МНЕ НЕ ХАПАЕ ВАШАЙ ЦІШЫНІ...Мне не хапае Вашай цішыні,У якой чуваць, як вейка ападае,Мне не хапае Вашай вышыні,Зь якой зьнікае н.пічка маладая.Як сьветла зьнічка кленчыла зямлі,Мы на яе набожна загадалі,Пакуль нябёсы нашымі былі,Маўчаць мне Вашы вочы загадалі.Мне ўпэўненасьці Вашай не стае,Мне не хапае Вашага адчаю,Я забываю на гады сваеI ва ўспамінаў сьмеласьць пазычаю.Сваю нясьмеласьць некалі таіўI мроіў некім, гэта значыць Вамі,З крыніцы свойскай жаўрука паіў,Каб ён зьвінеў над спраўджанымі снамі.Мне не хапае Вас і толькі Вас,Ручны жаўрук даўно жыве ў блакіце.А Вы мяне ці ўспомнілі хоць раз?Як не лістом, хоць рэхам адкажыце.ПРАШУ ЦЯБЕ ВЯЛЬМОЖНА, РАЗЬВІТАНЬНЕ...Прашу цябе вяльможна, разьвітаньне,Не падганяй, шляхі не караці.Яшчэ не падрасло маё каханьне,Яно яшчэ разгубіцца ў жыцьці.Цябе баіцца першае спатканьне,Яно здалёку да мяне прыйшло,Так зноў грахоў баіцца пакаяньне,Баіцца цемры сьмелае сьвятло.Малю цябе трывожна, разьвітаньне,Туман начэй заўчасна не разьвей,Яшчэ маё малее дакараньнеI не ахрып сьвітальны салавей.Цябе баіцца першае маўчаньне,Яно адно пра ўсё сказала мне,Так рук свіх баіцца дакрананьне,Баіцца дол, што хваля захлыне.Крычу табе астрожна, разьвітаньне,Як зваць маю самоту —. ня пытай.Прыйдзі тады, калі мяне ня стане,I смутак мой са сьветам разьвітай.ІШЛА НАД ЦІХІМ ЛЕСАМ ПОЎНЯ...Ішла над ціхім лесам поўня,Расы чакалі верасы,Пад вербамі ў нагрэтым чоўнеДзяўчына мыла валасы.Яшчэ худзенькімі рукаміВязала мокрыя вузлом,Усьмешка па вадзе блукала,Хмурынкі возера вязло.Прасілася ў косы стрыжка,Шаптала з берагам карма,А косак не хапала крышку,Каб дзьве лілеі ўтрымаць.Ледзь-ледзь хавалі зайздрасьць хвалі,Аж закіпалі ў трысьці,Мяне і човен падмываліДалёка зь юнай заплысьці.ВЫ МНЕ ЖЫЦЬЦЁМ I ЗАБЫЦЬЦЁМ БЫЛІ...Вы мне жыцьцём і забыцьцём былі,I першым, і апошнім спадзяваньнем.За Вамі я ішоў на край зямлі,На выспу сноў, што звалася каханьнемЗа Вамі йшоў, і Вы мяне вяліПа сьцежках роспачы і ўратаваньня,I я ня ведаў, скончыцца каліЗ жаданымі пакутамі блуканьне.Я адставаў, я Вас дагнаць хацеў,Нясьмелы ў ранішніх сваіх намерах,Рака тугі цякла, і ўсё круцеўЗ агеньчыкам мальбы чаканы бераг.У шчырасьць нябыцьця рака ўцячэ,Сябе саміх дагнаць не змогуць хвалі,Ня ведаю — ці будзеце яшчэ,Ды дзякуй, што былі і што кахалі.ВЫ ЗБЛЫТАЛІ МЯНЕ СА МНОЙ...Вы зблыталі мяне са мной...Абраны Вамі ў гэтай залеНе столькі я, а болей той,Каго Вы некалі кахалі.Я Вашай нагадаў журбе,Што хвалі човен ашукалі,I нагадаў я сам сабеТаго, каго Вы не кахалі.Усё пад небам — варажба,Усіх прымае сьвет варожа,У кожнага свая журба,Мы іх і пазнаёмім, можа.Сьмяецца рэдка лёс-айчым,З чужой бяды ён кпіць ахвочы,А мы пяшчотна памаўчым —Няхай гавораць нашы вочы.Я ДА ЦЯБЕ ХАЧУ ЛЯЦЕЦЬ ЯК СЬНЕГ...Я да цябе хачу ляцець як сьнег,Але скажы: што будзе, як растану?Зьбянтэжыць можа твой сьпякотны сьмехМаю непрашаптаную пашану.Хачу імчаць на быстрым скакуне,Але скажы: дзе табуны начуюць?Я б вецер асядлаў, каб вёз мяне,Ды табуны вятроў мяне не чуюць.Хачу на чоўне да цябе плысьці,Але скажы: калі ў ракі ймяніны?Лёд на вадзе, а берагам брысьці —Марудна прывыкаюць успаміны.Я да цябе лячу, імчу, плывуУ апантаных мроях, снах бяссонных.Крычу ў вякі, згубіўшы галаву,I крык сузорыцца ў нябесных схонах.ЯК МНЕ?..Не чапай змяю —I яна не кране.Ну а крыўду маюЯк не кратаць мне?..МАЛАДОЕ ВІНОМаладое віноХмеліць па-маладому.Маладое віноМаладое душой.Маладое віноНе даводзіць дадому —Спаць да дня пакідаеНа падушцы чужой.Маладое віноЦвеліць па-маладому,Пазлачаначка-чарачка —Светлае дно.Не даверыць нікомуСалодкую стому —Толькі ёй і яму —Маладое віно!КВЕТКАЮ ЦВІЦЕ...Пакуль каханая —Сусвет перапаўняе.А знелюбее — засланяе свет.Ды палыном гарчыцьЗабыты следДа небакраю.Пакуль святочная —Святлом душу нядзеліць,Штодзённай стане — цемрай ахіне.Ды вугальком віныНа самым днеЖурбу надзеліць.Пакуль нячутая —Палоніць кожным словам,Пачутая знікае ў немаце.I здрада жоўтай кветкаю цвіце,Балігаловам.АКРАМЯ...I калі ў нас нічога не будзе,Акрамя вады і агню,Я напоўню пяшчотай грудзі,Небасхіл да сябе прысланю.I цябе да сябе прыхіну я,Як галінку агонь малады.Дождж тадыДа цябе прыраўную,Што ступае ў твае сляды.Мроя ў радасным перапудзеСвой згадае забыты след.I калі ў нас нічога не будзе,Будзе ў нас як суседСусвет...НЕ ЎЧУЮЗваню табе —I ў адказМне штосьці крэкчаГолас старэчы.Лічбу набраў я не тую,Ці якразЯе,Што голас твой падае,Якога я ўжо не ўчую,Калі, муравойАкрыўшыся з галавой,Пад соннымі зоркаміАбначую.ПАЭМАМне цябе не стаеТае...СЛУХАЦЬ...Цела твайго санцавітыя сотыПоўныя недагуканай пяшчоты.Смягну над імі,Як п ' я ны пчаляр.Светла назад адганяць каляндар.Смела вяртацца ў далёкія леты,Каб запытаць сваю раніцу:— Дзе ты?..Слухаць,Як вучыцца дыхаць пажар...РАМАНСЯ Вас чакаў з вясны да сівізны,Як вечны вязень раніцу чакае. ?I Вы прыходзілі парою ў сны,Далёкая, як зорка трапяткая.Я Вас шукаў як не на ўсёй зямлі,I ў кожнай маладой неразгаданайВы, ўзнёслая, былі і не былі,Плылі ракой, разводдзем разгайданай.Я Вас гукаў, і голас мой змаўкаўПерад красой, нябачанай вякамі.Ішоў за Вамі ценем, —Цень знікаў,I словы захаплення замаўкалі.Я жыў чаканнем і цяпер жывуНадзеяй, што сустрэну хоць зімою.Хілю заснежаную галавуI дзякую за веснавую мрою...