ЖАНРЫ

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Мінскевіч Серж

Шрифт:

Калісьці даўно невядомая сіла магутным прыцягненнем прыкавала да муроў замка ваяроў, што спрабавалі ўзяць яго ў аблогу. Некаторыя з іх так і не змаглі вызваліцца ад сваіх жа латаў і навечна засталіся ў іх.

Арцін адчуў, як за яго спінай нешта заварушылася. Ён з жахам азірнуўся. Раптам з калчана ў паветра вырвалася страла і паляцела да замка, стукнулася аб замкавы мур і «прыляпілася» да яго наканечнікам.

Арцін мацней перацягнуў калчан аборкай, каб астатнія стрэлы самі па сабе не павыляталі. Але тут жа з похваў, якія былі зроблены з дрэва, пачаў «выпаўзаць» меч. Арцін з сілай засунуў яго назад у похвы, а дзяржальна абматаў аборкай.

— Што за неведзь! — вылаяўся ён.

— Сцены зроблены з магічнага жалеза, — згадзіўся мастак Дроздзіч. — Яно прыцягвае іншае жалеза.

— Ты б, Арцін, схаваў пакуль сваю зброю пад валуном. Далей з ёй усё роўна не пройдзеш, — параіў кот Міамурмарор.

— Так-так, а то паляціць да мёртвых ваяроў — не дастанеш потым, — дадаў мастак Дроздзіч.

— А як жа, па-вашаму, я ваяваць буду?

— Ну, можа быць, драўляным дручком, — параіў кот Міамурмарор.

Арціну было не надта прыемна расставацца са сваёй зброяй, але з кожным крокам яна рабілася ўсё цяжэйшай. І юнаку, хочаш не хочаш, давялося скарыстацца парадай сяброў. Арцін схаваў меч і похвы пад валуном, паклаў і прыціснуў валуном стрэлы.

— Калісьці нашыя продкі не ведалі жалеза. Ды і цяпер у далёкіх паўночна-ўсходніх лясах ёсць плямёны, у якіх няма ні мячоў, ні шабляў. Усю сваю зброю яны робяць з каменя і костак рыб ды жывёл, — сказаў Арцін. — Я — будучы віцязь — не магу без зброі.

На скале ён знайшоў добры кавалак крэменя, раскалоў яго іншым крэменем, такім чынам каб былі завостраныя краі. Затым змайстраваў каменную сякеру — завостраны кавалак каменя прывязаў крыж-накрыж да кія.

— А я як быў без зброі, так і застануся, — самазадаволена прамовіў кот Міамурмарор, — мне і маіх кіпцюроў досыць.

— І ў мяне ёсць мой парасон, — прамовіў мастак Дроздзіч.

Прыяцелі абышлі замак вакол, але ні брамы, ні лаза, ні нават шчыліны не ўгледзелі...

XVII

СУСТРЭЧА З ЛУСКАВАТЫМІ

Насамрэч Алеолла не праколвала бурдзюк. Яна яго проста перакуліла і паслабіла вяроўку, якой ён быў перавязаны. Малако стала прасочвацца, і кроплі ляцелі ўніз.

Яна разам з Бедалдаем, набраўшы хуткасць, імчаліся па паветры ў невядомым кірунку. Здавалася, што яны знянацку ператварыліся ў вецер, які ляціць уздоўж зямлі, бо рэзкі, шчыльны вецер бесперапынна свістаў у іх у вушах і бязлітасна трапаў валасамі.

Алеолла нават не спрабавала вырывацца з жалезных абдымкаў Бедалдая. Па-першае, яна баялася, што, калі вырвецца, проста зваліцца на зямлю і разаб’ецца, а па-другое, яна выдатна разумела, што кат не збіраецца рабіць ёй аніякай шкоды.

Ні Бедалдай, ні Алеолла да канца не зразумелі, што адбылося — чаму раптам незразумелая сіла падхапіла Бедалдая і панесла ў невядомым кірунку. Можа, такая ж сіла падхапіла і яе сяброў? Алеолла ўзіралася ўдалеч, ці не ляцяць за ёй Арцін, мастак Дроздзіч і кот Міамурмарор. Яна нават пашкадавала, што яны не разам — а было б цікава паглядзець, як ляцеў бы, распушыўшы агніста-апельсінавы хвост, кот Міамурмарор, які быў бы ў яго выраз на пысцы. Але, на жаль, за імі ніхто не ляцеў — толькі ўдалечыні віднеліся невядомыя цёмныя цені.

Такія ж цені — толькі паболей — былі і наперадзе. Абрысамі яны нагадвалі чалавека з вялікім панцырам альбо шчытом на спіне.

Далёка ўнізе мільгацеў суцэльны кілім лесу. Алеолла атрымлівала асалоду ад гэтага яшчэ нязнанага ёй адчування палёту. Блакітнымі змеямі зіхцелі рэкі, срэбнымі манетамі ззялі азёры, валунамі падаваліся ўцёсы. Часам Алеолла і Бедалдай ляцелі так нізка, што ледзь не краналіся верхавін дрэў і вяршынь узгоркаў, а часам зямля рэзка сыходзіла ўніз, нібы правальвалася ў глыбокую ўпадзіну.

Угары ззяла сонца, яно засталося такім жа далёкім, а вось аблокі сталі большымі.

Раптам наблізілася зямля, павялічыліся дрэвы, унізе прамільгнулі пясчаная гара і шэрая сцяна замка.

— Мы ляцім на пік скалы! — крыкнуў Бедалдай. — Трымайся!

Алеолла яшчэ мацней учапілася рукамі ў ката і зажмурылася. У яе з рук выпаў пусты бурдзюк з-пад малака і паляцеў уніз. Але ім пашанцавала, у пік яны не ўдарыліся — насамрэч у скале, пад самай вяршыняй, знаходзіўся грот. Уварваўшыся ў яго на шалёнай хуткасці, Алеолла і Бедалдай тут жа патрапілі ў сетку, падобную да сачка, якім дзеці ловяць матылькоў, толькі гэты сачок-падхватнік быў надзвычай вялікі.

Сетка была зроблена з мяккіх і пругкіх вяровак. Па іх Алеолла і Бедалдай з’ехалі ўніз і апынуліся на каменным выступе, падобным да балкона з зубчастымі краямі.

Адсюль, з вышыні птушынага палёту, віднелася зямля — усюды, куды ні зірні, рассцілалася лясное мора.

— А гэта яшчэ хто? — Алеолла ўбачыла, як побач з праёмам, што вёў ў глыб скалы, стаяў віцязь-волат і з цікаўнасцю разглядаў яе і Бедалдая.

Віцязь быў апрануты ў незвычайныя латы — і шалом, і самі латы складаліся з пласцінак, падобных да рыбінай лускі, а за поясам у віцязя вісеў меч, зроблены з зуба вялізнай рыбы.

З Бедалдаем адбывалася нешта незразумелае — падчас борсання ў сетцы ён здолеў начапіць сабе на спіну свой футарал. Цяпер жа шлейкі туга нацягнуліся і кат «прыляпіўся» футаралам да сценкі балкона. Бедалдай крахтаў ад намагання, нязграбна тузаўся, спрабуючы адарвацца разам з футаралам ад сцяны. Але ўсё было дарэмна — у яго нічога не выходзіла.

— Пэўна, у яго там высакаякаснае жалеза, — выказаў здагадку віцязь. Ён казаў нізкім раскацістым голасам.

Ага, — усміхнулася Алеолла, — у яго там высакаякасная сякера.

— Тады няхай вызваляецца ад шлеек і выходзіць сюды. Пакуль маг не пераверне глыбу, твой прыяцель усё роўна, як бы ні імкнуўся, не зможа ададраць сваю сякеру ад сценак балкона.

Бедалдай упарта не жадаў пакідаць свой футарал з сякерай і з усіх сіл працягваў цягнуць яго на сябе.

У гэты час у сетцы заварушыўся яшчэ адзін віцязь — такі ж «лускаваты», як і першы, з такім жа мячом за поясам. Па вяроўках віцязь спусціўся ўніз і тут жа «прыляпіўся» да сценкі балкона. За спінай у віцязя быў шырокі шчыт на шлейках, амаль такіх жа, як і на футарале Бедалдая. «Лускаваты» звыкла зняў шлейкі з плячэй і ўстаў на ногі.

— Што гэта за госці ў нас? — спытаў ён у першага віцязя.

У абодвух віцязяў, як у братоў, вочы былі аднаго колеру — колеру марской хвалі, аднолькава чорныя з сінім адлівам вусы і такія ж валасы, якія выбіваліся з-пад шалома, зробленага з рыбінай лускі.

— Мяне клічуць Алеолла, — прадставілся дзяўчына. — А гэта Бедалдай, мой кат.

— Хто?

— Я хацела сказаць. ну. у сэнсе.

Яна замялася, убачыўшы як мяняюцца з твару віцязі.

— Гэта са мной... — прамямліла яна.

Поделиться с друзьями: