Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Пан няўдала жартуе…

–  Чаму жартую? — насупіўся Гартны, зняў пенснэ і паклаў у кішэнь пінжака. — Мяне накіравалі ў працяглую ўрадавую камандзіроўку ў Нямеччыну. Па замове Савецкага ўрада будзем там друкаваць беларускія падручнікі. То й запрашаю на працу пад маім кіраўніцтвам… — памаўчаў, змуліў вусны, — карэктарам ці стыльрэдактарам… — уважліва паглядзеў на Мядзёлку, падрахаваў: — Толькі ведаць трэба зараз: едзеш ці не?

Мядзёлка прыўзняла адно брыво, крыху схіліла галаву, прашаптала:

–  А калі выбірацца?

–  Можна сёння… Можна праз колькі дзён.

Мядзёлка памаўчала, колькі разоў адпіла кавы, пакратала неўтаймоўны кудзярок і раптам бадзёра выдыхнула:

–  Еду!

Хмуры Гартны ўсміхнуўся, «вось так», — выціснуў і замовіў бутэльку віна:

–  Адзначым нашу згоду!

А калі праз паўгадзіны яны выйшлі з кавярні, пачаў расказваць аб тым, што лічыць Ковеншчыну амаль роднай, бо тут некалі амаль з год працаваў гарбаром…

А вось таго, што 20 верасня 1922 года Мядзёлка выбралася з Латвіі на адным караблі з Езавітавым, нечаканасцю не назавеш: абодва пра гэта дамовіліся яшчэ падчас ліставання. Па «інтэрвенцыі» Езавітава Мядзёлцы непатрэбна была латвійская віза…

…Яна першы раз ехала морам. Падоўгу заседжвалася на палубе — і не адпускала Езавітава.

«Ахоўвай мяне, мой генерал… А раптам хто мяне ўкрадзе. Ці замерзну…»

І смяялася, і падоўгу шчабятала пра ўсё і пра нічога, і насамрэч падавалася Езавітаву летуценнай дзеўчынёткай, і яму станавілася добра побач з ёй, спакойна, бестурботна; седзячы насупраць, ён, злёгку прымружваючы павекі, узіраўся ў яе вочы — глыбокія, з няскорнай таемнасцю-чарнявасцю, заўважаў, як Мядзёлка — нібыта выпадкова — нерухоміла позірк на ім, а адварочваўся — і зноў бачыў яе вусны, шыю пад тонкім шалікам… і сам сабе здаваўся яшчэ маладым, летуценным.

Мядзёлка доўга ўсхвалявана любавалася хараством Паланзы, а потым нечакана (яна наогул стала для Езавітава ў гэтыя васемнаццаць гадзін падарожжа да Берліна, а затым дарогі праз Дрэздэн і Пешын увасабленнем нечаканасці) апаліла:

–  А што чуў мой генерал пра сувязь Мядзёлкі з Купалам?

Езавітаў звёў бровы — і толькі ўсміхнуўся.

«Навошта яна правакуе? Ці адкрываецца? Канешне ж, не мог не чуць — і яна ведае — пра колішнюю Купалаву неабыякавасць да Мядзёлкі».

І адказаў не без гуллівасці:

–  Чуў… як пра сувязь мастака і акторкі, якая спрыяла ўвасабленню Купалавай «Паўлінкі»…

–  І ўсё? — Мядзёлка нібыта зніякавела. Паправіла шалік — і загаварыла пра іншае: — А скора мы прыедзем да немцаў?

–  Напачатку будзе Кёнінгсберг… А затым ноч, а за ёй — Берлін.

У Кёнінгсбергу іхні карабель затрымаўся на доўгую гадзіну, а вечарам перад сваёй каютай Мядзёлка перастрэла Езавітава і, адчыняючы дзверы, адвярнуўшыся ад яго, запытала:

–  Пан генерал будзе пільнаваць мяне і ноччу?

Прызнацца, Езавітаў за дзень звыкся са спадарожніцай, вывучыў яе, часам здавалася, нават мог здагадацца, пра што тая скажа, — і да гэтага запытання ўжо рыхтаваўся…

–  Калі спатрэбіцца, я збяру каля гэтых дзвярэй усіх матросаў Балтыкі, каб яны ахоўвалі нашу чароўную Паўлінку… — і дадаў-падрахаваў: — Пра што я і абяцаў Тамашу… — і ўсё ж не стрымаўся, апусціў вочы. — Так што зычу ёй бестурботнага сну… — гжэчна хітнуў галавой і пакрочыў да свайго калідорнага закутка…

У Берліне, каб перасесці на пражскі цягнік, ім спатрэбіліся суткі. Езавітаў замаўляў білеты (зноў злаваўся на сваё слабое веданне «дойчу»), а Мядзёлка за той час паспела адшукаць кватэру, дзе спыніўся Гартны, абгаварыць пытанні з працаўладкаваннем і… адпрасіцца на тыдзень — «дзеля знаёмства з краем» (пра тое, што едзе на беларускую канферэнцыю ў Прагу, вядома ж, свайму новаму шэфу не сказала).

І была зноў іхняя дарога — па яшчэ не зачаўрэлай даліне Эльбы, сціснутай з абодвух бакоў высокімі — як падавалася ім — гарамі. Мядзёлка прыхіналася да вакна, ледзь не ўскоквала, заўважаючы на шчытах скалаў старадаўнія замкі, летуценіла-гарэзіла — і зноў абнечаканіла:

–  А пан генерал хацеў бы жыць вось у такім палацы, на ўзвышку, над рэчкай… — і схілілася наўзлокаткі на купэйны столік, зірнула яму ў вочы, — …са мной?

Езавітаў напачатку ўзіраўся ў далёкі замак над стромай, затым змуліў вусны — патрапляючы паўтарыць выраз Мядзёльчынага твара:

–  Нават калі б я сказаў «не», ты б мне не паверыла…

–  То што ж генералу замінае?..

–  У такіх замках князі жылі са сваімі князёўнамі… - Ён устаў і, упершыню паклаўшы руку на яе плячо, сказаў цішэй: — Я абяцаў Тамашу, свайму таварышу, аберагаць цябе да Прагі… Аберагаць — і толькі… І гэта я зраблю. — Ён выйшаў з купэ і накіраваўся ў вагон-рэстарацыю, дзе з бутэлькай партвейна ўраджаю 1916 года праседзеў усю ноч — пакуль у сутонні не паказаліся лясы Чэхіі…

Нацыянальная канферэнцыя

На беларускую нацыянальную канферэнцыю, якая распачала працу ў Празе 26 верасня 1921 года, было дэлегіравана васемнаццаць беларускіх эсэраў (Мікола Шыла, Тамаш Грыб, Язэп Мамонька, Васіль Русак, Лявон Заяц і іншыя), шэсць сацыялістаў-федэралістаў, пяць народных сацыялістаў і пяць сацыял-дэмакратаў. Сабраліся ў вялікай зале з высачэннай столлю, сцены да паловы пакрывала лакіраваная вагонка, сталы стаялі ў тры рады, паверх іх — белыя настольнікі…

У прэзідыуме — Крэчаўскі, Захарка і Чарапук; Ластоўскі, Цвікевіч, Грыб і Мамонька — у першым радзе, за імі — Езавітаў, Пракулевіч, Дуж-Душэўскі, Мядзёлка…

Прынялі рэзалюцыю аб Слуцкім чыне, назваўшы яго гераічнай старонкай у гісторыі беларускага народа. Канферэнцыя не прызнала Рыжскай мірнай дамовы і, пацвердзіўшы Устаўную грамату ад 25 сакавіка 1918 года, заклікала ўсе беларускія партыі да барацьбы за адраджэнне нацыянальнай незалежнасці Беларусі. Адбылася сутычка Алексюка з Цвікевічам, старшынёй канферэнцыі. Двойчы Цвікевіч спыняў Алексюка, які выступаў з прапановай згодніцтва з польскімі ўладамі — і ўрэшце пазбавіў яго слова, заявіў:

–  Калі ў нас будуць толькі арыентацыі, а не будзе свайго дзяржаўнага стрыжня, нас перамогуць і зробяць рабамі…

Абмяркоўваліся і адносіны да Булак-Балаховіча. Езавітаў зрабіў падрабязны даклад пра ягоную дзейнасць і працытаваў нават некалькі рэляцый генералавага прадстаўніка падпалкоўніка Мінгрэльскага, якія накіроўваліся «саюзнікам», — пра забойствы габрэяў, - і прапанаваў наступную рэзалюцыю (папярэдне ўзгадніўшы яе з Ластоўскім):

«1. Балаховіч не мае аніякай падтрымкі з боку беларускіх нацыянальных і палітычных арганізацый;

Поделиться с друзьями: