Гары Потэр і Філасофскі Камень
Шрифт:
– Прывітанне, Рон.
Гэта ўвайшлі двайняты.
– Слухай, мы ідзем у сярэдзіну цягніка - Там Джордан паказвае гіганцкага тарантула.
– Добра, - буркнуў Рон.
– Гары, - сказаў адзін з двайнят, - мы не прадставіліся. Фрэд і Джордж Уізлі. А гэта Рон, наш брат. Ну, убачымся.
– Пакуль!
– развіталіся Гары і Рон. Дзверы слізганулі на месца, зачыніўшыся за двайнятамі.
– Дык ты насамрэч Гары Потэр?
– выпаліў Рон.
Гары кіўнуў.
– А… ну добра, а тое я думаў, што гэта чарговыя жартачкі, - прамармытаў Рон.
– І у цябе сапраўды ёсць.. ну, ты разумееш…
Ён паказаў на лоб Гары.
Гары адвёў у бок пасму валасоў, каб стала відаць шнар. Рон глядзеў ва ўсе вочы.
– Гэта дзе Сам-Ведаеш-Хто?…
– Так, - кіўнуў Гары, - але я гэтага не памятаю.
– Зусім?
– з цікавасцю спытаў Рон.
– Ну - я памятаю яркае зялёнае святло, і больш нічога.
– Ух ты!
– выклікнуў Рон. Ён сядзеў і некаторы час глядзеў на Гары, а потым, як быццам апамятаўшыся, хутка павярнуўся да вакна.
– А у вас чароўная сям'я?
– спытаў Гары.
– Эээ… так, па-мойму. Падаецца, у маці ёсць нейкі траюрадны брат - бугалтар, але мы аб ім ніколі не гаворым.
– Дык ты, пэўна, даўно ўмееш чараваць?
Ясна было, што Уізлі - адна з тых самых сем'яў, аб якіх гаварыў бледны хлапчук на Дыягон Алеі.
– Кажуць, ты выхоўваўся ў маглаў, - сказаў Рон.
– Якія яны?
– Жудасныя. Ну, не ўсе, вядома. Але мае дзядзька, цётка і стрыечны брат жудасныя. Лепш бы ў мяне было тры браты-чараўнікі.
– Пяць, - паправіў Рон. Ён чамусьці зрабіўся змрочны.
– Я - шосты ў сям'і, хто ідзе ў "Хогвартс". Хтосьці, можа, думае, што мне таму ёсць да чаго імкнуцца. Біл і Чарлі ўжо скончылі школу - Біл быў лепшым вучнем школы, а Чарлі - капітанам квідытчнай каманды. Зараз Персі стаў старастай каледжа. Фрэд і Джордж шмат хуліганяць, але ў іх усё роўна вельмі добрыя адзнакі, і ўсё гавораць, што яны вельмі вясёлыя. Ад мяне ўсе чакаюць, што я буду не горш за астатніх, але, нават калі я і буду не горш, то ніхто гэтаму не здзівіцца, таму што мае браты ўжо дамагліся таго ж самага, што ж дзіўнага, калі і я таксама... А потым, калі столькі старэйшых братоў, то ніколі не атрымаеш нічога новага. У мяне форма Білла, чароўная палачка Чарлі і пацук Персі.
Рон палез у кішэню і дастаў тоўстага шэрага пацука. Пацук спаў.
– Яго клічуць Скраберс, і ад яе ніякага сэнсу, спіць цэлымі суткамі. Тата падарыў Персі саву за тое, што той стаў старастай, але пасля гэтага яны ўжо не маглі сабе дазво… ну, то бок, мне дастаўся Скраберс.
Вушы ў Рона счырванелі. Ён, мабыць, вырашыў, што нагаварыў лішняга, таму адвярнуўся і зноў стаў глядзець у вакно.
Але Гары зусім не лічыў, што гэта сорамна, калі бацькі не могуць сабе дазволіць купіць лішнюю саву. Урэшце рэшт, у яго самога ніколі не было ніякіх грошай, калі не лічыць апошняга месяца, вядома. Ён так і сказаў Рону і яшчэ распавёў, як яму вечна прыходзілася даношваць за Дадлі старую вопратку і як яму ніколі нічога не дарылі на дзень нараджэння.
– … і, пакуль не з'явіўся Хагрыд, я і не ведаў, што я чараўнік і нічога не ведаў пра бацькоў і пра Вальдэморта...
Рон ахнуў.
– Што?
– не зразумеў Гары.
– Ты назваў Сам-Ведаеш-Каго па імю!
– выклікнуў Рон з жахам і захапленнем адначасова.
– Я думаў, ужо хто-хто, а ты…
– Ды я зусім не жадаў паказаць, які я адважны і ўсё такое, - стаў апраўдвацца Гары, - проста я не ведаў, што гэта нельга. Разумееш, што я маю на ўвазе? Мне столькі ўсяго трэба пазнаць… Трымаю пары, - нерашуча дадаў ён, у першы раз за ўвесь час выказваючы ўслых раздзіраючыя яго асцярогі, - Я буду самы горшы ў класе.
– Нічога падобнага. У школе шмат дзяцей з сем'яў маглаў, і яны вучацца не горш за іншых.
Пакуль яны размаўлялі, цягнік ужо ад'ехаў далёка ад Лондана. У вакно зараз былі бачныя пашы са статкамі кароў і авечак. Дзеці памаўчалі, гледзячы на палі і сцяжынкі, што праносіліся побач.
Каля паловы на першую за дзвярыма пачулася грукатанне, і ўсмешлівая жанчына з ямачкамі на шчоках зазірнула ў купэ са словамі:
– Ці не жадаеце што-небудзь набыць, дзеткі?
Гары, які сёння не снедаў, адразу ўскочыў, а ў Рона зноў счырванелі вушы, і ён прамармытаў нешта наконт бутэрбродаў з дома. Гары выйшаў у калідор.
Калі ён жыў у Дурсляў, у яго ніколі не было грошай ані на прысмакі, ані на марозіва, а таму зараз, з кішэнямі, набітымі срэбрам і золатам, ён быў гатовы купіць столькі шакаладак "Марс", колькі знойдзецца ў цялежцы - але ў прадаўшчыцы не было шакаладак "Марс". У яе былі ляндрынкі ўсіх смакаў “Берці Ботс”, “ўзрыўная жуйка Друбліса”, шакалабкі (“шакаладныя жабкі”), гарбузенькі (пячэнне з гарбузоў), торцікі, лакрычныя чароўныя палачкі і шматлікія іншыя дзіўныя штучкі, якіх Гары ніколі ў сваім жыцці не бачыў. Не жадаючы нічога ўпусціць, ён набыў усяго патрошку і аддаў прадаўшчыцы адзінаццаць срэбных сіклей і сем бронзавых кнатаў.
Гары прыцягнуў усё гэта ў купэ і паклаў на пустое сядзенне. Рон здзівіўся:
– Такі галодны?
– Паміраю з голаду, - прызнаўся Гары і адкусіў вялізны кавалак гарбузенькі.
Рон дастаў пульхны скрутак і разгарнуў яго. Усярэдзіне апынуліся чатыры бутэрброды. Ён аддзяліў адзін бутэрброд ад іншых і прамармытаў:
– Вечна яна забывае, што я не люблю ялавічыну.
– Давай памяняемся, - прапанаваў Гары, паказваючы на гарбузенькі.
– Давай…
– Табе не спадабаецца, гэтая ялавічына такая сухая, - сказаў Рон. – Мама проста забылася дадаць соўс...У яе так мала часу, - дадаў ён паспешліва, - разумееш, усё-ткі пяцёра дзяцей…
– Не саромейся, бяры, - падбадзёрыў яго Гары, якому ніколі раней не даводзілася нічым дзяліцца, ды і не было з кім, па праўдзе сказаць. І яму гэта здалося так выдатна, сядзець побач з Ронам і разам есці гарбузенькі, торцікі і цукеркі (бутэрброды былі забытыя).
– А гэта што такое?
– спытаў Гары ў Рона, дастаючы пачак шакалабак. – Гэта не сапраўдныя жабы?
– зрэшты, ён б не здзівіўся.
– Не, яны проста з шакаладу, - адказаў Рон.
– Толькі картку не выкідвай. А то ў мяне Агрыпы няма.
– Чаго?
– Ой, ну вядома, ты ж не ведаеш - у шакалабках заўсёды карткі, разумееш, такія, якія можна збіраць, на іх знакамітыя чараўнікі і ведзьмы. У мяне іх ужо каля пяцісот, а ні Агрыпы, ні Пталямея так і не трапляецца.
Гары разгарнуў шакалабку і ўзяў картку. З карткі глядзеў твар чалавека ў акулярах у форме паўмесяца, са срэбнымі валасамі, барадой і вусамі. Пад малюначкам быў подпіс: "Альбус Дамблдор".
– Значыць, гэта Дамблдор!
– выклікнуў Гары.
– Толькі не гавары мне, што ніколі не чуў пра Дамблдора!
– адклікнуўся Рон.
– Можна мне шакалабку? Можа, там Агрыпа… дзякуй…
Гары перавярнуў сваю картку і прачытаў:
– Альбус Дамблдор. Зараз з’яўляецца дырэктарам школы "Хогвартс".
Прызнаны найвялікшым чарадзеем сучаснасці, Дамблдор асабліва ўславіўся сваёй перамогай над злым ведзьмаком Грындэвальдам у 1945 годзе, вынаходствам дванаццаці спосабаў выкарыстання крыві дракона, а таксама супольнай з Нікаласам Фламелем працай у вобласці алхіміі. Прафесар Дамблдор захапляецца камернай музыкай і гульнёй у боўлінг.