Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
Яны моўчкі пілі вяршковае піва колькі часу пакуль Гары не закарцела задаць пытанне, што заўжды цікавіла яго.
– А што ў іх пад каптуром?
Прафесар Люпін задумліва апусціў бутэльку.
– Хммм... тыя людзі, якія дакладна гэта ведаюць, ня ў стане аб чымсці паведаміць. Справа ў тым, што дэментар здымае свой каптур, толькі каб скарыстацца самым найжахлівейшым з катаванняў.
– Якім?
– Яны называюць гэта Пацалункам дэментара,- з крывой усмешкай паведаміў Люпін.- Дэментары робяць так з тымі, каго жадаюць знішчыць цалкова. Мяркую, што там павінна быць нешта накшталт рота, бо яны прыціскаюць свае сківіцы да вуснаў ахвяры каб... каб высмактаць яе душу.
Гары незнарок выплюнуў крыху вяршковага піва.
– Яны... яны іх забіваюць..?
– Ані,- адказаў прафесар.- Значна горш. Ты можаў існаваць без душы, пакуль працуе твой мозг і сэрца. Але ты больш не будзеш мець ані пачуццяў, ані ўспамінаў, ані... чагось іншага. І не будзеш мець шанцу вылекавацца. Ты папросту будзеш... існаваць. Як пустая абалонка. А твая душа будзе згублена... назаўжды.
– Гэта лёс,- зрабіўшы яшчэ невялічкі глыток піва паведаміў Люпін,- які чакае Сірыюса Блэка. Сёння ранніцай у Штодзённым Вяшчуне напісалі, што міністэрства магіі дало дазвол дэментарам на скарыстанне гэтага катавання, калі яны зловяць яго.
Гары сядзеў ашаломлены адной толькі думкаю пра тое, што ў кагось могуць высмактаць душу праз рот. Але тут ён падумаў аб Блэку.
– Ён заслугоўвае гэта,- раптоўна сказаў хлопчык.
– Мяркуеш?- не задумваючыся спытаўся прафесар.- Лічыш, што хтосьці можа заслугоўваць гэтага?
– Так,- абурана адказаў Гары.- За... тыя яго дзеянні...
Ён хацеў распавесці прафесару Люпіну аб тым, што пачуў у Трох Мётлах, пра здраду Блэкам яго бацькоў, але гэта прывяло б да раскрыцця таго, што ён ўпотай наведваў Хогсмід і ведаў, што настаўнік ня будзе гэтым надта ўражаны. Таму ён дапіў сваё вяршковае піва, падзякваў Люпіну і паспяшаўся пакінуць кабінет.
Гары часткова пашкадаваў, што задаў прафесару пытанне аб тым, што знаходзіцца пад каптуром у дэментараў. Адказ быў настолькі жахлівым, што ўвесь час, што ён рушыў з класу па Гісторыі Магіі хлопчык разважаў, як будзе адчуваць сябе той у каго высмакталі душу і нават не заўважыў як натрапіў галавою на прафесарку МакГонагал, калі падымаўся па сходах.
– Ці не маглі б вы глядзець, куды ідзецё, Потэр?
– Прабачце, мадам прафесар...
– Я ўжо збіралася ісці, шукаць вас ў грыфіндорскай гасцёўне. Дык вось, мы зрабілі ўсё, што змаглі прыпомніць і мяркуем, што нічога дрэннага там няма... у вас аб’явіўся нейкі надта добры сябра, Потэр...
Гары раззявіў рота. Прафесарка трымала ў руках Вогненную Стралу і выглядала напышлівай, як ніколі.
– Я магу яе забраць?- ціха мовіў Гары.- Насамрэч?
– Насамрэч,- усміхаючыся адказала МакГонагал.- І адважуся нагадаць, што табе яшчэ трэба прызвычацца да яе, перад суботнім матчам, згодзен? І яшчэ, Потэр, зрабіце ўсё магчымае, каб перамагці. Ці мы застанемся без Кубку восьмы год запар, як мне ўчора ўвечары ласкава нагадаў прафесар Снэйп...
Знямеўшы, Гары узяў Вогненную стралу і панёс ў Грыфіндорскую Вежу. Калі ён завярнуў за вугал ён ўбачыў Рона, які кінуўся да яго, усміхаючыся ад вуха да вуха.
– Яна вярнула яе? Выдатна! Слухай, а ці можна я таксама паспрабую яе? Заўтра.
– Так... канечне ж,- адказаў Гары, на яго сэрцы запанавала палёгка, упершыню з мінулага месяца.- Ведаеш... нам трэба памірыцца з Герміёнаю. Яна жадала зрабіць, як лепей...
– Так, зразумела,- адказаў Рон,- яна зараз ў гасцёўне. Бавіць час за працай.
Яны рушылі па калідоры да Грыфіндорскай Вежы і заўважылі перад ўваходам Нэвіла Лонгботама, які ўмольваў сэра Кэдагана прапусціць яго.
– Я запісаў іх усе,- ажно плакаў Нэвіл,- але напэўна дзесь згубіў!
– Цікавая казачка!- равеў сэр Кэдаган. Тут ён пабачыў Гары і Рона.- Дабравеч, мае юныя дружакі! Дапамажыце мне запраторыць гэтага дзецюка ў кайданы, ён спрабаваў ўварвацца ўсярэдзіну!
– Вох, змоўч!- прамовіў Рон, калі яны з Гары падыйшлі да Нэвіла.
– Я згубіў усе паролі!- тужыў Нэвіл.- Я здабыў у яго ўсе паролі на тыдзень, бо ён іх штораз мяняе, а цяпер ня ведаю, куды іх падзеў!
– Шыла Божае!- сказаў Гары сэру Кэдагану, які быў злёгку расчараваны і неахвотна ад’ехаў, каб прапусціць іх у гасцёўню. Па пакоі пранесся ўсхваляваны шоргат павяртаючыхся ў іх бок галоў і ў наступнае імгненне Гары быў абступлены іншымі вучнямі, які ўсклікаючы пазіралі на яго Вогненную Стралу.
– Дзе ты яе ўзяў, Гары?
– А палётаць даш?
– Ты ўжо спрабаваў яе?
– Рэйвенкло са сваімі Перамогамі 7 ані ня маюць шанцу!
– А ці можна яе патрымаць, Гары?
Мінула хвілінаў дзесяць, пакуль ўсе жадаючыя, якія павыскоквалі з кожнага кутку, надзівіліся на Вогненную Стралу. Калі натоўп рассеяўся Гары і Рон нарэшце заўважылі Герміёну. Яна не падбегла ў захапленні на іх, а не падымаючы вочы схілілася над працай. Толькі пасля таго, як хлопцы наблізіліся да яе стала, яна падняла вочы.
– Мне вярнулі яе,- усміхаючыся прамовіў Гары, трымаючы Стралу перад сабой.
– І ці ведаеш, Герміёна, з ёй не было анічога благога,- дадаў Рон.
– Так, але магло быць,- адказала Герміёна.- Я маю на ўвазе, што цяпер ты дакладна ведаш, што яна бяспечная!
– Дзяк, я лічу, што ты зрабіла ўсё правільна,- адказаў Гары,- а цяпер я лепей пакладу яе ў сваім пакоі...
– Я закіну!- з імпэтам прапанаваў Рон.- Мне як раз трэба даць Скаберсу, яго пацучыны тонік.
Ён ўзяў Вогненную Стралу і, трымаючы яе так, нібы мятла была шкляной, падняўся па сходах у хлапчыную спальню.
– Ці можна мне прысесці?- спытаў у Герміёны Гары.
– Мяркую што так- адказала Герміёна прымаючы з крэсла вялізную груду пергаменту.
Гары азірнуў загрувашчаны стол на якім ляжала даўжэзнае сачыненне па Нумералогіі, якое яшчэ дагэтуль паблісківала чарніламі; на яшчэ больш доўгае сачыненне па Маглазнаўству “Навошта маглам патрэбна электрычнасць” і на переклад з Рунаў над якім зараз разважала дзяўчынка.
– Як у цябе атрымліваецца ўсё гэта рабіць?- спытаўся Гары.
– Ну... ведаеш... я шмат працую,- адказала яна. Зірнуўшы на яе, хлопчык заўважыў, што Герміёна выглядае настолькі ж стомленай, як і прафесар Люпін.
– Чаму б цябе не адмовіцца ад пары прадметаў?- прамовіў Гары, назіраючы, як Герміёна перакладвае кнігі ў пошуках слоўніка рун.
– Я не магу гэтага зрабіць!- сшакавана гледзячы на яго адказала Герміёна.
– Нумералогія – сапраўдны жах,- сказаў Гары, трымаючы ў руках вельмі складана выглядаючую дыяграму.
– Аёйку, не, яна цудоўная!- шчыра адказала дзяўчынка.- Гэта ўвогуле мой ўлюбёны прадмет. Яна...
Але даведацца чым так цікава Нумералогія Гары не паспеў. Бо у гэты момант задушлівы лямант рэхам данесся з хлапчынай спальні. Усе прысутныя моўчкі ўтаропіліся на ўваход да пакою. Адчуліся таропкія крокі, гучней, яшчэ гучней... і тут з пакою выскочуў Рон трымаючы ў руках прасціну.