ШУКАЕ...Памяці Юзэфы Кухарскай-КастрыцнікайтэА бабка ходзіць,Размаўляе з травамі,Перапрашаючы, што іх ірве.I называе йменнямі ласкавЫмі,Хаваючы спагаду ў рукаве.Пра нештаТравы шэпчуцца з вядзьмаркаю.І х выслухаць хапае цішыні.Яна плывеЗ нябёсаў збеглай хмаркаю.Яна й свае шукае карані.БУДЗЬМА!Доля праедзе ў дрогкай карэце,Следам пасцелецца дым.Хай жа на гэтымСустрэнемся свецеПерад сустрэчай на тым.Зробіцца прыцемкамі дасвецце,Ясень зялёны сівым.Будзьма на гэтымБяседзіцца свеце,Каб не згубіцца на тым.З хатаў і душ нашыхВымецем смецце.Хай будзе келіх як брат.Лепей на гэтымПахмелімся свеце.Той наліе нам наўрад.МАЎЧАННЕ ПЕРУНАПімену ПанчанкуХвалу ўздавала небу нашчаЗдаўнаЛясная старана,Некарчаваны слухаў прашчурМаўчанне перуна.Ад клопату адчуўшы продых,Надзею ўсклаўшы на вясну,Сырому дубу кленчыў продак,Маліўся перуну.Пярун праходзіў бураломам.Ратай — звяздар і аграном —На злыдняў слаўМаланку з громам,Бажыўся перуном.А я на лусту аржануюШапчу:— Кусціся, ярына!Прыглухлай бояззю шануюМаўчанне перуна.Чалом б'ючы сваім асновам —Ад курганоў да згаслых трун,—Параіцца хачу са словам,Пакуль маўчыць пярун.Да сэнсу хочацца прабіцца,Як арганаўту да руна.Яна баіцца,Навальніца,Маўчання перуна.КАПЛІЦАВада на тое й тоіцца, каб ліцца,Рыпіць ля крушні скруха:Сон не руш…Узгадвае пра капішча капліца –Начлег часовы пералётных душ.Душы хутчэй бы з зорамі пыліцца,Ды глухне шлях ад зманнай гаманы.І кеміць, як халодны грэх,Капліца:Цяжэйшы пыл нябесны ці зямны?..Мычыць у неюе зорная цялiца.Цямнее крыж,Як воран-чарнакрыл.І крылаў дачакаецца капліца,Каб паляцець і ёй за небасхіл...СВЯТАСЦЬЗдаецца падчас, што й паганскіх багоўЯк першапраходцаў, як чорнарабочыхГоспад паслаў да зямных берагоў,Да працы зусім незямное ахвочых.Яны пабылі – дрэвы ды камяні,Вятры з перунамі – багамі.І слову служылі, й глухой цішыні,І першае святасці дапамагалі.Ад дрэў радавод багоў нават пніСякера веры секла з размаху.Але дагэтуль іх караніВарушацца ў цемры нашага страху…ПРА ШТО ДУМАЕ КАМЕНЬНеба кідае думкі не на абразу,Ды ад жаху згарэць у зямной мітусніКамянеюць нябесныя думкі адразу,Перакідваючыся ў камяні.І, задумаўшыся, не варухнуцца вякаміКамяні –Незразуметыя мысляры.Іх маланкі гарачымі грэюць рукамі,І напрошваецца туман у сябры.Ім спакою стае, як лагоднага моху.Толькі более іхнай маўклівай радні.На зямлі, што як падчарка небава,МогуцьВольна думацьБадай што адны камяні…ВЫЛУЧНА БЕЛАРУСКІРыгору СітніцуВылучна беларускі сапраўдыЁн, звычай,Звечаны святымі святамі,Каб са жніваПакінуць на ДзядыГалодным птушкамКаласкі з зярнятамі.Каб памянулі й птушкіЗаадноВысокіх продкаў,Звонку звонка зябнучы.Змяркання маразявае віноНе хоча вылівацца ўПрагнасць зяп начы.Сухі дзядоўнік,Як ахвярны дуб,Бразджыць дуддзём,Апанаваны шэранню.I чуб дзядоўнікуМароз даскуб.А на ДзядыI змрок куццёй вячэрае.ЗапяўшыХмарай шэрае радно,Нябесны ГаспадарСузор'і вешае.Не птушкі прыляцелі пад вакно,А душы прашчураў —Вястункі вешчыя.* * *Спіць Дамініка.І лялькаПросіцца з ложка далоў.Ноч мае форму яйка,Не прызнае вуглоў.Ноч –Тое яйка, з якогаВылупіцца святло,Зробіцца многаЗ нічога,Рэчку ўзгадуе вясло.Дзедзіна песціць і грэе,Туліць у ціхаце.Спіць дамавікІ старэе,Спіць Дамініка йРасце.ЧАС ВЫПАЎЗАННЯ ЗМЕЙВедаюць час, каліВыпаўзці з цемры варта,Зябкія вугалі,Страху сляпая варта.Ведаюць, як і дзеВыпусціць лепей джала.Лютасць змяю вядзе,Смеласці трэба мала.Толькі абвіцца умейШчыра каля спажывы.Час выпаўзання змейЦіхі,Таму й жахлівы.РАДКІ, ШТО ХАТНІК НАШАПТАЎБезабаронна дрэмле крона,Брэх даганяць сябе пабег,Сцюдзёна каркае варона,Са стрэх смяецца цёплы снег.БРЫТВАБрытва —Ранішняя малітва.Ты зарослага думкамі голішІ Бога моліш,Каб, зарослы за дзень, гаспадарВярнуўся дамоў на вячэру,Каб ягонага не ўбачыць ашчэру.Ты не бываеш ленаю,Занесеная над венаю.І дамавінаРупнасць тваю ацаніць павінна.Бываеш сляпой і відушчай.У немасці сценаўДазваляеш багаславіцца.Над сіняю пушчайВенаўБелая бліскавіца...ТРАЕЦКІЯ ДЗЯДЫМарыі Андруковіч — з падзякай за аерУ хаце дыхае аерам, маем.Схаваўшы цень свой пад крысо,ДзядыТраецкія прыйшлі.Мы іх прымаем,Чым маем.— Хоць спачніце ад хады!Маўчаць Дзяды,Маўчаць, як аблачыны,Што мусілі праліцца цішынёй.І прыцемкаў забытыхПух качыныЗмятаецца нябачнай даланёй.Траецкі дожджПаволі любіць ліцца.Чакаў,Калі прыйшла пара касіць.Стараецца дарэмна бліскавіцаСама сябе за локаць укусіць.