Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Снежныя зімы

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

— Якіх сіл? Асабіста я заўсёды лічыў ганьбай кансалідавацца з перастрахоўшчыкамі.

Леанід Мартынавіч пачырванеў. Яму было цяжка. Цяжка гутарыць з гэтым шматвопытным чалавекам. А галоўнае — трывожыла думка, што ён, малады кіраўнік, не здолее выканаць місіі, якую яму даручылі і якая здавалася спачатку простай: перакінецца словамі пра пагоду, паляванне, потым скажа пра справу, Антанюк падзякуе, узрадаваны і прапановай і тым, што загадчык сектара з ім вось так — па-сяброўску… Ажно не, не так проста!

— Ах, Іван Васільевіч! Страцілі вы пачуццё рэальнага… Не хацелася мне гаварыць вам непрыемнае… Але мушу падмацаваць адзін свой тэзіс прыкладам. Не паспелі мы падумаць пра ваша назначэнне, як нехта — палку ў кола. Не, я асабіста лічу, што гэта выпадковае супадзенне. Але некаторыя таварышы думаюць інакш… Паверце, мы зусім не хацелі надаваць гэтаму значэння… Не хацелі нават гаварыць вам. Не тыя ў вас гады, каб разбіраць, прабіраць, выхоўваць… У каго не было грахоў маладосці!

Антанюку спачатку хацелася злосна спытаць: «А ці нельга без падушкі?» Але тут ён раптам здагадаўся, пра што размова, і сцяўся, замёр, гатовы атрымаць любы ўдар. Чорт з ім, няхай сцеле саломку, падушкі — што хоча! Няхай цягне. Але глядзець у вочы, проста, адкрыта, як глядзеў праз усю размову, гэтаму маладому чалавеку больш не мог. А той вырачыўся, проста свідруе вачамі, хоча заглянуць у душу. Можа таму і цягне. Не б’е адразу.

— Але ўсё ж… Іван Васільевіч! Усё ж… Гадоў дваццаць назад вас маглі разабраць, маглі запісаць… Пасля сходу — пасмяяцца. Але тады смех быў бы зусім іншы. Вядома — мужчынская псіхалогія. Многія сказалі б: не промах! А ўявіце цяпер. Пенсіянер… Жонка, дарослыя дзеці, здаецца, унукі ўжо… Так? Сенсацыя! Іван Васільевіч! Сенсацыя! Нездаровае смакаванне… Вось чаму ёсць думка: не даваць пісьму ходу… Але папрасіць вас…

— Ананімка? — коратка спытаў Антанюк, бліснуўшы вачамі.

— Не. Піша дырэктар школы, дзе працуе, — Леанід Мартынавіч заглянуў у паперкі, якія ляжалі збоку, — Надзея Пятроўна. Вось чаму я лічу, што гэта выпадковае супадзенне. Як дырэктар сельскай школы мог даведацца?.. Вы знаёмы з ім?

«Не, гэта не супадзенне, дарагі Леанід Мартынавіч! Я быў знаёмы з дырэктарам школы. Той дырэктар ніколі нічога не напісаў бы. Але я быў там апошні раз сем год назад. За гэты час мог змяніцца не адзін дырэктар. Калі скажу пра гэта, ты, напэўна, паверыш, бо для цябе галоўнае атрымаць пацвярджэнне той думкі, якую нібыта адмаўляеш. Праўда, табе страшэнна хочацца і другога: каб я прызнаўся, расказаў пра сваё інтымнае жыццё. Ты ажно трэш рукі ад спакусы. І прасвечваеш мяне вачамі, як рэнтгенаўскім апаратам. Але нічога ты не ўбачыш! І нічога я табе не скажу. Не спадзявайся. Не таму, што гэта глыбокая тайна нашых з ёй сэрцаў. А таму, што для мяне гэта святое. І балючае. Ты чакаеш, што я папрашу пачытаць пісьмо? Ты падрыхтаваў яго, каб даць мне, з надзеяй, што я пачну аспрэчваць ці апраўдвацца. Не. Пісьмо мяне не цікавіць, бо я ведаю, што ў ім. Там праўда факта. Можаце верыць яму, факту. Але не чакайце маёй споведзі!»

Антанюк падняўся, адкрыта глянуў Леаніду Марцінавічу ў твар, усміхнуўся.

— Пісьмо гэтае можаце хоць у газеце друкаваць. Ёсць такая мяжа ўзросту, калі ўсё тое, што засталося за ёй, не можа кранаць, бо яно таксама не тваё, а таго, хто застаўся там, за мяжой… Той Антанюк, якога ты хацеў спалохаць, — там. Ды і той быў непалахлівы, як ты ведаеш…

Загадчык сектара, такі самаўпэўнены, паважны ў пачатку размовы, разгубіўся, як школьнік. Пачырванеў. Падхапіўся з крэсла.

— Іван Васільевіч! Іван Васільевіч! Вы мяне не так зразумелі… Ды хіба я хацеў… Я ж проста… Калі што — прабачце. Але прашу вас — падумайце над нашай прапановай. Не спяшайцеся.

Кружылі сняжынкі. Зажураныя старыя ліпы ў скверы адзяваліся ў белую квецень, а таму здавалася — маладзелі. Толькі вароны, старыя, чорныя, яны ніколі не маладзеюць і заўсёды злавесна каркаюць. Вароны нагадваюць пра невясёлае. Але можна пасядзець на зацярушанай снегам лаўцы, паглядзець на моладзь — на цыбатых хлопцаў, якія заўсёды, у дождж і снег, ходзяць без шапак, на дзяўчатак у лёгкіх паліто і ярка-стракатых шапачках, хусцінках, гаманкіх, узбуджаных, як Лада; падумаць пра дачку, пра сына, які, мабыць, недзе дзяжурыць каля экранаў лакатара, вартуе неба, — і супакоіцца. Думкі пра дзяцей, пра чужых і сваіх, не сказаць, што супакойваюць, але вяртаюць добры настрой.

З службовага ўвахода тэатра па адным выходзяць акцёры, стомленыя рэпетыцыяй, настаўляюць каўняры, затульваюцца ад снегу. Многія з іх — знаёмыя, нават сябры. Антанюк любіць іх талент. Але сёння сустракацца ні з кім не хочацца. Выслухоўваць скаргі на дырэктара ці рэжысёра. О не! Сёння для яго гэта — што соль на свежую рану.

Лепш далей куды-небудзь. Каб можна было адразу апынуцца ў лесе. У ціхай зажуранай пушчы, дзе чутно, як шамацяць на галінках сняжынкі. І няма варон. У лесе іх няма. У зімовым лесе.

Кружаць сняжынкі.

Мільгаюць ярка-чырвоныя, блакітныя, зялёныя, жоўтыя шапачкі і шалікі. Спяшайцеся, дзеці. Хоць можа і не варта вельмі ўжо спяшацца. Але нельга і адставаць, бо выб’ешся з агульнай плыні, занясе цябе ў ціхі затон і засмокча цінай. Самае страшнае — заўчаснае пенсіянерства.

На ліха каму здаліся мая амбіцыя і мой прынцып? Трэба было згаджацца на тое, што прапаноўваюць. Не. Цяпер падумаюць, што я спалохаўся. Дарагі Леанід Мартынавіч, мне не сорамна ні перад партыяй, ні перад сям’ёй за свае слабасці. Я — чалавек. Я жыў. І жыў у час складаны. Мне сорамна толькі за адну слабасць — за гэтую вось… Даруй, Надзя. Не бачыць цябе сем год, пісаць толькі да святаў кароткія паштоўкі з пажаданнямі шчасця — якога шчасця?! — гэта здрада. А я ніколі не здраджваў. Нікому! Не, не супакойвай мяне. Я ведаю, што ты скажаш. У мяне ёсць тысяча апраўданняў. Але, гэта даніна гадам, спакою, майму, твайму, Вольчынаму, Віцінаму… А ці так ужо ён патрэбны, такі спакой?

Не сядзіцца сёння.

Як, аднак, спяшаюцца людзі! Куды? На тратуары ўжо слізка. Вытаптаны коўзанкі. Маладыя бягуць для разгону, гатовыя збіць з ног. Ім радасна. Радуе першы снег. Радуе маладосць. Можа нават тое, што ўдалося трохі раней вырвацца з лекцыі, з лабараторыі, з канторы…

Я хачу радавацца разам з вамі! Не аб’язджайце мяне, не абганяйце, бо гэтак вы незнарок можаце збіць мяне з ног. А я хачу ісці з вамі плячо ў плячо. Я хачу каўзануцца і ўпасці сам, як тая вунь дзяўчына ў чырвоным шалю. Можа табе балюча, дзіця? Нічога. Усё загоіцца і тут жа забудзецца, бо глядзі, як заклапочана ён падхапіў цябе, падняў з зямлі. Я ведаю: каб не гэтулькі людзей, каб не ўмоўнасці, якія так скоўваюць нас, ён падняў бы цябе на рукі і панёс бы ў гэтую белую каламуць…

Як дзіўна плыве, як гойдаецца ў ёй, сцякаючы ніжэй і ніжэй, чорны ручай чалавечых постацей!

Некалі я марыў стаць паэтам. Спрабаваў нават пісаць, калі вучыўся на рабфаку. Але ў мяне не хапала вобразнага мыслення. Я мысліў заўсёды канкрэтна. Можа таму часам звужана. Толькі цяпер я зразумеў, што можна неабмежавана расшырыць гарызонты сваіх думак і пачуццяў. Гэта дае новую радасць, узвышае і вызваляе ад шмат якіх умоўнасцей — ад тых, што цяжкімі путамі павісаюць на сэрцы. О не! Я не стаў анархістам! Я за дысцыпліну, за самую высокую! Але за такую, якая ніколі не можа прынізіць чалавека, абразіць яго лепшыя парывы, імкненні, яго гонар і нават слабасці, звычайныя, чалавечыя, без якіх, напэўна, немагчыма жыццё такое, якое яно ёсць, — расквечанае ўсімі фарбамі вясны, лета, восені і нават зімы. Але, нават зімы. Вось такой, калі позна развідняе і рана цямнее. Калі а чацвёртай гадзіне цырк запальвае сваю рэкламу, самую яркую ва ўсім горадзе. Сняжынкі і людзі набываюць дзіўныя адценні ў гэтым неонавым святле. Як у казцы. Як у цырку.

Раней я хадзіў сюды, каб пасмяяцца. Потым пазнаёміўся з акцёрам-комікам, які быў глыбока няшчасны. Я не перастаў любіць цырк, але рэдка смяяўся тут. Больш думаў. Пад музыку, гледзячы на паветраных гімнастаў, якія лётаюць пад купалам, добра думаецца. Не, пра сур’ёзныя праблемы жыцця найлепш думаецца, калі выступаюць клоуны.

Нехта сказаў: гарады як людзі. Але. Адзін расце, узвышаецца і абганяе на тысячу год старэйшага брата свайго, а другі занепадае, ператвараецца ў захудалае мястэчка, як Заслаўе ці Тураў. А як рэкі? Баян спяваў у Слове:

Поделиться с друзьями: