ЖАНРЫ

Гары Потэр і Філасофскі Камень

Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

– Вось убачыце, сёлета мы абавязкова выйграем кубак, - сказаў Фрэд.
– Мы ні разу не выйгравалі з тых часоў, як Чарлі скончыў школу, але ўжо сёлета каманда падбіраецца выдатная. А ты, пэўна, выдатна выступіў, Гары, Вуд ледзь не заікаўся, калі гаварыў пра цябе.

– Добра, нам трэба ісці, Лі Джордан кажа, што знайшоў новы таемны выхад са школы.

– А я ўпэўнены, што гэта той самы, за статуяй Георга Ліслівага, які мы выявілі яшчэ на першым курсе. Усё, пакуль!

Не паспелі адысці Фрэд з Джорджам, як з'явіліся іншыя, куды меней прыемныя, асобы: Малфой у суправаджэнні эскорту, Крэба і Гойла.

– Развітальная вячэра, так, Потэр? У колькі цягнік у Магляндыю?

– Побач са сваімі сябрукамі ты значна адважней, - вымавіў Гары ледзяным тонам. Вядома, у Крэба і Гойла не было абсалютна нічога чароўнага, але тут, побач з Высокім Сталом, за якім сядзела шмат настаўнікаў, ім з Ронам заставалася толькі сціскаць кулакі і лаяцца пра сябе.

– Я гатовы пазмагацца з табой адзін на адзін у любы час, - кінуў Малфой.
– Калі не баішся, сёння ўначы. Чароўная дуэль. Без кантакту - адны чароўныя палачкі. Што гэта з табой? Мяркую, ніколі не чуў пра чароўныя дуэлі?

– Зразумела, чуў, - умяшаўся Рон, - я буду секундантам, а ў цябе хто?

Малфой змераў поглядам сваіх прыяцеляў.

– Крэб, - вырашыў ён. – Апоўначы падыходзіць? Сустрэнемся ў трафейнай; там заўсёды не зачынена.

Калі Малфой знік, Рон і Гары пераглянуліся.

– Што гэта такое, чароўная дуэль?
– спытаў Гары.
– І што значыць, што ты будзеш секундантам?

– Секундант павінен заняць тваё месца, калі ты загінеш, - нядбайна сказаў Рон, прыступаючы нарэшце да халоднага пірага. Аднак, убачыўшы выраз твару Гары, хутка дадаў: - Але гінуць толькі на сапраўдных дуэлях, разумееш, з сапраўднымі ведзьмакамі. А вы з Малфоем зможаце самае большае ацерушыць адзін аднаго іскрамі. Ніхто з вас не валодае магіяй настолькі, каб прычыніць іншаму сапраўдную шкоду. Упэўнены, ён чакаў, што ты адмовішся.

– А калі я ўзмахну палачкай, і нічога не здарыцца?

– Кінеш яе і дасі яму ў нос, - не задумваючыся адказаў Рон.

– Выбачайце.

Хлопчыкі паднялі вочы. Перад імі стаяла Герміёна Грэйнджэр.

– Нам наогул паесці дадуць?
абурыўся Рон.

Герміёна не звярнула на яго ніякай увагі і заказала з Гары.

– Я выпадкова чула вашу гутарку з Малфоем…

– Ага, выпадкова, - прамармытаў Рон.

– … і я лічу, што ты не павінен хадзіць па школе ўначы, падумай, колькі балаў страціць Грыфіндор, калі цябе зловяць, а цябе абавязкова зловяць. З твайго боку гэта будзе вельмі эгаістычны ўчынак.

– Але цябе гэта цалкам не датычыцца, - сказаў Гары.

– Да пабачэння, - дадаў Рон.

Як бы там ні было, а гэта не занадта годнае завяршэнне такога выдатнага дня, думаў Гары, лежачы ў ложку без сну, прыслухоўваючыся, як засынаюць Дын і Шэймас (Нэвіл застаўся пад наглядам мадам Помфры ў палаце школьнага шпіталя). Рон увесь вечар даваў яму рады кшталту "калі ён паспрабуе наслаць на цябе праклён, лепш увярніся, таму што я не памятаю, як іх блакаваць". Вялікая была верагоднасць патрапіць у лапы Філчу або місіс Норыс, і Гары разумеў, што спакушае лёс, за дзень ужо ў другі раз парушаючы школьныя правілы. З іншага боку, нахабны твар Малфоя стаяў ў яго перад вачыма - і ён спадзяваўся правучыць нягодніка, апынуўшыся з ім адзін на адзін. Гары не мог ўпусціць такога выпадку.

– Палова на дванаццатую, - нарэшце прашаптаў Рон.
– Пайшлі.

Яны апранулі халаты, узялі палачкі, выйшлі з размешчанай у вежы спальні, уніз па лесвіцы, і апынуліся ў агульнай гасцінай Грыфіндора. Полымя ўсё яшчэ свяціла ў коміне, і ў яго слабым водбліску расстаўленыя ў бязладдзі крэслы падаваліся чорнымі пачварамі. Хлопцы ўжо падыходзілі да партрэта, за якім размяшчаўся выхад, як з найблізкага крэсла данёсся строгі голас: "Не магу паверыць, што ты вырашыўся на такое, Гары".

Запалілася лямпа. У крэсле сядзела Герміёна Грэйнджэр у ружовым халаце і начной кашулі.

– Ты!
– абурана прашаптаў Рон.
– Ідзі спаць!

– Я ледзь было не распавяла аб усім твайму брату, - рэзка адказала Герміёна, - Персі, ён жа стараста, ён не дапусціў бы такога.

Гары ўразіўся, да чаго жа дакучлівыя людзі бываюць на свеце.

– Пайшлі, - сказаў ён Рону. Гары адвёў партрэт Тоўстай Цёткі і выйшаў праз дзіру.

Але Герміёна не збіралася так проста здавацца. Яна палезла ўслед за Ронам, шыпячы як разлютаваная гуска.

– Ты зусім не думаеш аб родным каледжы, ты думаеш толькі аб сабе, я не жадаю, каб Слізэрынцы выйгралі кубак, а з-за цябе мы страцім усе балы, якія я атрымала ад прафесара МакГонагал за ператваральныя замовы.

– Знікні.

– Добра, але я вас папярэдзіла, вы яшчэ ўспомніце мае словы - у цягніку, калі вас адправяць дахаты. Якія ж вы ўсё-ткі…

Яны так і не даведаліся, якія ж яны. Герміёна паспрабавала адсунуць партрэт Тоўстай Цёткі і вярнуцца ў гасціную, але аказалася, што на партрэце ўжо нікога няма. Тоўстая Цётка вырашыла скарыстацца вольным часам і адправілася ў госці, тым самым пакінуўшы Герміёну па-за сценамі Грыфіндорскай вежы.

– Што ж мне цяпер рабіць?
– выклікнула дзяўчынка ў паніцы.

– Што хочаш, - адказаў Рон.
– А нам трэба ісці, і так спазняемся.

Яны нават не дайшлі да канца калідора, а Герміёна ўжо дагнала іх.

– Я іду з вамі, - заявіла яна.

– Нічога падобнага.

– Не думаеце ж вы, што я буду стаяць і чакаць, пакуль мяне зловіць Філч? А калі ён зловіць нас траіх, я скажу праўду, што спрабавала спыніць вас, а вы пацвердзіце.

– Хапляе ж нахабства… - гучна пачаў Рон.

Ціха, вы абодва!
– прыкрыкнул Гары.
– Я нешта чую.

Да іх даносіўся дзіўны гук накшталт сапення.

– Місіс Норыс?
– ледзьве вытхнуўся Рон, прыжмурыўшыся ў цемру.

Але гэта была не місіс Норыс. Гэта быў Нэвіл. Ён ляжаў, згарнуўшыся клубком на падлозе, і спаў, але здрыгануўся і прачнуўся, як толькі хлопцы падышлі бліжэй.

– Дзякуй Богу, вы мяне знайшлі! Я ужо не ведаю колькі тут сяджу, я забыўся на новы пароль і не змог патрапіць у спальню.

– Гавары цішэй, Нэвіл. Пароль "парасячы пятачок", але ён табе ўжо не дапаможа - Тоўстая Цётка кудысьці сыйшла.

– Як твая рука?
– спытаў Гары.

– Нармалёва, - адказаў Нэвіл, дэманструючы руку.
– Мадам Помфры вылечыла яе ў адну секунду.

– Выдатна - слухай, Нэвіл, нам тут трэба сюды-туды схадзіць, убачымся пазней…

– Не пакідайце мяне!
– узмаліўся Нэвіл.
– Я баюся заставацца тут адзін, Крывавы Барон ужо два разы праходзіў паблізу.

Рон паглядзеў спачатку на гадзіннік, а затым - з абурэннем - на Герміёну з Нэвілам.

– Калі з-за вас нас зловяць, я не супакоюся, пакуль не вывучу Праклён Дамавіка, аб якім казаў Квірэл, і не выпрабую яго на вас.

Поделиться с друзьями: