ЖАНРЫ

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

57. Алесю Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Міхаська – сын А. Белакоза. Баба БелакозіхаВольга Канстанцінаўна Белакоз (сапр. Петрашэвіч; 1895—1976) – маці А. Белакоза. Збралевіч Лідзіязагадчыца аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Беларусі. Ярашэвіч Аляксандр (нар. 1940) – фізік, выпускнік фізфака БДУ, даследчык сакральнага мастацтва; працаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі Акадэміі навук, у акадэмічным Музеі старажытнабеларускага мастацтва. Крэнь Ірына (1929—2005) — літаратуразнавец, даследчык гісторыі беларускага школьніцтва ў Заходняй Беларусі. Працавала настаўніцай, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры, рэдактарам у выдавецтвах. Гадлеўскі Вінцэнт (1888—1942) – палітычны і рэлігійны деяч; удзельнік Першага ўсебеларускага з’езда (1917), адзін з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, уваходзіў у раду Беларускай народнай самапомачы. У 1942 г. расстраляны фашыстамі. Дрозд Сяргей (нар. 1927) – педагог і краязнавец, аўтар кнігі “Адам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства” (1998). Арсеннева Наталля (1903–1997) – паэтка. Выпускніца Віленскай беларускай гімназіі. У 1940–1941 гг. знаходзілася ў высылцы ў Казахстане, пазней жыла ў Менску, працавала ў “Беларускай газеце”. У 1944 г. пакінула Беларусь, жыла ў ЗША. Абрамчык Мікола (1903–1970) – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970); жыў у Францыі. Жук-Грышкевіч Вінцэнт (1903–1989) – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, навуковец. Старшыня Рады БНР (1970–1982), кіраўнік Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У Атаўскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Лірыка Янкі Купалы”. У зняволенні жонка Зарэцкага расказвала…– Марыя Касянкова, жонка празаіка Міхася Зарэцкага (1901–1937). Чыквін Ян (нар. 1940) – беларускі пісьменнік, прафесар Беластоцкага універсітэта; жыве ў Бельску Падляскім (Польшча).

58. Алесю Мажэйку (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 237). Мажэйка Алесь (нар. 1931) – беларускі літаратуразнавец. V dobe, ktra se kvapem blizi (чэшск.) – у час, які раптоўна набліжаецца. De mortius aut bene, aut nihil (лац.) – пра мёртвых альбо добра, албо ніяк.

59. Раісе Жук-Грышкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). А Месячык вельмі многа зрабіў…– гаворка ідзе пра Вітаўта Тумаша (1910—1998) — гісторыка і навукоўца, рэдактара газеты “Раніца” (1943), кіраўніка Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк). П[ані] Вераніка піша…Клімовіч Вераніка (сапр. Шутовіч; 1912–1974) – удава А. Клімовіча.

60. Міколу Прашковічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле копіі аўтографа, перададзенай складальніку светлай памяці Ірынай Крэнь. Арыгіналы лістоў перададзеныя ёю ж у Музей Максіма Багдановіча (Гародня). Тарывердзіеў Мікаэл Леонавіч (1931—1996) – расійскі кампазітар, народны артыст Расіі (1986). Прокша Леанід (1912–1994) — беларускі пісьменнік; выпускнік Ваенна-палітычнай акадэміі (1955), працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», рэдагаваў газету «Голас Радзімы», дзе друкаваў свае памфлеты пра дзеячаў беларускай эміграцыі. Броўка Пятрусь (1905—1980) – народны паэт Беларусі (1962), акадэмік АН Беларусі, лаўрэат Сталінскай прэміі (1947), Герой сацыялістычнай працы (1972). Быў старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў (1948—1967), галоўным рэдактарам выдавецтва “Беларуская савецкая энцыклапедыя” (1967—1980). Волк Аляксей – у 1960—1980 гг. дэкан філалагічнага факультэта БДУ. Цанава Лаўрэнцій Фаміч (сапр. Джанджгава; 1900—1955) – у 1946—1950 гг. міністр дзяржбяспекі БССР. У 1953 г. арыштаваны па “справе Берыі”, памёр у адной з маскоўскіх турмаў. Як Вы пазнаёміліся з АБЦ…гаворка ідзе пра беларускага гісторыка ЛаўрэнаАбэцадарскага (1916—1975).

61. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча).

62. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Багушэвіч Францішак (1840—1900) – паэт, публіцыст, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Вячаслаў Брыкач – трэці сакратар Зэльвенскага райкама КПБ, пазней начальнік упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама. “Если враг, не сдаётся, его уничтожают” – назва артыкула М. Горкага, які быў надрукаваны 15 лістапада 1930 г. адначасова ў “Правде” і “Известиях”. Іваноўскі Вітольд – карэспандэнт газ. “Звязда” па Гарадзенскай вобласці.

63. Рыгору Барадуліну (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Р. Барадуліна. Барадулін Рыгор (нар. 1935) – паэт, перакладчык, эсэіст; народны паэт Беларусі (1992).

64. Івану Гнацюку (с. ). Лісты І. Гнацюку друкуюцца паводле час. “Тэрмапілы”, 2006, №10. Публікацыя А. Пашкевіча. Гнацюк Іван (1929—2005) — украінскі паэт і перакладчык. У 1948 г. быў арыштаваны за сяброўства ў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і прысуджаны да 25 гадоў лагеру; вызвалены ў 1956 г.

66. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Ісакоўскі Міхаіл Васільевіч (1900—1973) – расійскі паэт, Герой сацыялістычнай працы (1970).

67. Ансамблю “Харошкі” (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 263). “Харошкі” – дзяржаўны харэаграфічны ансамбль. Міхась Пацуксаліст ансамбля “Харошкі”.

68. Васілю Чыкіду (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле машынапісу з архіва Л. Геніюш (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 31, воп. 1, спр. 258). Чыкіда Васіль (1938—2000) – святар, настаяцель зэльвенскай Свята-Троіцкай царквы. Спадчына па айцу Сергію…– маецца на ўвазе Сергій Семянтоўскі, настаяцель зэльвенскай царквы, папярэднік В. Чыкіды. Ліда Тукальская – жонка стрыечнага брата І. Геніюша Язэпа Тукальскага.

69. Валянціне Пашкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). Пашкевіч Валянціна (сапр. Жукоўская; 1916—2004) – выпускніца фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага універсітэта. Падчас Другой сусветнай вайны працавала ў Берліне перакладчыцай, з 1947 г. жыла ў Канадзе, дзе выдала некалькі падручнікаў па беларускай мове і літаратуры; сястра Р. Жук-Грышкевіч. Эва – дачка В. Пашкевіч. Святара Строка памятаю…– Строк Язэп (пасля пострыгу Іаан; 1904–1990) – беларускі праваслаўны дзеяч, архімандрыт; служыў настаяцелем храма ў Воўпе на Ваўкавышчыне (дзе вянчалася Л. Геніюш). У 1944 г. арыштаваны і асуджаны за антысавеччыну; пасля вызвалення ў 1949 г. служыў на Меншчыне, пазней выехаў у ЗША.

70. Раісе Жук-Грышкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). “Рагнеда”паэма Л. Геніюш, надрукаваная ў газеце «Раніца» за 30 траўня і 20 чэрвеня 1941 г. “Караван”фестываль нацыянальных культураў, які ладзіўся ў Таронта (Канада).

71. Івану Гнацюку (с. ). Лісты І. Гнацюку друкуюцца паводле час. “Тэрмапілы”, 2006, №10. Публікацыя А. Пашкевіча. Аксана Пятроўна Косач-Шыманоўская – родная сястра ўкраінскай паэткі Лесі Украінкі (1871—1913).

72. Васілю Быкаву (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з сямейнага архіва Васіля Быкава – сына пісьменніка. Аляксандр Ульяновіч – тагачасны трэці сакратар Гарадзенскага абкама КПБ. Быкава Надзея (сапр. Кулагіна; 1923—1982) – першая жонка В. Быкава.

73. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Памерла адзінока мая сястра ў Польшчы…відаць, маецца на ўвазе сястра Ніна (1912—1972?). Ермаловіч Мікола (1921–2000) — гісторык, літаратуразнавец; аўтар кніг «Па слядах аднаго міфа» (1989), «Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды» (1990), «Старажытная Беларусь: віленскі перыяд» (1994).

74. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Бабе Казі дазволь…Казіміра Грамакоўская (1903—1993) – свякроў Д. Бічэль.

75. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Матукоўскі Мікалай (1929—2001) – драматург і публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988). Абрамовіч Зыгмунт (сцэнічны псеўданім Антон Забель; 1892—1988) – актор тэатра Ігната Буйніцкага; жыў у Злотаве (Польшча). Буйніцкі Ігнат (1861–1917) — актор, рэжысёр, тэатральны дзеяч; пачынальнік беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра. Петрашэвіч Яўген (нар. 1930) – музычны педагог і кампазітар, аўтар зб. “Беларускі вясёлкавы край” (2010); жыве ў Гародні.

Поделиться с друзьями: