ЖАНРЫ

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

40. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Марынкай я захопленая…– Марына Пяткевіч (замужам Загідуліна; нар. 1965), дачка літаратуразнаўцы Аляксея Пяткевіча (нар. 1931) і настаўніцы Марыі ПяткевічШумскіх; нар. 1930). Лось Еўдакія (1929—1977) – беларуская паэтка і перакладчыца.

41. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле выд.: Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983). – Мінск, 2005, стар. 209. Ермачэнка Іван (1894—1970) – дзеяч беларускага палітычнага руху і эміграцыі. З 1940 г. – старшыня Беларускага камітэту самапомачы ў Празе. У 1941 г. пераехаў у Менск, узначаліў Беларускую народную самапомач, быў дарадчыкам генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. З 1943 г. жыў у Нямеччыне, з 1948 г. – у ЗША. Захарка Васіль (1877—1943) – палітычны дзеяч, з 1928 да 1943 г. намеснік старшыні, старшыня Рады БНР. Вярба Вера (сапр. Сакалова Гертруда; нар. 1942) – паэтка. Мастак Салавей…– гаворка ідзе пра пейзажыста Аркадзя Салаўёва.

42. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Жалкоўскі Аляксандр – рэдактар мастоўскай раённай газеты “Зара над Нёманам”.

43. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Ёсць два белых ад п. Кароль…– маецца на ўвазе жонка Усевалада Караля (1919—1984) – актывіста Беларускай незалежніцкай партыі, па прафесіі лекара; у 1946 г. быў арыштаваны, пасля вяртання з Гулагу жыў у Баранавічах.

44. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Шлык Іван – журналіст, працаваў у зэльвенскай раённай газеце “Праца”; пазней стаў рэдактарам карэліцкай раёнкі “Полымя”.

45. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Сардэчнае прывітанне п. Марыі…Марыя ПяткевічШумскіх; нар. 1930), настаўніца, жонка А. Пяткевіча.

46. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Шамардзіна Зося (Соф’я; 1894—1980) – у 20-я гады супрацоўніца Наркамата юстыцыі, старшыня Галоўпалітасветы БССР; жонка Я. Адамовіча. Адамовіч Язэп (1897—1937) – дзяржаўны дзеяч БССР, старшыня Савета народных камісараў Беларусі (1924—1927). Стаяць на ганку два юнакі і дзяўчына…– у 1968 г. у Зэльву прыязджалі тагачасныя студэнты БДУ В. Коўтун, Л. Барташ, А. Разанаў і В. Ярац. “Узлёт” – літаратурнае аб’яднанне, якое дзейнічала на філфаку БДУ.

47. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Халянкова Аліна (сапр. Мацыевіч; 1940—1979) – літаратуразнавец, педагог; працавала ў Зэльвенскай школе-інтэрнаце, у Гарадзенскім педінстытуце.

48. Міколу Прашковічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле копіі аўтографа, перададзенай складальніку светлай памяці Ірынай Крэнь. Арыгіналы лістоў перададзеныя ёю ж у Музей Максіма Багдановіча (Гародня). Грынблат Масей (1905—1983) – этнограф, фалькларыст, гісторык. Ніна Лойка (нар. 1947) – настаўніца, пляменніца пісьменніка Алега Лойкі; на той час – студэнтка філфака БДУ. Багіна Іосіф (нар. 1940) – журналіст, у 1960-я гг. намеснік рэдактара зэльвенскай раённай газэты “Праца”, потым – галоўны рэдактар “Гродненской правды”.

49. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 43). Луцкевіч Іван (1881—1919) – палітычны дзеяч, этнограф, публіцыст. Станкевіч Янка (1891–1976) — мовазнавец, гісторык, педагог; аўтар «Беларуска-расійскага (Вялікалітоўска-расійскага) слоўніка» (Нью-Йорк, 1990). Stankevic Y. Pr'ispevky k dejin'am belorusk'eho jazyka na z'aklade rukopisu “Al-Kitab”. “Slavia”, rocnik XII, Praha, 1933–1934, s. 375-390 (чэшск.) – Станкевіч Я. Допісы па гісторыі беларускай мовы на аснове рукапісаў “Аль-Кітаб”. “Славія”, выпуск XII, Прага, 1933–1934, стар. 375–390. Бярозкін Рыгор (1918–1981) — крытык і перакладчык. Агняцвет Эдзі (сапр. Каган; 1913—2001) – беларуская дзіцячая паэтка і перакладчыца. Кучар Алесь (1910—1996) – крытык, драматург.

50. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Оrdnung (ням.) – парадак. Чынгіс-хан (каля 1155–1227) — мангольскі палкаводзец, заснавальнік Мангольскай імперыі. Багрым Паўлюк (1812—1891) – паэт і каваль. Мне шмат цяжэй было ад артыкула Васіля Еўціхеевіча…– маецца на ўвазе артыкул магілёўскага публіцыста Васіля Еўціхевіча “Шануйце родную зямлю” (“Полымя”, 1969, №2, с. 187), у якім узнімалася праблема безадказных адносінаў да зямлі. Аладаў Мікалай (1890—1972) – кампазітар і педагог, народны артыст Беларусі (1955). Семяняка Юрый (1925—1990) – кампазітар, народны артыст Беларусі (1974). Пракоф’еў Сяргей Сяргеевіч (1891—1953) – расійскі кампазітар, піяніст і дырыжор.

51. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 248). Ave Сaeser imperator, morituri de salutant (лац.) – слава імператару Цэзару, ідучыя на смерць вітаюць яго.

52. Міколу Прашковічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле копіі аўтографа, перададзенай складальніку светлай памяці Ірынай Крэнь. Арыгіналы лістоў перададзеныя ёю ж у Музей Максіма Багдановіча (Гародня). Вы абгаварылі б гэтую справу з кампетэнтнымі рэдактарамі “Звязды”…– гаворка ідзе пра супрацоўніка газ. “Звязды” Алеся Траяноўскага. Шамякін Іван (1921–2005) – народны пісьменнік Беларусі (1972), Герой сацыялістычнай працы (1981), аўтар папулярных раманаў на тэмы савецкай сучаснасці.

53. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 43). Я згодная з п. Галінай…– Галіна Войцік, дачка З. Верас і Антона Войціка (1998—1948). Які быў настрой у Арсеня…– гаворка ідзе пра Арсеня Ліса (нар. 1934) – пісьменніка, фалькларыста, доктара філалогіі. Сартр Жан Поль (1905—1980) – французскі філосаф і пісьменнік, прадстаўнік экзістынцыялізму. Ларэн Сафі (нар. 1934) – італьянская кінаактрыса.

54. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 43). Коршунаў Аляксандр (1924—1991) – літаратуразнавец, даследчык беларускай старажытнай літаратуры.

55. Сяргею Панізніку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва С. Панізніка.

56. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Я доўга шукала тую Падгарэсялку…– насамрэч: Пярэсялку, вёску, якая цяпер знаходзіцца ў межах Гародні (мікрараён Фарты).

Поделиться с друзьями: