Гары Потэр і Філасофскі Камень
Шрифт:
– У лесе ўтойваецца шмат сакрэтаў.
Варушэнне за дрэвамі прымусіла Хагрыда зноў ускінуць арбалет, але гэта аказаўся ўсяго толькі яшчэ адзін кентаўр, чорнавалосы і вараны, больш дзікага выгляду, чым Ронан.
– Прывітанне, Бэйн, - сказаў Хагрыд.
– Усё ў парадку?
– Добры вечар, Хагрыд, спадзяюся, ты здаровы.
– Здаровы, здаровы. Слухай, я ўжо пытаўся ў Ронана… Можа, ты бачыў што-небудзь незвычайнае апошнім часам? Аднарога ранілі - чуў пра гэта?
Бэйн падышоў і ўстаў побач з Ронанам. Паглядзеў на неба.
– Марс сёння яркі, - проста адказаў ён.
– Ведаю, - злёгку раздражніўся Хагрыд.
– Добра, калі з вас хто чаго ўбачыць, скажыце мне, добра? А мы патупалі.
Гары і Герміёна пайшлі ўслед за ім, штохвілінна аглядаючыся праз плячо на кентаўраў, пакуль тыя не схаваліся за дрэвамі.
– Ніколі, - сказаў Хагрыд зараз ужо з непрыхаваным раздражненнем, - не даможашся прамога адказу ад кентаўра. Астраномы, разумееш. Калі чаго бліжэй месяца, яно ім да лямпачкі.
– А іх шмат тут?
– спытала Герміёна.
– Ды нямала… Яны наогул трымаюцца асабняком, але заўсёды прыйдуць, калі мне трэба слоўцам перакінуцца. Яны, кентаўры, разумныя, між іншым… усё ведаюць… толькі не кажуць…
– А тады, як ты думаеш, мы таксама чулі кентаўра?
– спытаў Гары.
– Хіба гук быў як у капытоў? Не-а, я так скажу: гэта і быў той, хто забівае аднарогаў, і я нічога падобнага раней не чуў.
Яны прабіраліся скрозь густы лес, які ўвесь складаўся з велічэзных чорных дрэваў. Гары ўвесь час нярвова аглядаўся цераз плячо. Яго пераследвала вельмі прыкрае пачуццё, што за імі сочаць. Ён быў страшна рады, што побач Хагрыд разам з яго арбалетам. Яны толькі што абмінулі чарговы паварот, як раптам Герміёна схапіла Хагрыда за руку.
– Хагрыд! Глядзі! Чырвоныя іскры, яны патрапілі ў бяду!
– Вы абое чакайце тут!
– прароў Хагрыд.
– Заставайцеся на сцяжынцы, я за вамі прыйду!
Яны пачулі, як ён разбурае малады параснік, і засталіся стаяць гледзячы адно на аднаго, перапуджаныя. Урэшце рэшт усе гукі замерлі, акрамя ціхага шамацення лістоты над галовамі.
– Як ты думаеш, іх не паранілі?
– прашаптала Герміёна.
– Калі паранены Малфой, пляваць, але вось калі што-небудзь здарыцца з Нэвілам… Бо гэта ж мы яго ўцягнулі.
Пакутліва цягнуліся хвіліны. Пачуццё слыху шматкроць абвастрылася. Гары ўлоўліваў найменшы ўздых ветра, найціхае храбусценне галінкі. У чым справа? Дзе астатнія?
Нарэшце, гучны трэск узвясціў аб прыбыцці Хагрыда. За ім цягнуліся Малфой, Нэвіл і Фанг. Хагрыд проста дыміўся ад злосці. Аказваецца, Малфой, жартуючы, схапіў Нэвіла ззаду, той спалохаўся і паслаў чырвоныя іскры.
– Зараз будзе вялікі поспех, калі мы наогул хоць чаго-небудзь зловім, такога вы шуму панарабілі. Так. Давайце мяняцца. Нэвіл, застаешся са мной і Герміёнай, а ты, Гары, пайдзеш з Фангам і гэтым ідыётам. Прабач, - дадаў Хагрыд шэптам на вуха Гары, - цябе яму цяжэй будзе напалохаць, а нам трэба справай займацца.
Такім чынам, Гары адправіўся ў нязведаную цемрадзь разам з Малфоям і Фангам. Яны ішлі амаль паўгадзіны, усё глыбей і глыбей у лес, датуль, пакуль сцяжынка не зрабілася практычна непраходнай, так густа раслі дрэвы. Гары здалося, што зямля тут больш багата палітая крывёй. Яе як быццам расплюхалі з вядра. Павінна быць, няшчаснае стварэнне кідалася з боку ў бок ад болю. Скрозь густа пераплеценыя галіны велічэзнага дуба Гары ўбачыў наперадзе прагал.
– Глядзі, - прамармытаў ён, працягваючы руку, каб спыніць Малфоя.
На зямлі ззяла штосьці ярка-белае. Ціха-ціха хлопчыкі падышлі бліжэй.
Гэта сапраўды быў аднарог, і ён быў мёртвы. Ніколі яшчэ Гары не даводзілася бачыць такое прыгожае і такое сумнае відовішча. Жывёліна застыла ў той паставе, у якой звалілася на зямлю, доўгія, стройныя ногі дзіўна тырчалі ў бакі, а прыгожая галава свяцілася пярлінным святлом на фоне чорнай апалай лістоты.
Гары асцярожна падышоў яшчэ на адзін крок бліжэй, і ў гэты момант нейкі дзіўны гук прымусіў яго замерці на месцы. Кусты ля прагала заварушыліся… Потым, аднекуль з цемры, выпаўзла фігура ў каптуры, болей падобная на жывёліну, ды якая ўсё ж належала хутчэй чалавеку. Гары, Малфой і Фанг застылі на месцы як скамянелыя. Схаваная пад плашчом істота падышла да аднарога, схіліла галаву над ранай і стала піць яго крывю.
– ААААААААА!
Малфой выдаў адчайны лямант і пабег - і тое ж самае зрабіў Фанг. Істота пад каптуром ўзняла галаву - кроў аднарога капала з падбароддзя - і зірнула Гары прама ў вочы. Потым узнялася на ногі і рашуча накіравалася да хлопчыка - а той не мог і паварушыцца ад страху.
Раптам яго галаву пранізаў пякельны боль. Нічога падобнага ён яшчэ ніколі не адчуваў; падавалася, шнар гарыць агнём. Напаўаслепшы, Гары адхіснуўся. Ззаду пачуўся стук капытоў. Хтосьці падляцеў наўскач і, перамахнуўшы праз Гары, атакаваў фігуру ў плашчы.
Боль у ілбу стаў такі моцны, што Гары зваліўся на зямлю. Спатрэбілася хвіліна або дзве, каб прыступ прайшоў. Калі Гары змог падняць вочы, фігура ўжо знікла. Над ім стаяў кентаўр, але не Ронан і не Бэйн; гэты выглядаў маладзей, у яго былі светлыя валасы і цела белай масці.
– З табой усё ў парадку?
– спытаў кентаўр, дапамагаючы Гары падняцца на ногі.
– Так - дзякуй - а што гэта было?
Кентаўр не адказаў. У яго былі дзіўныя блакітныя вочы - два бледныя сапфіры. Ён уважліва агледзеў Гары, і погляд яго затрымаўся на шнары, які пачырванеў і больш выразна выступіў на ілбе.
– Ты - хлопчык Потэр, - сказаў кентаўр, - табе лепш пайсці да Хагрыда. У гэты час сутак лес небяспечны - асабліва для цябе. Ты ўмееш ездзіць конна? Так будзе хутчэй.
– Мяне клічуць Флорэнц, - дадаў кентаўр, апускаючыся на пярэднія ногі, каб Гары мог ускараскацца да яго на спіну.
З іншага боку прагалу зноў раздаўся стук галапуючых капытоў. З гушчару на прагал уварваліся Ронан і Бэйн.
– Флорэнц!
– прагрукатаў голас Бэйна.
– Што я бачу! У цябе чалавек на спіне? Як ты мог апусціцца так нізка? Ты прыпадобніўся звычайнаму мулу!
– А ты разумееш, хто гэта такі?
– спытаў Флорэнц.
– Гэта хлопчык Потэр. Чым хутчэй ён пакіне лес, тым лепш.
– Што ты яму расказаў?
– грозна прароў Бэйн.
– Флорэнц, мы пакляліся не ўмешвацца ў волю нябёсаў. Хіба ты не прачытаў у руху планет, што павінна адбыцца?
Ронан нярвова таптаўся на месцы.
– Я упэўнены, Флорэнц жадаў як лепш, - сказаў ён сумна.
Бэйн у лютасці брыкнуў заднімі нагамі.
– Як лепш! А якое гэта да нас мае дачыненне? Кентаўраў датычыцца толькі тое, што прадказана! І не наша справа хадзіць пад сядлом!