На дратах дрыжаць шпакі.Зябнуць шыферныя дахі.Важна ходзяць індыкі —Местачковыя манахі.На вясёлым скразнякуЛюбата матку цыбулі.Дзень знікае неўзнаку,Быццам пенсія ў бабулі.Час імчыцца наўпрамець.Вечар рады ціхай вестцы.Пачынаеш разумець:Стома старасцю завецца…
Звысоку
Звысоку варта паглядзець на горад,Свой позірк адарваўшы ад зямлі,І ўбачыць,Як на радасць ці на гораБыллём антэнаў дахі зараслі.Уздрыгвае пакоша драцяная,Павышчарбіўшы бліскавіц сярпы.І толькі чорных вестакБоль тупыІржавае цярпенне працінае.
Збіранне жалудоў
Як няма чым акалочваць грушы,Дык збірай паціху жалуды.Як Няклееў кажа, без булдыПраца.Толькі клопату па вушы.Можаш імі частаваць свіней,Можаш любавацца жалудамі,Можаш нанізаць каралі даме —Бачыцца забытае мадней.Можаш намалоць ручным млынкомІ напіцца жалудовай кавы,Каб успомніцьДаўні смак гаркавыКавы з некуплёным малаком.
Тым часам
З гадамі ўжо не да авацый.З гадаміСабе самому падабаццаЦяжэй, чым даме.Святло ліняе,Свет імжыцца,І позірк халадае.ЦяжэйЗ самім сабою ўжыццаЗ гадамі.ГлушэйЗнямелая знямогаПра ўсё згадае.Але збірацьСябе самогаЦяжэй, чужэйЗ гадамі.
Перайманне
Жадаю лесу зялёнага лёсу,Жадаю долу жніўнае долі,Касе жадаю смачнага ўкосу,Жадаю наўколлюВярбовага колля.Жадаю брэху гучнага рэха,Кары жадаю не помніць кары.Багаслаўляў жа Сэсар ВальехаТаго, хто цень свойЗгубіў на пажары.
Хадакі
Магільнік шэпча:– Ідуць мерцвякі…Глядзяць жабракі:– Ідуць медзякі…Смяюцца грубкі:– Ідуць мерзлякі…Скрыпяць вазы:– Ідуць ездакі…Зяхаюць харчэўні:– Ідуць едакі…Па-свойму ўсе хадакі —Сваякі.На кожнага ў іншагаПозірк такі.
Васількі
Пялёстка-ветраковы васілёк —Вясёлы плёнНятленнасці й нябыту.Ў зялёным жыцеЯсны вугалёк,З якога ўзыдзе полымя блакіту.Гасподзь апоўдні гляне з-пад рукіНа незабытую сваю гасподуІ ўбачыць васільковыя цвікі,Што ўкрыжавалі млявую лагоду.Затулены вякаміВугалькіЎ зялёным жыцеКосмасу глухога.Маіх азёр вушацкіх васількі,Відаць, блакітным робяцьПозірк Бога.
* * * Учора, здаецца…
Учора, здаецца,Дальбог жа, ўчораПячурка цямнелася,Быццам пячора.Клёцкі ў барознахСядзелі трывала.Малако ў паўдзён гізавала.Паветраны шарык рохкаў,Пасля ў яго насыпалі гароху,І ён бразджэў без супыну.Шапка-вушанкаВусата хрумстала канюшыну.У пашчу сурочануюНяўклюднай мяліцыУ званочках сарочкуКлалі маміны пальцы.Бляялі кажух з рукавіцамі.Ад соку хмялеліЖалейкі ніцыя.А потым —У кіпені яблыкНазваўся кампотам.З прораззю салаБеконам стала.І словы крэўныя з часамНазвалісяСлоўнікавым запасам.У горле песніРадасць няспуджаная перасела.Кожны сваёАдгарцаваў, адбрыкаў.Усё хутчэй пераселаЗ саней ды з брыкаўУ цягнікі ды машыны.Кашулі ды кажухіСкарацілі шляхіУ крамы ды ў магазіны.Усё фасуецца.Усё ў фасоне.ПрагрэсЦераз пахілены плот пералезСёння.
