АКТРЫСАНад сонмам гледачоў Вы сьветла панавалі,Самотнаю душой, суперніца жыцьця.I захлыналі ўсіх пяшчоты Вашай хвалі,I несьлі ў акіян сьвятога забыцьця.Ад рэўнасьці да Вас сябе губляла мэта,I рэкі ўсе назад да Вашых ног цяклі,I перайначыць лёс валадара й паэтаВы позіркам адным з усьмешкаю маглі.Згаралі залі ўсе ад воплескаў гарачых,Паклоньнікі ніжэй схіляліся ў журбе.Ігралі каралеў, манашак і жабрачак,Ды так і не змаглі сыграць адну сябе.АРЫСТАКРАТКАЛёс мяне сьцежкамі радасьці вёў,Вёў да цябе на спатканьне,Ты — беларуска, ты — нашых краёў,Арыстакратка каханьня.Гэтак кахаць ад цямна да відна,Гэтак галубіць да раньняМожа ў зьнявераным сьвеце аднаАрыстакратка каханьня.Ты — як пасланьніца сьветлага дня,Поўная замілаваньня,Ты недасяжная, як вышыня,Арыстакратка каханьня.Панскага роду, натурай ня мніхЯ не хачу панаваньня,Быць мне дазволь на паслугах тваіх,Арыстакратка каханьня.Згодзен кіпець я ў пякельнай смалеI не прасіць ратаваньня,Толькі б аднойчы сказала "але"Арыстакратка каханьня.ВЯСНОВЫ ДЗЕНЬВясновы дзень быў радасьцю даўгі,Ды скарацеў, зрабіўшыся зімовым.Цяпер даўжэе ноч маёй тугі,Яна не падуладная замовам.Я разумею ноч, а мне янаНе паспрыяе, не паспагадае.Тады было сьвятло, была вясна,Цяпер азябла цемра галадае.А ўсё таму, што Вас няма са мной.А Вы былі калісьці ці ніколі?Былі маёй зялёнаю вясной,Вясёлаю бярэзінаю ў полі.Як той бяздушны вецер, я п'янеў,I быў зялёны я ў сваім наіве.Быў добры першы гром і першы гнеў,I першы сьлед на некранутай ніве.Штоноч даўжэе ноч маёй тугі,Радзей вясновае сьвітаньне сьніцца.Зьвіняць майго адчаю ланцугі.Самота — беспрасьветная цямніца.ГАСПАДЫНЯЯ прашуся ў парабкі да Вас,Гаспадыня зорнага палаца.Клапаціцца, каб агонь ня згас, —Незямная і зямная праца.Ваш палац, ён з мрой маіх аб Вас,I агонь — пасаг ад бліскавіцы,Блаславіла Мілавіца час,Каб палацу шчасьцем засяліцца.Сподзеў любіць грэцца ля вагню,Што з нябёс абнізіўся на долы,Навальніца ўчуе цішыню,Сам сябе суцішыць сум вясёлы.Здольны той жыцьцём рызыкаваць,Хто прыйшоў на сьвет, каб закахаццаЯ прашуся ў парабкі да Вас,Гаспадыня зорнага палаца.ЗОРКІ НАШЫЯЗоркі нашыя ў небе бяз насПазнаёміліся выпадкова.Мы якраз на зямлі ў гэты часПрашапталі спрадвечнае слова.Зоркі нашыя ў небе бяз насШчырасьцю незямной пакляліся.Мы якраз на зямлі ў гэты часЗазірнулі ў прадонныя высі.Зоркі нашыя ў небе бяз насВесьці нас па зямлі захацелі.Мы якраз на зямлі ў гэты часДумалі аб патайным вясельлі.Зоркі нашыя, толькі б ня згасПозірк ваш і ў начы, і ў блакіце!I апошнюю сьцежку для насВелікодным сьвятлом асьвяціце.КАВЯРНЯЦыгарэтны туман ападае ў кавярні,I канкрэтны раман круціць хітры ліхвяр,Пані трошкі ў гадах, вочы быццам ліхтарніТут слугуе туга, тут настрой гаспадар.Чаркі змову вядуць, захапляюцца плёткі.Пані трошкі ў гадах і ліхвяр нестары,I хмялее ліхвяр, і ня лічыць адсоткі,I штурхаецца жарсьць у людскім гушчары.Як на шалях маўчыць і пяшчота былая,Здрада цёмных начэй і спагада завей,I каменны камін сарамліва палае,I ўцякае ўспамін ад абдымкаў далей.Звыклі ўсе да ахвяр у нязвыклай ахвярні,Чырванець перасталі сырыя муры,Ашукацца прыйшлі ў непрабуднай кавярніПані трошкі ў гадах і ліхвяр нестары.КЛЮЧЫ АД ВЕЧНАСЦІI Танатас, і Эрас заадно.Не мае літасці стралец крылаты.А неўміручай смерці памагатыРыхтуе ашалелае віно.Сын Афрадыты ведае даўно —Не ўберагуць ад стрэл пявучых латы.У Эраса нястомны лук напяты.Яно глыбее ў асалоды дноI Танатас стараецца зацята,Але кахання не перамагчы.Для закаханых смерць — скупая платаЗа жарсць, якая спапяляе зоры.У Эраса ад вечнасці ключы.Лютуе Танатас, на зайздрасць хворы.КНЯГІНЯКнягіня хараства, я верны Ваш халоп,Капрызаў Вашых неадступны лёкай,I колькі навальніц ні адгуло б,Мне не наблізіцца да Вас, далёкай.Я ведаю, што і ня ведаеце Вы,Хто ў Вас адну нахабна закаханы,Хто толькі думкаю аб Вас жывыI на крыжы мілосьці ўкрыжаваны.Вы долам, як нябёсамі, йдзяцё,Каб у прыгнечанай душы сьвітала,I радуецца, як дзіцё, жыцьцё,Што на зямлю лагода завітала.Зірне на Вас — зарок забудзе мніх,Бяз Вас прыдворня уздыханцаў гіне.Дык ведайце, што першы сярод іхЯ, Ваш халоп пакорнейшы, Княгіня.МНЕ Б ТОЛЬКІ...Мне б толькі не забыцца Вас забыць,Забыць і вочы Вашы, й рукі Вашы.I перасьмягламу з глыбокай чашыВаду зачараваную ня піць.Прашу падданства Вашага даўно,А Вы, як сувярэнная дзяржава,Мне адмаўляеце, але ласкава —Мой сподзеў грэе гэтае адно.Няўжо мой смутак Вас не закране,Няўжо спагада на мяне не гляне?Няйначай быць у космасе каханьняПылінкай дробнай давядзецца мне.Я на зіму зьмяніў сваю вясну,Жыву, пакуль мая журба жывая.I я на Вас забыцца забываюI помню Вас, няўмольную, адну.СПАДАРЫНЯСпадарыня, дазвольце пачакаць,Пакуль на небе ўзыдуць зоркі ў ночы,Дазвольце папрасіць і Вашы вочыДа ціхай згоды сьцежку пашукаць.Спадарыня, мне сумна аднаму,Спадарыня, мне аднаму сьцюдзёна.Пра Вас адну я думаю штодзённа,Марнею і ня ведаю чаму.Бяз Вас нямее жарсьць мая цяпер,Як літары на стомленым граніце,Мяне з увагі Вашай не ганіце,За дзьверы не прасіце мой давер.Спадарыня, дазвольце не маўчаць,Спадарыня, дазвольце запытацца,Ці можна ў Вас да раніцы застацца,Каб разам дзень наступны прывітаць?ЧАКАЮ ВАС...Чакаю Вас, абы паверыць цуду,Чакаю Вас, пакуль адчай ня згас,Чакае вязень так свайго прысуду,Каб волю ўбачыць хоць апошні раз.Чакаю Вас, абы сябе праверыць,Ці доўга я бяз Вас магу пражыць.Так веташок праз аблачынаў нерацьТрымценьнем нерастрачаным дрыжыць.Чакаю Вас, абы даверыць сподзеўПад восеньскія позіркі журбы.Так на сустрэчу праз імглу стагоддзяўЛяцелі нашай згоды галубы.Чакаю Вас, каб зьверыць нецярпеньнеЗ тым часам, што заручыць назаўжды.Настрой пануры так чакае зьмены,Чакае лёд халодны ўздых вады.