Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў
Шрифт:
У царскай Расіі было і такое пакаранне: абвінавачанага праводзілі праз строй салдат, кожны з якіх павінен быў выцяць асуджанага па голай спіне шпіцрутэнам — двухметровай гнуткай палкай. Праход паміж дзвюма шарэнгамі ўяўляўся як «вуліца», а «зялёнай» яна называлася таму, што ў руках салдат былі звычайна зялёныя, з лазняку, пруты.
Зялёная вуліца2. Агульны для ўсходнесл. м. Свабодны шлях, без перашкод і затрымак. — Добра вам: вашым рукапісам зялёная вуліца! — Аякую, скажыце, вуліцу даваць «зялёным» рукапісам? (Ф. Янкоўскі. У рэдакцыі).
Паходзіць з прафесійнай мовы чыгуначнікаў: калі трэба тэрмінова даставіць па чыгунцы важны груз, то поезду на працягу ўсяго яго руху адкрываюць зялёныя семафоры. Узнікшы ў асяроддзі чыгуначнікаў, фразеалагізм перасягнуў яго межы. Вось некаторыя прыклады, якія ў пэўнай ступені адлюстроўваюць шлях фразеалагізма ў літаратурную мову (спачатку — пра поезд, пасля — са спасылкай на мову-першакрыніцу, а затым — без спасылак, як звычайны агульнанародны выраз): Адны цягнікі праносяцца паўз будку, як вецер, зацягваючы перад семафорам настойлівы жалезны крык, патрабуючы «зялёнай вуліцы» (І. Навуменка. Сасна пры дарозе); У ідэале трэба імкнуцца да таго, каб кожнаму правілу даць, як кажуць чыгуначнікі, зялёнўю вуліцу... (К. Крапіва. Пытанні беларускага правапісу); Мы… не дапытвапіся, вядома, пра аутара, а далі яго вершам «зялёную вуліцу» (Я. Брыль. Памяці Валянціна Таўлая).
Зямны рай. Агульны для ўсходнесл. м. (параун. у польскм.: rаj nа zіеmі). Незвычайна прыгожая мясціна, дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць. Ва ўрочышчы Пасека, дзе мы цяпер вячэраем, дык наогул рай зямны! (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі).
Склаўся на аснове біблейскага аповеда пра рай — прыгожы Эдэмскі сад, дзе напачатку жылі Адам і Ева.
З’яўленне на свет. Агульны для ўсходнесл. м. Нараджэнне каго-н. Бацька вельмі хацеў дзяцей, вельмі перажываў, калі памерлі першынцы, і на маё з ’яўленне на свет ён глядзеў як на самую вялікую падзею ў сваім жыцці (Я. Крупенька. 3 майго жыццяпісу).
Назоўнікавае ўтварэнне на аснове суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма з ’яўляцца (з’явіцца) на свет ‘нарадзіцца’.
І
I брывом (вокам) не вядзе. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. и бровью/оком не ведет, укр. і бривом/оком не веде). Ніяк не рэагуе, не звяртае ніякай увагі. Філімонаў і Мерлякоў знікаюць. Памкамузвода, старшыня і брывом не вядуць. Як бы іх гэта не датычыць (І. Навуменка. Смутак белых начэй).
Фразеалагізм жэставага паходжання: унутраны стан чалавека называецца па знешнім выразніку гэтага стану.
I вокам не вядзе. Гл. і брывом (вокам) не вядзе.
I вухам не вядзе. Агульны для ўсходнесл. м. Ніяк не рэагуе, не звяртае ўвагі. Хоць якім прамоўцам будзь: яны й вухам не вядуць (К. Крапіва. Да лігі «Час»).
Генетычна гэта «метафара, узятая з жывёльнага свету» (В. У. Вінаградаў). Фразеалагізм, калі гаворка ідзе, скажам, пра каня, адначасова будзе ўспрымацца і як свабоднае словазлучэнне, бо пры адчуванні звера ці іншай небяспецы конь вядзе вушамі: «Эх ты, конік, мой конік! Дурны ты, брат! Там гарматы гудуць, а ты нічога не разумееш і вухам не вядзеш» (Я. Колас).
Ігра на нервах <чыіх>. Агульны дляўсходнесл. м. Наўмыснае раздражненне, нерваванне каго-н. Што ж, думаюць мужчыны, можа, самстёт зрабіў разведку і не выкінуў нікога? Можа, гэта проста правакацыя чорных рук, ігра на нашых нервах… (П. Кавалёў. Падзенне Хвядоса Струка).
Назоўнікавае ўтварэнне на базе суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма іграць на нервах <чыіх, каму>, які абазначае ‘наўмысна раздражняць, нерваваць каго-н.’
Іграць на нервах чыіх. Агульны для ўсходнесл. (руск. играть на нервах, укр. грати на нервах) і польскай (grа'c nа nеrwасh) м. Наўмысна нерваваць, злаваць, раздражняць каго-н. Іван, скажы, каб яна не іграла на маіх нервах (І. Шамякін. Снежныя зімы).
Гэта фразеалагізм з агульным аналітычным значэннем, якое выводзіцца з аслабленага значэння кампанентаў, сэнсава суадносіцца са словамі іграць і нервы ў свабодным ужыванні: кампанент іграць (на чым) суадносіцца са значэннем ‘уздзейнічаць на што-н.’. кампанент нервы — са значэннем ‘нервовая сістэма, ад стану якой залежаць агульны стан, паводзіны чалавека’. Магчыма, выраз склаўся ў мове людзей, якія вывучалі латынь і каламбурна выкарысталі розныя значэнні лацінскага слова пегvus — ‘струна’ і ‘нерв’.
Іграць на руку каму. Гл. на руку (у руку) іграць каму.
Іграць першую скрыпку. Калька з ням. м. (dіе еrstе Gеіgе sріеlеn). Быць галоўным у якой-н. справе. Карнач там намеснік сакратара партбюро і, як расказваў Кіслюк, іграе ў бюро першую скрыпку, большасць членаў заварожана ім (І. Шамякін. Атланты і карыятыды).
Прыйшоў з прафесійнай мовы музыкантаў, якія першай называюць скрыпку, што выконвае ў аркестры галоўную партыю; адпаведна іграць першую скрыпку — значыць выконваць на скрыпцы або групе скрыпак вядучую партыю ў струнным ці сімфанічным аркестры.
Іграць (сыграць) другую скрыпку. Калька з ням. м. (dіе zwеіtе Gеіgе sріеlеn). Займаць другараднае, падпарадкаванае становішча ў чым-н. Як вядома, у маладосці ён [Антон] прывык іграць другую скрыпку пры старэйшым браце Іване (У. Калеснік. Памяць — настаўніца жыцця).
Утвораны ў выніку пераасэнсавання адпаведнага словазлучэння, якое ў маўленні музыкантаў абазначае ‘выконваць у аркестры другую, суправаджальную партыю’.
Іерыхонская (ерыхонская) труба. Паўкалька з франц. м. (tгоmреttе dе J'erісhо). Чалавек з вельмі гучным голасам. Хлопцы пасапвалі насамі. Мудрык храпе. Выводзіць рулады, нібы трактар, Іерыхонская труба (І. Навуменка. Бульба).
Выток фразеалагізма — біблейскі тэкст (Ісус Навіна, 6). Ізраільцяне, вызваліўшыся з егіпецкага палону, накіраваліся ў Палесціну і па дарозе асадзілі горад Іерыхон. Сцены горада былі вельмі моцныя, і, здавалася, іх немагчыма разбурыць. Але калі ўсе затрубілі ў свяшчэнныя трубы, то сцены абваліліся і горад быў узяты.
I жук і жаба. Уласна бел. Усе без выключэння; усякі, кожны чалавек. Адчуваў [Янка]: ён цяпер самы няўдачлівы ў Янкавінах чалавек. I жук і жаба будуць тыцкаць у яго пальцам (Г. Далідовіч. Гаспадар-камень).
Створаны па аналогіі са шматлікімі выразамі, кампаненты якіх звязваюцца паўторным злучнікам і — і. У такіх выразах структурная схема і… і… звычайна запаўняецца супрацьпастаўленымі (на ўзроўні слоў) кампанентамі (і смех і грэх, і дзень і ноч, і сёе і тое, і намым і вашым, і там і тут і г.д.). Жук і жаба таксама як бы супрацьпастаўляюцца — па сваёй мізэрнасці. На выбар менавіта гэтых кампанентаў, магчыма, паўплывала і тое, што яны пачынаюцца з «ж». У беларускай літаратурнай мове гэты выраз упершыню ўжыты Я. Купалам у трагікамедыі «Тутэйшыя» (1922). Магчыма, выраз з’яўляецца «абломкам» прыказкі I жук і жаба мяне вучаць. Яна пабачыла свет толькі нядаўна — у зборніку А. Аксамітава «Прыказкі і прымаўкі» (Мн., 2000), дзе ёсць і раздзел «З рукапіснага неапублікаванага збору прыказак Яна Чачота» (яго запісы прыказак у навагрудскіх і лепельскіх гаворках адносяцца да 40-х гадоў XIX ст.).