ЖАНРЫ

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

Іншым часам Аліса, напэўна, здзівілася б, але ж зараз яна была вельмі ўзбуджаная, каб чамусьці здзіўляцца.

– А вось вас,- зноў пачала дзяўчынка, схапіўшы маленькую Каралеву ў той момант, калі тая пыталася пераскочыць праз бутэльку, якая толькі што перакулілася на абрус,- я захістаю, як тое кацяня!

Раздзел X

Хістанка

Сказаўшы гэта, Аліса падняла Чорную Каралеву са стала і з усёй моцы пачала яе трэсці.

Каралева, нават, не супраціўлялася. Але ж пачалі змяняцца яе рысы. Твар зрабіўся маленькім, а вочы наадварот вялічэзнымі і зялёнымі. За той час, пакуль Аліса трэсла яе, яна зрабілася карацей... таўсцей... мякчэй... пухмяней... ды...

Раздзел XI

Абуджэнне

... урэшце рэшт ператварылася на сапраўднае кацяня.

Раздзел XII

Дык хто ж каго сніў?

– Вашая Вялікасць, не шляхетна гэтак громка варкатаць,- паціраючы вочы, звярнулася Аліса да кацяня з павагаю, але ж з некаторай долей суворасці.- Вох, ты мяне абудзіла! А я бачыла такі дзівосны сон! Ты таксама там была са мной, Кіці... Там у Люстраным Сусвеце. Я гэта дакладна ведаю, мая даражэнечкая!

Але ж ва ўсіх кацянят, як калісьці заўважыла Аліса, ёсць даволі дрэнная звычка, як да іх не звяртайся і што ім не кажы, у адказ заўжды пачуеш толькі іхняе варкатанне.

– Ах, калі б яны, напрыклад, варкаталі, калі хочуць сказаць “так” і мявучылі, калі адмаўляюцца, ці штосьць накшталт гэтага,- разважала дзяўчынка,- з імі яшчэ неяк магчыма было б весці далікатныя размовы! Але ж якая гэта размова, калі яны заўжды адказваюць адно і тое ж!

Кацяня зноў прынялося варкатаць і немагчыма было нават уявіць, згаджалася яно, ці наадварот казала “не”.

Аліса доўга шукала на стале сярод шахматных фігураў, але ўрэшце знайшла, Чорную Каралеву. Яна апусцілася на калені на дыванок і паставіла яе ля кацянёвай мысачкі, каб яны ўважліва маглі паглядзець адно на адно.

– Так, Кіці!- ускрыкнула яна, запляскаўшы ў далоні.- Прызнавайся, што Чорнай Каралевай была ты!

(- Але ж яна, нават, не паглядзела на Каралеву,- распавядала пазней Аліса сястры,- больш таго, адвярнулася, нібы ёй гэта зусім не цікава, але ж пры гэтым нібыта саромілася сама сябе. Думаю, што яна ўсё ж такі была Чорнай Каралевай)

– Сядзь прамей, мая даражэнькая!- вясёла ўскрыкнула Аліса.- І рабі рэверанеранс, калі думаеш... аб чым варкатаць. Памятай, гэта эканоміць час!- дзяўчынка злавіла кацяня і злёгку пацалавала у мысачку,- Гэта ў гонар таго, что ты была Каралевай!

– Бэлечка, мае ты кацянятка!- працягвала дзяўчынка, азірнуўшыся на белае кацяня, якога яшчэ працягвалі прыбіраць,- калі ўжо Дзіна скончыць прыбіраць Вашую Белую Вялікасць? Вось чаму ў маім сне ты была такой нязграбай... Дзіна! Ці ведаеш ты, што зараз умываеш саму Белую Каралеву!? Ты не павінна быць з ёй гэткай непаважлівай!

– А ці не падкажаш мне, Дзіначка, кім была ты?- працягвала Аліса, уладкаваўшыся на дыванку, паставіўшы на яго локаць, ды падпершы галаву рукою, каб можна было назіраць ўсіх трох кошак.- Скажы мне, Дзіна, ці не ты часам абярнулася на Ханьці-Данці? Думаю, што так... Але не трэба хваліцца гэтым перад сваімі сяброўкамі, таму што я не зусім упэўненая...

– Між іншым, Кіці, калі ты ўсамрэч была са мной у маім сне, больш за ўсё табе там напэўна спадабалася паэзія... Я паслухала столькі разнастайных вершаў і ўсё аб рыбах! А заўтра ранкам ты атрымаеш сапраўднае задавальненне. Калі ты будзеш снедаць, я буду чытаць табе “Маржа і Цесляра”. А ты, мая даражэнькая, павінна зрабіць выгляд, што еш вустрыц!

– А зараз, Кіці трэба разабрацца, чый гэта ўсё ж такі быў сон. Гэта вельмі сур’ёзнае пытанне, таму кінь лізаць лапу... быццам Дзіна не вымыла цябе сёння з ранку! Гэта альбо мой сон, альбо Чорнага Караля. Канечне, ён быў часткай майго сну... Але ж я таксама яму снілася! Няўжо гэта ўсё-такі сніў ён? Каму ж гэта ведаць, мая ты даражэнькая, як не табе, ты ж была яго жонкай... Вох, Кіці, дапамажы мне знайсці адказ! Упэўненая, што твая лапа можа й пачакаць!

Але ж замест адказу кацяня занялося другой лапай, нібы не пачула пытання.

А ты як думаеш, мой дружа?

_________________________________________________________________

Апоўдзень, спёка, летні дзень, Ляціць чаўнок па хвалях. І хай ужо стаміўся я, Суполка шумная мая Аповесці жадае. Прайшло то лета назаўжды, Лістота залатая Эфектнай коўдраю сваёй Зямлю пазасцілае. Эфіры зноўку нас нясуць На сустрач з мрояй. Цудакут Спадканне прызначае. Лісты дзіця гартае, ды Ізноў струмені слоў Да Цудакута паняслі. Эмоцыі з усёй Зямлі Лунаюць між радкоў.
Поделиться с друзьями: