ЖАНРЫ

Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)
Шрифт:

– Няпраўда!

– Так, мой ойча.

– Iлжэш або баязлiва хочаш падмануць самаго сябе. Не, не пагарды i нянавiсцi ты баiшся, а любовi.

– Любовi?

– А што ж тады пагарда i нянавiсць да зла? Цi ж не ўзброеныя гэта рукi любовi да дабра?

– Ойча мой, але ж не крынiца, а рака, якая з крынiцы чэрпае сваю сiлу, бывае страшная i грозная.

– Зноў памыляешся. I як наiўна! Рэкi сапраўды бываюць грозныя i шмат спусташэнняў могуць учынiць, але не праз свае крынiцы, а таму, што iх мацуюць дажджы i горны снег.

– А думкам i пачуццям, якiя плывуць i вынiкаюць з любовi, ойча, цi ж не пагражае таксама ўварванне рэчаў, варожых iх натуры? Якую я магу мець упэўненасць, што я з маёй любоўю да дабра ўбаранюся ад учынкаў, якiя супрацiўныя гэтаму? Цi ж я магу прадбачыць, куды завядзе мяне мая нянавiсць i пагарда.

– Увогуле, ты можаш гэта прадбачыць. Яны завядуць цябе не далей i не глыбей, чым твая любоў. Яна будзе маналiтная i магутная, такая будзе i твая нянавiсць да грэху. А пойдзеш на слабую, на хiсткую любоў, такiмi ж будуць i твае пачуццi нянавiсцi i пагарды. На жаль, мой сыне, ты баiшся вялiкай любовi. Сiлы яе баiшся, уздзеяння яе, а больш за ўсё яе неабвержных, настойлiвых вымаганняў. Хочаш уцячы ад любовi. Ну i ўцякай. Вяртайся ў свой кляштар. Не буду цябе трымаць.

– Памылiўся ты ўва мне, ойча, - шапнуў Дыега.

Тарквемада зноў крануўся рукою яго схiленай галавы.

– Паглядзi мне ў вочы.

– Так, ойча.

– Баюся я, мой сыне, што тое, што я, можа, i памылкова мяркуючы, мог бы сказаць табе цяпер, некалi беспамылкова скажа табе Бог.

Вочы Дыега заслала слязьмi.

– Ойча мой, не ў магутнасцi любовi сумняваюся, а ў сваёй сiле.

– Наiўны, дурненькi! А ў чым бы ты сумняваўся, калi б глядзеў цяпер на маё пахаладзелае цела?

Дыега задрыжаў.

– Ойча, i мае намеры не былi чыстыя.

– А iх вынiкi? Чаму не мерыш свае намеры вынiкамi? Думаеш, факты - гэта нешта менш надзейнае за твае выпакутаваныя думкi? Сапраўды, i я табе гэта кажу, толькi з вялiкай любовi можа нарадзiцца такi раптоўны бляск чуйнай гатоўнасцi, якi табе быў дадзены.

Слёзы цяклi па шчоках Дыега.

– Ойча мой, няўжо гэта сапраўды была любоў?

Тарквемада нахiлiўся над Дыегам, якi ўсё яшчэ кленчыў.

– Сыне мой, дзiця маё... хрысцiянскай любовi ў табе больш, чым ты думаеш.

– Чаму ж тады я сумняваўся ў сабе?

– Ты сумняваўся ў праўдзе.

– Ойча, клянуся, мая вера...

– Любоў i праўда не адно i тое?

– Тое, ойча.

– Тады думай да канца. Засумняваўся ў сваёй сiле? А што крынiца яе? Любоў, якая служыць праўдзе i адназначная з ёю. Як жа, верачы ў праўду, ты, яе носьбiт, можаш сумнявацца ў сабе? Цi ж не яна - невычэрпная крынiца людское сiлы? Толькi тады, калi чалавек пачынае сумнявацца ў ёй, прыходзiць i сумненне ў сабе?

Брат Дыега падняў галаву. Бледны, але вочы былi сухiя.

– Я не хацеў, ойча, свядома iлгаць.

– Я б не гаварыў з табою, мой сыне, калi б не ведаў гэтага.

– Памыляўся я, ойча, але цяпер дзякуючы табе бачу ўсё ясна. Сапраўды, зло здавалася мне такiм усёмагутным, што я на нейкую хвiлiну перастаў чуць праўду, перастаў верыць у яе. Але скажы мне: чаму ты чытаеш мае думкi лепш, чым я сам?

– Сыне мой, - лагодна адказаў Тарквемада, - я служу праўдзе, толькi праўдзе i з яе чэрпаю сiлу. Гэта ўсё.

Хвiлiну панавала цiшыня. Брат Дыега нахiлiўся i гарачымi вуснамi прыпаў да далонi вялебнага айца, якая нерухома спачывала на бiлцы крэсла. Той павольна падняў правую руку i, творачы над пахiленай галавой знак дабраславення, сказаў:

– Еgо tе аbsоlvо. In nоminе Раtris, еt Filii, еt Sрiritus Sаnsti, аmеn.

Адразу пасля гутаркi з Вялiкiм iнквiзiтарам дон Радрыга дэ Кастра вярнуўся ў келлю, дзе жыў з маладым донам Ларэнцам. Той, убачыўшы яго, сарваўся з ложка.

– Ну што?
– спытаўся нецярплiва.

Дон Радрыга моўчкi падышоў да стала, узяў збан з вiном i пачаў прагна пiць.

Дон Ларэнца з трывогай углядаўся ў сябра.

– Што там, Радрыга?

– Нiчога.

– Меў непрыемнасцi?

Дон Радрыга з грукатам адставiў збан.

– Слухай, Ларэнца, ты заўсёды мне мiлы i, спадзяюся, такi i застанешся, але ты павiнен ведаць, што з гэтай хвiлiны я табе ўжо не Радрыга.

Ларэнца збянтэжыўся.

– Не разумею цябе. Як гэта?

– Я твой начальнiк, ясна цяпер?

– Ты? О Радрыга...

У першым парыве радасцi Ларэнца хацеў кiнуцца абнiмаць, але той суха яго асадзiў.

– Хвiлiну назад вялебны айцец назначыў мяне капiтанам сваiх служак. Пачакай, не перабiвай. Гэта адно. I другое: ты яшчэ вельмi малады, Ларэнца, але павiнен хутка засвоiць, што салдат не задае пытанняў, памятай гэта.

– Прабач, - шапнуў Ларэнца, - не ведаў...

– А цяпер ведай, - суха перабiў яго дон Радрыга.
– Iдзi i маўчы.

Брат Дыега ўпусцiў абодвух рыцараў у келлю айца Тарквемады i моўчкi паказаў iм цела на падлозе. Яно было накрыта цёмным плашчом. Ларэнца ледзь не ўскрыкнуў, калi, намерыўшыся разам з Радрыгам падняць цела, неасцярожна ссунуў покрыва з галавы нябожчыка. Але стрымаўся, сустрэўшы цвёрды пагляд дона Радрыга. Ён прыкрыў счарнелы твар i, з натугай прытрымлiваючы плячом застылае цела, панура пайшоў за Радрыгам да дзвярэй. У келлi быў змрок, але, нягледзячы на гэта, у чалавеку, якi кленчыў каля ложка, Ларэнца адразу пазнаў вялебнага айца.

Кляштарны калiдор быў пусты, варта ў канцы яго стаяла ў цiшы, i таму Радрыга i Ларэнца, нiкiм не заўважаныя, перанеслi цела сеньёра дэ Сiгуры ў келлю, якую той дагэтуль займаў, паклалi накрыты плашчом труп на ложак i вярнулiся да сябе.

Дон Радрыга цяжка сеў на ўслон каля стала, расшпiлiў на шыi скураны каптан i пацягнуўся да збанка з вiном. Пiў доўга i павольна, нарэшце адняў збанок ад вуснаў i паглядзеў на Ларэнца, якi стаяў побач.

– Чаго вырачыўся?
– спытаўся неяк непрыязна.

Ларэнца маўчаў.

– Сядай, - загадаў дон Радрыга.

I пасунуў да яго вiно.

– Пi.

Той, застыўшы на канцы ўслона, адмоўна пакруцiў галавой.

– Пi, - паўтарыў капiтан.

Ларэнца вагаўся, але ўсё-такi паслухаўся. Дон Радрыга прыглядваўся да яго з панурай неахвотай.

– Досыць, - сказаў раптам, - уп'ешся.

Ларэнца рэзка адставiў збанок i падхапiўся з услона.

– Навошта ты мучыш мяне, Радрыга?

У яго тонкiм ломкiм голасе гучалi гнеў i шкадаванне. Дон Радрыга пагардлiва ўсмiхнуўся.

Поделиться с друзьями: