Віднее паволі, знянацку цямнее.Зіма за плячыма. Зіма.Я восені даў бы імя Паланея,Палае і зябне сама.Маліся на дзеньДа дрыготкі кароткі,Свой дзень ад вятроў захіні.Прасі ў Паланеі,Ў разгубленай цёткі,Не гарачыні — дабрыні.РасінкаЎ апошняга яблыка ў садзеСцячэ па крамянай шчацэ.Дабранач скажыІ даверу і здрадзе,Каб дзень паўтарыўсяЯшчэ.
Vita
У горадзе сеюць траву,А столькі пратсоры травее.Каля помніка дрэвы,З лесу прывезеныя,Прывыкаюць памалуДа свайго гарадскога лісця.ІмжыцьДождж-імжыніст.Як галава Іаана Хрысціцеля,Поўня ляжыцьНа місе набеглай хмурынкі.Адкапанаю косткай мамантаВежавы кранНад катлаванам тырчыць.Ці палын, ці бензінНа губах гарчыць…
* * * На сябе нацягваюць коўдру…
На сябе нацягваюць коўдруСексуальныя схілы Капет-Дага.Кажаны з абымшэлымі крыламіЦені свае ж даганяюць, блытаюць,Перасякаюць —Ажно ў саладкаватым вечарыШоргат стаіць ппяшчотны.
* * * Інтэлігент у першым пакаленні…
Інтэлігент у першым пакаленні,А гэта значыць,Што малы, яшчэКроў у малым ад нормы адхіленніПа жылах першародная цячэ.Інтэлігент у першым пакаленні,А гэта значыць,Што калі, каліУ небе згаснуць вечныя імгненні,У даланях насіцьме вугалі.Інтэлігент у першым пакаленні,А гэта значыць,Што пакуль, пакульСыходзяць мазалі, як тыя цені,Пад цэпам развітання стогне куль.За ім зачыняцца нябыту сені,Знябудзецца, забудзецца зусімУ пакаленнях,Што ідуць за ім,Інтэлігент у першым пакаленні.Наступнік будзе лепшыЦі халершы —Пра гэта не даведаецца першы.
Радоўка
А ранняя вяснаІ ранняя зіма,Світанне ды змярканнеМіж сабоюПадобныя.І розніцы нямаМіж ворывам, жнівомІ між сяўбою.Пяройдзе смех у плач,Брэх — у выццё,У смерць — жыццё.
Імгненне
І цень звініць,І дол пяе,І смутак будзіцца калішні.А вочы спелыя ў яе,Як неабтрэсеныя вішні.А бровам пырхнуць бы ў гульбе,Як лёгкім крылам з-пад узмежка.Зірнеш і чуеш —У цябеНа вуснах маладзее ўсмешка.
* * * Я ўсё збіраўся жыць…
Я ўсё збіраўся жыцьРазважліва, як людзі,Ды ў вечным перапудзеЎсё бег сябе тушыць.Не бачыў лісця ў траўАд клопатаў дарэмныхІ ў думках пад’ярэмныхПаціху дагараў.І так прайшло жыццё,Я не астыў ад спешкі.Датушыць галавешкіГлухое забыццё.Надзею напаверБяру, што нешта будзе.Паважна жыць, як людзі,Зьбіраюся й цяпер.А дождж імжыць: ім жыць,Наступнікам настрою.І кладка над вадоюДрыжыць…А цень бяжыць.
Да партрэта Ваўчэнскага возера ў гуках
Картавы крумкат крумкача.Чабохканне ўсычэлых качак.Галантны горнецца гарлачыкНа край каравага карча.Падрыць спрабуе бераг крот.Хмель млявы лёгкі на ўспаміне.Любіць лабатыя глыбініЦі не,Вагаецца чарот.Ляшчыннік моліцца на лог.Маліннік млее ад блазенства,На возе возера вязеццаАблокаў малады мурог.
Жыві і доўжы цень!
Жыві і доўжы цень сваім дарогам,Пакуль вязуць твой возНаіву колы,Пакуль не здасца белы свет астрогамІ ты не станеш перад панам Богам,Як і твая душа,Таксама голы.
* * * Вясёлы і ў сваёй пакуце…
Вясёлы і ў сваёй пакуцеІ сумны —Радасці назло —Гук выдзімаюць, як у гуцеСа шкла гарачага святло.Бярэ знямогласць на парукіАпошні ўскрык,Апошні ўздых.Змаўкаем.І змаўкаюць гукі —Чакаюць вуснаў маладых.
* * * Вякі перасвістваюцца скразнякамі…
Вякі перасвістваюцца скразнякамі.Маўчання ў рот набіраюць званы.Датуль чалавек у нябыт не знікае,Пакуль жывуць ягоныя сны.І п’юць, і сварацца, як суседзі,Яны мілуюцца, як мілуны,Зязюльку ўчуўшы,Бразгаюць меддзю,Вандруюць сныІ жабруюць сны.Сны аржаныя,Сны баравыя —Свае ў русалак, у лесуноў.Мы ўсе, і мёртвыя і жывыя, —Начлежнікі толькіЎ гасподзе сноў.
Бясконцасць
Бясконцасць болей дбае аб касьбе,Касу трымаючы напагатоўку,Знакі вякоў саскрэбвае з сябе,Нібы з рукі татуіроўку.І застаецца толькі рэк зліццёІ нашай прагі яміна пустая.Бясконцасць чыстая, як забыццё,На дробязь часу ўвагі не звяртае.
Смерць як жыццё.Жыццё як смерць.І немінучасць і мінучасць.ЖывіІ ў гэтым свеце сцвердзь,І ў тымСваю нежывучасць.
Ave!
Чатырохнога табурэткіХадзіць вучыліся па зале.Нябожчыкамі пахлі кветкі,Што з вокнаў ранішніх звісалі.
* * * Мы, як апошнія ваўкі…
Генадзю Бураўкіну
Мы, як апошнія ваўкі,Пасляваеннікі-паэты.Ужо настаўлены цвікі,Каб шкуры нашыя з імпэтамРаспяць на прыцемнай сцяне,Дзе рэбрацца старыя бёрны.І ўрэшце сківіцы сцянеАпошні адвячорак чорны.Мы па інерцыі бяжым,У свет яшчэ знаёмы выем,Ды цені тоіць кожны выемУ змроку покуль што чужым.