Як сыр у масле
Я не помсціў нікому ў шаленстве,Нават сабаку суседскага не зачапіў.Калі й біў я каго ў маленстве,Дык адно толькі масла біў.І цяпер задыхаюся ва ўспамінеІ ад стомы валюсяНа аерны сяннік, як цэп.Масла біць у вузкагорлым графіне —Гэта не тое, што рэзаць ягоІ намазваць на хлеб.Чаму графін?Растлумачыць мушу.Вайна дык і бойкі звяла.А мы пасля вайны разжылісяНа графін з зялёнага шкла.І я, калі масла ў ім біў,Яго не любіў, як душу,Ды калаціў, як ігрушу —Ажно не хапала зла.Трасеш, калоціш графін штосілы,Здаецца, дарослы станеш,А масла ўсё не відаць.А голас унутраны кпіць:«Тады была сіла,Як маці на гаршчок насіла.Падсмецення на патэльніНе паспытаеш, відаць».А ўсяго калоцяць адразуТрасца, гарачка ды малярыя.І ты ўжо не бачыш,Дзе горла ў графіне, дзе дно.Ды ўрэшце ў крупінкі збіраюццаВяршынкі густыя,І тут галоўнае самае адно:Не празяваць і выліць у часВязкаватую масу ў місу,Бо імгненне — і ў горле графінаПерасядае камяк,І яго — хоць графін разбівай —Не дастанеш ніяк.Трэба паспець, як на сходах казалі,Падвесці рысу.А з маслам голад не страшны.З маслам і гаўно смашна.З маслам і зямелькі глынеш.Прыгаворы маміны ўспомнішІ ўзмашнаТрасеш графін,Масла б’еш, б’еш, б’еш.Толькі б не перастарацца,Спыніцца паспець.І мяне, як масла, збівае праца.Адчуваю, застаецца ледзь-ледзь…
Смех вазоў
Вальдко Калініну
Вальдко —І цокаюць падковы,Вальдко —Стукочуць капыты,Вальдко —Інее дзень зімовы,Вальдко —Захакалі харты.Увесь наш свет — вялікі табар,І ўсе мы — трохі цыганы.Вымольваем у сонца хабар,У тым не чуючы віны.Нам не зашкодзіць паганяты —Мы па натуры лайдакі.І нашы думкі —Цыганяты,Ім нешта б выпрасіць з рукі.І ўсе цацанкі-абяцанкіКрычаць, як рыба на пяску.Надзеі ходзяць,Як цыганкі,І просяць залаціць руку.Страсае светлякоў з цыгаркіНа росы прыцемак-хвалько.У песню едзе рэй цыганскі? У цыганкі хвартух новы, А ў цыгана кій дубовы…Ты чуеш смех вазоў,Вальдко?
* * * Павук, як іншапланецянін…
Павук, як іншапланецянін,На павуцінні за акномПавіс.І вечар ціха цяміць,Хто ўніз чалом,Хто ўгору дном?Усё адносна ў гэтым свецеІ, думаецца, ў свеце тым.З хвастом падпаленымКамецеНяма як думаць пра інтым.Павіс павук ці павучыца?А можа, не павіс —ПлывеЦі проста хоча павучыццаУ насХадзіць на галаве?..
* * * Ты ад маці, ты матчына…
Ты ад маці, ты матчына,Беларуская мова.Зорамі растлумачанаСэрцу кожнае слова.Ты, як раніца, шчырая,Маеш цёплыя рукі.І вяртаюцца выраі —Толькі б чуць твае гукі.Там, дзе ёсць ты, — пагодліва,Дзе няма — там зімова.Будзь для ўдзячных паходняю,Беларуская мова!
Цвітуць дзьмухаўцы
Гэта Травень купіў у інкубатарыМаленькіх пісклянятак,І нёс іх у карабку з-пад абутку,Пабіўшы порыўку ў дзіркі,Каб не затохліся камячкі жывыя.Нёс у вёску, вядома,Ды на першай прызбе прысеўІ выпусціў куранятак жаўтлявыхПапасвіцца на маладой траве.Задрамаў Травень,Бо дух травяны размарыў,А піскляняткі разбегліся,Дзе толькі льга.Прахапіўся ТравеньІ да таго разгубіўся,Ажно ўваччу пажаўцела…
Восеньскі настрой Белавежы
Дрымотнасць
Лета тлела даўгое й душнае,І пакуль сцюжы не зараўлі,Сонны дожджМарасіста датушваеГалавешкі варон на раллі.Прычынацца лянуецца раніца,Пазяхае,Праспаўшы пру.Восень хітра ў душу занураецца,Як лісіца ў глухую нару.