ЖАНРЫ

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– У гэтай размове ані кроплі карысці,- вырашыла Аліса

На гэты раз пасажыры маўчалі і, да вялікага здзіўлення дзяўчынцы, Хорам вырашылі (Спадзяюся ты ўяўляеш сабе, як можна вырашаць штосьці Хорам... шляхетна кажучы, Я– не):

– Лепш нічога не казаць. Ці ты ведаеш, што размова каштуе - тысяча фунтаў за слова?!

– Сёння, я сніць буду гэтую тысячу фунтаў,- падумала яна.- Дакладна буду!

Увесь гэты час, Кантралёр працягваў глядзець на Алісу: спачатку праз тэлескоп, потым праз мікраскоп, потым праз тэатральны бінокль.

– Ты едзеш не ў тым напрамку, ані,- урэшце прамовіў ён і, зачыніўшы сваё акенца, адыйшоў.

– Такая дарослая асоба,- сказаў Джэнтльмен, які сядзеў насупраць Алісы (ён быў апрануты ў белую паперу),- павінна ведаць, куды едзе, нават, калі не памятае ўласнага імя!

Казёл, што сядзеў ля Джэнтльмена ў белым, закрыўшы вочы гучна заявіў:

– Такая дарослая асоба, павінна знайсці шлях да касы, нават, калі не ведае абэцэды!

Жук, які сядзеў за Казлом (ўсе пасажыры ў вагоне ўяўлялі сабой, даволі дзівосныя стварэнні і здавалася размаўлялі выключна па чарзе), вымавіў:

– Адаслаць яе назад у багажы!

Таго, хто сядзеў за Жуком, і якога Аліса ўжо не бачыла, высокім дрыжачым голасам прапанаваў:

– Хай едзе іншым цягніком!

– Голас, як у каня,- вырашыла Аліса.

– З гэтага мог бы атрымацца неблагі жарт,- паведаміў дзяўчынцы нейкі маленечкі голас на самае вуха,- “Голас дрыжачы, нібыта канячы.”

Нехта вельмі ціхім голасам прапанаваў:

– На яе трэба наляпіць этыкетку: “Асцярожна! Хрупкая дзяўчынка”

Пасля, перапыняючы адзін аднаго (“Колькі ж тут едзе народу?”- падумала Аліса), раздаліся наступныя прапановы:

“Адаслаць яе па пошце...”; “Не, лепш тэлеграфам...”; “Няхай цягне вагоны ўвесь астатні шлях...” і г.д.

А Джэнтльмен, апрануты ў белую паперу нахіліўся ды прашапатаў ёй на вуха:

– Не звяртай ўвагі на тое, што яны кажуць, мае дзіця. Бяры квіток у абодва напрамку на кожным прыпынку.

– Навошта?- зацікаўлена спытала Аліса.- Мне ўвогуле не патрэбны гэты цягнік...Я толькі што была ў цудоўным ляску... І як шкада, што я не магу туды вярнуцца!

– З гэтага мог бы атрымацца неблагі жарт,- зноў сказаў дзяўчынцы на вуха танюсенькі галасок,- “Калі б змагла – у лес збягла.”

– Не трэба дражніцца,- прамовіла Аліса, азіраючыся ў пошуках Уладальніка танюткага голасу.- Вы перакладаеце на жарты чужыя словы. Чаму б вам не выдумляць іх самастойна?!

Танюткі голас глыбока ўздыхнуў - здавалася яго Уладальнік быў вельмі няшчасны, дзяўчынцы адразу ж захацелася яго падбадзёрыць і супакоіць.

– Як дзіўна ён уздыхае,- падумала яна,-ня так як ішыя людзі.- Яна аніколі ня чула нічога падобнага, голас гучаў па-над самым вухам, быццам хтосьці яе там казытаў, гэта перашкаджала ёй думаць аб няшчасцях маленькай істоты.

– Я ведаю, ты мне сябра,- урэшце працягваў размову Голас,- самы дарагі і самы даўні! І не пашкодзіш мне, ня гледзячы на тое, што я насякомае!

– А якое вы насякомае?- крыху спалохаўшыся спытала Аліса. Яе моцна непакоіла, а ці не можа новы сябра даць джала, але палічыла не надта шляхетным спытаць аб гэтым.

– А раптам ты ўвогуле...- пачаў танюткі голас, але быў перарваны моцным гудком паравозу, ад якога ўсе, у тым ліку і сама Аліса, ажно падскочылі.

– Не трэба хвалявацца,- высунуўшы галаву ў вакно прамовіў Конь,- Гэта толькі ручай, і мы збіраемся праз яго скочыць.

Яго словы, яўна супакоілі пасажыраў, хвалявалася толькі Аліса. Раней яна ніколі не скакала разам з цягніком.

– Галоўнае, мы ўрэшце дабярэмся да Чацьвёртай Клеткі.- супакоіла яна сябе. У наступны момант яна адчула, як цягнік падняўся ў паветра і, напалохаўшыся, схапіла першае, што падвярнулася пад руку - бараду Казла.

Але, як толькі Аліса дакранулася да казлінай барады, тая растала, а дзяўчынка ціхенька сабе сядзела пад дрэвам... а перад ёй на галінцы сядзеў, яе суразмоўца - вялізны Камар.

– Як тваё кураня,- вырашыла Аліса, але ўжо кінула нервавацца, тым больш яны размаўлялі столькі часу.

– ... не любіш насякомых?- скончыў сваю фразу Камар, быццам бы нічога не здарылася.

– Толькі, калі яны могуць размаўляць,- знайшлося дзяўчо.- Але там, дзе Я жыву, яны не размаўляюць!

– А якім насякомым у тваёй краіне радуюцца?

– Я ўвогуле ім не радуюся,- патлумачыла Аліса,- я хучшэй іх баюся... асабліва вялікіх. Але ведаю як клічуць сіх-тых.

– Яны, зразумела, прыходзяць, калі іх клічаш.

– Я не ведаю, навошта іх заклікаць,- прызналася дзяўчынка.

– А навошта табе тады іх імёны,- не зразумеў Камар,- калі не збіраешся імі карыстацца?

– Як навошта?- спытала яна,- Людзі далі ім імёны, каб адрозніваць адно ад другога, кшталту таго. Усё ў гэтым свеце павінна неяк звацца.

– Ну, не ведаю,- адказаў Камар.- Там далей, ёсць лес, дзе ніхто не мае імёнаў... Прабач, ты збіралася паведаміць, аб насякомых сваёй краіны...

Напрыклад, у нас ёсць сляпень,- сказала Аліса і загнула адзін палец.

– Выдатна,- прамовіў Камар,- бачыш, вось той куст. А між ім і намі, калі ўважліва паглядзіш, убачыш, сядзіць Якпень. Сам ён драўляны, а крылы ў яго з маладога лісця, але маленечкія, таму ён вымушаны рухацца скокамі.

– А што ён ясі?- спытала моцна здіўленая дзяўчынка.

– Бярозавы сок і пілаванне. Працягвай...

Аліса, колькі часу здзіўлена глядзела на якпня, каб потым дасканала распавесці аб тым, як той выглядае. Якпень быў бляскучым і ліпкім. Урэшце, яна працягнула:

– Ну, яшчэ ў нас ёсць конік...

– Паглядзі на галінку, па-над тваёй галавой,- сказаў Камар,- Там сядзіць Драконік. Сам зялёны, доўгія заднія ногі, крылы, як ў кажана, а галава як палаючая разынка.

– А ён чым сілкуецца?

– Куццёй і пірагом, а нараджаецца толькі на Новы год.

– А яшчэ ў нас ёсць чмялі,- працягвала Аліса, пасля таго, як добра разглядзела насякомае з палаючай галавою, разважаючы,- Цяпер я ведаю, чаму шмат хто з насякомых ляціць на палаючую свечку... яны папросту жадаюць ператварыцца на Драконікаў.

Поделиться с друзьями: