ЖАНРЫ

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Паглядзі сабе пад ногі,- перарваў яе развагі Камар. Дзяўчынка з трывогаю паглядзела ўніз,- ты маеш магчымасць паназіраць за хмялямі. У іх крылы з парасткаў ячменю, цела - маленечкая бочка, а галава з хмялёвага бутону.

– А гэтыя, што ядуць?

– П’юць маладое піва з кавалкамі смажанага ячменю.

У галаве дзяўчынкі ўзнікла новае пытанне:

– А калі яны не знайдуць менавіта маладое, што будзе?- пацікавілася яна.

– Памруць, канечне!- спакойна паведаміў Камар

– А ці часта гэта здараецца,- занепакоілася Аліса.

– Амаль заўжды.

Хвіліну-другую, Аліса задумліва стаяла моўчкі, а Камар, забаўляў сябе тым, што лятаў вакол яе галавы і ціхінька звінеў. Потым зноў прысеў на сваю галінку і пацікавіўся:

– Хочаш згубіць свае імя?

– Ой, не!- напалохана адказала дзяўчынка.

– Няўжо?!- бесклапотна сказаў Камар,- Толькі ўяві, як будзе добра, калі ты вернешся да дому без яго! Напрыклад, настаўніца пачне клікаць цябе на заняткі, а прамовіць толькі: “Хадземце...”- а далей ніяк, паколькі не будзе ведаць, якім чынам да цябе звярнуцца. І ты будзеш мець поўнае права заставацца на месцы і займацца сваімі справамі!

– Глупства,- адказала Аліса,- Настаўніца, нават і не падумала б з-за гэтага звольніць мяне ад заняткаў. Дзеля таго, каб мяне паклікаць ёй нават не патрэбна мае імя, яна скажа: “Міс, хадземце на заняткі.”

– Ну дык яна ж скажа “Міс” і нічога болей,- працягваў Алісін суразмоўца,- а хібы ў тваім доме замала ўсялякіх міс... Жартую. Але ўсё ж жадаю цябе гэтага!

– А я не жадаю!- пакрыўдзілася Аліса.- Мне падабаецца маё імя!

Камар зноў глыбока ўздыхнуў, а з яго вачэй выкаціліся дзве буйныя слязы.

– Навошта ты жартуеш,- спытала дзяўчынка і павярнулася да Камара спіной,- калі замест радасці, жарты нясуць табе гора?

Зноў адчуўся глыбокі ўздых, на гэты раз, здавалася даволі далёкі. Аліса азірнулася, на галінцы нікога не было. Ад доўгага сядзення на зямлі дзяўчынка пачала мерзнуць, таму паднялася на ногі і пайшла далей.

Хутка яна дайшла да ўзлесся, наперадзе жудасна чарнелі магутныя дрэвы. Лес крыху палохаў Алісу. Але пачакаўшы хвіліну-другую, яна вырашыла ісці далей:

– Не вяртацца ж назад,- разважала яна,-, тым больш, толькі так я змагу трапіць да чарговай Клеткі.

– Гэта напэўна лес,- казала сабе дзяўчынка,- дзе губляюцца імёны. Цікава, а што здарыцца з маім імем, калі я ўвайду? Не хацелася б згубіць яго назаўжды... бо, тады ў мяне з’явіцца іншае, і хучшэй за ўсё, якоесь брыдотнае. Я ведаю, трэба будзе адшукаць дзяўчынку, якае атрымае маё старое імя! Дам рэкламную аб’яву, такую як пішуць, калі губляецца сабака: “Згубілася імя “---” з медным нашэйнікам...”, а яшчэ буду пытацца ў кожнага сустрэчнага, ці не Аліса ён, пакуль хто не адгукнецца!.. Толькі калі яны маюць розум, яны не адгукнуцца.

Так, кажучы падобную лухцень, яна дасягнула лесу, ён выглядаў цяністым і прахалодным.

– Тут так хораша,- прамовіла яна, ходзячы сярод дрэў,- звонку спякота, а тут у... а дзе тут?”- Аліса разгубілася, як яна магла забыць такое лёгкае слова!
– Ну я ж заўжды гэта ведала... гэта месца... ну тут яшчэ шмат, гэтых высокіх і цяністых..!- дзяўчынка паказвала рукою на дрэвы, але не магла прыпомніць іх назву.- Не, ну што гэта такое?! Гэдак я нават брыдкага імя не атрымаю... трэба ў кагось спытаць!

Хвіліну яна глупа маўчала, разважаючы, а потым пачала зноў:

– Што ўрэшце рэшт здарылася?! І хто я цяпер? Трэба успомніць, можа і атрымаецца! Я павінна гэта зрабіць!- але як яна не старалася, ўсё што яна успомніла, пасля доўгага роздуму,- “Л” - там была літара “Л”!

Раптам яна заўважыла Казулю, якая набліжалася да яе. Казуля глядзела на дзяўчынку вялізнымі пяшчотнымі вачыма і, нават, не выглядала напалоханай.

– Сюды! Хадзі сюды!- паклікала Аліса і працягнула руку, каб прылашчыць. Казуля адскочыла ўбок, а потым, зноў азірнуўшыся, паглядзела на дзяўчынку.

– Як цябе клічуць?
– урэшце спытала Казуля. У яе быў прыемны мяккі голас!

– Нажаль, я не ведаю,- падумала Аліса, а ўголас самотна сказала,- Ужо ніяк!

– Падумай лепш,- адказала жывёла,- гэта не адказ!

Аліса думала, думала, але нічога не прыходзіла ёй ў галаву.

– А ты сама, ці можаш адказаць, хто ты ёсць?- сарамліва спытала дзяўчынка.- Раптам і мне гэта дапаможа!

– Адкажу крыху далей,- прамовіла Казуля,- Тут я не памятаю!

Далей праз лес яны ішлі разам. Аліса ласкава абдымала Казулю за мягкую шыю. Так яны і дабраліся да нейкай палянцы. Тут Казуля нечакана падскочыла ў паветра і ўсхамянулася, звольніўшыся ад рук дзяўчынкі.

– Я Казуля!- у захапленні ўскрыкнула яна,- Ёйку! А ты чалавечае дзіця!- яе вялізныя прыгожыя вочы напоўніліся небяспекай, і праз імгненне яна збегла.

Аліса стаяла, гледзячы ёй услед, і была гатовая заплакаць з прыкрасці, таму што нечакана згубіла сваю маленькую спадарожніцу.

– Я ўспомніла свае імя!- прамовіла яна раптам,- як добра! Аліса... Аліса... Цяпер ужо ніколі больш не забудуся... Так! Цікава, куды мне рухацца далей?

На гэтае пытанне адказаць было не вельмі цяжка, бо праз лес ішла толькі адна сцежка, але на ёй стаяў слуп з двума указальнікамі.

– Напэўна,- вырашыла Аліса,- хутка сцежка падзеліцца на дзве, і тады ўсё будзе верна.

Але гэтага не здарылася. Дзяўчынка крочыла наперад усё далей і далей, але паўсюль сустракала аднолькавыя слупы з двума указальнікамі ў адзін і той жа бок: на першым было напісана “ДА ДОМУ ЦІЛІДОНА”, а на другім - “ДА ДОМУ ЦІЛІДЗІНА”

– Хучшэй за ўсё,- вырашыла Аліса,- Яны жывуць разам! Чаму я не падумала аб гэтым раней... Але не буду заставацца ў іх надта доўга. Я толькі павітаюся і спытаюся, як выйсці з лесу. Хоць бы дабрацца да Апошняй Клеткі пакуль не звечарэла!

Дзяўчынка ішла далей, размаўляючы сама з сабою, пакуль сцежка рэзка не павярнулася. Яна ледзве не наляцела на двух маленькіх і тоўстых чалавечкаў. Спачатку яна згубілася, пытаючыся зразумець, хто яны, пакуль не здагадалася, што на яе пытанне адказ адзін.

Гэта...

Раздзел IV

Цілідон і Цілідзін

Браты стаялі пад дрэвам, абняўшы адзін аднога за плечы, але Аліса хутка разабралася, хто з іх хто, бо той што злева меў на каўнеры вышыванку “ДОН”, а той што зправа - “ДЗІН”.

Поделиться с друзьями: