Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Так, але ён моцна любіць цябе,- адказаў Рон.- І калі адбылося здарэнне з тваім Німбусам, ён быў ў ад’ездзе. Можа калі ён даведаўся аб гэтым, ён зазірнуў на Дыягон Алею і набыў Стралу дзеля цябе...

– Што ты маеш на ўвазе пад ад’ездам?- спытаўся Гары.- Калі адбываўся матч ён хварэў.

– Але ў шпітальным крыле яго не было,- заўважыў Рон.- Ці памятаеш, я там быў, калі чысціў начныя гаршкі ў якасці пакарання ад Снэйпа?

Гары пахмурліва зірнуў на Рона.

– Не чакаў ад Люпіна анічога падобнага.

– Над чым вы тут смеяцёся?

У пакой зазірнула Герміёна, яна была апранута ў хатні халат, а ў руках трымала надта разлютаванага Крукшанса, які быў абвіты вакол шыі мішурой.

– Не пушчай яго сюды!- прамовіў Рон, выхапіў Скаберса з глыбіні свайго ложку і схаваў у кішэню піжамы. Але Герміёна не слухала яго. Яна пусціла Крукшанса на пусты ложак Шымаса і раззявіўшы рота паглядзела на Вогненную Стралу.

– Аёечку, Гары! Хто ж табе гэта падараваў?

– Не ведаю,- адказаў той,- у пакунку не было карткі.

Да яго вялікага здзіўлення Герміёна не была ўзбуджана ці заінтрыгавана гэтай навіной. Наадварот яна зблажэла і закусіла губу.

– Што з табой?- спытаўся Рон.

– Ня ведаю,- павольна адказала дзяўчынка,- але ўсё гэта вельмі дзіўна, ці не так? То бок, гэта ж наколькі мне вядома самая новая мятла?

Рон раздражнённа ўздыхнуў.

– Так, гэта самая лепшая мятла, Герміёна,- адказаў ён.

– І яна павінна каштаваць сапраўды задорага...

– Напэўна значна больш, чым ўсі слізэрынскія мётла разам,- шчасліва прамовіў Рон.

– Так... і нехта даслаў настолькі дарагі падаругак Гары і нават не назваўся?- працягвала яна.

– А каго гэта хвалюе?- нецярпліва прамовіў Рон.- Гары, ты ж даш мне на ёй пакатацца?

– Мяркую, пакуль на гэтай мятлой не трэба лятаць,- пранізліва сказала Герміёна.

Гары і Рон зірнулі на яе.

– А што Гары з ёй рабіць? Падлогу падмятаць?- спытаў Рон.

Але перш чым дзяўчынка паспела адказаць, Крукшанс саскочыў з ложку Шымаса і кінуўся Рону на грудзі.

– ЗАРАЗ... ЖА... ЗАБЯРЫ... ЯГО... АДСЮЛЬ!- заравеў Рон, якому Крукшанс разарваў піжаму сваімі кіпцюрамі, а Скаберс выскачыў з кішэні і паспрабаваў уцячы праз ронава плячо. Рон схапіў пацука за хвост і паспрабаваў стукнуць Крукшанса, але няўдала. Хлопчык трапіў нагою ў валізу, што стаяла ля гарынага ложку і пачаў скакаць на адной назе лямантуючы ад болю.

Каціная поўсць раптам ўздыбілася. Пакой напоўніўся пранізлівым бляшаным свістам. Кішэнны брыдаскоп выскочыў са старой шкарпэткі дзядзькі Вернана і пачаў шалёна круціцца і яскрава свяціцца.

– Я зусім забыўся аб іх!- прамовіў Гары і нахіліўся, каб падабраць брыдаскоп з падлогі.- Я не карыстаюся гэтымі шкарпэткамі, калі ёсць магчымасць...

Брыдаскоп працягваў круціцца на яго далоні, Крукшанс шыпеў і фыркаў на прыладу.

– Занясі ты ўжо яго адсюль, Герміёна,- разлютавана прамовіў Рон, седзячы на ложку і паціраючы сваю нагу.- Ці ты ня мог бы суцішыць яго?- дадаў ён Гары, калі Герміёна выходзіла з пакою трымаючы Крукшанса, які працягваў злосна таропіць свае жоўтыя вочы на Рона.

Гары запхнуў брыдаскоп назад ў шкарпэтку і кінуў у валізу. Усё што было зараз чутна, прыглушаныя ронавы стогны ад болю і злосці. Скаберс пытаўся схавацца ў яго руках. Ён у першыню за доўгі час пабачыў пацука па-за межамі кішэні Рона і быў непрыемна здзіўлены, пабачыўшы, што некалі тлусты Скаберс, зараз выглядаў вельмі схуднелым, а яго поўсць здавалася была месцамі пакрыта праплешынамі.

– Ён выглядае не надта здаровым,- прамовіў Гары.

– Гэта ад стрэсу!- сказаў Рон.- Калі б гэты дурны кавалак поўсці пакінуў яго ў супакоі, Скаберс выглядаў значна лепш!

Але Гары памятаў словы прадаўшчыццы з Чарадзейскага звярынца аб тым што пацукі жывуць ня больш за тры гады. Ён лічыў, што нават, калі ў пацука і ёсць нейкія звышнатуральныя сілы, яго жыццё падыходзіць да свайго завяршэння. Таксама Гары ведаў, што ня гледзячы на вечныя скаргі Рона аб надакучлівасці і някчэмнасці Скаберса, ён будзе вельмі сумаваць, калі той памрэ.

Гэтай раніцай калядны дух слаба адчуваўся ў Грыфіндорскай вежы. Герміёна закрыла Крукшанса ў дзявочай спальне, але надта была раззлавана на Рона за тое, што той паспрабаваў стукнуць яе ўлюбёнца. Рон працягваў кіпець з-за новай спробы Крукшанса з’есці яго пацука. Гары адмовіўся ад спробы памірыць іх і зараз займаўся вывучэннем Вогненнай Стралы, якую выцягнуў у гасцёўню. Герміёну гэта здавалася моцна раздражняла, але яна не казала аніслова і толькі змрочна пазірала на мятлу, быццам тая таксама пагражала яе кату.

Яны спусціліся на абед у Вялікую Залу. Усе сталы ў ёй былі прыціснуты да сценаў і толькі адзін стаяў пасярэдзіне. За ім сядзелі прафесары Дамблдор, МакГонагал, Снэйп, Спроўт і Флітвік, да якіх далучыўся нават наглядчык Філч, апрануты замест звычайнай карычневай курткі ў вельмі стары і моцна зацвілы фрак. Акрамя грыфіндорцаў за сталом месціліся толькі тры вучні, два надзвычайна знерваваных першагодкі і слізэрынец з панурым тварам, што вучыўся ў Хогвартсе пяты год.

– З Божым нараджэннем!- усклікнуў Дамблдор, калі Гары, Рон і Герміёна наблізіліся да сталу.- Я палічыў што нас надта замала, і будзе дуротай выкарыстоўваць больш за адзін стол... сядайце, сядайце!

Грыфіндорцы селі побач адзін да аднаго ў самым куточку стала.

– Печыва!- з энтузіязмам прамовіў Дамблдор, працягваючы талерку Снэйпу. Той неахвотна узяў адно. У той жа момант печыва з трэскам разляцелася і ператварылася на вядзмарскі капялюш з пудзілам карчака на верхавіне.

Гары адразу прыпомніў богарта і злавіў позірк Рона. Яны абодва ўсміхнуліся. Снэйп скрывіў рота і штурхнуў капялюш прафесару Дамблдору, які імгненна надзеў яго замест свайго.

– Сквапна есці!- прамовіў дырэктар, ззяючым поглядам абводзячы прысутных.

Толькі Гары паклаў сабе ў талерку смажанай бульбы, як дзверы ў Вялікую Залу расчыніліся. Гэта была прафесарка Трэлані. Яна плаўна бы мела колы, рушыла да сталу. У гонар свята яна апранула зялёную сукенку з бліскаўкамі, што зрабіла яе яшчэ больш падобнай да бліскучую, не натуральных памераў страказу.

– Сібіла, вось гэта прыемны сурпрыз!- падымаючыся прамовіў Дамблдор.

– Я глядзела ў магічны крышталь, дырэктар,- прамовіла Трэлані сваім звычайным містычна далёкім голасам,- і да свайго здзіўлення ўбачыла, што буду абедаць не ў самоце, таму паспяшалася далучыцца да вас. Хто я такая, каб спрачацца з загадамі лёсу? Таму я пакінула сваю вежу і прашу прабачэння за некаторае спазненне...

– Вядома, вядома,- прамовіў Дамблдор, падміргіваючы.- Дазвольце запрапанаваць вам крэсла...

І сапраўды, дастаўшы сваю палачку, ён папросту ў паветры намаляваў крэсла. Палачка некаторы час круцілася ў паветры, перш чым з глухім стукам упасці паміж прафесарамі Снэйпам і МакГонагал. Трэлані аднак не спяшалася садзіцца, яе вялізныя вочы азірнулі стол і тут яна нечакана выдала нешта накшталт ціхага віска.

– Я не сяду сюды, дырэктар! Тады за сталом нас будзе трынаццаць! Гэта вельмі не паспяхова! Калі за сталом сядзяць трынаццаць чалавек, той хто першы падымецца, першым жа і памрэць!

Поделиться с друзьями: