Ох, як гляну, гляну яНа жыцьцё паганае,Ціснуць думы знаныя,Жалем выліваныя.У цябе, саколіка,Ані свайго полейка,Ані свайго воліка,Ані свайго століка.Ходзіш ты вячораміЗь ціхаю пакораю,Бачаць неба з зорамі,Полейка з разорамі.I клянеш напэўнаеГора не разьвейнае,Долю пустасейную,Долю безьзямельную.Толькі думы думныяЧуюць хмары буйныя,Хвойкі, елкі шумныяДый ня людзі чуйныя.Вось, як гляну, гляну яНа жыцьцё паганае,Бачу ўсё мне знанае,Сьлязьмі паліванае.
8
Дзе мой дом, дзе ты, хата мая,Дзе загон хлебадайнай зямлі?Сам — зь бядой, ні жыцьця, ні пуцьця!Знай, гаруй ды магілку хвалі.Дзень і ноч нада мной, сіратой,Стогне, сьцелецца стада хмурын,Дзень і ноч то сьлязой, то крывёйСьцежку росіш адзін, сам адзін!З году ў год злыдні з кута ў кутокПруць у сьвет, сьвету знаць не даюць;Як вятрышчы сарваны лісток,Падхапілі, нясуць і нясуць.Знай, нясуць, вось скруцілі, згнялі,А ўсё пруць, усё ў сьвет, на той сьвет;Вось і звон, шмат званоў… Загулі…Бач, труна, пры труне адзін дзед.Жыў, ня жыў, шчасьця знаў, не зазнаў,Палажылі ў дамоўку — ляжы!Дайце ж камень на грудзь, каб ня ўстаўБезьзямельнік, гаротнік сьляпы!..
V. Сваім і чужым
Ужо днее…
З-над сонных вод Нёмна, з-пад хвой Белавежы,Суседзі, суседкі, вітаю я вас!Блудзіла я доўга па рытвах, па межах,Аж сьцежку-дарожку знайшла во хоць раз.Хоць, пэўна, вы знаеце, хто я такая,Якім правам тут перад вамі стаю,Дзе дом мой, народ мой, — зь якога я краю, —Паслухайце смутную повесьць маю.З канца у канец, дзе загнанае словаЗьвініць беларуса, — ўладаньне маё;Шмат сотняў таму лет у хаце вясковайЎзяла і праводжу сваё я жыцьцё.З-пад гэтай хаціны па выдмах нязнаныхГанялі, чаго не згубіла, шукаць.Глядзіце: во рукі і ногі у ранах,А раны на сэрцы — каму ж іх паняць?!Па грудах, каменьнях хадзіла я босай,Крывёю чырвонай дабрыла зямлю;На шаты мае паглядалі з'укосаI песьню з насьмешкай віталі маю!З балотам мяшалі, пагардай пляваліЎсе тыя, што вырасьлі нават са мной!З маім людам згінуць навек мне казалі,I страшна было мне так жыць сіратой!За сошкай, за коскай, зь сярпом і зь сякерайЯ шла-валаклася, дзе шоў мой народ;Заплатай было, што ён часам мне верыўI думкі снаваў аба мне з году ў год.Шлі векі. Магіла лягла пры магіле, —Вада змыла наспы, крыжы пагнілі;Гаротнасьцяй зможаны, ў крыўдзе, ў бясьсільліТам прадзедаў косьці бяз часу ляглі.Шлі векі. Хрэст брала народнай сьлязою;Між віхраў, і бураў, і холаду зімЗь людской неразлучны ўзяла шлюб бядою,I тузаюць мной, як народам маім.Здушылі мне голас на родных на нівах;Крыж цяжкі упадку з народам нясла,I думаў чужынец, што ўжо я няжыва.Ня верце! Жыву, як ад векаў жыла!Я ўсё, колькі сілы, змагала, ўставала!Я жыва! Народ мой са мною, пры мне!Я ўсё перанесла і выйшла я з хвалай,Я сільна, я вечна ў сваёй старане!Прайшло засьляпеньне, мінае трывога;На небе ўжо новая відна зара.Шырок прада мною гасьцінец-дарога.Ўжо днее! ўжо днее! — к сваім мне пара!
Роднае слова
Пад навалай крыўдаў многія сталецьціМы нясьлі пакорна лямку беспрасьвецьця.Мы нясьлі — ўсё ныла, гінула памалу,Аж ня нашай наша Бацькаўшчына стала.Не для нас сасонкі нашы зашумелі,Не для нас пасевы нашы зарунелі;Адно ты нам, слова, засталося верным,Каб вясьці з упадку к радасьцям нязьмерным.
*
Каб вясьці нас, як мы век свайго сумленьняНе заклеймавалі помстай, зьніштажэньнем, —Мы калі ўміралі, то ішлі на мукуДля чужой карысьці, пад чужой прынукай.Сеючы ж і дома, і за домам косьці, —Дзе нас гналі нашы леташнія госьці, —Як у пушчы цёмнай, зьбіліся з дарогіI здарма чакалі ад людзей падмогі…
*
Ўсё спаганяць людзі, покі ноч шалее,Вырвуць веру ў шчасьце, веру і надзею,Ды таго ня вырвуць, што напела маціНочкай над калыскай роднаму дзіцяці.Ой, ня вырваць з сэрца цябе, наша слова,Ой, ня ўзяць ніякім сховам ды аковам,Як бяруць матулю у малой дзяціны,Як бяруць у бацькі апошняга сына!
*
Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца,Як бы корань з дрэвам, як бы зь небам сонца;Дзеліш з намі вечна ўсё, што з намі ходзеУ благой і добрай мачысе-прыгодзе.I мы самі нават мо' не спазнавалі,Як у думках нашых цябе гадавалі,Як цябе хавалі ў шчасьці і няшчасьціАд напраснай злосьці, ад людской напасьці.
*
Ты ў жыцьці вяло нас з хвалай і няхвалай;Быў час — свае правы чужым дыктавала;І цяпер хто зводна над табой сьмяецца, —Гэта або вецер, што ў платах трасецца,Або той сьмяецца, хто ня знаў ніколіЧалавечых думак, чалавечай долі, —Хто ў грудзях гадуе злосна, непрытворнаЗамест сэрца — камень, мест душы — дым чорны.
*
Як жыло ты з намі — будзеш вечна жыці,Грамадой мільёнаў зь сьветам гаманіці…З попелу мінуўшых дзён сьляпых, крывавыхВесела узойдзе рунь сьвятлянай славы,I радзімым словам рукой мазалістайБеларус упіша на старонцы чыстайКнігі ўсіх народаў важна, ў непрымусеСумную аповесьць роднай Беларусі.
«Нашай Ніве»
Не загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе, —Не загіне край забраны, Покі будуць людзі.Ночка цёмная на сьвеце Вечна не начуе;Зерне, кінутае ў ніву, Ўсходзіць ды красуе.Наша зерне — нашы думкі — Не загінуць сьвету, —Бліснуць краскай непаблеклай Вечных агняцьветаў.З добрых думак, што мы кінем На сваім дзірване,Будзе ўнукам нашым жніва — Доля, панаваньне.Беларускаю рукою Сьветлай праўды сілаСлаву лепшую напіша Бацькаўшчыне мілай.Зацьвіце яна, як сонца Пасьля непагоды,Ў роўнай волі, ў роўным стане Між усіх народаў.Не загіне край забраны, Покі жывы людзі, —Не загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе!
Ворагам беларушчыны
Чаго вам хочацца, панове?Які вас выклікаў прымусЗабіць трывогу аб той мове,Якой азваўся беларус?Чаму вам дзіка яго мова?Паверце, вашай ён ня ўкраў,Сваё ён толькі ўспомніў слова,Зь якім радзіўся, падрастаў.Цяпер і вы загаварылі,З апекай выйшлі, як зь зямлі;А што ж дагэтуль вы рабілі?А дзе ж дагэтуль вы былі?Ваш брат і цёмны, і галодны;Хацінка свой зжывае век;I век ня знаў ён дум свабодных,I крыўдзіў свой брат — чалавек.Вам страшна нашай сьлёзнай песьніI жальбы страшна вам глухой?Вам жудка сонца напрадвесьні?Мілей вам холад зь цемнатой?А што ж вам беларус такогаПасьмеў зрабіць, пасьмеў сказаць?Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа,Як свайго брата шанаваць!Эх, кіньце крыўдамі карміцца, —Кожны народ сам сабе пан;I беларус можа зьмясьціццаЎ сям’і нялічанай славян!Напасьцю, лаянкай напраснайГрудзей ня варта мазаліць!Не пагасіць вам праўды яснай:Жыў беларус і будзе жыць!Ня столькі «хамскія» натурыНа карках вынесьлі сваіх!I сьвіст даносчыкаў пануры,Паверце, не запудзіць іх!К свабодзе, роўнасьці і знаньнюМы працярэбім сабе сьлед!I будзе ўнукаў панаваньнеТам, дзе сягоньня плача дзед!
Гэй, капайце, далакопы…
Гэй, капайце, далакопы, Яміну-магілу, —А шырока, а глыбока, Колькі хваціць сілы.Так капайце днём і ночай, Помач усклікайце, —Бо ў тым доле хаваць будзем, Беларусь хаваці.
*
Гэй, ударце, загудзіце, Званы з усіх вежаў,Каб ніхто ўжо пары гэтай Дома не залежаў.Так званіце, не кідайце, Дружыну склікайце…Хаўтуры ўжо свае будзе Беларусь спраўляці.
*
Гэй, зайграйце ў мільён струнаў, Слаўныя музыкі,Каб аж водгалас каціўся, Як ёсьць сьвет вялікі.Так іграйце, каб было ўжо І глухім чуваці, —Каб маркотна не было спаць Беларусі-маці.
*
Гэй, зьбірайцесь на памінкі, І сыны, і дочкі,Справім гучную бяседу Пад аслонай ночкі.Сабірайцесь, ды ня сьнеце Галасіці звонка, —Памінаць бо толькі будзем Родную старонку.
На рынку
— Хадзеце, хадзеце, вясёлыя людзі! А жыва да нас на таргоўлю:Пакупка — гасьцінчык вам кожнаму будзе Чырвоненькі, хатняй гадоўлі!Паціху… ня бойцеся — пойдзе ўсё гладка, — Крый Божа, якога прымусу.Маленькая рэч, — як матыль ці стрынатка… Ўсёй куплі — душа беларуса…Меў хату, меў поле; — прыйшлі і забралі… Сам вінен: ня ўмеў пільнаваці.Ну, ўсякаму ж трэба як-небудзь жыць далей, — Душу вось і можа прадаці…Падходзь жа, паночку!.. зьнімі акуляры — Лепш будзе агледзіць пакупку,Ты, барынька, так жа падбліжся!.. мы нары Дамо нават зь ёю, галубкай…Штось срэбнікаў з трыццаць — як піша ў законе — Узяў за Хрыста калісь Юда…Аб гэткай цане ані сьнім мы сягоньня: Станела ўсё — душы і цуды.Дасьцё крыві з каплю, з гарошынку чэсьці, І — ваша душа ва ўсёй хвале…Бо так — не купіўшы — ня сьлед на крыж весьці, Гатовы сказаць, што вы ўкралі…
Чужым
Мы вас прынялі хлебам і соляй, Людзі чужыя;Ўстрэлі вас ласкай нашага поля Кветкі жывыя.Нашы сасонкі шумнага бору Далі вам хаты,Далі загонаў нашых разоры Гонар багаты.Пух і аўчынкі нашага хову Грэлі зімою.Птушкі вам гралі з нашай дубровы Гімны вясною.Ценем тулілі вас у сьпякоту Нашы чарэсьні,Нашыя жнейкі ў жніўну работу Пелі вам песьні.Вашым патомкам нашыя маткі Казкі складалі:Ў сэрцах дзіцячых праўдаў пачаткі Сеў засявалі.Верны славянскім спадкам, браточна Ў госьцях вас мелі,I шанавалі людска, сьвяточна Ў будні, ў нядзелі.• • • • • • • • • • • • • • • • • • •Сотні лет песьцім днямі і ночай Госьця на шыі —Зьмея, што з пуняў скарбы валоча, Скарбы чужыя.Вы ўжо забылі, людзі здарэньня, Дзе ваш прыпынак, —Вывелі ў гандаль славу сумленьне — Праўду на рынак.Сьлепа зракліся сораму, ўвагі, Ў хорамы селі, —Брацьцям жа ўзьдзелі лапці, сярмягі, Торбы надзелі…Людзі чужыя! Хтось калісь зьліча Вашу нам шкоду:Зьліча праступкі… к суду пакліча Крыўда народу.
Прарок
Сярод маны, сярод насьмешкаў,Знак нейкі тулячы к грудзям,Ішоў прарок пясчанай сьцежкайЗ навукай новаю к людзям.Праціўны вецер лез у вочыI плачам пеў, як дзіцянё,Зьвяр'ё зубамі йграла ўночы,Днём выла ў небе груганьнё.А ён, ня знаючы граніцаў,Ішоў, хістаючысь наўслонь;Агонь біў толькі з-пад зраніцаў,Вялікіх праўд сьвяты агонь.Душа палала дзіўным жарам,Бы з зораў выснутая ніць,Што сьвет магла б сваім пажарамАбвіць і к сонцу ўваскрасіць.Ужо з сваім аклічным словамПрарок далёка быў вядом,Народу шмат збудзіў к дням новым,Даў славу братнюю братом.Аж так дасяг — аквечан хвалай —Зямлі забранай сумных хат,Дзе царства цемры панавала,Дзе сілу ўзяў над катам кат.Народ змарнеўшы таго краюСвайго на'т імені ня знаў,Як непатрэбшчына якая,Гібеў на сьвеце і канаў.Галовы людзі пахіліўшы,Зямлю капалі, як краты,Ўтапіўшы ў мёртвай ночнай цішыУсе жаданьні яснаты.Прарок — пасол сьвятла — ў загонуЛюдзей убачыўшы такім,Маячыць стаў ім, як шалёны,Прарочым голасам сваім:«Паўстаньце, рабскія натуры,Пакіньце свой адвечны сон,Загаманіце віхрам, бурай,Каб ажна дрогнуў ваш палон!Глядзіце: прадзедавы косьціЎ зямлю калісь за вас ляглі,А вы, як збэшчаныя госьці,Пракляцьцем сталі той зямлі.Дзе вашы песьні жыватворны?Дзе ў вас прарокі й дудары,Што над пагібельнасьцяй чорнайВіталі б полымем зары?Забылі ўсё, згубілі долю,Зьмяшалі славы цьвет з гразёйI запрадаліся ў няволю,З душой і скурай счэзьлі ў ёй.Пара у рукі браць паходні,Ўставаць, ісьці, ноч расьсьвятляць!Бо што ня возьмеце сягоньня,Таго і заўтра вам ня ўзяць.Назло крывавым перашкодамСкідайце ёрмы, клічце сход,I дайце знаць другім народам,Які вы сільны йшчэ народ!За мной, за мной, забраны людзе!Я добрай доляй послан к вамI знаю, што было, што будзе,I вас у крыўды не аддам».Так гаварыў і з рабства клікаўЛюдзей на волю той прарок,Ждучы з трывогаю вялікайАд іх адказу неўнарок.А людзі, глянуўшы на сонца,Адказ казалі грамадой:— Па колькі ж нам дасі чырвонцаў,Калі мы пойдзем за табой?
Дудар
На кургане на адвечным,Пад асінай векавой,Сеў дудар, сагнуўшы плечы,З пасівелай галавой.На дудзе, на самагудзе(А дуда — як веча звон)Духам кліч пускае ў людзі —Песьня ў песьню, тон у тон.Як жывая, рвецца песьня,Лесам-пушчаю шуміць,З забыцьця зьмятае плесьню,Мох зь мінуўшчыны ляціць.Сьлед за сьледам ройным роемЦені даўнага кладуць…Князь за князем, бой за боем,Як сягоньня, ў ход ідуць.Роднай Бацькаўшчыны долю,Як у люстры, бачыш так.Долю-волю у бязвольлі,Што сышла, ідзе няўзнак.Гоман-славу, чорнай хваляйШто зьбіралі курганы,Белы косьці, што губляліБеларускія сыны,Што сабе кавалі путы,Ў бітвах мручы за другіх…Як бы модлы і пакутыЎсіх — і наскіх, і чужых.І сягоньняшняй праявайЗвоніць шчасьце небарак,Што са славаю за славуI памерці няма як.I у будучыну глянеДумкай песьня дудара,Зь непрывычным запытаньнем:Ці прачнуцца не пара?!Так даўно у нас ня й гралі,Дзіў адно плыве і чар,Штораз вышай, штораз далей, —Знаць, бывалы ён дудар.Старасьвецкі ён музыка,Важна толк вядзе ў дудзе,Важна доляю вялікайI свабодаю гудзе.На курганавым каберцыНечувалае чуваць,Што ўсё можа толькі сэрцаБеларусава паняць.