Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чорны павой

Жук Александр Александрович

Шрифт:

Непадалёку ад прахадной, у скверыку, Клімакін спыніў машыну, высадзіў дзяўчыну:

— Пачакай тут, забягу даведаюся, як там і што.

Паехаў ён быццам да будынка заводскага кіравання, але не прыпыніўся, адтуль на прамую выехаў на вуліцу, і ягоная машына прапала ў плыні гарадскога транспарту.

У скверыку «цялушачка» зазірала ў люстэрка і прыхарошвалася перад сустрэчай замежнай дэлегацыі.

Машыну Клімакін пакінуў на двары ў святле ад ліхтара, каб была відаць з акна. Ён ведаў законы гэтых старых, зарослых кустамі і прысадамі двароў. Машыны ў іх «разувалі» спрытна. Святла ў вокнах не было. «Не спяшае пляменніца», — нядобра падумаў ён. Дастаў ключ, адамкнуў кватэру, запаліў святло, завесіў акно, уключыў тэлевізар. «Жыве, як графіня», — ён падціснуў губы. Дзіўна, але злосць на Валю была падобна на рэўнасць. Чамусьці думалася пра тых, з кім яна бывае тут. Яго апошнім часам яна не падпускала, а калі ён паспрабаваў «павучыць» і ўзяць сілай, яго ненарокам перастрэлі на цёмнай вуліцы два хлопцы. Не надта каб, але далі зразумець, што распускаць рукі небяспечна. «Глядзі тады, Кныр!» Гэтак звала яго толькі яна пасля таго, як заспела на дачы з «цялушачкай». Клімакін разумеў, што цяпер яна незалежная ад яго. Адно, што іх звязвала, гэта ягоны тавар, які яна брала.

Болей нічога. Яна забылася ўжо, што гэта дзякуючы яму выбілася ў людзі. І ён не спадзяваўся, што «пляменніца» акажацца такою здольнай вучаніцай, што ў яе такая хватка будзе. Ён адчуваў, што яна «справу» мае салідную.

Тады ён аднекуль ехаў у горад. Канец лета быў цёплы. У вёсцы ён звярнуў з дарогі, каб напіцца вады. Піў проста з вядра, доўга, смакуючы. Вада была як крынічная ўсё роўна. І калі сагнаў смагу, пачуў, што нехта плача, азірнуўся. Плакала дзяўчына на зарослым травою двары старога школьнага будынка. Сядзела на лаўцы пры сцяне і плакала.

— Што з вамі? Дзяўчына нічога не адказала.

У школьным будынку свяцілася адно акно.

— Чаго вы тут?

Дзяўчына кінулася ў вока Клімакіну.

Потым яна расказвала яму, ужо ў машыне, пра тое, што прыехала па накіраванню ў школу. Прыйшла. Адправіў дырэктар кватэру шукаць. Абышла хаты. Ніхто не ўзяў. Выдалі ёй пасцель, пасялілі ў старым школьным будынку, які перарабілі ў жылы дом для настаўнікаў. Адна. Страшна. За шпалерамі пілуюць мышы. Сядзела чытала, транзістар слухала. Потым захацела ўстаць, ногі ў тапачкі, а там нешта халоднае — падрубніца туды ўлезла!.. Вылецела на двор і ў хату больш зайсці не магла.

— Плюнь на ўсё. Я найду табе работу, будзеш зарабляць не менш, чым за настаўніцтва…

— Я ж па накіраванню… Дыплом у райана астаўся.

— Забяром.

«Якая зялёная яшчэ!» — думаў сам сабе Клімакін і ўяўляў, як павязе яе на дачу.

Яна і пажыла ў яго на дачы. Трэба было ж уладкоўваць на работу. На першым часе згадзіўся ўзяць яе да сябе «на точку» стары Дворкін, Лазар Міхайлавіч. Сівы, стройны, заўсёды ў белым халаце і ветлівы, як дыпламат. Час ад часу збываў у яго свой «тавар» і Клімакін. Не пастаянна, не той маштаб быў… Лазару Міхайлавічу спадабалася маладая памочніца. Клімакін прапісаў яе, не без яго дапамогі, Валя ўклінілася ў чаргу на кватэру і атрымала яе ўжо, калі Лазар Міхайлавіч паехаў, як гавораць, далёка і надоўга. Лазар Міхайлавіч быў чалавек магутны. Пра гэта Клімакін ведаў Яго і баяцца трэба было. Таму Клімакін не падаў і выгляду, што здагадваецца, чаму Валя раптам наляцела на дачу да Клімакіна. Гэта ад Лазара Міхайлавіча прынесла Клімакіну мянушку. Лазар Міхайлавіч меў слабасць яшчэ і разглядваць пікантныя фотаздымкі Клімакін тады падзарабляў у яго і на гэтым. Перабіраючы карткі, Лазар Міхайлавіч прыгаворваў: «А ты не злодзей, ты кныр…»

Пагарэў Лазар Міхайлавіч як адзін з удзельнікаў прадпрыемства, вынікі якога кваліфікаваліся як «крадзеж у асабліва вялікіх памерах». Пасля гэтага на яго месцы ў бары не знаходзілася чалавека, падмяніла яго Валя, а потым месца ягонае заняла і ўжо пра дыплом, які недзе астаўся ў райана, не ўспомніла. Гэта было даўно. Клімакін ужо на парнаграфіі не падзарабляў, але і на асабліва буйныя маштабы не замахваўся. Жыць і так мог на шырокую нагу. Валя згадзілася браць у яго гарэлку, але працэнт заламала, не зрабіла скідкі «дзядзьку» за тое, што ён вывалак яе з вёскі, прывёз у горад.

І насуперак усяму «пляменніца» вабіла яго.

Клімакін пачуў, як адамкнуліся дзверы, устаў, выйшаў у прыхожую.

— А ты не спяшаеш сустрэцца з дзядзькам. Я каву пастаўлю?

— Апячэшся, дзядзечка!

Валя на хаду скінула басаножкі, адчыніла бар, наліла паўфужэра каньяку і выпіла, потым адкрыла бутэльку з «Байкалам», заліла і моўчкі пасунула бутэльку Клімакіну.

— Што?

— Гаварыў мне Міхайлавіч, каб цябе адшыла! Кныр ёсць Кныр! Тавару не было. А сёння ў мяне на складзе нюхалі!

— Ну?

Чыста. Вось так, дзядзечка! Пазвоньваць мне, заязджаць болей не смей! І твая хеўра каб больш нагою ў маім бары не была! А то, глядзіш, у групавое ўляпаешся… інжынер! Пра мяне забудзь? А не сумееш, Лазара Міхайлавіча табе памогуць! Яны ўмеюць, памятаеш?

Клімакін памятаў тых дваіх, толькі ён не ведаў, што гэта ад Лазара Міхайлавіча.

Валя працягнула руку. Клімакін недаўменна паглядзеў на яе.

— Ключык, дзядзя.

Клімакін пачаў здымаць ключ з бірулькі. Рукі ў яго лёгенька дрыжалі. Валя пагардліва ўсміхнулася. Яна глядзела на яго, быццам на дробнага жуліка, якому рабіла паблажку і якога прыйшоў час выгнаць вон.

— Запомні, дзядзя, пра мяне ні слова! Што б ні было і як ні было б! А інакш… — яна не дагаварыла.

Ён не даслухаў, выйшаў і амаль подбегам заспяшаў да машыны.

Першае жаданне было паехаць туды, да Гарбуза, — даведацца, ці дома ён. Але ехаць туды нельга. Ужо спакойна ён узважыў усё і пакрысе супакойваўся: Гарбуз нічога не ведае. Яны сустракаліся ў горадзе… У твар ведаў, а больш нічога. Маршрут да бара. Гарбуз прыязджаў да бара. Міліцыянера там скалечылі, а цяпер і гэтая рэвізія… Залішне для супадзення. Добра, што «баксёра» справадзіў у вёску.

Праз гадзіну недзе ён паставіў машыну на стаянку. Прайшоў два кварталы, падняўся на пяты паверх, у аднапакаёвую кватэру, сціпла, нават болей чым сціпла абстаўленую.

РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ

пра здарэнне, якое ўстрывожыла многа людзей.

Інжынер Корбыт усё яшчэ чакаў, пакуль падыдзе чарга на гараж. Чарга падышла ў мінулым годзе, грошы ён заплаціў, але будаўніцтва ўсё яшчэ не кончылася. За час чакання яго новенькі «Масквіч» ператварыўся ў добра такі ўезджаную машыну, якую можна было смела пакідаць нанач у двары, дзе побач надзейна «ахоўвалі» яе новенькія і зайздросныя з выгляду «Жыгулі». Ды і прывык ездзіць з работы і на работу, канец квартала, часу не ставала ні на рабоце, ні дома.

Паволі ён узышоў на трэці паверх, паленаваўся даставаць з кішэні ключы, пазваніў.

— Хто? — папыталася жонка, адчыняючы дзверы.

— Я, хто ж яшчэ к табе.

— Ты? А чаго ж машына наша толькі што ад'ехала? Я думала, ты яшчэ куды…

Корбыт не даслухаў жонку, выскачыў на балкон. Машыны як і не было на сваім месцы. Ужо спакойна

пайшоў да тэлефона, набраў нумар, прадыктаваў дзяжурнаму свой адрас, нумар машыны, потым зірнуў на жонку, якая разгублена глядзела на яго. Яму хацелася легчы паляжаць.

— Ну чаго стаіш? Давай вячэраць. Як знойдуць — пазвоняць. — Як гэта?

— Сеў чалавек і паехаў. Дурань, пад суд заедзе! Пакуль інжынер вячэраў, дзяжурнаму ўжо дакладвалі:

— Сіні «Масквіч» заўважаны на Садовай. Дакладвае дзевятнаццаты.

— Дзевятнаццаты, працягваць пагоню. ПМГ блакіруюць выхады з квартала, на праспект і на кальцавую дарогу.

Дзяжурны гаварыў і глядзеў на карту. Цяпер машына нідзе не дзенецца. Выхад у горад і за горад ёй перакрыты. Злодзей нявопытны. Ад дома, дзе ўкрадзена машына, можна было вулачкамі адразу выскачыць да кальцавой. Што яму спатрэбілася на Садовай?

Поделиться с друзьями: