ЖАНРЫ

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9

Быкаў Васіль

Шрифт:

…Казак…

…Аўстрыяк…

…Кажухар з параненай рукой…

…Забела…

…Валодзька…

…Апошнім падыходзіць Мяцельскі…

— Усё! Далей — Янаўка… Курбыка з гэтай вёскі. Тут у яго бацька з маткай і жонка з дзецьмі…

— Прывал! — коратка кідае Камандзір і садзіцца на паваленую сасну.

Людзі стомлена садзяцца на зямлю… Здалёк даносіцца царкоўны звон… Дзед прыслухоўваецца:

— Здаецца, у Янаўцы нешта здарылася. Звон у царкве звоніць.

Камандзір разглядае палеглых на зямлю паўстанцаў…

— Некаму трэба ў вёску ісці. Паглядзець, што там робіцца. Аўстрыяк прыўзнімаецца з зямлі:

— Камандзір, я схаджу. Камандзір аглядае Аўстрыяка:

— Не, табе нельга. Ад цябе за вярсту відаць, што ты паўстанец!

Дзед схіляецца да Камандзіра:

— Валодзьку трэба ісці. Ён яшчэ малы, а гэткіх у вёсцы хапае.

Валодзька, нібы пачуўшы, што размова ідзе аб ім, прыўзнімаецца з зямлі…

Камандзір уважліва глядзіць на Валодзьку:

— Валодзя…

— Ужо іду, камандзір! — Валодзька ўзнімаецца з зямлі, папраўляе на плячы вінтоўку і робіць некалькі крокаў наперад…

— Стой! — Камандзір устае з паваленай сасны і падыходзіць да Валодзькі, здымае ў яго вінтоўку. — Паліто здымі, і боты таксама.

Валодзька здымае паліто і боты…

— Ну, цяпер ідзі. Паслухай, што людзі кажуць, пра паўстанне, пра нас. Ідзі! — Камандзір позіркам праводзіць Валодзьку…

Валодзька асцярожна ступае босымі нагамі, ідзе ў бок вёскі… Наступае цішыня… І толькі недзе непадалёку чуецца трывожнае сакатанне сарок…

Вёска.

Плошча каля вясковай царквы. Пасярэдзіне плошчы стаіць падвода. На ёй ляжаць, прыкрытыя шынялямі, Курбыка і Аксяневіч…

Вакол падводы стаяць чырвонаармейцы з вінтоўкамі. Побач стаяць мясцовыя жыхары…

Чырвонаармейцаў відаць і ў іншых месцах плошчы… Стаяць асядланыя коні…

На краі плошчы стаяць камандзір чырвонаармейцаў і чалавек у скуранцы, з маўзерам на баку…

Да плошчы, з усіх бакоў, чырвонаармейцы зганяюць вяскоўцаў…

Паступова плошча вакол падводы запаўняецца людзьмі… Да Камандзіра і чэкіста падыходзіць чырвонаармеец:

— Ніхто не пазнае! Відаць, не мясцовыя.

— У горад трэба везці, можа, там хто апазнае, — кажа камандзір чэкісту.

— Пачакаем трохі… Не ў гэтай, дык у суседняй вёсцы апазнаюць. Таму што яны заўсёды толькі каля сваіх хат ваююць! — адказвае чэкіст, робячы сабе самакрутку.

Валодзька цераз людзей разглядае падводу. І, раптам, ён увесь напружваецца… Адкрывае рот і ледзь не крыкнуў…

Хуткі наезд камеры на твары Курбыкі і Аксяневіча… Рэтраспекцыя.

Бераг ракі. Цемра. Водблескі стрэлаў… Трымаючыся рукамі за жывот, крычыць Курбыка:

— Да лесу, Валодзька! Бяжы да лесу!..

Валодзька адрывае позірк ад падводы. Асцярожна аглядаецца па баках…

Камера плаўна ідзе па тварах вяскоўцаў… Яны пераглядаюцца паміж сабой спадылба… Пазналі…

І раптам, у цішыні, пачуліся дзіцячыя галасы:

— Мамка, мамка, там татка!.. Татка там!.. Татка!

Ад натоўпу да падводы бягуць дзеці: дзяўчынка (5–6 гадоў) і хлопчык (7–8 гадоў).

— Татка, татка!.. Мамка!.. Татка тутака ляжыць!.. Яны хапаюцца за абвіслую руку Курбыкі… Чэкіст рэзка павярнуўся да камандзіра:

— Ну, вось! Дзеці ёсць дзеці!

Ён хутка напраўляецца да падводы, праходзіць скрозь натоўп. За ім ідзе камандзір…

Валодзька з трывогай наглядае…

Да падводы кідаецца, з галашэннем, маладая жанчына:

— А мой жа ты Пятрок! А на каго ж ты мяне пакінуў! І дзетак сваіх. І бацькоў сваіх старых на каго ж пакінуў!..

З галашэннем яна абдымае Курбыку…

Чэкіст пытаецца ў камандзіра:

— Бацькі?.. Гэта што, сваякі?

— Не ведаю… Можа, радзіцелі?

Чэкіст пытаецца ў натоўпу:

— Радзіцелі ёсць?.. Хто радзіцелі?!.

Людзі стаяць маўчком… Камера плаўна ідзе па тварах…

Прыкусіўшы губу, стаіць Валодзька…

Каля падводы галосіць жонка Курбыкі… Таўкуцца ля яе дзеці…

Чэкіст абводзіць вачамі натоўп…

Людзі стаяць моўчкі…

— Добра! — кажа чэкіст і падыходзіць да падводы, бярэ на рукі дзяўчынку: — У цябе дзедка з бабкай ёсць?

Дзяўчынка адказвае:

— Ёсць, ёсць! І дзядуля ёсць, і бабуля ёсць!

— А дзе яны?

— Тамака яны, у хаце засталіся.

— А хата дзе твая?

— А тамака, ля жураўліка!

Чэкіст пускае дзяўчынку на зямлю, пытаецца ў камандзіра:

— Дзеці ёсць дзеці! Што гэта: «ля жураўліка»?

Той толькі паціскае ў адказ плячыма…

— Гэта ў іх калодзеж так называецца, таварыш Чэ Ка, «жураўлік» — адказвае чэкісту чырвонаармеец, які стаяў побач.

— Ясна! Ты, вось што, Яжоў, жонку і дзяцей у горад трэба ўзяць з сабой. А я пайду за старымі.

— Дзяцей, можа, не трэба? — нерашуча пытаецца камандзір.

— Трэба, таварыш Яжоў! Трэба!.. Штоб іншым быў прыклад!

Каб ведалі, як на савецкую ўладу руку падымаць!.. Пайшлі! — камандуе ён чырвонаармейцу і цераз натоўп накіроўваецца з плошчы…

Чырвонаармейцы аддзіраюць ад падводы жонку і дзяцей Курбыкі і адводзяць іх убок.

Людзі ў натоўпе моўчкі назіраюць за гэтым…

Нехта з жанчын паціху плача…

Нехта хрысціцца…

Пераглядваюцца паміж сабой мужыкі…

Валодзька патроху адступае разам з людзьмі…

Над лесам недзе сакоча трывожна сарока… Недалёка пачуўся голас зязюлі…

Ігар Забела, у студэнцкім адзенні, сядзіць на зямлі, абапіраючыся плячыма да бярозы. Пачуўшы голас зязюлі, адкрывае вочы…

— Зязюля, зязюля, адкажы, колькі мне яшчэ гадкоў засталося жыць? — прыслухоўваецца.

— Ку-ку… ку-ку… ку-ку… — чутна з лесу. — Ку-ку… ку-ку… Забела пачынае лічыць:

— Раз… два… тры… чатыры… пяць… Камандзір назірае за Забелам…

Нешта хмыкае сабе пад нос Аўстрыяк… Назіраюць за Забелам і Дзед з Кажухаром…

…І Казак…

…І Мяцельскі…

— Дваццаць пяць… дваццаць шэсць… дваццаць сем… — Забела перастае лічыць. — Эй, ты, змоўкні! Раскудахталася, зараза!

— Ціха ты, Забела! Забыўся, ці што? — упаўголаса цыкае на яго Камандзір.

Забела зноў прыхіляецца плячыма да бярозы:

Поделиться с друзьями: