ЖАНРЫ

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Узнік у маўленні рахункаводаў, дзе канцы асэнсоўваліся як «расход і прыход».

З вуснаў у вусны. Калька з франц. (dе bоuсhе еn bоuсhе) ці ням. (vоn Мund zu Мund) м. У вуснай форме, ад аднаго да другога (перадаваць навіны, чуткі і пад.). — Лагерны пісар, на выхад! — паслужліва перадаюць з вуснаўу вусны арыштанты, і загад ляціць з блока ў блок (А. Карпюк. Пушчанская адысея).

Выраз успрымаецца як разгорнутая сінекдаха (назва часткі чалавечага цела ўжыта ў значэнні цэлага).

З вышыні птушынага палёту. Недакладная калька з франц. м. (а vol d’оіsеаu — з палёту птушкі). Ужыв. са значэннямі 1) зверху, з такой вышыні, што ўсё відаць (глядзець, бачыць, назіраць і пад.), 2) павярхоўна, не ўнікаючы ў сутнасць справы (рашаць, разглядаць што-н.). Вядома, з вышыні птушынага палёту Прыпяць і яе ваколіцы ўяўляюць цяпер экзатычнае відовішча (Г. Пашкоў. Палескія вандроўнікі). Была спісана вялікая бухгалтарская кніга, дзе з вышыні птушынага палёту мы аглядалі гісторыю роднага сяла (І. Навуменка. Сябры-равеснікі).

Унутраная форма гэтага скалькаванага выразу даволі празрыстая.

Звядзенне рахункаў <з кім>. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. сведение счетов, укр. зведенне рахунків). Помста каму-н. за абразу, знявагу і пад. Сваю дзейнасць на пасадзе старшыні кантралёраў Асадчы накіраваў на звядзенне рахункаў з брыгадзірам (Звязда. 7.07.1987).

Вытворны ад суадноснага дзеяслоўнага фразеалагізма зводзіць (звесці) рахункі з кім ‘помсціць каму-н., расквітваючыся з кім-н. за што-н.’.

Немагчы, неўмець звязаць двух слоў. Недакладная калька з лац. м. (trіа vеrbа non роtеst jungere, літаральна «трох слоў не магчы звязаць»). (Не магчы) звязна выказваць свае думкі. Стрэмка, не чытаючы даведкі, закрычаў:—Што вы тут напісалі? Без мяне двух слоў неможаце звязаць! (З. Бяспалы. Шышка).

Вобразнасць фразеалагізма заснавана на літоце (знарочыстым прымяншэнні).

Звязвацца (звязацца) вузамі Гіменея. Запазыч. з руск. м. Уступаць у шлюб. Нечаканую вестку, што [Андрэй] намерыўся ажаніцца, прытым звязацца вузамі Гіменея не з Лірыкай, а з мінчанкай Палінай, з якой нядаўна выпадкова пазнаёміўся, хлопцы ўспрынялі глуха і нема (В. Блакіт. Усмешка Фартуны).

Выток фразеалагізма — грэчаская міфалогія. Гіменей — бог шлюбу.

Звязваць (ззязаць) канцы з канцамі. Агульны для ўсходнесл. м. Пераадольваючы перашкоды, узгадняць розныя бакі чаго-н., злучаючы іх у адно. Каб абагнаць дамашнія выдаткі, прыйшлося прадаваць адну карову; залаталі дзве-тры дзіркі, але на іх месца вылазіла пяць-шэсць дзірак. Звязаць канцы з канцамі ўжо не ўдавалася (Ядвігін Ш. Золата).

Утвораны па мадзлі з ужо існуючым, відаць, скалькаваным з франц. м. фразеалагізмам зводзіць канцы з канцамі (гл.), дзеяслоўны кампанент якога заменены іншым словам з адначасовым пераасэнсаваннем унутранай формы выразу (яна тут мае сувязь са звязваннем канцоў вяроўкі, лейцаў і пад.).

Звярнуць горы <з кім, з чым>. Гл. варочаць (звярнуць, зрушыць, перавярнуць) горы <з кім, з чым>.

3 гакам. Запазыч. зукр. м. Ужыв. са значэннямі ‘з невялікім перавышэннем (пасля лічэбніка пры прыблізным вызначэнні велічыні, даўжыні, колькасці чаго-н.)’ і ‘больш, чым трэба (мець, рабіць, зрабіць што-н.)’. Шэсцьдзесят было ёй з гакам, а цвіла кабета макам (К. Крапіва. Біблія). Мне за высокія надоі прэміяльнага малака выдаюць столькі', што хапіла б на нашу сям 'ю з гакам (А. Макаёнак. Каб людзі не журыліся).

Генетычна выраз мае сэнсавую сувязь з адным са значэнняў пяцізначнага ва ўкр. м. назоўніка гак — ‘дабаўка, лішак’.

З галавой выдаць сябе. Агульны для ўсходнесл. м. Абазначае: 1) поўнасцю выявіць сваё дачыненне да якой-н. правіннасці, 2) поўнасцю выявіць сваю прысутнасць, 3) поўнасцю выявіць свой стан, настрой, пачуцці перад кім-н. Цяпер, праўда, хлапчук разумее, што з галавою выдаў сябе. Думаю — шпікі зробяць данос — і на яго, і на Лейбу (А. Бажко. Перад вераснем). Ці стане ён страляць, каб выдаць сябе з галавой ды і іншых… падвесці пад абух? (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Слава… чырванеў, гарачыўся, бянтэжыўся і гэтым выдаваў сябе з галавой (І. Навуменка. Вераніка).

Узнік у выніку кантамінацыі двух фразеалагізмаў з аднолькавымі кампанентамі: выдаць сябе + выдаць з галавой (гл.). Адбылося як бы накладанне, пашырэнне першага фразеалагізма за кошт часткі другога. Значэнні кантамінаванага выразу засталіся тыя ж, што былі ўласцівы першаму фразеалагізму, толькі ўзбагаціліся семай узмацняльнасці (‘поўнасцю’).

З глыбіні душы. Калька з лац. м. (аb іmо ресtоге). Чыстасардэчна, з найлепшымі намерамі. —Дык трэба ж нешта рабіць, Казічак… — вырваліся з глыбіні душы ў яе [Ганны] словы. — Як жа ты думаеш жыць далей? (В. Дайліда. Буслы над вёскай).

З грахом папалам. Запазыч. з руск. м. Ужыв. са значэннямі ‘недазволеным спосабам, несумленна, ашуканствам (рабіць што-н.)’ і ‘з вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь’. Які я камандзір? Не ведаў нават, як і стрэльбу трымаць, а пра каманды ці маршы і не пытай/.. Так з грахом папалам трымаюся дьг баюся, каб за шкірку не выштурхнулі (А. Мрый. Камандзір). Сярэднюю школу Сямён кончыў з грахом папалам, у старэйшых класах сядзеў па два гады (А. Чарнышэвіч. Што рабіць?).

Паходзіць, на думку М. М. Шанскага, з аднайменнага свабоднага словазлучэння, у якім грэх абазначала не ‘парушэнне правіл рэлігійнай маралі’, а мела архаічнае значэнне ‘памылка’ (параўн.: огрех, погрешность). Другое значэнне развілося ў гэтым фразеалагізме, відаць, пад уплывам выразу з горам папалам.

Згубіць галаву. Гл. губляць (згубіць; траціць, страчваць, страціць) галаву.

Згуляць у паддаўкі. Гл. гуляць (згуляць) у паддаўкі.

Згушчаць (згусціць) фарбы. Паўкалька з ням. м. (diе Fаrbеn dіск аuftгадеп). Празмерна перабольшваць. Можа, і згусціла Зіна фарбы, але цяпер ёй здавалася, што ўсё было менавіта так (Л. Арабей. Другі).

Выраз усведамляецца як матываваны.

Згушчэнне фарбаў. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. сгущение красок, укр. згущенне фарбів). Празмернае перабольшанне. [Касцюшка] вядома, пісаў і наскрозь крытычньія матэрыялы, у тым ліку фельетоны, якія без згушчэння фарбаў наогул немагчыма напісаць (І. Навуменка. Летуценнік).

Поделиться с друзьями: