на ёй няма праклёну.
– На ёй няма аніякага праклёну!- усклікнуў Гары дрыготкім голасам.- Калі шчыра казаць...
– Вы не можаце ведаць гэтага, Потэр,- мягка адказала МакГонагал,- ува ўсялякім выпадку, пакуль не сядзіце на яе і не паспрабуеце ўзляцець, але баюся, што пакуль аб гэтым не можа быць і гаворкі. Я буду трымаць вас у справе.
Прафесарка развярнулася на абцасах і праз адтуліну сыйшла вонкі несучы Вогненную Стралу ў руках. Гары стаяў і разгублена глядзеў ёй ў след працягваючы трымаць ў руках скрынку высокаякаснай паліролі. Рон развярнуў галаву ў бок Герміёны.
– Ты дзеля гэтага засталася гаманіць з МакГонагал?
Дзяўчынка адкінула кнігу ў бок. Яе тварык ўсё яшчэ быў зчырванелым, але яна паднялася і абуральна паглядзела ў твар Рону.
– Так, бо я вырашыла... і прафесарка МакГонагал пагадзілася са мной... што хутчэй за ўсё адзіны чалавек, які мог зрабіць Гары падобный падарунак - Сірыюс Блэк!