Лісце забытых алеяў
Шрифт:
Маці адно слухала. Так i пайшла з хаты, схіліўшы ў маўчанні галаву.
Мы таксама доўга не сядзелі: i Валі трэба было заўтра, як i мне, рана ўставаць — яна павінна ехаць у Жыткавічы, на нараду культасветработнікаў. Аўтобус таксама ідзе ў 7 гадзін раніцы.
— Пайду скажу маці, каб разбудзіла.
— А унь жа на стале будзільнік, — падказаў я.
— Мы прабавалі ўжо ўставаць па будзільніку — чуць па вымове не схапілі, — засмяялася Валя. — Празвінеў — i не пачулі, ні я, ні Лёня. Хоць каля самай падушкі ставілі...
Рапіцай мы ішлі з Валяй да цэнтра калгаса. Нас дагнала Люся.
— Дык едзеш у Крым? — спытала Валя. — А чаму без чамадана?
— А, мама не пусціла... — адказала Люся з крыўдай у голасе. — Але я потым усё роўна паеду!..
Старшыня калгаса даў мне грузавую машыну. Я папрасіў шафера заехаць на хвілінку да возера — хоць адным вокам глянуць на яго. Але шафёр сказаў, што да возера з машынай не пад'едзеш: балоцісты бераг, да таго ж — яно ў баку ад нашай дарогі, трэба рабіць круг.
Ну, што ж, прабач, Князь-возера, — я так i не пабачыў цябе, хоць быў зусім побач. Другім разам — абавязкова! — я прыеду да цябе спецыяльна, i не на дзень. Прыеду, каб пахадзіць па тваіх зялёных берагах, пагойдацца ў чоўне на тваёй ціхай хвалі, па тваіх зорах, што глядзяць з глыбіні яснымі летнімі начамі, паслухаць крыкі тваіх птушак, убачыць тваіх звяроў i рыб, твае краскі i травы, сярод якіх, як сцвярджаюць вучоныя, ёсць вельмі рэдкія, унікальныя. Легендарнае Князь-возера называюць «жамчужынай Палесся», «Палескім морам»! Магчыма, гэта дно таго дагістарычнага мора, пра якое яшчэ задоўга да новай эры пісаў Герадот.
Цяпер шырокім фронтам ідзе асушка палескіх балот. Таму трэба толькі вітаць прынятую ўрадам летам 1969 года пастанову аб стварэнні Прыпяцкага дзяржаўпага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка, дзе захаваецца частка Палесся. Такім запаведнікам, мусіць, трэба было б зрабіць i возера Чырвонае з ваколіцамі, каб захаваць тыповы для палескіх азёраў раслінны i жывёльны свет. Ужо цяпер цікавяцца ім вучоныя: на возера Чырвонае кожны год наладжваюцца экспедыцыі на вывучэпні фауны i флоры Палесся...
Машына скакала на выбоістых, з лужынамі i гразёй, дарогах. Шафёр быў мясцовы жыхар. У вайну партызаніў тут, у Дзякавіцкіх лясах. Я на ўсякі выпадак папытаў у яго пра Хадыку. Не, такой вёскі не чуў: яго атрад быў у процілеглым баку.
З-за хвой выплылі хаты, мільгануў указальнік з надпісам «Пісаравічы». Гэта ж адсюль той дзядзька, з якім я пазнаёміўся ў саўгасе «10 год БССР». Каля магазіна стаяла чалавек восем мужчын. Я папрасіў шафера прыпыніць машыну.
Падышоў да дзядзькоў, расказаў, што шукаю вёску Хадыку. Дзядзькі абступілі мяне, пачалі наперабой успаміпаць, хто з Хадыкі астаўся ў жывых. Нават усчалася спрэчка.
— Што тут спрачацца, — сказаў адзін з дзядзькоў. — Хадзем, я завяду вас да старшыні Даманавіцкага сельсавета — ён якраз тут жыве. Той усё ведае.
I вось мы гутарым са старшынёй сельсавета Барысам Рыгоравічам у яго кабінеце. Нагадаўшы вайну, я закрануў у ім вельмі балючую струну душы. Барыс Рыгоравіч быў тады падлеткам. На яго вачах палілі вёскі, людзей. Палілі яго самога. Ён уцёк з агню. За ім гналіся з аўчаркамі. Каб лягчэй было ўцякаць, ён скінуў лапці i бег босы па лёдзе.
— Заблытваючы след, я часта збочваў, — расказваў Барыс Рыгоравіч. — Вы не можаце ўявіць, як я тады імчаў! Hi адзін цяперашні чэмпіён свету мяне не мог бы дагнаць. A скакаў лепей за рысь — любы плот мог пераскочыць. Быў такі здаровы. Толькі гэта i выратавала мяне.
Вярнуўшыся з лесу на папялішча роднай вёскі, Барыс Рыгоравіч знайшоў усіх сваіх блізкіх i знаёмых спаленымі i забітымі. Ад людзей асталіся груды касцей. Сярод ix пазнаў толькі труп бацькі. Адсюль хлапец, якому тады ўжо было 17 год, найшоў у партызаны, яго прынялі ў атрад імя Ламейкі сто першай брыгады.
— Усяго на Даманавіцкім сельсавеце, — расказваў далей Барыс Рыгоравіч, — за вайну загінула 1247 чалавек. Усе вёскі былі спалены. Многія з ix немцы палілі па некалькі разоў: спаляць, людзі пабудуюцца — зноў паляць. Па тры разы палілі, напрыклад, Даманавічы, Пісаравічы, Заброддзе. Тут была партызанская зона. На лёдзе Чырвонага возера быў партызанскі аэрадром. Немцы спаганялі сваю злосць на старых, дзецях i жанчынах. Самай першай была спалена разам з людзьмі якраз вёска Хадыка.
Я папытаў Барыса Рыгоравіча, што ён ведае пра Хадыку. Ён адказаў, што ўрочышча Хадыка раней уваходзіла ў Даманавіцкі сельсавет, цяпер адносіцца да Нова-Цярушкаўскага сельсавета Салігорскага раёна. Гэта — землі калгаса «Усход». Больш падрабязна пра вёску i яе гісторыю могуць расказаць толькі старажылы. Каб не траціць часу, мы i найшлі ix шукаць.
На вуліцы, адразу каля сельсавецкіх варот, сустрэўся нам пажылы дзядзька.
— О, на лаўца i звер бяжыць, — сказаў старшыня сельсавета, здароўкаючыся з дзядзькам, — Мы якраз да вас i хацелі ісці. Давайце, Змітрок Іванавіч, зойдзем на хвілінку да мяне.
Мы зноў вярнуліся — ужо ўтраіх — у сельсавет.
Змітрок Іванавіч Хаміцэвіч аказаўся адным з арганізатараў партызанскага руху на Палессі. Яшчэ 28 чэрвеня 1941 года ім была створана партызанская група з 22 чалавек. Дачуўшыся пра дзейнасць тады яшчэ малавядомага партызанскага камандзіра Каржа, партызаны вырашылі далучыцца да яго брыгады. Змітрок Іванавіч стаў камісарам атрада імя Бандараўца, атрада, які добра даўся ў знакі нямецкім акупантам. Змітрака Іванавіча добра ведаў Васіль Іванавіч Казлоў, сябраваў з ім, пра яго ён пісаў у сваёй кнізе «Людзі асобага складу».
— Вёска Хадыка, — расказаў мне Змітрок Іванавіч Хаміцэвіч, — утварылася ў 1912 годзе, Гэта была наша купча. Дата мне запомнілася таму, што мне тады стукнула якраз 10 гадоў. Раней там была палянка сярод лесу, урочышча. Называлася Хадыка. Даманаўцы купілі тую зямлю ў нясвіжскага пана, прозвішча яго, здаецца, Агаркоў. Перад вайной у вёсцы налічвалася 24 двары. Спалілі яе немцы ў 1942 годзе. У маім атрадзе былі партызаны з Хадыкі. Восіп Хаміцэвіч, муж i жонка Андруховічы... Ix дзяцей немцы спалілі. Расказвалі, яны былі ўцяклі з агню, дык паліцай Кузьма Хаміцэвіч зноў паўкідаў ix у агонь — такі быў звер. A маці тых малых дзяцей, Ганна Андруховіч, i цяпер жыве. У вёсцы Яскавічы.
Яскавічы? Так, гэта былі тыя самыя Яскавічы, куды я мерыўся ехаць пасля Хадыкі. Я знайшоў ix на карце — аказалася, яны зусім недалёка ад Даманавіч. Не дзіва, што Сыракомля ведаў легенду пра Хадыку.
Я папытаў у Змітрака Іванавіча, ці не ведае ён, чаму ўрочышча называлася Хадыка, ці няма пра гэта якога-небудзь падання.
— Хадыка, — адказаў Змітрок Іванавіч, — ад слова хадзіць. З Даманавіч туды 15 кіламетраў, дарог ніякіх не было, хадзілі пеша праз лес. Таму — i Хадыка.
Ясна, гэта пазнейшае тлумачэнне назвы, так званая народная этымалогія. Але яна ўжо сведчыць аб тым, што Хадыка сапраўды было глухое, далёкае ад чалавечага жылля месца.
— А хто яшчэ, акрамя Ганны Андруховіч, астаўся з вёскі жывы?— папытаў я.
Наўрад ці мог бы хто лепей за саміх жыхароў вёскі расказаць мне пра паходжанне яе назвы.
— Хаўроння Іванаўпа Хаміцэвіч, але яна цяпер жыве ў вёсцы Таварышч.
— Ну, што ж, давайце з'ездзім да яе, — згадзіўся Барыс Рыгоравіч.
На вуліцы ён завёў свой матацыкл. Па пясчанай палявой дарозе, потым па лясной сцежцы мы хутка даехалі да маленькай, акружанай лесам утульнай вёсачкі.
Хаўронню Іванаўну засталі непадалёку ад яе двара — яна палола сваю норму буракоў. Пагаварыць прымасціліся на лавачцы пад ліпамі — у хаце спала малое дзіця («Даччыно, прыпаручылі глядзець мне, бабе»).