Мы ёсць таму,Што слова БогаНазвала літасціва насІ рупіцца на пэўны часАсцерагаць ад вока злога.Так і не ўцяміўшы нічога,У цемру йдзём,Адкуль прыйшлі.Дасць іншым памяць на зямлі,А нас забудзеСлова Бога…
Табе
Скінь кляймо варожых трантаў.Хай твой стан не абражае.Мова ўсьлед ідзе чужая,Як дзіця ад акупантаў, —Хоць твае смактала грудзі,Вырасла з душой сытою.Аднакрэўцы сіратоюВыбіцца нялёгка ў людзі.Ты вякуеш удавою,Па чужых блукаеш хатах,Пакаёўкаю ў багатых —Ні пакоя, ні спакою.А сыны?Яны зацятаЧубяцца паміж сабою.Сэрца не шчыміць журбою,Што гніе ў матулі хата.Як сваю патраціш сілу,Свет твайго не ўчуе кроку,Шашаль помслівы папрокуСточыць сцены небасхілу.
* * * Што валун?
Што валун?Толькі бокі вылежваеУ злінялым сваім каптане.А зямля з-пад рыдлёўкіВясноюІ абветранай баразною,І магілай свежаюТхне.І пасланніцай УсявышнягаНа грахоўнай зямлі сьвятаяМаладзенькая вішняПершы раз зацвітае.…Што магіла,Што градка —Адна ў іх апратка…
Агонь
Юр згадаўшы, расплыўся ва ўсмешцы Ярыла,І зляцела іскрынка з усмешкі ягонае —І прачнуўся агонь,Полымя завірыла,І пажар пакаціўся ярамі, адхонамі.І курылася купа, стагналі аблогі,Вывіваўся ўшалела агонь у агоніі.Хмара чухала бок чарналессю аб рогі,Туманом слаўся дым над загнанымі гонямі.Навальніца-нявольніца шал затушыла,Задушыла рахрыстанага залеваю.Па сваім нарачонку цямней затужылаБеспрасветная цемра ўдавою ззалелаю.Цемра думае суха ў зацятай жалобе,Як бы выкрасці ёй бліскавічнае крэсіва.Да пары спіць у дрэве, ў заломе, ў сломеНецярпліўца агню гаманкая экспрэсія.
Слуцкім паўстанцам
Пакутнікаў хапала нацыі,Змаганцаў не было каб густа.Паўстанцы слуцкія!ВыгнанацаміАкрыла вас жалобы хуста.Як і ў часіны Каліноўскага,Паўстала шляхта й аратаі.Анёлы —Воі войска боскагаХацелі быць у вас братамі.Вы не чакалі раю скорага,Да чужакоў не мелі веры.Вам з двух бакоў хапала ворага.Вам адчынялі ў пекла дзверы.Паўстанцы!Ва ўвайшлі ў гісторыю,Трывацьме у ёй ныне й прысна.Свая зямля была апораю.У сведках Семежава й Вызна.Палеглі вы,Ды жыць працягваеГнеў, незатушаны гадамі.Дасюль ваш спеў гучыць прысягаю:— Мы выйдзем шчыльнымі радамі…
* * * Язэп Драздовіч…
Язэп Драздовіч —Павятовы МікеланджэлаЗнаёмы быў з Сатурнам і з Ярылам.А долеПа-скупечы доля ўсмешку важыла,Не дазваляла развінуцца крылам.І ён, адкопваючы замчышчы й паганішчы,Вяртаў дамоў крывіцкі дух забраны.Пусты булёнНа посным вогнішчы таганячы,Стаяў каля апостальскае брамы.Ніжэліся пад мастаковымі паглядаміУ церамы Ўсяслававы парогі.Драздовічавымі кілімамі пулятыміЎсланы ў беларускі дзень дарогі.Рупліўка ластаўка вяшчуе дзень,Гняздо ўючы,І праллі лёсу натамляюць верацёны.Язэп і хлебПерагукаліся Драздовічу.Духоўны стаўЯгоны хлеб надзённы.
Няма кладачкі…
Ну, вядома, што не забывалася,Не заелася хітрымі стравамі.Зноў крывіцкае сэрца забіласяЦі ў Амерыцы, ці ў Аўстраліі.Прыгадала снягі сыпучыяІ самое сябе засмучвае.…Там на хрэсьбінах,На запоінахЦі завеі, ці йскрыпкі пілікаюць.І ў лясах успамінаў замроеныхЦёпла выюць ваўкі ў Піліпаўку.Ах, Калядачкі,Бліны-ладачкі!..Ды нямаЦераз мора кладачкі…
Ідылія
…Хітравокая рэчка.СпрэчкаПлыні з цёмнымі берагамі.Ные промнева свечка.ВечкаЗ куфра смагі смуга зберагае.…Шчэбет. Свіст. Патуранне.РаннеПацягнулася з перасыпу.Жаўранкі-хутаранеГраннеСмутных гукаў даводзяць да ўсхліпу.…Ходзіць ляска, Падласка,Казка?Пысай статак туманіць выпас.Лепш за пугу ў падпаскаЛаска.З жыватом пастуховым на вы пас.…Мне мамін голас плыве здалёкуХмурынай сэрцу, слязінай воку:А ўжо кароўкі ля дуброўкі,Дробныя статкі ў даліне,Ты маладая яшчэ ўПярыне… Ярыне цёпла ў сьне. Рыне Не ўсё душа ва ўспаміне.І ў глухім палыне сніцца крылоПерын'e…
Паэтам на чужыне
Адзінакроўныя браты,Адзінамоўныя паэты,Вяртаецеся з небыцця,Вяртаецеся з нематы,Як злом замглёныя планеты,Што дажылі да адкрыцця.Тугой душэўныя браты,Пяшчотай гнеўныя паэты.Люляюць рэкі сон зліцця.Не раздзялілі нас дратыІ цёмны шлях да светлай мэты.Астыла посная куцця.Дух прашчураў трымае выш,Каб думцы вырасту хапала.І, абапёршыся на крыж,Вас хоча распазнаць Купала.
Крывічанка
У душы жыла ты.Хатняй быць даволі!Дык выходзь жа з хаты,Прывыкай да волі.Нашых злыдняў мошчыВытлеюць у хлудзе.Дык выходзь на плошчы,Дык выходзь на людзі!На плячах світаеХустка-ахінанка.Ты ў вякоў святая,Мова-крывічанка.Без цябе нямыяДачакаем скону.І цябе абмыеСмутак,Як ікону.
Тады
Не толькі думаць,Дыхаць трэбаНа мове роднай, і тадыТабой не будзе неба грэбаваць,Да той далучыць чарады,Што просіць сонца ў край айчынныПрыйсці па смелай ярыне,Што белы цень ад аблачыныКрылом ніводным не кране.З той чарадойПамкнешся з верайУ вырай лёсу,Каб пасляСніць раніцу ў хусцінцы шэрай,А як зязюлька,Як ралля…
Трывершнік
Чытае Вера Рыч «Пагоню»
Ля помніка, што ў стольным Менску,Чытае Вера Рыч «Пагоню»,Ад асалоды па-блазенскуЛацвей зажмурыцца сутонню.Нібыта за спіной папаскуТрымае ў кайстры маладзіца,І развінаецца па-наскуНа Тэмзе шытая спадніца.З чарнобыльскага чаду цвёрдаНасустрач маладому летуНа ветразевай мове лордаГаворыць Багдановіч свету,Што быць сьляпымі немагчыма,Цямрэчы трэба нішчыць ловы.Рыч,Ракуцёўшчына,Радзіма —Пярун качае ў горле словы.