Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Рыдзікулюс!- зароў Люпін, саступаючы наперад.

Адчуўся свіст бізуна і гарын хмарны Патронус знік разам з дэментарам. Хлопчык апусціўся на крэсла, адчуваючы сябе настолькі стомленным, бы толькі што прабег цэлую мілю, яго ногі дрыжалі. Краешкам вока ён бачыў, як прафесар прымушае сваёй палачкай богарта, які на гэты раз ператварыўся на срэбраны шар, залезці назад у скрыню.

– Выдатна!- прамовіў Люпін ідучы туды, дзе сядзеў Гары.- Выдатна, Гары! Гэта быў ашаламляльны пачатак!

– Ці можам мы паспрабаваць яшчэ раз? Хоць крышачку?

– Ані.- цвёрда сказаў прафесар.- На сёння табе до. Трымай...

Ён працягнуў хлопцу вялізную плітку лепшага шакаладу з Мядовага Герцага.

З’еш ўсё, ці мадам Помфры павыпівае ўсю маю кроў. Праз тыдзень ў гэты ж час, згода?

– Угу,- сказаў Гары. Гледзячы на то, як Люпін гасіць святло, запаліўшаеся пасля знікнення фальшывага дэментара, ён адкусіў ад пліткі кавалачак. Раптоўна ў яго галаву прыйшла думка.

– Прафесар?- спытаўся ён,- калі вы ведалі майго бацьку, вы павінны былі таксама ведаць і Сірыюса Блэка.

Люпін, хутка развярнуўся ў яго бок.

– Чаму ты так вырашыў?- рэзка прамовіў ён.

– Не, нічога... то бок... яны ж былі сябрамі, калі вучыліся ў Хогвартсе...

Прафесар імгненна супакоіўся.

– Так, я ведаў яго,- хутка сказаў ён.- Дакладней казаць, думаў, што ведаў яго. Табе лепей ісці, Гары, ўжо запозна.

Гары пакінуў кабінет і рушыў ўздоўж калідору, завярнуў за вугал і прысеўшы на пастаменце на якім стаялі нейкія даспехі, прысеў, каб дакончыць свой шакалад. Калі б ён не ўзгадваў аб Блэку, Люпін адразу ж рабіў выгляд, што яго не цікавіць гэтая тэма. Потым думкі хлопца зноў перайшлі да бацькоў...

Ён адчуваў смагу і дзікі голад, ня гледзячы на тое, што толькі што з’еў вялікую колькасць шакаладу. Кашмар падчас якога ён чуў галасы бацькоў ў апошнія хвіліны іх жыцця, пэўна былі ўспамінам, аб перажытым у той час, калі ён быў яшчэ немаўлём. Але ён ніколі ў жыцці не вызаве добрага Патронуса, калі коць на хвіліну пажадае пачуць іх ізноў...

– Яны памерлі,- сувора прамовіў ён сам сабе,- і слухаючы рэха іх галасоў, ты не ўваскасіш іх. А калі жадаеш атрымаць квідытчны кубак, табе трэба трымаць над сабою кантроль.

Ён падняўся, запхнуў у рот апошні кавалачак шакаладу і накіраваўся ў Грыфіндорскую вежу.

***

Гульня Рэйвенкло са Слізэрынам адбылася праз тыдзень апасля пачатку сэместра і слізэрынцы, хай і з невялічкай перавагаю, але выйгралі. Паводле слоў Вуда, гэта было добрай навіною для Грыфіндора і яны абавязкова займуць другое месца, калі таксама абыграюць Рэйвенкло. Ён павялічыў колькасць трэніровак да пяці на тыдзень. А ў купе з антыдэментараўскімі заняткамі з прафесарам Люпіным, атрымоўвалася, што шэсць дзён тыдня Гары траціў на падрыхтоўку да квідытчнага матчу і толькі адзін вечар на падрыхтоўку свайго хатняга задання. Ня гледзячы на гэта, яго нагрузкі былі нашмат меньшыя чым у Герміёны, якая ледзь спраўлялася са сваімі дадатковымі заняткамі. Штовечары яе можна было заўважыць седзячай дзесь ў куточку ў грыфіндорскай гасцёўне, расклаўшай адразу на некалькіх сталах падручнікі, скруткі пергаменту, нумералагічныя карты, слоўнікі рун, схематычныя выявы спосабаў пад’ёму цяжкіх прадметаў ужываемых магламі, а таксама стосамі агульных сшыткаў. Яна ані з кім не размаўляла і гыркала, калі хтось адцягваў яе ўвагу.

– Як ў яе гэта атрымліваецца?- спытаўся Рон ў Гары, які седзячы ў гасцёўне пісаў дзеля Снэйпа сачыненне аб невыяўляемых атрутах. Гары падняў вочы. Дзяўчынку было ледзве бачна за хістаючыміся стосамі кніг.

– Атрымліваецца што?

– Быць на ўсіх гэтых занятках!- адказаў Рон.- Гэтай ранніцай я чуў, як яна размаўляе з прафесаркай Вектар, якая выкладае Нумералогію. Яны абмяркоўвалі ўчорашні ўрок, але яна не магла там быць бо ў гэты ж самы момант яна была з намі на Доглядзе за Магічнымі Істотамі! А Эрні МакМілан, кажа, што яна заўжды прысутнічае на занятках па Маглазнаўству, але ж палова з іх ідзе адначасова з Вяшчунствам, а яна не прапускала ані аднаго ўроку!

У Гары не было часу на тое, каб разважаць над таямніцамі неверагоднага графіку Герміёны, бо яму неабходна было скончыць сачыненне для Снэйпа. Але ўжо праз дзве секунды, ён быў перапынены Вудам.

– Благія навіны, Гары. Я толькі што размаўляў з прафесаркай МакГонагал пра Вогненную Стралу. Яна... эээ... размаўляла са мною крыху раздражнённым тонам. Казала, што я не правільна расстаўляю прыярытэты і, што я болей клапочуся аб выйгрышы Кубку, а не аб тваім жыцці. Усё таму, што я сказаў ёй, што мне ўсёроўна скіне цябе мятла ці не, калі ранней ты зловіш сніч.- Вуд здзіўлена пахістаў галавою.- А як, яна крычала на мяне... быццам я сказаў ёй нешта жахлівае. Тады я спытаўся ў яе, як доўга яна шчэ будзе трымаць яе на тэставанні.- Олівер зморшчыўся і капіруючы голас прафесаркі прамовіў.-“Столькі, колькі будзе патрэбна, Вуд!”... Здаецца, Гары, табе прыйдзецца замаўляць іншую мятлу. Вось тут на зваротным баку “Мёцел на Любы густ” ёсць бланк замовы. Як наконт Німбуса 2001, як у Малфоя?

– Я не буду лятаць на тым жа, што і Малфой, згода,- адрэзаў Гары.

***

Студзень незаўважна перайшоў у люты, што аніяк не паўспрыяла на жахліва халоднае надвор’е. Набліжалася гульня з Рэвенкло, а Гары так і не замовіў сабе новай мятлы. Таперча ён пытаўся ў прафесаркі МакГонагал аб навінах пра Вогненную Стралу пасля кожнага занятку па Ператварэннях, Рон з надзеяй у вачах стаяў за яго спіною, а Герміёна не падымаючы вачэй рушыла міма іх.

– Ані, Потэр,- нават не дачакаўшыся пытання адказала прафесарка, калі яны падыйшлі да яе ў дванаццаты раз,- пакуль вы не можаце яе забраць. Мы ўжо праверылі яе на большасць звычайных праклёнаў, але прафесар Флітвік мяркуе, што на яе маглі накласці Скідавальны Сурог. Я паведамлю вам, калі мы скончым праверку. А зараз, калі ласка кінце даймацца да мяне.

Да таго ж яго антыдэментараўскія заняткі ішлі не настолькі добра, як ён таго жадаў. На працягу ўсіх заняткаў, адзінае чаго ён мог дасягнуць - невыразны срабрысты цень, які ўзнікаў штораз, калі богарт-дэментар набліжаўся да яго, але гэты Патронус, быў надта слабы, каб адагнаць пачвару. Ён папросту вісеў у паветры ў выглядзе паўпразрыстай хмаркі і неверагодна стачваў Гарыну энэргію. Да таго ж хлопчык злаваўся сам на сабе, абвінавачваючы ў тым, што ўпотай жадае зноў пачуць галасы бацькоў.

Ты чакаеш ад сябе зашмат.- сувора прамовіў прафесар Люпін на чацвёртым занятку.- Для трынаццацігадовага чараўніка, нават недакладны Патронус – гэта вялізарнае дасягненне. Ты больш не губляеш прытомнасць?

– Я думаў што Патронус... атакуе дэментара,- маркотна сказаў Гары,- ці робіць нешта падобнае. Я хачу, каб яны зніклі...

– Сапраўдны Патронус гэдак і робіць,- адказаў Люпін.- Але ты і так дасягнуў значных поспехаў, за даволі кароткі час. Калі дэментары з’явяцца на полі ў чарговы раз, нават гэтага хопіць, каб на працяглы тэрмін напужаць іх, а ты тым часам, паспееш вярнуцца на зямлю.

– Вы казалі, што калі іх шмат гэта зрабіць значна цяжэй,- сказаў Гары.

– Я веру ў цябе,- усміхнуўся Люпін.- Вось, трымай... ты заслужыў напой, які гатуюць у Трох Мётлах і табе гэтага шчэ не даводзілася спрабаваць...

Ён выцягнуў са свайго партфеля дзве бутэлькі.

– Вяршковае піва!- не задумваючыся прамовіў Гары.- Яно мне вельмі падабаецца!

Люпін здзіўлена падняў адну броў.

– Так... Рон з Герміёнаю прыносілі мне яго,- імгненна схлусіў Гары,- калі былі ў Хогсмідзе.

– А, ну так,- прамовіў прафесар, але было бачна, што ён па ранейшаму, крыху сумняваецца.- Тады... давай вып’ем за перамогу Грыфіндора над Рэйвенкло. Хаця я, як настаўнік не павінен прымаць нечый бок...- паспешліва дадаў ён.

Поделиться с друзьями: