Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

– Гэта ўсё? – падкрэслена ветліва спытаў Холін, зноў падсоўваючы да сябе паперы. – Прабач, але я планаваў сёння праверыць наш месячны баланс, бо хутка канец квартала...

– Я памятаю! – буркнуў Скрайф, устаючы. – Я зараз пайду! Проста... справа ў тым, што гэтая жанчына... яна заявіла раптам мужу, што калісьці жыла ў палацы...

Ён чамусьці падумаў, што гэтае ягонае паведамленне зацікавіць Холіна... і сапраўды, Холін, на хвілінку адарваўшыся ад сваіх папер, зноў узняў галаву.

– Вось нават як? – прагаварыў ён абыякава. – Магчыма і жыла! Што з гэтага?

І, нават не чакаючы адказу, ягоны доўгі чырванаваты нос зноў уткнуўся ў паперы.

– Пачакай! – павольна прагаварыў Скрайф, зноў апускаючыся ў крэсла. – Тады мне не зусім зразумела адна рэч! Хіба сярод жанчын, якіх нам пастаўляюць... – запнуўшыся, ён змоўк на імгненне. – Я хацеў сказаць, што заўсёды думаў, што наш “тавар” набываецца на адсталых, бедных планетах, сярод сацыяльных нізоў грамадства...

– У асноўным,. так яно і ёсць! – і зноў слых Скрайфа разанула кепска прыхаваная нотка паблажлівасці, пагарды нават у роўным, размераным тоне субяседніка. – ФІРМА мае ўстойлівыя кантакты са сваімі агентамі на такіх планетах і цалком легальна набывае там пераважную большасць жанчын. Але... – Холін ледзь чутна хмыкнуў, - бізнес ёсць бізнес...

– Не зразумеў!

Холін уважліва паглядзеў на Скрайфа. Уважліва і некалькі недаўменна.

– А што тут разумець! – сказаў ён. – Частку “тавара” нам пастаўляюць піраты, і, прытым, вельмі танна... – Холін паціснуў плячыма. – Згадзіся, сярод такога “грузу” можна сустрэць каго заўгодна!

– Нават прынцэсу? – спытаў Скін.

Холін зноўку паціснуў плячамі.

– Прычым тут прынцэса? У палацах жывуць не толькі прынцэсы! Прыслугі там, згадзіся, куды больш, чым непасрэдна саміх прынцэс!

Ён змоўк, паказваючы ўсім сваім выглядам, што размова скончана. Але Скрайф усё яшчэ заставаўся сядзець.

Нельга сказаць, што ён упершыню пачуў аб цесных сувязях ФІРМЫ з піратамі... гэта, прынамсі, не было сакрэтам ні для каго з супрацоўнікаў ФІРМЫ, пачынаючы з вышэйшых кіраўнікоў і закончваючы самым ніжэйшым клеркам. Але адна справа – чуць пра гэта проста краем вуха ў сяброўскіх размовах з калегамі на вечарынцы альбо карпаратыўнай гулянцы ... і зусім іншая – калі ўявіць, як яно бывае на самой справе…

Холін зноў адклаў свае паперы і ўздыхнуў.

– Ва ўсялякім разе, калі ты так жадаеш, я магу праглядзець поўную дакументацыю той партыі. Ты памятаеш нумар гэтай жанчыны.

Скрайф машынальна назваў нумар, які, у сваю чаргу, пачуў ад фермера. Потым ён устаў, зноў вярнуўся ў свой кабінет і, зачыніўшы дзверы на дыстанцыйны замок, нецярпліва выцягнуў з патаемнай шуфлядкі поўную бутэльку з такім неабходным яму зараз напоем.

– Што мы робім?! – з горыччу шаптаў ён у рэдкіх прамежках паміж глыткамі. – Як можам мы рабіць такое?! Усе мы злачынцы... усе: і я, і Холін, і Том... і ўся наша занюханая ФІРМА! Усе мы злачынцы і няма нам даравання... нікому з нас... няма даравання… ніколі... ніколі…

Глава 3

Калі О’Ніл аддаваў апошнія загады сваёй збітай да крыві рабочай жонцы, у яго нават ценю сумнення не ўзнікала ў тым, што жанчына адразу ж пачне спраўна выконваць гэтыя загады мужа. Як жа інакш! Будзе выконваць старанна і добрасумленна, і выканае ўсё, што ад яе патрабуецца! Так было заўжды... для гэтага, урэшце рэшт, і прызначаліся рабочыя жонкі на Аграполісе!

Але на гэты раз фермер памыліўся.

Рабочая жонка О’Ніла не стала нічога прыбіраць на кухні... тым больш, не пайшла яна займацца гаспадаркай. Перазмагаючы боль, збітая, амаль знявечаная жанчына, хістаючыся,падыйшла да вялізнага белага крэсла ля сцяны, апусцілася ў гэтае крэсла ды так і застыла ў поўнай нерухомасці, абхапіўшы галаву рукамі.

Сядзець у белым крэсле было забаронена ўсім, акрамя гаспадара. Тым больш, забарона тычылася ягонай рабочай жонкі, і да сённяшняга дня жанчына ніколі не парушала гэтуюзабарону(як і многія іншыя забароны, дарэчы). Зараз жа яна, нібыта спецыяльна, апусцілася менавіта ў гэтае крэсла, зусім не думаючы аб тым, што заляпанае яе ўласнай крывёю накідка не прыбавіць рахманасці і памяркоўнасці і без таго надта ўжо раз’юшанаму гаспадару.

Імгненні складваліся ў хвіліны... хвіліны цяклі адна за адной, адлічваючыгадзіну... за ўвесь гэты час жанчына ў крэсле нават не паварушылася. Збоку магло падацца, што яна, ці то заснула, ці то страціла ўсё ж прытомнасць ад моцнага, нясцерпнага болю... але гэта было не зусім так. Жанчына не страціла прытомнасці, яна і не спала зараз – жанчына пакрысе ЎСПАМІНАЛА СВАЁМІНУЛАЕ...

Гэта было нялёгкім заняткам... нялёгкім і амаль безнадзейным. Мінулага ў жанчыны не існавала...мінулае пачыналася менавіта з той самайдэманстрацыйнай залы, дзе купіў яе калісьці муж... Усё, што было раней, калі яно і было, акутваў туман, шчыльны, непраніцальны... і разгледзіць хоць штосьці ў суцэльным гэтым тумане было амаль немагчыма...

Нічога, акрамя адной толькіфразы:

КАЛІСЬЦІ Я ЖЫЛА Ў ПАЛАЦЫ!

У думках жанчына зноў і зноў паўтарала выратавальную гэтую фразу... яна так баялася страціць яе, страціць і ніколі ўжо больш не знайсці. Бо гэта была не проста фраза – там, за ёй, за простым, будзёным яе гучаннем штосьці існавала... казачна-чароўнае штосьці, і жанчыне так трэба было, так неабходна было ўспомніць гэтае “штосьці”! Хоць часткова ўспомніць...

КАЛІСЬЦІ Я ЖЫЛА Ў ПАЛАЦЫ!

Невыразныя, цьмяныя вобразы ўсплывалі адзін за адным аднекуль з самых патаемных глыбінь падсвядомасці... сотні, тысячы нават вобразаў... і хоць большасць з іх не асацыіравалі літаральна ні з чым - некаторыя з вобразаў былі неяк дзіўна знаёмыя... але жанчына ніяк не паспявала хоць крыху, хоць з чымсьці асэнсаваць гэтую падманлівую іх знаёмасць. Вобразы знікалі гэтак жа нечакана, як і з’яўляліся... знікалі, каб саступіць месца наступным... і сярод гэтых новых вобразаў таксама праглядваліся нейкія дзіўна знаёмыя рысы... і зноў жанчына ўсё ніяк не паспявала з іх асэнсаваннем...

– Калісьці я жыла ў палацы! – з адчаем шапталі скрываўленыя вусны жанчыны. – Я жыла ў палацы! У палацы...

І раптам сярод хаатычнага перапляцення невядомых і незнаёмых ёй мудрагелістых вобразаў узнік... палац!

Той самы, у якім яна жыла калісьці...

Жанчына адразу ж пазнала яго, гэты палац. Вось вялізная пазалочаная зала на першым паверсе... а вось ужо яна ідзе па шырокай аметыставай лесвіцы... яна ўзнімаецца па ёй на другі паверх. Яна ідзе адна... а за ёй, пачціва як таго і патрабуе этыкет, адстаўшы на некалькі прыступак,ідзе яе світа. І самымі першымі ў свіце снаходзяцца яе баявыя сяброўкі, адданыя ёй душой і целам…бо ўсе яны, і яна ў тым ліку, усе яны…

Усе яны – ДЗІКІЯ КОШКІ БАРСУМА!

Фермер О’Ніл, неміласердна і без усялякай літасці збіўшы рабочую сваю жонку, сам таго не жадаючы, аказаў ёй вялікую паслугу.

Боль, нясцерпны, невыносны амаль боль гэты рэзка паскорыў працэс успаміну, здымаючы слой за слоем складаную сістэму гіпнаблакіроўкі. Яшчэ імгненне – і ён прабіў у ёй першую адтуліну...

Нібы няспраўны шлюз пад націскам шалёнай вясновай паводкі, разляцелася ўшчэнт мудрагелістая і, здавалася б, такая бездакорная сістэма гіпнаблакіроўкі, і цяжкі вадаспад успамінуў абрынуўся на жанчыну. Пад націскам неўтаймаванага гэтага вадаспаду жанчына звалілася на падлогу, цела яезабілася ў сударагах, на якія страшна было нават глядзець. То выгінаючыся дугой, так, што патыліца яе амаль што ўваходзіла ў судакрананне з пяткамі босых ног, то скручваючыся ў нейкі неверагодны вузел, жанчына бездапаможна і беспрытомна білася на падлозе, галава яе раз-пораз балюча стукалася аб масіўную металічную ножку крэсла, шырока разведзеныя пальцы адчайна скрэблі гладкую паверхню падлогі ў марнай спробе хоць за што-небудзь ухапіцца...

Поделиться с друзьями: