Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Быў Клаўдыюш Дуж-Душэўскі і на аўдыенцыі ў Начальніка Польскай Дзяржавы Язэпа Пілсудскага. У выбарах у Віленскую гарадскую раду маглі ўдзельнічаць толькі тыя, хто валодаў польскай мовай. Пра гэтае нераўнапраўе і загаварыў напачатку Дуж-Душэўскі — Пілсудскі загадаў абмежаванне зліквідаваць. А вось пра арганізацыю беларускага войска Начальнік Польскай Дзяржавы тады не сказаў нічога пэўнага.

Польскія войскі ўжо занялі Маладэчна і Вілейку і працягвалі наступ на Менск, з якім, як і з усёй усходняй Беларуссю, ужо два месяцы не было зносінаў. На літоўска-беларускім фронце Чырвоную армію адкінулі ад рэчкі Мядзёлка. Атрады генерала Макжэцкага занялі Ганцавічы…

Бачачы, што польскія войскі ўсутыч падыходзяць да Менску, бальшавікі вялікімі сіламі контратакавалі пад Маладэчнам і Вілейкай — з падтрымкай артылерыі, двух бронецягнікоў і некалькіх аэрапланаў, - і зноў былі вымушаны адысці. Не зважаючы на вялікія страты, праз некалькі дзён Чырвоная армія распачала новы наступ з паўночнага ўсходу ад Радашковіч і Вілейкі. Штодня праз Смаленск і Полацак на беларускі фронт бальшавікі перавозілі па пяць тысячаў салдат — перакідвалі з Уральскага фронта (Калчак чырвонай сталіцы ўжо не пагражаў). Камісары змаглі б сабраць пад Менскам і большае войска, калі б не поспехі Дзянікіна…

— Калі палякі злучацца з Дзянікіным — бальшавікам загуба, — гаварыў Аляхновічу Езавітаў. — Будзе адрэзана Украіна! Бальшавікі адчуваюць гэта, і таму так люта б'юцца за Менск…

Падчас наступу польскага войска на Менск на Украіне адбыўся палітычны пераварот. Перарваліся ўсе стасункі паміж Пятлюрай і ўкраінцамі ва ўсходняй Галіччыне. Яшчэ ад 29 чэрвеня закрылася граніца. Пятлюра ўмацоўваўся ва ўладзе і вёў барацьбу з бальшавікамі, галіцкія ж атрады падтрымлівалі з Чырвонай арміяй добрыя стасункі.

Даходзілі жорсткія весткі і з Расіі. Цывільным асобам забаранялася карыстаца чыгункай (маглі бесперашкодна пераязджаць адно вайскоўцы ці чыгуначнікі — па службовых патрэбах). Жахлівыя навіны перадавалі паланёныя чырвонаармейцы і польская выведка: бальшавікі мабілізавалі дзесяць тысячаў дзяцей (сярод іх і сірот, «беспризорников») капаць акопы перад Петраградам. У самой «калысцы рэвалюцыі» за адмову ісці на фронт у апошні час бальшавікі расстралялі семсот сорак рабочых (з іх дзвесце дванаццаць з Пуцілаўскіх фабрык).

Палонныя сведчылі і аб тым, што ў першыя шэрагі Чырвонай арміі ставіліся рабочыя, а за імі — кітайцы ці латышы, — назіраць, каб не было дызерціраў…

У паўночнай частцы Каспійскага мора бальшавікі затрымалі параход, на якім быў генерал Алмазаў — ад Дзянікіна плыў з весткамі да Калчака. Афіцэры знішчылі ўсе дакумэнты, а генерал паспеў застрэліцца.

У Гданьску апусцілі якары тры амерыканскія тарпеданосцы…

Не аціхалі баі і на Палессі. Бальшавікам ледзь не штодня падыходзіла дапамога — піцерскія матросы ці кітайскія атрады, ды ўсё ж часткі польскага генерала Лістоўскага занялі Лунінец, важны чыгуначны пункт.

Пранук з Альшаншчыны

Як і заўсёды зранку — Езавітаў пісаў, калі лёгка скрыпнулі прыступкі і некалькі разоў бадзёра азваўся званочак над дзвярыма.

–  Заходзьце. — Езавітаў адклаў асадку. Дзверы расчыніліся.

–  То заходзь, калі пускаюць… — па голасе пазнаў Смоліча. Першым нясмела пераступіў парог хлопец гадоў дваццаці, у саматканых кашулі і нагавіцах, узварушыў копку валасоў; з-пад выцвілых за паўлета броў Езавітава пачалі вывучаць блакітныя вочы. — Смялей, смялей, — падштурхнуў хлопца Смоліч, прычыніў дзверы. — Дабрыдзень гаспадару. Нешта не відно цябе апошнім часам стала… Што новага маеш?

Госці прыселі на канапу.

–  Дык усе ж навіны ў вас, больш таго — і моладзь! — Езавітаў ужо ведаў, што з 26 ліпеня запрацавалі Беларускія настаўніцкія курсы (напачатку меліся адкрыцца ў Горадні, ды ўсё ж іх перанеслі ў Вільню). Выкладалі ж на курсах беларускую мову Янка Станкевіч, беларускую літаратуру Максім Гарэцкі, гісторыю Беларусі Міхаіл Кахановіч, педагогіку Браніслаў Тарашкевіч. Аркадзь Смоліч вучыў геаграфіі…

–  Яно то так. Толькі ж гэтая моладзь ужо і нас павучыць можа. З адным з іх я вось і хачу цябе пазнаёміць — Пранук Баброўскі, паспеў і ліха сербануць, і выявіцца… у Вільні нядаўна. Мы яго захацелі на курсы ўладкаваць, а ён… — Смоліч зірнуў на Пранука, усміхнуўся. — Ды не чырваней ты, я ж кепскага не кажу… Ён, значыць: «Вучыцца не хачу, хачу палякаў ваяваць!»

Езавітаў здзівіўся, наструніўся:

 Хай Пранук сам раскажа, можа ўсё ж ён больш пра сябе знае… — і незаўважна для хлопца падміргнуў Смолічу.

–  Яшчэ вясной бацька ўзяў ад пані Важынскай у маёнтку Укропішкі адзінаццаць мархоў зямлі, - Прануку, па ўсім, і самому карцела выказацца. — Прыкупілі сямян і засеялі мы з ім той надзел. А летам пані Важынская памерла, маёнтак перайшоў да ейнай дачкі Радзевічовай. У канцы чэрвеня з'явіўся ва Укропішкі пан Францішак Перапечка і, выдаючы сябе ўласнікам маёнтка, зажадаў змены варункаў арэнды… Каб заместа грошай яму аддалі траціну ўраджаю! Бацька падаў у суд у Ашмяны…

–  Дык Укропішкі — на Ашмяншчыне? — перапыніў Езавітаў.

–  Так… Значыць, затым пачалі мы, не зважаючы на грозьбы Перапечкі, убіраць поле. А тут ён, Перапечка, заявіўся, з жандармам Будкевічам, які арыштаваў бацьку і павёз у Ашмяны. Пасадзілі яго ў турму пры паліцыі, а назаўтра пан рэвіровы на допыце заявіў, што арыштавалі бацьку па выраку камісара павета — за тое, што не пагадзіўся на ўмовы Перапечкі.

«А калі і цяпер не скорышся, — прыкрыкнуў, - то — або штраф у дзесяць тысёнц марак, або тры месяцы турмы!»

Пад прымусам бацька падпісаў умову Перапечкі, а ўжо дома склаў ліст да камісара Віленскага вокруга пана Недзялкоўскага…

–  Аркадзь, а ці не той гэта інжынер Перапечка, каторы з ксяндзом Гурскім ездзіў «дэлегацыяй» ад усяго павета да Пілсудскага — прасіць далучэння да Польшчы? — падзівіўся Езавітаў.

–  Той! Ды ў Бэльвэдэры тады мала верылі ў тое, што іхні голас быў голасам усяго Ашмянскага павета… Але ж ты, Пранук, не дагаварыў галоўнага!

–  А што дагаворваць… — хлопец спахмурнеў. — Сустрэў затым я тога Перапечку… А ён крывіцца: «Ну што, падцерлі вам нос?» Тут я й не стрываў…

–  Ну…

–  Ну і смэльнуў гаду ў нос…

–  Вось, — бухнуў Смоліч, — а затым збег. Мы яго на курсы, каб прыхаваць, а ён: «У войска хачу!»

Езавітаў уздыхнуў, задумаўся.

–  А бацьку кінуў жандарам?

–  Не, — з-пад ілба зірнуў Пранук. — Ён да сваякоў у суседні павет падаўся, і рэчаў крыху перавёз.

–  А маці?

–  Маці два гады як памерла…

–  Што ж, сябрук Пранук, давядзецца табе ўсё ж колькі часу дзядзьку Аркадзя на лекцыях паслухаць… Так спакайней. А затым, калі хочаш, пераправім цябе ў Рыгу ці Коўну. Пажыць гэты час можаш і ў мяне, месца хопіць…

Поделиться с друзьями: