ЖАНРЫ

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

21. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Ведаю, быў гэта Ваш муж…– гаворка ідзе пра першага мужа З. Верас Фабіяна Шантыра (1887—1920). Лапаў Барыс (1925—1967) – мовазнавец; працаваў у Менскім педагагічным інстытуце. Алексютовіч Мікола (1921—1967) – філосаф, з 1963 г. чытаў лекцыі ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. Машэраў Пятро (1918—1980) – партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ (1964—1980). Мядзёлка Паўліна (1893–1974) — мемуарыстка і грамадская дзеячка; жонка Т. Грыба. Грыб Тамаш (1895—1938) – беларускі палітычны і культурны дзеяч, сябра Рады БНР, народны сакратар земляробства ва ўрадзе Я. Варонкі. Жыў у Празе, пахаваны на Альшанскіх могілках. Сенатовіч Аксана (нар. 1941) – украінская паэтка, жонка паэта У. Лучука, які перакладаў вершы Л. Геніюш.

22. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Казека Янка (нар. 1915) – крытык, літаратуразнавец, складальнік зборнікаў пісьменніцкіх аўтабіяграфій, у адным з іх меркаваў надрукаваць жыццяпіс Л. Геніюш “Сто ранаў у сэрца”. Былі з Прашковічам у Гудзевічах на хрысцінах…– маюцца на ўвазе хрысціны сына А. Белакоза Міхася.

23. Юрку Голубу (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1996, №6. Краўцоў Мікола (1949—2000) – фізік, у 1967 г. вучыўся ў БДУ. Іпатава Вольга (нар. 1945) – пісьменніца і грамадская дзеячка, намесніца старшыні, а потым старшыня Саюза пісьменнікаў (1998—2002). Што з Валодзем, ці вярнулі яму правы?Уладзімір Голуб (1943—2007), брат Ю. Голуба. Няхай тата Голуб пасадзіць яго шыць…– Уладзімір Васільевіч Голуб (1913—1993), бацька Ю. Голуба. Лучук Уладзімір (нар. 1934) – украінскі паэт і перакладчык вершаў Л. Геніюш на ўкраінскую мову.

24. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Homo sapiens (лац.) – чалавек разумны. Татур Мікола (1919–2001) – пісьменнік; быў дырэктарам Літфонда Саюза пісьменнікаў (1966—1970). Дворжак Антанін (1841—1904) – чэшскі кампазітар і дырыжор.

25. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Гамзатаў Расул (1923–2003) – аварскі паэт, народны паэт Дагестана, Герой сацыялістычнай працы. Брыль Янка (1917—2006) – народны пісьменнік Беларусі (1981), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982). Панчанка Пімен (1917—1995) – народны паэт Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968). Пшыбась Юльян (1901—1970) – польскі паэт. Славік – унук З. Верас. Панчанка Пімен (1917—1995) – народны паэт Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968). “Ужэнд” (ад польск. rzad) – урад. Жаль мне вялікі п. Смоліч…– Смоліч Алеся (?—1989) – педагог, аўтар беларускіх падручнікаў; жонка Аркадзя Смоліча (1891—1938), народнага сакратара, намесніка старшыні Рады народных міністраў БНР. Валодзіна мама...–Караткевіч Надзея (1893–1977) — маці Уладзіміра Караткевіча. Саламевіч Янка (нар. 1938) — беларускі літаратуразнавец і фалькларыст, аўтар першага ў гісторыі беларускага літаратуразнаўства «Слоўніка беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў XVI–XX ст.» (1983). Лойка Алег (1931–2008) — паэт, празаік, літаратуразнавец; член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989), доктар філалогіі (1969). Ванда ЛёсікаваЛявіцкая Ванда (1895—1968) – беларуская пісьменніца, дачка Ядвігіна Ш., жонка Я Лёсіка.

26. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Не забываеце Сашу…– Белакоз Алесь (нар. 1928) — краязнавец, педагог, мемуарыст; заснавальнік Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея (1965). “Запалянкі” – паэтычны зб. Д. Бічэль.

27. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Казлоў Васіль (1903—1967) – дзяржаўны дзеяч БССР, Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі (1947—1967), Герой Савецкага Саюза (1942).

28. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Міла я правяла час у сваіх “дзяцей”…– відаць, гаворка ідзе пра Леакадзію і Кастуся Шышэяў. Валодзя [Караткевіч] жэніцца на нейкай выкладчыцы…Ватковіч Валянціна (у першым шлюбе Нікіціна; 1934—1983) – гісторык, даследчыца помнікаў ахітэктуры.

29. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Шутовіч Янка (1904—1973) – грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар віленскага часопіса “Калоссе”.

30. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Гілевіч Ніл (нар. 1931) – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Народны паэт Беларусі (1991). Марціноўскі Пятро (19322006) — настаўнік, краязнавец, аўтар кнігі ўспамінаў пра Л. Геніюш “Наша Лорка” (Слонім, 2002). Жыў у мястэчку Дзярэчын на Зэльвеншчыне.

31. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Сябра Тонік Антон Шантыр (1919—1976), сын Зоські Верас і Фабіяна Шантыра (1887—1920). Шышэя Кастусь (1922-2004) – сябра Беларускай незалежніцкай партыі; у 1944 г. быў дэсантаваны на вызваленую саветамі тэрыторыю для арганізацыі беларускай нацыянальнай партызанкі; арыштаваны НКВД, пасля вызвалення жыў у Вільні. Абураныя паводзінамі Бядуліхі…маецца на ўвазе Марыя Плаўнік, жонка беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі (1886—1941). ШнаркевічыхаШнаркевіч Надзея (1897–1974), настаўніца, супрацоўніца галоўнай управы Таварыства беларускай школы, рэдактар часопіса «Жаночая справа».

32. Юльяну Пшыркову (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Ю. Пшыркова (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 30, воп. 1, спр. 964). Пшыркоў Юльян (1912-1980) – літаратуразнавец, аўтар прадмовы да зб. Л. Геніюш “Невадам з Нёмана”.

33. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Грынчык Мікола (1923—1999) – літаратуразнавец, прафесар Менскага інстытута культуры, доктар філалогіі. Марыя Канстанцінаўна Хайноўская – загадчыца бібліятэкі Саюза пісьменнікаў. Жонка пісьменніка Бароўскага…маецца на ўвазе Баркоўскі Сцяпан (1905—1966) – літаратуразнавец і этнограф. Быў арыштаваны ў 1936 г., у Гулагу правёў 10 гадоў. Таўлай Валянцін (1914—1947) – паэт, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Панізнік Сяргей (нар. 1942) — беларускі паэт, краязнавец, перакладчык, грамадскі дзеяч. Бібіла Юлія (1897–1974) — бібліёграф; ліставалася з Л. Геніюш. Мальдзіс Адам (нар. 1932) — літаратуразнаўца, празаік, доктар філалагічных навук (1987). Новік-Пяюн Сяргей (1906—1994) – беларускі паэт, эсперантыст, вязень польскіх, нямецкіх і савецкіх турмаў. Кісялёў Генадзь (1931—2008) – гісторык і літаратуразнавец, доктар філалогіі.

34. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Луцкевіч Лявон (1922—1997) – малодшы сын Антона Луцкевіча; каля дзесяці гадоў правёў у Гулагу. Берыя Лаўрэнцій Паўлавіч (1899–1953) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з галоўных арганізатараў і кіраўнікоў палітычных рэпрэсіяў у СССР у 1930–1950-я гг. Дубоўка Уладзімір (1900–1976) – беларускі паэт і перакладчык.

35. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Вялюгін Анатоль (1923–1994) — беларускі паэт і кінасцэнарыст. Семашкевіч Рыгор (1945–1982) — паэт, празаік, літаратуразнавец, крытык.

36. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Шырма Рыгор (1892–1978) – беларускі харавы дырыжор, фалькларыст і грамадскі дзеяч, народны артыст СССР. Аляксандр АляксандравічАляксандр Галавач, дырэктар Зэльвенскай школы-інтэрната.

37. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Гоўгель Ніна Паўлаўна (сапр. Міклашэвіч; нар. 1929) – стрыечная сястра Л. Геніюш. Закончыла факультэт замежных моваў Гарадзенскага педагагічнага інстытута, дзе доўгі час працавала метадыстам завочнага аддзялення; жыве ў Гародні.

39. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Коўтун Валянціна (нар. 1946) — пісьменніца і грамадская дзеячка.

Поделиться с друзьями: