Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Гары Потэр і Філасофскі Камень

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

З іншага боку ад Гары Персі Уізлі і Герміёна размаўлялі аб вучобе ("Я так спадзяюся, што заняткі пачнуцца адразу ж, мяне больш за ўсё цікавяць ператварэнні, ведаеш, ператварэнні чаго-небудзь у нешта іншае, вядома, лічыцца, што гэта вельмі цяжка…"; "вы пачнеце з элементарнага, запалкі ў іголкі і таму падобнае…").

Гары, самлеўшы ад цяпла, паглядзеў на Высокі Стол. Хагрыд піў нешта з вялізнага кубка. Прафесар МакГонагал размаўляла з Альбусам Дамблдорам. Прафесар Квірэл, у сваім вар'яцкім цюрбане, гутарыў з выкладчыкам, у якога былі сальныя чорныя валасы, кручкаваты нос і хваравіты колер твару.

Усё здарылася раптам. Настаўнік з кручкаватым носам па-над цюрбанам прафесара Квірэла зірнуў Гары прама ў вочы - і востры, гарачы боль пранізаў шнар на ілбе хлопчыка.

– Ой!
– Гары прыціснуў далонь да ілба.

– Што здарылася?
– устрывожыўся Персі.

– Н-нічога.

Боль прайшоў гэтак жа хутка, як і з'явіўся. Складаней было пазбавіцца ад уражання, якое пакінуў погляд настаўніка – па ўсім, Гары яму моцна не падабаўся.

– А што гэта за настаўнік, які размаўляе з прафесарам Квірэлам?
– спытаў Гары ў Персі.

– А, дык ты ўжо ведаеш Квірэла? Нядзіўна, што ён так нярвуецца, гэта жа прафесар Снэйп. Ён выкладае зеллеварэнне, але ўсім вядома, што насамрэч ён марыць аб месцы Квірэла. І ён, гэты Снэйп, ведае ўсё пра Цёмныя Сілы.

Гары некаторы час назіраў за Снэйпам, але той больш ні разу не зірнуў у ягоны бок.

Нарэшце, дэсерты таксама зніклі, і прафесар Дамблдор зноў устаў. Усё замоўклі.

– Э-хем - яшчэ некалькі слоў, зараз, калі мы ўсе наеліся і напіліся. Перад пачаткам семестра нагадаю вам некаторыя правілы.

– Першакурснікам варта памятаць, што лес вакол замка з'яўляецца забароненай зонай для ўсіх навучэнцаў без выключэння. Пра гэтае таксама варта ўспомніць некаторым са старэйшых вучняў.

Мігатлівыя вочы Дамблдора бліснулі ў бок двайнят Уізлі.

– Акрамя таго, м-р Філч, наглядчык, прасіў мяне нагадаць, што вам забараняецца чараваць у калідорах у перапынках паміж заняткамі.

– Набор у каманды па квідытчу адбудзецца на другім тыдні семестра. Жадаючыя гуляць за свой каледж павінны звярнуцца да мадам Хуч.

– І, нарэшце, абавязаны папярэдзіць вас, што сёлета ўваход у правы калідор на трэцім паверсе зачынены для ўсіх, хто не жадае памерці страшнай і жудаснай смерцю.

Гары засмяяўся, але ён быў адзіны, хто так зрабіў.

– Ён жа ж гэта не сур'ёзна?
– ціха пацікавіўся ён у Персі.

– Пэўна, сур'ёзна, - нахмурыўся Персі, не адводзячы вачэй ад Дамблдора, - дзіўна, звычайна ён тлумачыць, чаму нам нельга кудысьці хадзіць - напрыклад, у лесе жывуць небяспечныя пачвары, гэта мы ўсе ведаем... Ужо нам, старастам, мог бы і сказаць...

– А зараз, перш чым пайсці спаць, давайце праспяваем наш школьны гімн!
– закрычаў Дамблдор.

Гары зазначыў, што ўсмешкі на тварах астатніх выкладчыкаў неяк застылі.

Дамблдор злёгеньку паварушыў чароўнай палачкай, так, быццам праганяў муху, якая села на яе кончык, і з палачкі выляцела доўгая залатая стужка. Яна паднялася высока над сталамі і, выгінаючыся, бы змяя, склалася ў словы.

– Абярыце кожны свой улюблёны матыў, - сказаў Дамблдор, - і - паехалі!

І школа зацягнула:

Хогвартс, Хогвартс, наш любімы Хогвартс,

Ты ўсіх нас павінны навучыць,

Цвярозых і п’яных, лысых і калматых,

Ўсіх, хто горы ведаў гатовы скарыць.

Калі што забудзем, ты нам нагадай,

Патлумач, калі не ведаем наогул.

Ты ж на гэта здольны, наш любімы Хогвартс,

Навучы, але не будзь залішне строгі.

Усё скончылі спяваць у розны час. Самымі апошнімі скончылі двайняты Уізлі, яны цягнулі словы ў тэмпе пахавальнага марша. Дамблдор да апошняга гуку дырыжаваў ім чароўнай палачкай, а калі яны даспявалі, апладыяваў гучней за ўсіх.

– Ах, музыка!
– ціха ўсклікнуў ён, выціраючы хусцінкай мокрыя вочы, - Магія мацней за нашы здольнасці! Ну што ж, а зараз - спаць! Марш!

Гамонячым натоўпам першакласнікі-Грыфіндорцы ўслед за Персі пайшлі з Вялікай Залы ўверх па мармуровай лесвіцы. Ногі ў Гары зноў наліліся свінцом, але гэтым разам толькі таму, што ён моцна наеўся і стаміўся. Яму так хацелася спаць, што ён ужо зусім не здзіўляўся - ні таму, што людзі на партрэтах, што віселі ў калідорах, шапталіся і паказвалі пальцамі, калі дзеці праходзілі паблізу, ні таму, што Персі двойчы правёў іх праз дзверы, схаваныя за рухомымі панэлямі і за дыванамі на сцяне... Пазяхаючы, ледзь перасоўваючы ногі, хлопцы караскаліся ўверх па лесвіцах і, якраз калі стомлены Гары ўжо толькі марыў пра прыпынак, працэсія раптам спынілася.

У паветры віселі мыліцы, цэлая зграя, і, як толькі Персі зрабіў крок, яны пачалі кідацца зверху.

– Піўз, - шэптам растлумачыў Персі першакурснікам, - палтэргейст.

 Персі падвысіў голас:

– Піўз - Прэч!

Адказам яму быў гучны, непачцівы гук, падобны на той, з якім паветра вырываецца з паветранага шарыка.

– Мне што, пайсці да Крывавага Барона?

Раздаўся хлапок, і з'явіўся маленькі чалавечак са зласлівымі, цёмнымі вочкамі і шырокім ротам. Ён вісеў у паветры, склаўшы па-турэцку ногі і прыціскаючы да жывата мыліцы.

– Ооооо!
– праспяваў ён, ліха хахатнуўшы. – Першы курс! Вось пацеха!

Нечакана ён прасвістаў у іх над галовамі. Усё хутка нырнулі ўніз.

– Сыйдзі, Піўз, а не тое я ўсё распавяду Барону, май на ўвазе!
– крыкнуў Персі.

Піўз паказаў язык і знік, папярэдне высыпаўшы мыліцы на галаву Нэвілу. Было чуваць, як палтэргейст нясецца прочкі і збівае на ляту рыцарскія даспехі.

– Ад Піўза трэба трымацца як мага далей, - перасцярог Персі, аднавіўшы рух.
– З ім можа зладзіць адзін Крывавы Барон, а Барон нават нас, стараст, не слухаецца. Ну вось, мы і дайшлі.

У самім канцы калідора вісеў партрэт вельмі поўнай жанчыны, апранутай у сукенку з ружовага шоўка.

– Пароль?
– спытала яна.

– Капут Драконіс, - адклікнуўся Персі. Партрэт сам па сабе ад'ехаў уверх, і ў сцяне з’явілася круглая адтуліна. Дзеці праціснуліся туды - Нэвілу спатрэбілася дапамога - і апынуліся ў агульнай гасцінай "Грыфіндора", утульным, круглым пакоі, абстаўленым пульхнымі крэсламі.

Дзяўчынак Персі накіраваў у адны дзверы, за ёю была іх спальня, а хлопчыкаў - у іншую. Падняўшыся па шрубаватай лесвіцы - відавочна, яны знаходзіліся ў вежы - хлопчыкі нарэшце ўбачылі ложкі: пяць ложкаў пад полагамі цёмна-чырвонага аксаміту. Яны занадта стаміліся, каб шмат размаўляць, нацягнулі піжамы і плюхнуліся ў ложкі.

Поделиться с друзьями: