РАЗАМ СА СНАМІ...З наміРазам са снамі пераязджаўЗ Верасовачкі верасамі ўхутанай.Падперазаўшыся конскімі путамі,Босую галаву падстаўляў дажджам.Асіраціліся ўсе без яго —Рэчка Крывуха, Ваўчэнскае возера.Млечны валун намагаўся да познягаЗрушыць сябе са спакою свайго.Хатніку цяжка абжыцца было,Ела хлусня й мітусня местачковая.Грэла сябе брукаванка падковамі.З незнаёмай трывогай дрыжэла святло....I дагэтульДа новых начэй і раніцВыкне пературбочаны хутаранец...АНІКОМУПрагнецца абрасецьЗапыленаму балыпаку.Нецярпіцца вісецьПакамечанаму пінжаку.Мроіцца аблясецьВыкарчаванаму ляду.Хапае дасвецця лысецьУтуманеламу далягляду.Рупіць шчырасці папікацьРазамлелую стому.З тым звыкаць,Што мусіць знікаць,Не спяшаецца анікому.НЕ ЗДЗІЎЛЮСЯ...Не спяшаюцца нештаПрысніцца мнеI лабаты Пярун,I Мароз цыбаты.Засталіся ў мамінай старанеПілнавацца маёнткаў сваіхМагнаты.З імем Хатніка,Як з кудменем хаджу,Вымаўляць услых баючыся.«Ліся, Лісе», —На вуха шапчу Дажджу.Граду прашу:«Не разбіся, Бысю».На адной зямліЛёс дазволіў жыць,У якую ўрэшце вярнуся.Не здзіўлюся,Калі ў Лесуна задрыжыцьПа азяблай расінцыНа кожным вусе...ДАРЭЧЫАж грыміць лясная старана,Долу прагінаюцца нябёсы,—Гэтак кашальПерыць Перуна.Пахадзіў стары па хмарах босы.Шмат парад паганскіх,Ды з усіхПрыгадалася адна дарэчы:Каб адразу кашаль пераціх,Трэба грымнуць кулаком у плечы.Буду дзеда ратаваць хутчэй.Толькі як дапасці да плячэй?РАДАЎНІЦАРадаўніца...Радавацца ці не таму,Што радоўку тлумлівую адбываеш,Што паклоны апошнія адбіваешГасцяванню зямному свайму.Радаўніца...Рада ніца чалоНахінуцца ля ціхага ўзгорка,Дзе палын прачынаецца горка,Дзе самоту ўбакі павяло.Радаўніца...Радавод нагадацьПра сябе не забудзе маўкліва.Жорны хмараўСрабрыстага мліваПросіць змрок на душу нагайдаць,Радаўніца...Радавод даўнінуЦёмнымі апаўе каранямі.Цень забытай душы акрыяе,Абапершыся аб труну...ТРЫМАЕМСЯ...Спачатку поўняю,Як караваем,Жыццё сустрэне шчодра,А затымАкрайчык ветаха за небакраемПаабяцаны будзе,Ды не ўсім.Пралескі зорак,Позірк апрамеццяПрыцемрыць вечароваСіні дым.Тым і трымаемсяНа гэтым свеце,Што хочам жыць па-новамуНа тым...НЕПАДУЛАДНЫНепадуладны той касе,Якая ўсё жывое косіць,Цярпліва час сябе нясе,Нікога памагаць не просіць,Ані сяброў, ані радніНяма ў разважлівага часу.На спадкаемца цішыніТрывога пазірае ласа.I сам сабе смяецца час,I сам сваё кунежыць гора.Не выстаўляе на паказСваю знямогу непакора.ДАМАЎЛЯЮЦЦА...З галінаў памяціАпадае лістота імёнаўСяброў і знаёмых.Толькі імёны крэўныхБалюча трымцяцьНа галіне душы.Гэта яны дамаўляюццаЗ нябёсамі летуценныміI не пускаюць радаводнае дрэваРасці ў зямлю,Да часу...НА ХУТАРЫ...На хутары настроюДасюль іх трое —Мама Куліна,Баба Малання,Кот Мірон.Кожная хвілінаЗ вечара да ранняСпяшаецца пад небазвонЗатуліцца,Каб не замгліцца,Уцячы ад часовасці.На хутары,Імя якога ціхуткаРэхаПа складах вымаўляе:Ве- ра- со- вач- ка...ШУКАЦЬ...Непадуладная нікомуЗ усіх дарог, з усіх трывогДуша вярнулася дадомуНа свой мурог,На той парог,Які хацелася калісьціПераступіць што найхутчэй.Сцяжынкі хітрыя кляліся,Што адвядуць ад злых вачэй.А прывялі ў сляпую зваду,У палахлівую ману.I ўпасці ў ногі даляглядуАдчай дазволіў валуну.Адолеўшы зямную стому,Пачуўшы сум захмарных стром,Душа вярнулася дадомуШукаць,Куды ён дзеўся, дом?..НАПЭЎНАЯ, напэўна, апошні,Хто моліцца слову,Як ссівелы паганецЖывому агню.З ветру звітыяВесніцы я зачыню,Каб спрыялася поціхуЦёмнаму лову.Каб святлелася ўдачыУ сквапнай начы,Дзе агонь пераемнасціНе затухае.А душа чуе ўсё,Як і ноч неглухая.I палаюць смалістаСузор'яў карчы.ВЯРТАЕМ...З дрэва прывіднасці лістыТое й робім,Што аблятаем.Прашаптаныя з нематыМы сябе ў немату вяртаем.Час не хоча нас заўважаць,Хоць вядзе ёнАдлік свой намі.I турботы нашы ляжацьПрыдарожнымі валунамі.Туманамі стане куцця.Кожнай скрусе трэба старацца,Каб у памяці забыццяХоць няпэўным гукам застацца...НАКАНАВАНАРодныя — значыцьЗ нязводнага роду.Крэўныя — значыцьАдное крыві.Зводзіцца род мой,Радзее штогоду,Кроў не стрымаеш,Як ні нараві.Рэха дагнацьНе даручыш нікому,Сном, як віном,Не напоўніш глякі.Наканавана дрэву старомуСохнуць на беразеЗбеглай ракі...БАЦЬКА Й СЫНЫДвух варанят нёс воран на спіне.І ў аднаго спытаўся на аблуду:– Ці будзеш так і ў старасці мянеНасіць?І той пракумкаў:– Тата, буду.І воран скінуў варанятка з неба.Перш чым адказваць,Добра думаць трэба.Тады ў другога запытаў:– Скажы,Сваіх сыноўМне ў час прыносіць будзеш?– Вядома, тата,Ты ж мне не чужы.Ты ў іхных крылахВышыню абудзіш.І воран пестуна далей панёс,Каб з небам заручыцьКрылаты лёс…РАСЦЕ...Мох адначасова расце...Быццам дратваю,Прашываюць валёнкіНа верасовай вярсце.Цішыню кратаеПеражыванне слонкі.Мох пад расою расце...А пад туманом,Як паганскі святарПад расаю,Баравік у сваёй таўстацеПерад сномНа ўвесь абшарДумае пра нешта ласаё."Старэюць крумкачы, крукі.Галасы слядоўГлухнуць у мосе.Радуюцца дзікі —Хоць жалудоўНаямося!Па начахГусцее морак,У вачахУ зоракДрыжыць зямля.ЗгасБасЧмяляЛяКамля...НА БАЛЮЧЫМ ПРАХУ...
Кажуць, што дом, з вакна якога
выкінулася Яўгенія Янішчыц,
пабудаваны на могілках,
дзе пахавана Марына Мнішак...
Тут не храм на крыві,А гмах,Марны гмах на балючым праху.Па начах абражаны прахЦіха жаліцца чуйнаму страху.Цені душ у жыцця ў гасцяхП'юць і спяць,Ядуць, блудадзеюць,Нараджаюць на змоўклых касцях,Прывідную надзею дзеляць.Тут знайшла свой спачын зямныПанна жарсці — Марына Мнішак.Незямныя блукаюць сны,Беспрытульна шукаюць зацішак.I не спяць кайнасці перуны.Град праклёнуБ'е ў плечы даху.I, як вечкі тлумнай труны,Адчыняюцца вокны ў гмаху.Абыякавая, нямаяНемінучасцьАхвяру прымае...