Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

Гары не мог не заўважыць, што статуя аднавокай вядзмаркі на чацвёртым паверсе засталася без нагляду і блакавання. Ён зразумеў, што блізняты Фрэд і Джордж мелі рацыю - толькі яны... а цяпер яшчэ Гары, Рон і Герміёна ведалі аб наяўнасці ў ёй патайнога прахода.

– Як лічыш, ці павінны мы сказаць каму аб гэтым?- спытаўся Гары ў Рона.

– Мы ведаем, што ён не ішоў праз Мядовага Герцага,- пагрэбліва адказаў Рон,- бо калі б там адбыўся ўзлом мы адразу б пазналі аб гэтым з навінаў.

Гары быў задаволены падобным адказам Рона. Бо, калі б праход ў аднавокай вядзмары быў заблакаваны, ён ніколі не змог наноў трапіць ў Хогсмід.

Рон жа імгненна стаў знакамітасцю. У першыню за ўвесь час яго перабывання ў Хогвартсе, больш ўвагі звярталі на яго, а не на Гары. Тым ня меньш, было зразумела, што Рон атрымлівае з гэтага моцную асалоду. І хаця ён ўсё яшчэ быў надта ўзрушаны падзеямі той ночы, калі хто пытаўся ў яго, са здавальненнем у дэталях распавядаў аб здарэнні.

– ... Я ўжо спаў і тут адчуўся нейкі незвычайны шум, я вырашыў што сню яго, таму працягваў дрыхаць далей. І тут нечакана адчуў скразняк... Прачнуўся... бачу адна з фіранак на балдахіне быццам адсунута... развярнуўся... бачу нада мной стаіць ён... як той шкілет з кучмай брудных доўніх валасоў... і вялізны нож трымае, цаляў напэўна дваццаць даўжынёй... Ён глядзіць на мяне, я на яго. Я тут, як закрычу, а ён, як дасі драла.

– А на самрэч чаму?- спытаўся Рон у Гары, калі гурток дзяўчынак-другагодак, што слухалі яго апавяданне адыйшоў.- Чаму ён збег?

Гары самога гэта надта цікавіла. Чаму Блэк, памыліўшыся ложкам не прымусіў Рона маўчаць, каб далей шукаць Гары? Блэк, які дваццаць год таму не разважаючы забіў купу нявінных людзей, на гэты раз спужаўся, трапіўшы на пецярых беззбройных хлопцах чацвёра з якіх спалі.

– Напэўна, яму каштавала значных намаганняў трапіць ўсярэдзіну, а калі ты закрычаў, ты пабудзіў увесь Дом.- разважаў Гары.- Яму напэўна прыйшося забіць ўвесь Грыфіндор, каб дабрацца да адтуліны... а тут бы і настаўнікі падаспелі...

Нэвіл быў усеагульна зганьблены. Прафесарка МакГонагал была настолькі разлютавана на яго, што забараніла ўсе яго будучыя візіты ў Хогсмід, наклала на яго пакаранне і забараніла даваць яму пароль ад уваходу. Цяпер Нэвіл быў вымушаны штораз доўга чакаць ля ўваходу ў Вежу, каб разам з кімсьці трапіць ў гасцёўню, вытрымліваючы на сабе непрыемныя касыя погляды троляў-ахоўнікаў. Аднак аніводнае з пакаранняў не было горшым за то, што аб здарэнні паведамілі яго бабулі. Мінула два дні і Нэвіл атрымаў тое, чаго баяліся ўсе хогвартскія студэнты – лямантоўку.

Шторанку, совы, як і заўжды заляцелі ў Вялікую Залу, каб даставіць ўсім вучням пошту. І тут Нэвіла пачало душыць, вялізная сіпуха, якая прызямлілася ля яго, трымала ў дзюбе пунсовы канверт. Гары з Ронам, сядзеўшыя насупраць, адразу прызналі ў ім лямантоўку - два гады таму, падобную ж Рон атрымаў ад сваёй маці.

– Цікай, Нэвіл,- параіў Рон.

Лонгботаму ня трэба было казаць двойчы. Схапіўшы лямантоўку і трымаючы яе перад сабой нібы бомбу, ён ашалела кінуўся з Вялікай Залы, а слізэрынскі стол выбухнуў ад смеху, гледзячы на гэту выяву. Але ня гледзячы на тое, што Нэвіл раскрыў канверт у Вестыбюле... ўсе вучні пачулі голас нэвілавай бабулі з дапамогай магіі ўзмоцненный ў сто разоў. Бабуля лямантам наракала Нэвілу, што той нанёс ганьбу на шляхетнае імя сваёй сям’і .

Уся ўвага Гары была зараз направлена на шкадаванне Нэвіла, таму ён не адразу пабачыў, што і сам атрымаў паштоўку. Але Хэдвіг нагадала яму аб гэтым, колькі разоў каротка падзюбаўшы яго па запясці.

– Аёй! А... дзякуй, Хэдвіг...

Гары разарваў канверт, а яго сава адыйшла ў бок, каб падсілкавацца кукурузнымі хлапякамі, пакінутыя на стале Нэвілам. У паштоўке быў ліст ад Хагрыда.

“Даражэнькія Гары і Рон,

Як вы наконт папіць разам гарбаты сёння а шостай вечара? Я зайду за вамі і забяру. ЧАКАЙЦЕ МЯНЕ У ВЕСТЫБЮЛЕ, ВАМ САМІМ АНІХТО НЕ ДАЗВОЛІЦЬ ПАЙСЦІ.

Забачымся,

Хагрыд”

– Пэўна хоча пачуць новыя звесткі аб Блэку!- прамовіў Рон.

А шостай вечара Гары і Рон пакінулі Грыфіндорскую Вежу, прайшлі міма троляў-ахоўнікаў і спусціліся ў Вестыбюль.

Хагрыд ўжо чакаў іх там.

– Здароўку, Хагрыд!- прывітаўся Рон.- Ты напэўна жадаеш пачуць падрабязнасці таго, што адбылося ў суботу ноччу?

– Я ’жо чуў,- адказаў Хагрыд і адчыніўшы ўваходныя дзверы павёў іх па-за межы замку.

Рон толькі злёгку збянтэжана вохнуў.

Першае, што яны заўважылі завітаўшы ў хагрыдавую халупу быў Бакбік. Ён ляжаў у куточку на лапікавай коўдры, шчыльна прыціснуўшы свае вялізныя крылы да бакоў і ласаваўся дохлымі тхарамі з вялізнай місы. Адвярнуўшы галаву ад гэтага жахлівага гледзішча, Гары ўбачыў велізарыны карычневы касцюм з грубай тканіны і жахлівы жоўта-памаранчавы гальштук, што віселі на дзверцах шафы.

– Навошта яны табе?- спытаўся хлопчык.

– Трэб’ ехаць на разгляд бакбікавай справы ў Камітэт па зніш’энню ня’спечых ’стотаў,- адказаў Хагрыд.- У гэт’ пятніцу. Загадалі пад’ехаць мне і яму, разам. Я ’жо замовіў месц’ ў Начным Омнібусе...

Гары адчуў непрыемныя дакоры сумлення. Ён зусім забыўся аб набліжаючымся судзе над Бакбікам і Рон, як Гары зразумеў, глянуўшы ў яго бок, таксама. Больш таго, яны прыпомнілі, што абяцалі Хагрыду падрыхтаваць штось для абароны гіпагрыфа, але захапіўшыся Вогненнай Стралой на ўсё забыліся.

Хагрыд наліў ім гарбаты і прапанаваў блюда са здобнымі булкамі, аднак, маючы досвед аб кухарскіх здольнасцях палясоўшчыка, яны не надта спяшаліся імі пачаставацца.

– Я ж’даў бы пагутарыць аб сім-тым з вамі двума,- сказаў Хагрыд, сядаючы паміж імі і выглядаючы надзвычай сур’ёзна.

– Аб чым?- спытаўся Гары.

А’ Герміёне,- адказаў той.

– А што з ёй?- спытаўся Рон.

– З ёй ’сё добра. Але ёй вельмь самотна. Пасля К’лядаў, яна шмат разоў ’жо прыходзіла сюды. Яна сумуе па вас. Зпачатк’ вы не гаманілі з ёй з-за Стралы, ц’ер з-за таго, што яе кот...

– ... зжэр Скаберса,- люта дадаў Рон.

– Таму што яе кот павёў сябе, як і трэба паводзь кату,- упарта пацягнуў Хагрыд.- Яна ўжо кольк’ разоў плакала тут ад гэт’ несправядлівасці. А ў яе зараз над’шлі цяжкія часы. Яна кусіла больш чым можа праж’ваць і ўвесь час змуш’на працаваць. Але ’сёроўна вына’шла хвілінку - другую, каб дапагчы мне ў справе Бакбіка, ці ведаець... яна адшукала сё’тое... лічу, што ц’ерча Бакбік мае маленечкі шанц...

– Хагрыд, мы таксама абяцалі табе дапамагчы... прабач але...- разгублена казаў Гары.

– Та я це’ не вінавачу!- адмахнуўся ад яго прабачэнняў Хагрыд.- Бог ведае, у це’ не было анівольнае хвіліначкі. Я бачыў, як ты трэніяваў у квідыч і ў дзень і ўночы... але веда’ш, я думаў, што дзель вас сябры важэйшыя за мётлы і пац’коў. Вось.

Гары з Ронам няёмка зірнулі адно на аднаго.

– А шчэ больш, Герміёна была ‘смучана, калі Блэк ледзь не збіў це’, Рон. Яна мае такое вялікае сэрцанька, а вы з ёй не размаўляець...

Поделиться с друзьями: