ЖАНРЫ

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

Ён быў апрануты ў панцыр з волава, які, яўна не падыходзіў яму па памеру, а на спіне на лямцы поперак пляча вісела невялічкая дзіўная скрынка адчыненай крышкай уніз. Аліса зацікаўлена паглядзела на яе.

– Я бачу, табе спадабаўся мой заплечнік,- сяброўскім тонам прамовіў Вершнік. Гэта - мая уласная вынаходка... Я трымаю ў ім маю вопратку і бутэрброды. Ты бачыш, я нясу яго ўгору дном, гэта дзеля таго, каб тое што ў ёй ляжыць не замачыў дождж.

– Але ж ўсё можа выпасці,- далікатна заўважыла дзяўчо.- Вы ведаеце, што яна адчыненая?

– Ані! Не ведаў!- сказаў Вершнік, на яго твары з’явіўся цень прыкрасці.- Тады ўсё павыпадала! А якая карысць ад пустога заплечніка?- здымаючы скрынку сказаў ён. Спачатку ён збіраўся кінуць яе ў кусты, але раптоўна ў яго галаву прыйшла цікавая думка, і ён далікатна павесіў яе на бліжэйшую галінку. Потым спытаў у Алісы: - А ці ўяўляеш навошта?

Яна захістала галавой.

– Я спадзяюся, што яна спадабаецца пчолам і тады ў мяне будзе ўласны мёд!

– Але ж у вас ужо ёсць адзін вулей... ці штосьці вельмі яго нагадваючае... вунь, да сядла прывязаны.

– Так, гэта самы выдатны вулей,- тужліва адказаў Вершнік,- Лепшы ўва ўсім свеце. Але ж аніводная пчала ў яго пакуль не залятала. А яшчэ я маю мышалоўку. Мне здаецца, што мышы пужаюць пчол... ці пчолы мышэй... Я забыўся.

– А я думала, нашто вам мышалоўка?
– заўважыла Аліса.- Ніколі не чула аб тым, што мышы могуць жыць на канячай спіне.

– Але магчыма ўсё,- прамовіў той,- і калі гэтак здарыцца, мне б не хацелася, каб яны тут жылі.Ведаеш,- прамовіў ён, крыху памаўчаўшы,- трэба быць гатовым да ўсяго. Ведаеш, чаму мой конь носіць бранзалеты на нагах?

– Ані! Навошта?- разгублена спыталася дзяўчо.

– Каб яго не пакусалі акулы,- адказаў Вершнік.- Гэта - мая ўласная вынаходка. А цяпер дапамажы мне забрацца вершкі. Я буду праводзіць цябе да выхаду з лесу... А што гэта ў цябе за талерка?

– Тут колісь быў пірог,- паведаміла Аліса.

– Мы павінны ўзяць яе з сабой,- заявіў Вершнік.- Раптам на шляху нам патрапіцца якісьці пірог. Дапамажы мне пакласці яе ў торбу.

Гэта заняла ў іх колькі часу. Нягледзячы на тое, што Аліса дастаткова шырока раскрыла торбу, Вершнік быў жахлівым нязграбай і першыя два ці тры разы падаў у торбу сам.

– Канечне, ёй там будзе крыху зацеснавата,- сказаў ён, калі талерка нарэшце патрапіла ў торбу.
– У маёй торбе зашмат падсвечнікаў,- з гэтымі словамі Вершнік падвесіў торбу да сядла, разам з мехам морквы, каміннымі шчыпцамі і шмат яшчэ чым. Пасля зноў звярнуўся да Алісы,- Спадзяюся твае валасы добра прышпіленыя да галавы?

– Як і ў астатніх,- усміхнуўшыся адказала яна.

– Гэтага наўрацці будзе дастакова,- палохаючы заўважыў Вершнік.- Ты нават не ўяўляеш наколькі тут мацнюшчы вецер. Раз... і ты ўжо лысая.

– А чаму ў вас няма вынаходкі, каб стрымаць здуванне валасоў?- спыталася дзяўчынка.

– Я пакуль над гэтым разважаю,- адказаў той,- Але, калі жадаеш, магу расказаць, як стрымаць іх выпаданне.

– Так, я вельмі радая буду паслухаць!

– Спачатку трэба ўзяць вертыкальна стаячую палку,- пачаў Вершнік,- і прымусіць сваё валоссе заплясціся на яе, як той плюшч. Усё, уніз валасы больш не ўпадуць... А ўверх, увогуле, анічога не падае. Гэта - мая ўласная вынаходка. Калі ёсць жаданне, можаш паспрабаваць.

Аліса чамусьці вырашыла, што гэта не самы лепшы план. На працягу пяці хвілінаў яна ішла ў цішыні, дзіўлячыся з гэтай ідэі, час ад часу спыняючыся, каб дапамагчы нязграбе конніку, які быў самым няўдалым ездаком з усіх, каго яна бачыла.

Штораз, калі конь спыняўся (а рабіў ён гэта рэгулярна), Вершнік куляўся праз галаву; а калі зноў пачынаў ісці (як заўжды нечакана), куляўся назад. У астатні час рыцар трымаўся ў сядле, хаця меў звычку спаўзаць ці ў той, ці ў іншы бок. Спаўзаў ён звычайна туды, дзе шла дзяўчынка, таму яна хутка зразумела, што лепш ісці ад каня, як мага далей.

– Вы пэўна, не надта шмат практыкуецеся ў язде вершкі?- рызыкнула спытаць дзяўчынка, дапамагаючы яму падняцца пасля чарговага - пятага падзення.

Белы Вершнік паглядзеў на яе з моцным здзіўленнем, напалам з абразаю.

– А чаму ты гэдак вырашыла?- спытаў ён, узбірабчыся на каня, адной рукой трымаючы Алісу за валасы, каб ўратаваць сябе ад падзення ў супрацлеглы бок.

– Мне здаецца, калі б у Вас было крышачку больш практыкі, Вы б не куляліся так часта.

– Я маю шмат практыкі,- сур’ёзна заявіў Вершнік,- я, можна сказаць, нават сплю на кані.

– Ды няўжо ж?- не вытрымаўшы прамовіла Аліса, але зрабіла гэта настолькі лагодна, наколькі змагла. Пасля колькі часу, яна рухаліся моўчкі. Вершнік заплюшчыў вочы і мармытаў штосьці сам сабе, а дзяўчынка напалохана чакала чарговага куляння.

– Вялікае мастацтва Язды Вершкі,- раптоўна прамовіў громкім голасам Вершнік, махаючы пры гэтым правай рукой,- у тым каб пра...- Вершнік скончыў так нечакана, як і пачаў, бо зваліўся галавой туды, дзе толькі што прайшла Аліса. Як жа гэта яе напалохала!

– Спадзяюся, Вы нічога сабе не зламалі?- непакоячыся спытала яна, дапамагаючы Вершніку падняцца

Ані, сур’ёзных пашкоджанняў няма,- адказаў ён, быццам быў не супраць паламаць костку-другую.- Як я ўжо казаў: “Вялікае мастацтва Язды Вершкі, у тым каб правільна... правільна трымаць раўнавагу”. Неяк так.

Ён адпусціў паводдзі, раскінуў рукі, каб паказаць Алісе, свае магчымасці і адразу ж кульнуўся спіной, пад ногі свайго каня.

– У мяне вялікая практыка,- паўтараў ён, пакуль дзяўчынка падымала яго на ногі.- Вельмі вялікая!

– Смехата!- усклікнула Аліса, згубіўшы апошняе цярпенне.- Вам трэба ездзіць на драўляным коніку на колцах!

– А хіба ён рухаецца лепш?- з зацікаўленасцю спытаў Вершнік, абняўшы каня за шыю. І зрабіў гэта ў патрэбны час, інакш бы зноў кульнуўся.

– Значна раўней за жывога,- адказала дзяўчынка, пачынаючы смяяцца, нягледзячы на тое, што рабіла ўсё, каб гэтага не здарылася.

– Трэба,- глыбокадумна сказаў сабе Вершнік, - набыць адну-дзве на спробу.- Зноў колькі часу яны маўчалі, а потым рыцар працягнуў.- Я увогуле ўвесь час раблю сякія-такія вынаходкі. Спадзяюся, ты заўважыла, калі ў апошні раз мяне падымала, што я выглядаў даволі задумліва?

Поделиться с друзьями: