Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дзікія кошкі Барсума

Аўласенка Генадзь

Шрифт:

Толькі вось куды?

– Партал, – ледзь чутна прашаптаў Холін. – І вядзе, напэўна, у джунглі? На базу той даўняй экспедыцыі?

– Ты і аб гэтым здагадаўся? – без усялякага нават здзіўлення прагаварыла Маргана. – Ну правільна, інакш чаму б табе было зараз планаваць вайсковую аперацыю супраць закінутай базы…- Яна змоўкла, паглядзела на Холіна і дадала: - Толькі яна вам нічога не дасць, гэтая вайсковая аперацыя…

– Ты так лічыш?

Адтуліна ў паветры дасягнула ўжо такіх памераў, што ў яе не трэба было наватлезці. Можна было проста ўвайсці туды… ну, можа, крыху нахіліўшы толькі галаву…

– Ды ты і сам гэта ведаеш…

Маргана падыйшла да парталаўшчыльную, спынілася каля яго.

– Ведаеш, у чым твая асноўная бяда? – зноў павярнулася яна да Холіна. – У тым, што ты гуляеш чорнымі! Гэта шахматная аналогія… ты чуў што-небудзь пра шахматы?

Замест адказу Холін толькі ледзь прыкметна кіўнуў. Сіл на размовы ў яго ўжо не было аніякіх.

– Ты няблага гуляеш, - працягвала між тым Маргана, але ўся бяда ў тым, што ў цябе зараз чорныя фігуры. І таму ты вымушаны абараняцца, а не нападаць. І ўсе твае хады, магчыма, самі па сабе і не благія,і нават адзіна правільныя… гэта ўсё ж толькі хады ў адказ. І адзінтвой памылковы ход здольны сапсаваць усю партыю…

– А вы, значыцца, гуляеце зараз белымі? – прашаптаў Холін, крыху прыўзнімаючы галаву. – І не робіце памылковых хадоў?

Здаецца, параліч паступова пачынае праходзіць. Але ж хіба ў гэтым зараз справа.

– Мы заўсёды гуляем белымі! – сказала Маргана.
– І памылковых хадоў у нас проста не бывае! Ніколі не бывае!

Яна ўзяла ў жонкі Холіна сумку з артэфактамі і, пераступіла праз адтуліну, апынулася раптам далёка адсюль, вельмі далёка…

І ў той жа час яна была пакуль зусім побач. Яна стаяла з таго боку партала, і глядзела праз яго сюды, у кватэру Холіна. Яна нібыта чакала кагосці… і Холін добра разумеў, каго яна так цярпліва чакае…

Рабочая жонка Холіна… дакладней, былая рабочая жонка Холіна падыйшла да свайго былога мужа, нахілілася над ім.

– Бывай, мой гаспадар! – прагаварыла яна з нейкай нават пяшчотай. – Успамінай мяне хоць зрэдку…

Яна пацалавала Холіна ў вусны, і той палка адказаў ёй на гэты пацалунак, шкадуючы аб тым толькі, што не можа зараз узняць анямелых рук і абняць жонку. Абняць, прытуліць да сябе… і не адпускаць больш… нікуды больш не адпускаць…

А жанчына ўжо ішла прэч ад яго, ішла ў новае сваё жыццё… і ў гэтым новым яе жыцці месца для Холіну не было аніякага… і ён сам выдатна разумеў гэта …

– Пачакай! – хацеў крыкнуць, але на самой справе толькі прашаптаў ён непаслухмянымі вуснамі. – Скажы хоць сваё імя! Ранейшаесваё імя… ты ж памятаеш яго зараз…

Жонка азірнулася, але нічога не сказала. Замест яе адказала Маргана.

– У яе хутка будзе новае імя! Яна сама яго сабе выбярэ. Пажадана – на літару “эм”…

– Тады лічы, што я яго ўжо выбрала, - нечакана прагаварыла былая жонка Холіна. – Маё імя будзе -Максіміліяна.

Глава 12

Сарджэн убачыў перад сабой такую знаёмую акруглую залу ў той самы момант, калі ўжо страціў усялякую надзею яе адшукаць.

З палёгкай уздыхнуўшы, ёнвыбраўся з калідора і… адразу ж спыніўся, нібыта аслупянелы.

Непадалёку ад яго стаяла Мэры. Стаяла і глядзела на Сарджэна… дзіўна неяк глядзела, не так, як заўсёды. Да таго ж, яна была тут не адна. Побач з Мэры стаяла яшчэ адна жанчына, чымсьці няўлоўна падобная на яе… і не толькі адзеннем, хоць апранутыя абедзьве жанчыны былі зусім аднолькава: у нейкія чорныя пераліўчатыя камбінезоны.А крыху збоку ад іх стаяў яшчэ нейкі высокі мужчына ў пакамячаным кіцелі адказнага работніка ФІРМЫ… знаёмы такі мужчына, толькі вось дзе і калі Сарджэну давялося з ім страчацца?

– Ты?! – нібыта не веручы сваім вачам прагаварыла Мэры, не рухаючыся з месца. – Жывы?!

Супраць гэтага сцвярджэння цяжка было пярэчыць, і таму Сарджэн толькі моўчкі і неяквінавата паціснуў плячамі. Але і гэтага кароткага жэста ягонага было дастаткова для таго, каб Мэры прыйшла, нарэшце, у сябе. Нечакана яна апынулася зусім побач з Сарджэнам… той, шчасліва ўсміхнуўшыся, працягнуў да яе рукі і… атрымаў аплявуху. Не з усяе сілы, вядома ж… так, хутчэй для прафілактыкі…

– Мэры! – умольна прашаптаў Сарджэн і адразу ж атрымаў другую аплявуху.

– Я – Маргана! – працэдзіла жанчына праз зубы. – А ты… я думала, што ты пайшоў у джунглі… шукала цябе там…чатыры дні шукала!

– Якія чатыры дні, Мэры?! – нясмела запярэчыў Сарджэн. – Тут і некалькіх гадзін яшчэ не прайшло…

– Ты яшчэ і здзекуешся!

І галава Сарджэна зноў тарганулася ад трэцяй па ліку аплявухі.

– Чакай, Маргана! – сказала раптам другая жанчына, падыходзячы крыху бліжэй і не зводзячы пры гэтым з Сарджэна свайго ўважлівага позірку. –Дык гэтаі ёсць твойбылы муж?

Мэры нічога не адказала, а Сарджэн раптам са здзіўленнем адзначыў, што яна крыху пачырванела…

– Ты ж завярала мяне, што ён загінуў некалькі дзён таму?

– Я сама так лічыла, - прагаварыла,нарэшце,Мэры.
– Шэсць дзён таму ён нечакана знік, і я вырашыла, што гэты дурань зноў пацягнуўся ў лес!

– У лес? – спыталася другая жанчына здзіўлена. – Ён што, такі дурань? Праз лес адсюль нельга ўцячы…

– Ды ён і не ўцякаў! – Дзіўна, але Сарджэну здалося раптам, што Мэры яшчэ больш пачырванела. – Ён ужо аднойчы спрабаваў там бараніць мяне ад небяспекі, якую сам жа і прыдумаў. Праўда, тады я паспела своечасова яго ўратаваць. А шэсць дзён таму…

– Якіх шэсць дзён, Мэры?! – не вытрымаўшы, зноў запярэчыў Нікаля. – І некалькіх гадзін не прайшло…

Нейкі час абодвы жанчыны моўчкі глядзелі на Сарджэна. Мужчына таксама… і толькі зараз Сарджэн, нарэшце, пазнаў яго. Гэта быў адзін з двух супрацоўнікаў ФІРМЫ, якія праводзілі допыт… праўда, гэты трымаў сябе тады даволі стрымана і нават карэктна…

І вось дзе прыйшлося стрэцца зноў!

– Ён не хлусіць, - сказала раптам незнаёмая жанчына. – Ён і сапраўды ўпэўнены, што з часу яго знікнення прыйло ўсяго некалькі гадзін…

– Магчыма і так, прынцэса, - сказала Мэры. Яна ўжо крыху супакоілася. – У тэмпаральных тунелях усё магчыма…

– Якіх тунелях? – спытаўся Сарджэн.

Ніхто яму нічога не адказаў, але ён і сам зразумеў, што гутарка ідзе зараз пра гэтыя незразумелыя калідоры. Што ж, магчыма, слова “тунель” падыходзіць да іх сутнасці куды больш…

– Спытай яго, як ён, наогул, змог сюды трапіць? – сказала жанчына, якую Мэры толькі што назвала прынцэсай. – Хіба толькі праз наш ход?

– Як ён мог трапіць сюды праз наш ход, калі знік шэсць дзён таму, а ход мы прабілі не далей, як учора? – слушна запярэчыла Мэры.

Поделиться с друзьями: