Божа, душу памяні,Калі яна ёсць у рыбіны.Чырвоныя акуні,Як дзве калючыя глыбіны.Нож у няцвёрдай руцэ.Кут пазірае іконаю.Яшчэ акуні ў лусцэ,Ад прадчування чырвоныя.Адлучаныя ад глыбіні,Ратунку ў ракі не просячы,Чырвоныя акуніВачыма змяркаюцца ў роспачы.
Ад пошты адлік свой шлякатыДарога вядзе трывала.А я канец і пачатакСваіх дарог як могПрывязваў, бывала,Да парога матчынай хаты.Цяпер дарогі маеПачынаюцца ад хаты тае,Дзе ні дзвярэй, ні парога,Адкуль мяне, ўжо старога,Не сустрэне мама.Дзе, ўпоплечкі выгарбіўшыся,ТаксамаЗарасце травой вінаватаІ мая апошняя хата.
Смалістыя вершы
Вершаліны —Смалістыя вершы, якіяРазгайдаліПадумку лясную ў нябёсах.Не апусціць іх долДа жабрачага кія,Лепей хай аблачынаПрыдбае на посах.Вершаліны ідуцьДолам неба,І ценіУ сваім жа губляюццаПерапляценні…
Шкадаванне
Нам не сагрэцьУ чатыры вокі імжу,Не сарваццаУ апраметную азалелую.Нам не зліцца,Як лістападаўскаму дажджуЗ травеньскаю залеваю.
У
Іржала ноч, як жарабіца,Збівала ў шале капыты.Цярпенне мусіла разбіцца,Не вытрымаўшы нематы.Плылі мы ў блудзеЦі ў аблудзеНа чоўне радасці пазной.І пахлі яблыкамі грудзі.Гарчылі губы навізной…
Каля
Каля вогнішчаў чужыхГрэцца не сагрэцца.Бліскавіца жыг ды жыг,Маладзіцца ў рэчцы.Думка ласая сябеХаладзіць не хоча,Тлуміць голаў варажбе,Дзе ён, шал, якоча?Ад агню начных бажыхНецярпенне дыбам.Ля гарэлішчаў чужыхСмела грэйся дымам!
Свята
У тым, у чым на свет прыйшлі,Святкуем свята ночы.Ён будзе,Покуль быць зямлі,Загадкай страх жаночы.Мы ўсе —Дрыжы ці не дрыжы —Надбітая паліва.Убач,Як нашыя крыжыЦалуюцца мігліва.
І чаго давялосяЗдрыгануцца стрыгнатцы?Што змушае сцяжынуАд сцягу натоўпу хаваццаЗа пазухаю ўспаміну,Дзе конікі лугавыяЦішыню абтрасалі,Дзе хмары,Ад неба намуляўшы шыі,Абменьваліся адрасамі?
* * * Як у мястэчку час, ідзе паром…
Як у мястэчку час, ідзе паром.Надыхалася восенню рака.Халодным адчуваючы нутромБяду,Глыбей хавае шчупака.Чакае прыпарамак гаваркі,Удосыць нахлябтаўшыся вады,Калі паром уперыць пад бакі,Каб зарыпець ад тупаткой хады.А за душой хоць пакаці шаромУ мокрага каната-дзівака.І скрыпкаю ў руцэ ракі паром —Зайграла б,Ды не падбярэ смыка…
Упартасць
Будуюцца,Значыць, збіраюцца жыцьНявечныя людзі.Ім лешкі лешыцьІ сцежкі сцяжыць,Купацца і ў цудзе і ў брудзе.Дах рухне,І сцежка травой зарасцеНа перавозе.Ляжацьме нябожчык,Як госць на куце,І радасць жабрачкайСтаяцьме ў парозе…Чакаюць улазінаў дамавікі.І крыкі, і крокі.Ілбы малаткуПадстаўляюць цвікі.Ідуць баразноюГракі, як прарокі…
Серп і кій
Загінае свой палец серп,На давер выклікае калоссе.Хоць калоссю трываць няўсцерп,Ды ад страху яно галосіць.Кій збівае свой востры носАб карчэўе ды аб каменне.Кій да павадыра дарос,Каб дарога кружыла меней.Не абразь іх і не знявеч,Кожны быў спаконвечСамавукам.І выпростваўся серп на меч,Кій згінаўся,Каб стацца лукам.
* * * Мы заўважаем па сябрах…
Мы заўважаем па сябрах,Наколькі пастарэлі самі.Не за дрымучымі лясамі —Ён з намі,Неўміручы страх.Страх адысці і не прыйсці,І, свой пражыўшы веку,Не збыцца,І ў мітусні згубіцца,БыццамАпошні яблык у лісці.І колькі б дух, як дых,Ні праг,Яго адна здаволіць мэта.Наколькі мы жывыя,ГэтаПасведчыць сон вячніны —Прах…
Адны
Мы, як і нашыя дамы,Пабудаваныя на снезе,Не на пяску.На згон зімыСнег з далані зямное злезе.І зноў гаспода валуноўІ кажушыстай руні ўлада.Мы — толькі цені ў храме сноў,ПагоньНа свежых ранах ляда.Ля Верачовачкі стаю.Ралля шарэе ў снегастоі.ЧасПамяць заараў маю,Маленства капішча святое.Згарбеў пагорак ад пакут.Няўтульна небу.Долу гола.Адны, відаць, жывыя тутПлач мамін,Бацькаў ціхі голас.