Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Не кажы ерунды, Герміёна, давай далучайся да нас, пад’еш,- прамовіў Гары, ўскрайкам вока пазіраючы на Рона і разважаючы, ці ён у настолькі добрым настроі, каб зарыць сякеру вайны.

– Ані, Гары, мне яшчэ трэба прачытаць 422 старонкі!- крыху гістэрычна адказала Герміёна і, зірнуўшы на Рона, дадала.- Тым больш... там ёсць людзі, якія не жадалі б прыняць мяне ў сваю кампанію.

Быццам ў падтрымку яе слоў за сталом прагучаў голас Рона.

– А калі б тут быў яшчэ і Скаберс, ён бы са здавальненнем пакаштаваў гэтых сметанкавых мушак, а як ён іх любіў...

Герміёна заплакала. І перш чым Гары паспеў што-небудзь зрабіць ці сказаць, яна схапіла свае кнігі пад паху і не спыняючы ўсхліпваць кінулася па лесіцы ў сваю спальню.

– Ці не мог бы ты кінуць яе шпыняць?- спытаўся Гары ў Рона.

– Ані,- катэгарычна заявіў Рон.- Калі б яна хоць зрабіла выгляд, што шкадуе... але Герміёна не робіць гэтага. Яна ўсё шчэ старанна паводзіць сябе так, бы Скаберс дзесь адпачывае ці нешта накшталт гэтага.

Грыфіндорская вечарына скончылася толькі тады, калі а першай гадзіне ночы ў гасцёўню завітала прафесарка МакГонагал у халаце з шатландкі і сетачкай дзеля валос на галаве, ды загадала ўсім зараз жа класціся спаць. Гары з Ронам падняліся ў сваю спальню ўсё яшчэ працягваючы абмяркоўваць матч. Нарэшце, змучаны Гары забраўся ў свой ложак і штуршком зачыніўшы фіранкі свайго балдахіна, каб уратавацца ад месяцовага святла, лёг на спіну і адчуў, як амаль імгненна праваліўся ў сон...

Ён сніў нешта надта дзіўнае. Быццам ён рушыў праз лес, трымаючы на плячы сваю Вогненную Стралу за чымсці срабрыста-белым. Істота плазавала між дрэваў дзесці на перадзе і Гары мог бачыць толькі яе водбліскі. Хлопчык імкнуўся дагнаць яе, ён паскорыўся, але тое ж самае зрабіла і сама істота. Гары пабег яшчэ хутчэй і пачуў гук паскараючыхся капытоў, які імгненна перайшоў на галоп. Потым чарговы раз павярнуўшыся гары трапіў на паляну і...

– ХАААААААААААЛЛЛЛЛЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕРРРРРАААА! НЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕ!

Гары бы ад аплявухі імгненна прачнуўся. Дэзарыентаванны з-за цемры, Гары паспрабаваў намацаць фіранку. Ён чуў, як па пакоі нехта бегае, а потым голас Шымаса Фінігана ў імшым куце пакоя спытаў.

– Што здарылася?

Гары адчуў як ляпнулі дзверы пакою. Нарэшце ён знайшоў край фіранкі і расчыніў яе, у той жа момант Дын Томас запаліў лямпу.

Рон сядзеў з жахам на твары, а адна з фіранак яго ложку была разадраная.

– Блэк! Сірыюс Блэк! З нажом!

– Штоооооо?

– Вось тут! Хвіліну таму! Ён разрэзаў фіранку і пабудзіў мяне!

– Ты ўпэўнены, што не прысніў яго?- спытаўся Дын.

– Зірні на балдахін! Я кажу, ён быў тут!

Усе хлопцы пакінулі свае ложкі, Гары першым дабег да выхаду, а за ім ўсе астатнія спусціліся па сходах у гасцёўню. Са сваіх спален пачалі выглядаць астатнія вучні і пытацца соннымі галасамі.

– Хто крычаў?

– Што вы тут робіце?

Гасцёўня была асветлена толькі дагараючым вогнішчам каміна і па ранейшаму была завалена смеццем застаўшымся пасля вечарыны. Але там ужо нікога не было.

– Ты дакладна ўпэўнены, Рон, што гэта ня быў сон?

– Я кажу вам, што бачыў яго на ўласныя вочы!

– Што за шум?

– Прафесарка МакГонагал загадала ўсім спаць!

– Колькі дзяўчынак нацягваючы халаты і пазіхаючы спускаліся па сходах. Крыху пазней пачалі спускацца хлопцы.

– Выдатна, мы збіраемся працягваць?- узрушана прамовіў Фрэд.

– Зараз жа ўсе па пакоях!- ўскрыкнуў Персі на хаду прымацоўваючы значык старасты да піжамы.

– Перс... там быў Сірыюс Блэк!- ледзь чутна заявіў Рон.- Ён прабраўся ў наш пакой! З нажом! Ён пабудзіў мяне!

У гасцёўне запанавала цішыня.

– Глупства!- выглядаючы напалохана прамовіў Персі.- Ты шмат з’еў падчас вечарыны, Рон... і прысніў кашмар...

– Я бачыў яго...

– Ну ўсё, з мяне годзе!

Адчыніўшы адтуліну за партрэтам прамовіла прафесарка МакГонагал. Яна стаяла люта азіраючыся на прысутных.

– Я ня меньш за вас рада перамоге Грыфіндору, але гэта пераходзіць ўсе магчымыя межы! А ад вас, Персі, я чакала большага!

– Вядома ж я не дазваляў ім анічога падобрага, мадам прафесар!- сапя ад абурэння мовіў Персі.- Я загадаў усім адпраўляцца па ложках! Мой брат Рон ўбачыў кашмар...

– ГЭТА НЕ БЫЛО КАШМАРАМ!- залямантаваў Рон.- МАДАМ ПРАФЕСАР, Я ПРАЧНУЎСЯ, А НАДА МНОЙ, ТРЫМАЮЧЫ НОЖ СТАЯЎ СІРЫЮС БЛЭК!

Прафесарка вытарапілася на яго.

– Не кажыце ерунды, Візлі, як ён мог трапіць сюды праз партрэт?

– Спытайце ў яго!- дрыжачым пальцам кажучы на карціну адказаў Рон.- Спытайце, ці не бачыў ён кагось...

Падазрона бліснуўшы вачыма на Рона, прафесарка адштурхнула карціну і выйшла з пакою. Увесь пакой сцішыўшы дыханне ўважліва сачыў за размовай.

– Сэр Кэдаган, ці пускалі вы каго-небудзь колькі хвілін таму?

– Зразумела ж, васпані!- усклікнуў сэр Кэдаган.

Разгубленая цішыня запанавала, як усярэдзіне так і звонку пакоя.

– Ч-чаму вы гэта... зрабілі?- спыталася МакГонагал.- Дзеля... дзеля гэтага ж неабходна мець пароль!

– Ён меў!- ганарыста прамовіў сэр Кэдаган.- На увесь тыдзень, мая ледзі! Яны былі запісаны на паперцы!

Прафесарка МакГонагал зноўку вярнулася ў пакой да ашаломленых вучняў. Яе твар быў бялее за крэйду.

– Хто з вас,- спыталася яна дрыготкім голасам,- які ў вышэйшай ступені дурны бот запісаў паролі на ўвесь тыдзень і кінуў іх абы дзе?

Запанавалая цішыня адчасу пачала перарывацца кароткімі ўзвіскамі. Потым ў паветра павольна паднялася пухлая ладка Нэвіла Лонгботама.

РАЗДЗЕЛ XIV — 

Снэйпава абраза

У гэтую ноч у Грыфіндорскай Вежы аніхто не спаў. Замак зноў ператрушвалі і грыфіндорцы сабраліся разам у сваёй гасцёўне, чакаючы звестак, ці злавілі нарэшце Блэка. Але на досвітку ў пакой завітала Прафесарка МакГонагал, каб паведаміць аб тым, што той зноўку уцёк.

Калі на наступны дзень вучні пакінулі свой пакой, яны адразу забачылі прыкметы ўзмацнення аховы. Прафесар Флітвік стаяў ля ўваходных дзвярэй, навучаючы іх распазнаваць Сірыюса Блэка па яго вялізным партрэце. Філч нечакана аб’яўляўся сям-там у калідорах, забіваючы дошкамі мышыныя норы і самыя найдрабнейшыя шыліны ў сценах. Сэр Кэдаган быў звольнены з пасады і вярнуўся на сваё папярэдняе месцазнаходжанне на сёмым паверсе, а на свой пост вярнулася Тлустая Пані. Яе партрэт быў па майстэрску адноўлены, але сама Пані выглядала па ранейшаму вельмі знерваванай і вярнулася на сваю працу з ўмоваю ўзмацнення сваёй абароны. Таму для яе бяспекі былі наняты колькі панурых троляў-ахоўнікаў. Яны бадзяліся па калідоры пагрозлівай кампаніяй, размаўляючы між сабой буркатаннямі і хвалячыся адно перад адным памерамі сваіх доўбняў.

Поделиться с друзьями: