Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

Дадаўшы – таксама ў думках, зразумела – яшчэ дзве-тры кароткія фразы, яскрава характэрызуючыя фермера, Скрайф націснуў крайнюю правую клавішу селектарнай сувязі. Адразу ж успыхнуў экран аднаго з манітораў, асвяціўшы заспаную фізіяномію дзяжурнага дыспетчара. Дзяжурны быў з новенькіх і таму, пэўна, не адразу скеміў, хто глядзіць на яго зараз з экрана. Некалькі імгненняў дыспетчар толькі недаўменна лыпаў вачыма, затым да яго, нарэшце, дайшло...

– Дзяжурны па тэрыторыі, малодшы супрацоўнік Залеўскі! – адрапартаваў ён, імгненна ўскочыўшы з месца і выцягнуўшыся так, што, здаецца, дакраніся і ён адразу ж зазвініць нібыта тая струна. – За час майго дзяжурства...

– Вольна, Залеўскі! – сказаў Скін, адкідваючыся ў крэсле і з задавальненнем разглядваючы спалоханы твар дыспетчара. – Скажы, якая з рамотных брыгад зараз на месцы? Хоць адна з іх ёсць на месцы?

– Ніяк не! – дзяжурны ўсё яшчэ стаяў навыцяжку. – Усе тры на тэрміновых выкліках! Будуць не раней, чым праз гадзіну-дзве! А што здарылася? – у голасе дзяжурнага прагучалі адначасова ўстрывожаныя і цікаўныя ноткі. – Што-небудзь сур’ёзнае, містэр Скрайф?

– Сур’ёзнае? – Скін пабарабаніў пальцамі па стале, скоса зірнуў на нерухомую фігуру О’Ніла. – Ды не, не думаю, каб гэта было занадта ўжо сур’ёзна... Зараз да цябе падыйдзе адзін наш пакупнік, містэр О’Ніл... – ён зноў кінуў хуткі погляд на фермера. – Возьмеш у яго ўсе дадзеныя, запішаш каардынаты, і як толькі якая-небудзь з брыгад вызваліцца – накіруеш яе туды. Усё зразумела?

– Усё зразумела! – дзяжурны яшчэ больш выцягнуўся, хоць больш, здавалася б, ужо немагчыма фізічна. – Будзе выканана!

Скрайф шчоўкнуў клавішай і манітор патух. Фермер яшчэ нейкі час таптаўся на месцы, як бы жадаючы і далей працягнуць размову, але Скрайф быў ужо сыты ім па горла. Ветліва ўсміхаючыся, ён узняўся з-за стала, паказваючы гэтым, што аўдыенцыя закончана.

– Ідзіце да дзяжурнага, - сказаў ён, махнуўшы рукой у напрамку да дзвярэй. – Там вам усё растлумачаць.

Дачакаўшыся, калі за фермерам зачыніліся нарэшце дзверы, Скін зноў апусціўся на ранейшае месца, аж знемагаючы ад нецярпення. Левая ягоная рука ўжо звычна нырнула пад стол, навобмацак адшукала там маленькую, ледзь прыкметную кнопку, націснула яе. Высунулася патаемная шуфлядка і Скін прагна выхапіў адтуль плоскую шкляную бутэльку больш чым напалову запоўненую нейкай залаціста-празрыстай вадкасцю. Падазронна зірнуўшы на дзверы, Скін паднёс плоскую бутэльку да засмяглых вуснаў, зрабіў першы працяглы глыток...

Калі Скін зноў схаваў бутэльку ў шуфлядку стала, вадкасці там засталося не больш чвэрці. Ён пасядзеў крыху, прыслухоўваючыся да ўнутраных сваіх адчуванняў, потым уздыхнуў, устаў і выйшаў у прыёмную. Сакратар, малады хлопец, апрануты ў зусім новенькую і крыху нават велікаватую яму ўніформу, ускочыў з-за стала і вінавата паглядзеў на шэфа.

– Яшчэ раз пусціш да мяне аднаго з гэтых... – Скрайф змоўк, стараючыся падабраць найбольш падыходзячыя словы, але так і не падабраў аніводнага. – Карацей, пусціш яшчэ – лічы сябе звольненым! Зразумеў?

Сакратар вінавата кіўнуў і пачырванеў.

– Пасылай іх да Холіна, калі ўжо дзяжурны дыспетчар ім, чамусьці, не падыходзіць!

– Я паслаў яго да Холіна, - сказаў сакратар. – Я нават праводзіў яго туды...

– І што? – Скрайф адчуў раптам, як напруглася ўсё знутры. – Што сказаў Холін?

Ён сам добра ведаў ужо, што сказаў Холін... не трэба было пытацца аб гэтым у сакратара...

– Холін сказаў... – голас сакратара гучаў па-ранейшаму вінавата, - ён сказаў, што ў яго зараз вельмі шмат спраў...

– Вось як? – Скрайф адчуў раптам, што шчокі ягоныя таксама пачынаюць чырванець. (гэтага яшчэ не хапала!). – Вось як? – паўтарыў ён, стараючыся не глядзець на сакратара – Калі хто мяне будзе пытацца – я ў намесніка!

Сакратар зноў кіўнуў вінавата, але Скрайф ужо, не глядзячы на яго, выходзіў з прыёмнай. У калідоры ён спыніўся і нейкі час стаяў так, моўчкі і нерухома, не зводзячы цяжкага позірку з дзвярэй насупраць.

Гэтыя дзверы куды больш падыходзілі для кабінета загадчыка аддзяленнем, чым ягоныя ўласныя. І таблічка золатам, дзе слова “намеснік” амаль гублялася дзесьці зверху, а цэнтральнае слова “загадчыка”, наадварот, было занадта вялікім і адразу ж выдзялялася на суцэльна-чорным фоне дзвярэй. “Нядзіўна, што ўсе яны бягуць, у першую чаргу, у мой кабінет! – мільганула ў галаве Скрайфа. – Холін – вось хто сапраўдны загадчык аддзялення! Холін, а не я!”...

Ён націснуў цяжкую бронзавую ручку дзвярэй і ўвайшоў у прыёмную.

У прыёмнай Холіна сядзела ягоная сакратарка… яна ж - рабочая жонка Холіна. Убачыўшы Скрайфа, жанчына штосьці хуценька і амаль неразборліва прагаварыла ў селектр, але нават не падумала ўстаць. Так было заўсёды, і Скін даўно ўжо махнуў на гэта рукой. Урэшце рэшт, жанчына гэтая – не супрацоўніца ФІРМЫ, заробка яна тут не атрымлівае, непасрэдна Скрайфу не падпарадкоўваецца. Яна была ўласнасцю Холіна... ну а тое, што Холін сам адмовіўся ад сакратара – ягоная асабістая справа! Сама ж ФІРМА толькі выйграла фінансава ад такой замены...

– Прывітанне! – сказаў Скрайф, уваходзячы ў вялізны, шыкоўны кабінет свайго намесніка і апускаючыся ў крэсла для наведвальнікаў. – Чым займаешся?

– Ды так... – Холін адсунуў убок нейкія паперы, ляніва паглядзеў на Скіна паверх акуляраў. – Нічога сур’ёзнага. А ў цябе?

Холін заўсёды называў свайго непасрэднага начальніка на “ты”, і Скіну нічога не заставалася, як толькі адказваць яму тым жа. Праўда, рабілі яны гэта толькі пры асабістых зносінах, без пабочных асоб.

– Памятаеш апошнюю буйную партыю жанчын? – спытаў Скін. – Колькі іх тады нам даслалі? Больш за пяцьдзесят, здаецца...

– Пяцьдзесят сем, - сказаў Холін без затрымкі. – І ўсе былі рэалізаваны за першыя тры дні, акрамя адной, на якую, чамусьці, так і не знайшлося пакупніка...

“І якую ты ўзяў сабе, лічы, што бясплатна! – міжволі падумалася Скрайфу. – Трэба ж так апусціцца! Хоць... невядома, як буду выглядаць я, калі пратырчу тут хоць палову таго тэрміна, што Холін...”

Ён успомніў раптам, якой кіслай была фізіяномія Холіна, калі яны сустрэліся ўпершыню. Мабыць, ягоны цяперашні намеснік спаў і бачыў ужо менавіта сябе загадчыкам аддзялення. І, будзем шчырымі, паставы для гэтага спадзявання ў яго меліся, і былі яны куды больш важкімі, чым у Скіна, але...

Усю справу вырашыла тое, што Скін вучыўся калісьці разам з Томам Ліўскі і нават крыху сябраваў з ім у тыя далёкія часы.

– А чаму раптам ты зацікавіўся менавіта гэтай партыяй? – спытаў Холін, вяртаючы думкі Скіна з нябёсаў, дзе яны толькі што луналі, зноў на грэшную зямлю. – Здарылася што?

Скрайф паціснуў плячамі.

– Ды не, нічога звышасаблівага! Проста сёння раніцай да адной з жанчын гэтай партыі пачала вяртацца памяць...

– Гэта бывае! – Холін глядзеў на загадчыка спакойна і нават добразычліва, але і ў поглядзе ягоным, і ў тоне, якім ён размаўляў са Скінам, адчуваліся, як і заўсёды, дрэнна прыхаваныя ноткі ўласнай сваёй перавагі, пагарды нават... – Я думаю, не трэба вельмі ўжо хвалявацца з-за гэткай дробязі. Проста паведаміць дзяжурным… яны ведаюць, што рабіць у падобных выпадках...

“Чаму я прыпёрся да яго зараз? – стомлена падумалася Скіну. – Што я, наогул, хачу высветліць, чаму мяне так закранула гэтая гісторыя? Ну, пачала ўспамінаць... не яна першая, не яна апошняя! Дзяжурная брыгада за паўгадзіны прывядзе яе ў парадак, калі гэта можна назваць парадкам! А Холін... вось ён глядзіць на мяне зараз і пэўна ўжо ягоны доўгі, звышадчувальны нос, якім ён так ганарыцца, пачуў пах... ён, вядома ж, нічога не скажа мне, тым больш, нічога не скажа падначаленым... ён, наогул, ніколі не апускаецца да пустых размоў з імі, у адрозненні ад мяне. Але ён так рады любому выпадку хоць у чымсьці прынізіць мяне, выявіць маю поўную, як кажуць, прафесійную некампетэнтнасць. Што ж, магчыма, ён і мае рацыю!

Поделиться с друзьями: