Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9
Шрифт:
«Несколько лет жизни я выбросил коту под хвост в образе театра и кино, которые не дали мне взамен ничего, кроме дули. Напрасно потраченные годы, горы бумаги, масса усилий, сведенных чиновниками и бездарями от кино к обычной серой халтуре».
Невыпадкова М. Кузняцоў, разважаючы пра праблему ўзаемаадносінаў кінематографа «с таким своеобразным писателем, как Василь Быков», пісаў: «Его рассказы и повести как будто специально созданы для кинематографа: компактные, емкие, с драматичнейшим сюжетом, с резко, даже резчайше очерченными характерами („черное — белое!“), с острейшей, нередко трагедийной и в то же время философской концовкой. Сейчас большинство из них экранизировано. И какое удручающее разочарование: серые картины, „еще раз о войне“, не оставившие сколько-нибудь заметного следа. Возникло даже мнение, что кино „не умеет“ ставить Быкова.
Казалось бы, рассказы и повести В. Быкова всецело в русле „второго рождения военной темы“: та же воинствующая точность реалий военного быта, острота ситуации, нравственная проблематика. Однако постепенно стало выясняться, что это и „то“, и „не то“. Ситуация у него была не просто острая и критическая, а наиострейшая, наикритичнейшая: герои стоят перед выбором — смерть или жизнь ценой предательства. Речь идет не просто о победе, а о цене ее и ее смысле. […]
В экранизациях Быкова не было, прежде всего, его чрезвычайной достоверности войны, „документальности“. То ли в силу врожденной робости дарования, то ли еще почему, но режиссеры не осмеливались на эту достоверность, создавая привычное и шаблонное изображение войны „вообще“. Что касается „большего“, то на него не было даже и намека».
А так пра «кінематаграфічны» перыяд жыцця сябра пісаў А. Адамовіч: «Косяком пошли фильмы „по Быкову“. От них В. Быкову, его писательскому авторитету, пожалуй, не поздоровится. Кино такая штука: или добавит, приплюсует талант создателей фильма к тому, что заключено в экранизируемой прозе, или отнимет, и тоже на величину, равную теперь уже их бесталанности. […]
Литератора, приходящего в кино, поражает, как здесь всё и все знают больше самого писателя: что надо и чего не надо нашему зрителю, сколько правды о войне — „в самый раз“, а сколько — „зритель не выдержит“.
Я тоже зритель, но никак не подозревал, что я такой слабонервный и так мало правды способен унести, переварить. Во всех почти фильмах „по Быкову“ убран тот жар и холод, которые мы физически ощущаем вместе с героями, читая его прозу. И главное — без чего и вовсе нет Быкова! — исчезает острота социально-нравственных коллизий. Читателю — можно, зрителю — противопоказано…».
У другой палове ХХ стагоддзя па творах В. Быкава было пастаўлена дзевятнаццаць мастацкіх фільмаў. Да значнай часткі з іх пісьменнік сам напісаў сцэнарыі ці зрабіў гэта ў суаўтарстве з рэжысёрамі-пастаноўшчыкамі: «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня», «Волчья стая», «Дожить до рассвета», «Долгие версты войны», «Обелиск», «Его батальон», «На Чорных лядах». У іншых выпадках уступіў права на перапрацоўку сваіх твораў для іх далейшай экранізацыі: так былі зняты кароткаметражны мастацкі фільм «Желаю удачи» (1968, к/с «Беларусьфільм»; сцэнарый У. Бяляева, рэжысёр В. Смагін; па матывах апавядання «Чацвёртая няўдача»), «Восхождение» (1977, к/с «Мосфильм»; сцэнарый Ю. Клепікава, Л. Шапіцькі, рэж. Л. Шапіцька; прэмія Ватыкана, галоўная прэмія і прэмія Міжнароднай асацыяцыі кінапрэсы на Міжнародным к/ф у Заходнім Берліне), «Фруза» (1981, ПТА «Телефильм», к/с «Беларусьфільм»; сц. Ф. Конева, рэж. В. Нікіфараў), «Крохи войны» (1985, к/с «Профиль» (Польшча); сцэнарый А. Баршчыньскага, Я. Хадкевіча; па матывах аповесцяў «Круглянскі мост» і «Трэцяя ракета»), «Знак беды» (1986, к/с «Беларусьфільм»; сцэнарый Я. Грыгор’ева, А. Нікіча, рэжысёр М. Пташук), «Круглянский мост» (1989, Студыя імя Ю. Тарыча, к/с «Беларусьфільм»; сцэнарый М. Шэлехава; рэжысёр А. Мароз), «Карьер» (1990, к/с «Мосфильм»; сц. Э. Валадарскага, рэж. М. Скуйбін), «Одна ночь» (1991, Беларускае тэлебачанне; сцэнарыст і рэжысёр У. Колас), «Пойти и не вернуться» (1992, к/с «Беларусьфільм»; сцэнарый А. Карпава, рэжысёр М. Князеў).
На пачатку ХХІ стагоддзя былі зняты кароткаметражныя кінастужкі «Мать» (2003, відэаальманах «Территория сопротивления» (Беларусь); сцэнарыст і рэжысёр Я. Сяцько; студэнцкая праца па матывах апавядання «Сваякі» і аповесці «Знак бяды»; прыз журы Міжнароднага кінафестываля (далей — МКФ) «Славянская юность: мечты и надежды» (Масква, Расія), 2004; Галоўны прыз МКФ «Золотой Витязь» (Чалябінск, Расія), 2005), «Отражение» (2003, Беларуская акадэмія мастацтваў, сцэнарыст і рэжысёр А. Голубеў; па матывах апавядання «Адна ноч»), «Пойти и не вернуться» (2004, сцэнарыст і рэжысёр Я. Сяцько (Беларусь), дыпломная праца), «Обреченные на войну» (2009, «Кинопродвижение» (Расія), сцэнарый В. Жулінай, А. Ісаевай, рэжысёр В. Жуліна; экранізацыя аповесці «Пайсці і не вярнуцца»; прыз актрысе Н. Лашчынінай за лепшую жаночую ролю на VII Міжнародным фестывалі ваеннага кіно імя Ю. М. Озерава (Растоў-на-Доне, Расія, 2009).
Але не ўсе намеры кінематаграфістаў былі ажыццёўлены. Так, яшчэ ў 1966 г. В. Быкаў атрымаў з Творчага аб’яднання «Юность» кінастудыі «Мосфильм» тэлеграму з прапановай аб экранізацыі «Мёртвым не баліць». Аднак ужо праз месяц пачалася шматгадовая кампанія шальмавання пісьменніка, і, відаць, таму гэтае пытанне больш не ўздымалася. Таксама не дазволілі экранізаваць гэтую аповесць на «Беларусьфільме» Л. Мартынюку — ні ў 1966–1967 гг., ні пазней — у 1990 г. Па сведчанні Л. Мартынюка, у 1966 г. ён перадаў М. Лужаніну аўтарскі экзэмпляр машынапісу «Мёртвым не баліць» з просьбай аб пастаноўцы аповесці (В. Быкаў сказаў па тэлефоне:
«Леанід, пішы сцэнарый. Сучасны сюжэт выкінь. Я згодзен. Веру ў цябе. З богам!»). Адмоўны адказ атрымаў праз некалькі тыдняў ужо ад дырэктара «Беларусьфільма» У. Іваноўскага. Далейшыя спробы Л. Мартынюка экранізаваць «Мёртвым не баліць» таксама нічым не скончыліся, нават на пачатку 1990-х гг., але цяпер ужо з-за адсутнасці фінансавання. Праз дзесяцігоддзе не атрымаў дазвол на экранізацыю «Мёртвым не баліць» ад Міністэрства культуры Беларусі і В. Панамароў, якому пісьменнік дазволіў у 1999 г. паставіць дзве свае аповесці, у тым ліку «У тумане».
А яшчэ ў 1973 г. не дазволілі экранізаваць «Сотнікава» І. Дабралюбаву, хоць сцэнарый В. Быкавым быў не толькі напісаны, але нават перароблены — мяркуючы па ўсім, з прычыны прэтэнзій кінематаграфічнай цэнзуры. Тады ж не атрымаў дазвол ад Дзяржаўнага камітэта СССР па кінематаграфіі на напісанне сцэнарыя па «Круглянскаму мосту» і Э. Валадарскі.
А на пачатку 2000-х ужо зноў не пашчасціла І. Дабралюбаву, калі ён задумаў зняць апавяданне «Жоўты пясочак», — тагачасны міністр культуры Беларусі Л. Гуляка спаслаўся на адсутнасць грошай (што, аднак, не перашкаджала з’яўляцца новым стужкам «Беларусьфільма», але не «па Быкаву»). У 2000 г. без адказу засталася і заяўка ў адрас кіраўніцтва беларускай кінастудыі ад рэжысёра В. Нікіфарава, які меркаваў экранізаваць аповесць «Ваўчыная яма», — яго заяўка на «Беларусьфільме» нават не разглядалася, хаця пісьменнік даваў В. Нікіфараву сваю згоду на «исключительное участие в организации финансирования, производства и постановки фильма».
Між тым, праблемы ўзнікалі і раней — яшчэ са «Знаком беды», калі супраць яго выступіў сакратар ЦК КПСС Я. Лігачоў (услед за ім і ЦК КПБ — у асобе загадчыка аддзела культуры ЦК КПБ І. Антановіча). Фільм быў выратаваны толькі дзякуючы таму, што спадабаўся сям’і Генеральнага сакратара ЦК КПСС М. Гарбачова. Аднак яшчэ адна экранізацыя В. Быкава — карціна «На Чорных лядах» (1995) — на шырокі экран так і не выйшла.
З іншага боку — такі «дзіўны» факт: у 1974 г. сцэнарый адной з серый тэлефільма «Долгие вёрсты войны» В. Быкаў напісаў па матывах «Праклятай вышыні» — адной з трох яго знакамітых «новомирских» аповесцяў, якія пасля часопіснай публікацыі апынуліся пад забаронай. Хоць у гэты ж самы час аўтару не дазволілі ўключыць «Праклятую вышыню» ў двухтомнік, і ўпершыню ў кніжным фармаце яна выйшла толькі ў 1982 г., у перакладзе на рускую — у 1986-м.
Пры падрыхтоўцы чаргорвых тамоў Поўнага збора твораў Рэдкалегія сутыкнулася з пэўнымі цяжкасцямі. Па-першае, пэўная складанасць палягала ў вызначэнні суаўтарства некаторых кінасцэнарыяў. Напрыклад: хоць у выпадку з фільмам «Западня» ва ўсіх дакументах і фільмаграфіях к/с «Беларусьфільм» В. Быкаў пазначаны як адзін з суаўтараў сцэнарыя (разам з рэжысёрам-пастаноўшчыкам Л. Мартынюком), аднак, як вынікае з цытаванага ніжэй ліста пісьменніка ды іншых крыніцаў, сцэнарый ён не пісаў. Але паколькі, па сведчанні Л. Мартынюка, В. Быкаў меў непасрэднае дачыненне да стварэння другога варыянта сцэнарыя, Рэдкалегіяй Поўнага збора твораў было прынята рашэнне ўключыць літаратурны сцэнарый «Западни» ў адпаведны том.
Па-другое, некаторыя са сцэнарыяў маюць два-тры варыянты («Третья ракета», «Альпийская баллада», «Волчья яма»), таму паўставала пытанне: якому з варыянтаў аддаць перавагу. Рэдкалегіяй зноў жа было прынята рашэнне спыніцца на апошняй рэдакцыі — як найбліжэйшай да экраннага ўвасаблення (але зноў жа не канчатковай, паколькі далей з літаратурным сцэнарыем працаваў рэжысёр, у выніку чаго з’яўляўся рэжысёрскі сцэнарый, у які пасля зноў уносіліся змены і рабіліся скарачэнні; пэўныя карэктывы чакалі затым і сам кінафільм). Хаця нельга выключаць, што аўтарскай задуме В. Быкава ў найбольшай ступені адпавядае ўсё-ткі першы варыянт сцэнарыя, аднак наяўнасць некалькіх рэдакцый аднаго і таго ж сцэнарыя тлумачыцца ўмяшальніцтвам у кінематаграфічны працэс шмат якіх інстанцый і асобаў, пра што В. Быкаў напісаў яшчэ ў 1970-я гг.: