Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Шрифт:
94. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). “Белавежа” – пра згуртаванне беларускіх літаратараў, якое дзейнічала пры тыднёвіку “Ніва” (Беласток). Разін Сцяпан Цімафеевіч (каля 1630—1671) – данскі казак, кіраўнік Сялянскай вайны ў Расіі (1670).
95. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Распуцін Валянцін Рыгоравіч (нар. 1937) – расійскі пісьменнік, Герой сацыялістычнай працы (1987). Darling (англ.) – дарагая.
96. Уладзіміру Мазго (с. ). Друкуецца паводле газ. “Праца” (Зэльва), 1994, 9 жніўня. Мазго Уладзімір (нар. 1959) – паэт; нарадзіўся ў Зэльве, жыў у суседнім з Геніюшамі доме.
97. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Чарняўскі Міхась (нар. 1938) — археолаг, пісьменнік, грамадскі дзеяч, публікатар мемуараў Л. Геніюш «Споведзь» (1990).
98. Адаму Мальдзісу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Мальдзіса (БДАМЛіМ, ф. 327; не апрацаваны). Мальдзіс Адам (нар. 1932) — літаратуразнавец, празаік, доктар філалагічных навук (1987).
99. Пятру Машэраву (с. ). Друкуецца паводле выд.: Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983). – Мінск, 2005, стар. 330. Машэраў Пятро (1918—1980) – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, першы сакратар ЦК КПБ (1964—1980). Карпееў Анатоль (нар. 1943) – на той час інструктар Зэльвенскага райкама, пазней намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама. Ein Volk, ein Reich, ein Fuehrer (ням.) – адзін народ, адна дзяржава, адзін кіраўнік. Вярстак Анатоль (нар. 1934) – старшыня выканкама Зэльвенскага пасялковага савета дэпутатаў (1971—1985).
100. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Няма весткі і ад мілага нашага Археолага…– гаворка ідзе пра Міхася Чарняўскага.
101. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Барткевіч Леанід (нар. 1949) – эстрадны спявак, саліст ансамбля “Песняры” (1970—1980).
102. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Як маецца Коля? – гаворка ідзе пра сына А. Белакоза Мікалая, які на той час служыў у войску.
103. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Міламу Данчыку паслала сваю кніжку…– Андрусішын Багдан (сцэнічнае імя Данчык; нар. 1958) – беларускі спявак і журналіст, нарадзіўся ў Нью-Ёрку; цяпер – супрацоўнік радыё “Свабода”.
104. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Найдзюк Язэп (1909–1984) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, рэдактар часопіса «Шлях моладзі». У 1943 г. выдаў у акупаваным Менску падручнік па гісторыі «Беларусь учора і сяння». З 1944 г. жыў у Польшчы пад прозвішчам Александровіч. Найдзюк Часлаў — юрыст, журналіст; выпускнік Віленскай беларускай гімназіі, сябра Беларускага студэнцкага саюза пры Віленскім універсітэце. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у працы Беларускай народнай самапомачы. Брат Язэпа Найдзюка. Жыў у Каліфорніі (ЗША). Бандарэнка Зінаіда (нар. 1939) – дыктарка Беларускага тэлебачання, народная артыстка Беларусі (1985). Шыліхін Уладзімір – дыктар Беларускага тэлебачання.
105. Язэпу Найдзюку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які захоўваецца ў мастака Міколы Давідзюка ў Лодзі (Польшча) з ласкавай згоды апошняга. Мая мілая сяброўка ў Гродне…– маецца на ўвазе Д. Бічэль, якая рэдагавала зб. “На чабары настоена” перад здачай у выдавецтва.
106. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). З Зосяй прынеслі дроў…– Зося Марцінчык (сапр. Каліноўская) – зэльвенская прыяцелька і суседка Л. Геніюш. Хадыка Юры (нар. 1938) – фізік, мастацтвазнавец, грамадскі і палітычны дзеяч, доктар фізіка-матэматычных навук. Адзін са стваральнікаў Музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук і грамадскага руху “Беларускі народны фронт”. Церашчатава Вольга (1926–1992) – мастацтвазнавец, першы дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук Беларусі. Твой “філософ”…– гаворка ідзе пра юрыста Генадзя Жыбера (нар. 1961), стрыечнага пляменніка Д. Бічэль. Райкін Аркадзь Ісакавіч (1911—1987) – расійскі артыст эстрады, народны артыст СССР (1968), Герой сацыялістычнай працы (1981). Няўжо той Франі Табе больш шкада…– Франя Жыбер (сапр. Сымановіч; нар. 1934), настаўніца Першамайскай СШ на Лідчыне; стрыечная сястра Д. Бічэль, маці “філосафа” Генадзя. Бялінскі Вісарыён Рыгоравіч (1811—1848) – расійскі крытык. Чарнышэўскі Мікалай Гаўрылавіч (1828—1889) – расійскі пісьменнік і мысляр. Купіла Рагойшу…– відаць, маецца на ўвазе “Паэтычны слоўнік” літаратуразнаўца Вячаслава Рагойшы (нар. 1942).
107. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Лёдзя паправілася, а Кастусь памаладзеў…– гаворка ідзе пра Леакадзію і Кастуся Шышэяў. За вестку аб З. П. вельмі дзякую…– відаць, маецца на ўвазе Зянон Пазняк (нар. 1944), палітычны і грамадзкі дзеяч, археолаг, мастацтвазнавец; быў старшынём сойму Беларускага народнага фронту “Адраджэнне”, лідэрам апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце (1990—1996); у 1994 г. – кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь; з 1996 г. – на эміграцыі, жыве ў Варшаве, выдае час. “Беларускія ведамасці”.
108. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Адамчык Вячаслаў (1933—2001) – пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988). Рэймант Уладзіслаў (1867—1925) – польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1925); ягоны чатырохтомны раман “Мужыкі” выйшаў у 1904—1909 гг.
109. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Мацяш Ніна (1943—2008) – беларуская паэтка і перакладчыца. Вярцінскі Анатоль (нар. 1931) — паэт і грамадскі дзеяч; быў галоўным рэдактарам тыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання, які абвесціў суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Можа, бачыла Свету…– Чарняўская Святлана (нар. 1946) — лекар, жонка М. Чарняўскага. Іра [Тукальская] (нар. 1933) – настаўніца, прыяцелька Л. Геніюш; выкладала фізічную культуру ў Зэльвенскай СШ №2. Эмілія Паўлаўна – Эмілія Сямернік (нар. 1932), настаўніца Зэльвенскай СШ №2. Дабрыян Ганна – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Зэльвенскай СШ №2.
110. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Пол Пот (сапр. Салот Сар; 1928—1996) – камуністычны дыктатар Камбоджы (Кампучыі), падчас кіравання якога загінула да 3 мільёнаў чалавек.
111. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Казько Віктар (нар. 1940) – пісьменнік і публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
112. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Хвораст Янка (1902–1983) — балетмайстар, збіральнік харэаграфічнага фальклору. Новік-Пяюн Сяргей (1906—1994) – паэт, эсперантыст, вязень польскіх, нямецкіх і савецкіх турмаў. Перадавалі новую оперу Д. Смоліча…– трэба: Дзмітрыя Смольскага. Бергман Аляксандра (сапр. Кучкоўская; 1906–?) – гісторык, даследчыца нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі; з 1946 г. жыла ў Польшчы. Савіцкі Міхаіл (нар. 1934) – мастак, народны мастак СССР (1983). Доба (укр.) – час, пара.
113. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Перадаць Вам і Веры Андрэеўне…– відаць, маецца на ўвазе Ніжанкоўская Вера Андрэеўна, жонка Браніслава Тарашкевіча.
115. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Света адвезла Максімку…– гаворка ідзе пра жонку Міхася Чарняўскага Святлану і іх сына Максіма. Дудар Алесь (сапр. Дайлідовіч; 1904—1937) – паэт, крытык, перакладчык; у 1936 г. быў арыштаваны і праз год расстраляны.