ЖАНРЫ

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Але ж музыка аніяго вынаходка,- казала яна сабе,- гэта ж “Аддаў вам ўсё, што толькі меў”. Аліса стаяла і ўважліва слухала, але слёзы з яе вочак не ліліся.

“Скажу табе ўсё, што магу: Аднойчы я сустрэў Старога дзеда, што сабе На веснічках сядзеў. – Скажы, дзядуля, чым жывеш?- Спытацца я рашыўся. І, як праз рэшата вада, Яго расказ паліўся. – Ў палетках,- адказаў стары,- Я матылькоў лаўлю, А потым з мясам піражкі З іх крылля я раблю. Іх набываюць у мяне На пляжы маракі; Вось з гэтага і маю я Свой хлеб, абы як'i. Я ж разважаў, як б'aкі мне Зялёнкай фарбаваць. І каб хто не заўважыў, іх Хусцінкай прыкрываць. Таму у задуменні я Дзядулі даў у плеш, І што ёсць моцы закрычаў: – З чаго, стары жывеш? Стары паведаміў: – У гарах, Ад часу я блукаю, Знаходжу там крынічкі ды У вогнішча кідаю, А потым з попелу раблю Дзеля валос алей І крышку грошыкаў тады Я маю ад людзей. Я ж разважаў, як цэлы год Мне цеста спажываць Аладкавае, каб у шляху Мне тлушчу панабраць. Старога я хістаў, пакуль Ён не пачаў сінець, І, як шаленец, я крычаў: – З чаго жывеш ты, дзед?! – У возеры,- ён адказаў,- Ўсю ноч траску лаўлю І з яе вочак у цішы Я гузікі раблю. Не маю золата за іх І срэбра я не бачу, Мне медным грошыкам народ, За працу ту аддзячыць. Бывае масляны рулет Я адшукаю ў снезе, Ці колы адшукаю я Сярод дрыгвы у лесе. Вось гэткім шляхам на жыццё Я сродкі набываю І келіх, хлопча, за цябе Высока падымаю! Старога я пачуў, бо ўжо Я вырашыў, як мне Мост ад іржы уратаваць Зварыўшы у віне. Аддзячыў дзеда за расказ, Што мне апавядаў, (А болей мо за келіх той Што за мяне падняў.) Калі прыклею пальцы я Адзін да аднаго, Ці траплю ў левы чаравік Я праваю нагой, Калі вялізным камянём Сваю пяту задзеў, І льюцца слёзы ручаём, Я зноўку быццам з тым дзядком З непаслухмяным языком, Чые валасы, як малако, Падобны тварам з крумкачом, З вачамі, што блішчаць вагнём, З цяжкою долей, хто знаём, Гайданы лёгкім скразнямом, З страшэнна ціхім галаском, З, нібы набітым цестам, ртом, Што фыркаў, быццам быў быком, Што неяк цёплым летнім днём, На веснічках сядзеў.”

Праспяваўшы апошнія радкі сваёй балады, Вешнік падабраў вузду і направіў свайго каня ў той бок, з якога яны толькі што прыйшлі.

– Апошнія пяць метраў, ты пойдзеш адна,- прамовіў ён,- спусцішся па схіле, перасячэш ручай і ты – Каралева. Але спачатку... правадзі мяне, калі ласка,- спыніў Вершнік Алісу, якая ўжо гатова была несціся ў тым напрамку, які указаў Вершнік.- Не доўга. Ці не памахаеш ты сваёй хусткай, пакуль я не павярну? Думаю, гэта крыху падбадзёрыць мяне.

– Зразумела, я пачакаю,- адказала дзяўчо,- дзякуй вам... за тое, што праводзілі мяне... і за песню таксама... яна мне вельмі спадабалася!

– Няўжо!- сумняваючыся прамовіў Вершнік,- але ж ты не праліла ані слязінкі.

Яны паціснулі адно аднаму рукі і рыцар павольна паскакаў у лес.

– Думаю, не трэба праводзіць яго задоўга,- сказала сабе Аліса, гледзячы Вершніку ў след.- Зноў кульнуўся!.. І як заўжды галавой!.. Але ўзвершыўся лёгка... пэўна з-за той колькасці рэчаў, што вісяць на яго кані...- дадала дзяўчынка, працягваючы назіраць за канём, што павольна рухаўся па дарозе, і Вершнікам, што ўвесь час, спаўзаў ці ў той, ці ў іншы бок. Кульнуўшыся яшчэ чатыры-пяць разоў, ён дасягнуў павароту. Аліса памахала яму хусцінкай і крышачку пачакала, пакуль ён не знікне з поля яе зроку.

– Спадзяюся, што гэта насамрэч яго падбадзёрыла,- прамовіла яна, збягаючы са схіла,- а цяпер хучшэй да ручайка і я... Каралева! Як выдатна гэта гучыць!- У колькі крокаў яна дабегла да ручая і, прыгнуўшы праз яго, крыкнула.- Нарэшце, Восьмая клетка!

Яна прызямлілася, на мяккую, як коўдра траву, на якой сям-там у шахматным парадку былі размешчаныя кветнікі.

– Як жа тут хораша, добра што я нарэшце тут апынулася! Вой, а што гэта на маёй галаве?- напалохана ўсклікнула Аліса, адчуўшы рукамі нешта цвёрдае, што крута ахапіла яе галаву.- Што там магло апынуцца без майго жадання?- сказала яна сабе, здымаючы прадзмет з галавы і кладучы на калені, каб лепш разгледзіць.

Гэта была залатая карона.

Раздзел IX

Каралева Аліса

– Выдатна,- прамовіла Аліса.- Ніколі не думала, што апынуся Каралевай гэтак хутка... і, як вам гэта падабаецца, Ваша Вялікасць,- сур'ёзным тонам дадала яна (Аліса вельмі любіла ругаць сябе),- Вы сядзіцё на голай зямлі, як невядома хто! Хіба ж гэта прыстойна!- таму дзяўчынка паднялася на ногі... і надзьмута, але асцярожна, каб не звалілася карона, пайшла наперад, але хутка зразумеўшы, што яе ўсё роўна ніхто не бачыць, кінула свае закідоны.

– Калі я насамрэч апынулася Каралевай,- прамовіла яна, зноў прысеўшы на зямлю,- я з цягам часу, навучуся яе насіць.

Раптоўна, Аліса нават не паспела гэтаму здзівіцца, яна апынулася паміж Белай і Чорнай Каралевамі, якія сядзелі з абодвух яе бакоў, яна, зразумела, пажадала спытаць у іх, як яны тут апынуліся, але падумала, што гэта будзе не надта шляхетна. Тым не менш, вырашыла яна, не будзе шкоды ў тым, калі яна спытаецца, ці скончылася гульня.

– Прабачце, ці не маглі б вы мне сказаць...- пачала яна, гледзячы на Чорную Каралеву .

– Ніколі не пачынай размову першай!- рэзка перапыніла яе Каралева

– Але ж, калі кожны будзе прытрымлівацца гэтага правіла,- прамовіла Аліса, якая заўжды была гатовая крышачку паспрачацца,- і кожны чакаў, калі з ім пачнуць размаўляць, усе бы маўчалі...

– Смехата,- усклікнула Каралева.- Зразумей гэта, маё дзіця...- тут яна прыпынілася з суворым выглядам і, паразважаўшы хвіліну-другую, раптоўна змяніла тэму.- Ты толькі што сказала: “Калі я насамрэч апынулася Каралевай...” А ці маеш ты права гэтак сябе называць? Ты яшчэ не Каралева, ва ўсялякім выпадку, пакль не здаш патрэбныя іспыты. І чым хутчэй мы пачнем, тым будзе лепей.

– Я ж толькі сказала “калі...”,- жаласным тонам прамовіла Аліса.

Каралевы паглядзелі адна на адну, і Чорная, дрыжачы ад злосці усклікнула:

– Яна сцвярджае, што сказала толькі “калі”!

– А мне здаецца, што яна сказала больш слоў!- прастагнала Белая, заламываючы сабе рукі.- Значна больш!

– Ты сама ведаеш, што сказала больш,- сказала Чорная Каралева Алісе.- Запомні на будучыню: Заўжды кажы толькі праўду... Спачатку думай, перш чым штось прамовіць... А потым яшчэ і запішы!

– Ну ж я не ведала...- пачала Аліса, але Чорная Каралева зноў яе перапыніла.

– І я пра гэта кажу! Ты зусім не карыстаешся сваёй галавой! Ці ты лічыш, што камусь патрэбен дзіцёнак, які анічога не ведае? Нават зверы маюць веды... А дзеці больш важкія, чым зверы, ці не так? Ты не зможаш адмовіца ад гэтага, нават, калі б спрабавала рабіць гэта абедзвюма рукамі.

– Але ж адмаўляюцца не рукамі.- не згадзілася Аліса

– Я пра гэта ж,- адказала Чорная Каралева.- У цябе анічога б не атрымалася, як бы моцна ты гэтага не жадала.

– Яна зараз у гэткім настроі,- дадала Белая,- што здольна адмаўляцца, як заўгодна... толькі не ведае ад чаго!

– Які брыдотны і благі характар,- заўважыла Чорная. На хвіліну-другую павісла няўтульная цішыня. Яе парушыла Чорная Каралева, звярнуўшыся да Белай,- Запрашаю, Вашую Вялікасць на імпрэзу ў гонар каранацыі Алісы!

– А я запрашаю, Вашую Вялікасць,- лёгка усміхнуўшыся адказала Белая.

– Прабачце, першы раз чую пра тое, што ладжу імпрэзу ў свой гонар,- прамовіла Аліса,- але, калі яна ўсё ж такі ладзіцца, мне здаецца, што гасцей павінна запрашаць я сама.

– Мы далі табе час, каб ты гэта зрабіла,- заўважыла Чорная Каралева,- але, ты напэўна прагульвала заняткі па добрых манерах.

– Манерам не вучаць на занятках,- адказала Аліса.- На іх вучаць чытаць, пісаць, лічыць і падобным рэчам.

– Ну, паглядзім, як ты навучылася лічыць,- прапанавала Белая Каралева. Колькі будзе адзін да адзін да адзін да адзін да адзін да адзін да адзін да адзін да адзін да адзін?

– Вой, не ведаю,- сказала Аліса.- я збілася з ліку.

– Складаць, не ўмее,- перарвала размову Чорная.- А як у цябе з адыманнем? Колькі будзе восем мінус дзевяць?

Поделиться с друзьями: